Зачараваная хатка
Графіня дэ Сэгюр
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 128с.
Мінск 1992
— Я гатовы зараз жа пайсці на пошукі кветкі, пані. Але пакуль я буду яе шукаць, хто будзе даглядаць за маёй маці? Дый яна, напэўна, памрэ раней, чым я паспею вярнуцца.
I хлопчык заплакаў яшчэ мацней.
— He хвалюйся, беднае дзіцятка,— адказала Добрая фея.— Пакуль ты будзеш шукаць кветку, з тваёй маці нічога не здарыцца. Яна застанецца такая ж, як і цяпер. Але ведай: да таго, як ты знойдзеш кветку, цябе будуць чакаць вялікія выпрабаванні і небяспека. I каб здабыць яе, табе трэба быць вельмі настойлівым і смелым.
— Мне нічога не страшна, пані,— сказаў Анры. — Смеласці ў мяне хопіць. Але скажыце, як мне пазнаць гэтую кветку, бо іх так многа на гэтай гары.
— Калі ты дойдзеш да вяршыні,— адказала Чараўніца,— пакліч доктара, які ахоўвае чарадзейны сад. Ты скажаш яму, што гэта я паслала цябе, і тады ён дасць табе кветку.
Анры падзякаваў чараўніцы, пацалаваў на развітанне хворую маці і, паклаўшы ў кішэню кавалак хлеба, рушыў да гары.
fwwwwwwx* 42
Добрая фея ласкава зірнула ўслед адважнаму хлопчыку, які, хоць яму не было і сямі гадоў, не пабаяўся адзін пайсці на такую небяспечную гару. А гара была сапраўды небяспечная, бо ўсе, хто спрабаваў дайсці да яе вяршыні, немаведама куды знікалі ці гінулі.
Глава 2
Крумкач,
Жаба
не
Анры рашуча ішоў да гары, але аказалася, яна зусім так блізка, як гэта здавалася. I замест таго, каб даб-
рацца да гары за паўгадзіны, яму давялося ісці цэлы дзень.
Калі ён прайшоў ужо амаль трэцюю частку дарогі, ён раптам убачыў Крумкача, які трапіў у пастаўленую нейкім дрэнным хлопчыкам пастку. Бедны Крумкач марна стараўся вызваліцца, увесь час тузаючы пятлю, але пятля толькі яшчэ мацней і балючай сціскала яму лапу. Убачыўшы гэта, Анры жвава падбег да Крумкача, перарэзаў вяроўку і вызваліў небараку. Крумкач узмахнуў крыламі, узляцеў у паветра і крыкнуў:
— Дзякуй табе, слаўны хлопчык, я таксама табе прыдамся!
Анры вельмі здзівіла, што Крумкач размаўляе па-чалавечы, але доўга думаць пра гэта часу ў яго не было, і ён рушыў далей.
Калі трошкі пазней ён спыніўся крыху адпачыць і
% сядзеў пад кустом, частуючыся кавалачкам хлеба, ён рап? там убачыў Пеўня, за якім гналася Ліса. Певень уцякаў
з усіх ног, але Ліса ўсё роўна яго даганяла. Тады Анры злаўчыўся і, калі певень прабягаў зусім блізка, спрытна схапіў яго і, сунуўшы за пазуху, схаваў пад курткай. Ліса
$ нічога не заўважыла і, падумаўшы, што Певень павярнуў Ч некуды ўбок, пабегла далей. Калі яна знікла з вачэй, Анры / выпусціў Пеўня, і той, вельмі перапалоханы, шэптам скаI заў:
— Дзякуй табе, слаўны хлопчык! Я таксама табе прыдамся.
Тым часам Анры адпачыў і, развітаўшыся з Пеўнем, / рушыў далей.
Ён прайшоў ужо ладны кавалак дарогі, калі раптам С убачыў бедную жабу, якую збіралася праглынуць Змяя.
Жаба дрыжала ад страху і баялася паварушыцца, a Змяя падпаўзала ўсё бліжэй і бліжэй, шырока разяўляючы < страшную пашчу. Але ў той самы момант, калі яна была % ўжо гатовая праглынуць Жабу, Анры схапіў вялікі камень > і так трапна кінуў ім у Змяю, што пацэліў у самую глотку. / Змяя задохлася і памерла. А Жаба паскакала прэч, крык£ нуўшы на развітанне:
ч — Дзякуй табе, слаўны хлопчык, я таксама табе S прыдамся.
Анры ўжо чуў, як размаўлялі Крумкач і Певень, і таму зусім не здзівіўся, што Жаба таксама размаўляе
% па-чалавечы. Ён рушыў далей і неўзабаве дайшоў да падножжа гары. Тут ён ўбачыў глыбокую і такую шы-
рокую раку, што другога берага амаль не было відаць.
Спачатку Анры разгубіўся, але потым падумаў: “Можа, мне ўдасца знайсці які-небудзь мост ці брод, ці хоць які човен?” Ён рушыў уздоўж ракі і абышоў кругам усю гару, але рака была паўсюль вельмі шырокая і глыбокая, і нідзе на ёй не было ні моста, ні чоўна. Бедны Анры сеў на беразе і горка заплакаў.
— Дапамажыце мне, Добрая фея!— сказаў ён скрозь слёзы.— Якая карысць мне ведаць, што на вяршыні гары расце кветка, якая можа ўратаваць маю маці, калі я ўсё роўна не здольны да яе дабрацца?!
He паспеў ён гэтага сказаць, як побач узнік Певень, якога ён уратаваў ад Лісы.
— Добрая фея нічым не можа дапамагчы табе,— сказаў Певень.— Гэтая гара не падпарадкуецца яе чарам. Але ты ўратаваў мне жыццё, і цяпер я хачу табе за гэта аддзячыць. Лезь да мяне на спіну! Слова гонару, я перанясу цябе на той бераг.
Без доўгіх разваг Анры ўскочыў Пеўню на спіну, і яму здалося, што зараз ён упадзе разам з Пеўнем у раку. Але Певень аказаўся такі дужы, што ў яго на спіне Анры адчуў сябе як у сядле на кані. Ён аберуч ухапіў Пеўня за грэбень, і Певень паляцеў. Рака была вельмі шырокая, і ляцець да другога берага ім давялося ажно дваццаць адзін дзень. I ўвесь гэты час Анры не хацелася ні есці, ні піць, ані спаць.
Калі яны нарэшце.апусціліся на зямлю, Анры падзякаваў Пеўню, а той прыгожа распусціў пёры, і ў тую
ж хвіліну знік. Анры пачаў азірацца, шукаючы, куды ён падзеўся, і заўважыў, што рака некуды знікла таксама.
— Напэўна, які-небудзь чарадзей гэтай гары знарок зрабіў гэтую раку, каб не даць мне дайсці да вяршыні,— падумаў Анры.— Але Добрая фея дапамагла мне, і цяпер я ўжо хутка дабяруся да кветкі.
Глава 3
Ж Н I В О
Анры зноў рушыў у дарогу і ішоў яшчэ вельмі і вельмі доўга. Але колькі ён ні ішоў, усё было дарэмна: ён ні на крок не мог наблізіцца да вяршыні ні скрануцца з месца, дзе нядаўна была рака.
Іншы хлопчык на яго месцы даўно павярнуў бы назад, але смелы Анры не адчайваўся і нягледзячы на вялікую стому ішоў цэлыя тры дні запар. I за ўсе гэтыя тры дні так і не здолеў прасунуцца хоць трошкі наперад. Але ўсё ж рашучасць не пакідала яго.
— Няхай мне давядзецца ісці хоць сто год!— сказаў ён.— Я ўсё роўна буду ісці, пакуль не дайду да вяршыні.
I не паспеў ён прамовіць гэтыя словы, як убачыў маленькага Дзядка, які глядзеў на яго хітрымі вачыма.
— Дык табе хочацца на вяршыню?— спытаўся Дзядок.— Што ж табе там такое трэба?
— Мне патрэбна кветка жыцця, добры пане,— адка-
4 8 ‘'VVV'XAA.’V
заў Анры.— Яна патрэбная мне, каб вылечыць маю маму, іначай яна памрэ.
Дзядок заківаў галавой і, упершыся вострым падбародкам у залатую гульку на сваім кійку, доўга глядзеў на Анры. Нарэшце ён сказаў:
— Мне падабаецца твой ясны і шчыры твар, мой хлопча. Я чарадзей гэтай гары, і я дазволю табе прайсці да вяршыні, але пры ўмове, што ты пажнеш і абмалоціш усё маё збожжа, зробіш муку і спячэш з яе хлеб. Калі ж усё будзе зжата, абмалочана, змолата і спечана, пакліч мяне. Прылады, якія спатрэбяцца табе ў працы, ты знойдзеш у тым вунь равочку. А пшанічныя палі перад табой.
Дзядок знік, а Анры спалохана акінуў вокам бязмежныя пшанічныя палі, якія шырыліся па ўсім схіле. Але ён нядоўга стаяў разгублены. Тут жа скінуўшы куртку, ён адшукаў у равочку серп і рашуча ўзяўся за працу. Ён жаў сто дзевяноста пяць дзён і столькі ж начэй.
Калі ж усё было зжата, Анры ўзяў у равочку цэп і пачаў малаціць пшаніцу на млыне, які стаяў на ўскрайку поля. Ён малоў дзевяноста пяць дзён. А калі ўсё было змолата, пачаў мясіць цеста і пячы хлеб. Ён мясіў і пёк яшчэ сто дваццаць дзён, а калі хлябы выпякаліся, складаў іх на палічкі, як кніжкі ў бібліятэцы. Калі ж усё было нарэшце скончана, ён вельмі ўзрадаваўся і паклікаў Дзядка. Дзядок адразу ўзнік перад ім. Ён пералічыў усе чатырыста шэсцьдзесят восем тысяч трыста дваццаць дзевяць хлябоў, пакаштаваў па маленькім кавалачку ад першага
і апошняга, потым падышоў да Анры і, ласкава ўсміхнуўшыся, сказаў:
— Ты слаўны хлопчык, і я хачу аддзячыць табе за добрую працу.
Ён выняў з кішэні маленькую драўляную табакерку і, аддаўшы яе Анры, хітра прамовіў:
— Калі вернешся дадому, адчыні гэтую табакерку. Ты знойдзеш у ёй табаку, якой ніколі раней не бачыў.
Анры ніколі не нюхаў табакі, і чарадзееў падарунак здаўся яму зусім не цікавым. Але ён быў добры хлопчык і не хацеў пакрыўдзіць Дзядка. Ён зрабіў задаволены выгляд і горача падзякаваў яму за падарунак.
Дзядок у адказ усміхнуўся і раптам знік.
Глава 4
Збор вінаграду
2
Анры рушыў далей і з радасцю заўважыў, што цяпер кожны крок набліжае яго да вяршыні. Гадзіны за тры ён прайшоў амаль две трэці дарогі. Але раптам наперадзе вырас высокі мур, якога здалёк было чамусь не відаць. Анры пайшоў уздоўж мура і праз тры гадзіны з жахам заўважыў, што мур агінае ўсю гару і ў ім няма ні дзвярэй, ані шчыліны, праз якую можна было б пралезці.
Анры сеў на зямлю і задумаўся — як яму быць?
Ён вырашыў чакаць і чакаў сорак пяць дзён, але
мур стаяў, і нічога з ім не рабілася. Тады Анры сказаў:
— Няхай мне давядзецца чакаць хоць сто год! Я ўсё роўна не сыйду з гатага месца!
I не паспеў ён прамовіць гэтыя словы, як кавалак мура са страшным грукатам абрынуўся і з пралому да яго выйшаў Асілак з паліцаю ў руцэ.
— Ты хочаш прайсці, мой хлопчык?— спытаўся Асілак.— Але што табе трэба за гэтым мурам?
— Мне патрэбна кветка жыцця, спадар Асілак,— адказаў Анры.— Яна патрэбная мне, каб вылечыць маму, бо яна памірае. Калі вы прапусціце мяне, я зраблю ўсё, што вы загадаеце.
— Праўда?— узрадаваўся Асілак.— Ты мне падабаешся. Я адзін з чарадзеяў гэтай гары, і я прапушчу цябе да вяршыні, калі ты напоўніш віном мае скляпы. Вінаграднікі перад табой: збяры вінаград, выцісні сок, разлі сок у бочкі, а бочкі складзі ў скляпы. Усё, што спатрэбіцца табе ў працы, ты знойдзеііі пад мурам. А калі ўсё будзе зроблена, пакліч мяне.
Анры паглядзеў вакол і ўбачыў, што ва ўсе бакі, колькі хапае вачэй, цягнуцца вінаграднікі.
— Што ж,— падумаў Анры,— сабраў жа я Дзядку яго збожжа, то і Асілкаў вінаград сабраць здолею. Дый віно з вінаграду зрабіць не так цяжка, як хлеб з пшаніцы.
Ён зняў куртку, знайшоў каля мура садовы нож і пачаў рэзаць гронкі ды складаць іх у цэбры. Ён збіраў вінаград цэлыя трыццаць дзён. А калі ўсё было сабранае, пачаў выціскаць сок і заліваць яго ў бочкі, а поўныя бочкі
складаць у скляпы. Усё гэта заняло яшчэ дзевяноста дзён. Калі ж віно было зробленае, бочкі складзеныя і скляпы поўныя, Анры паклікаў Асілка, і той адразу ўзнік перад ім. Агледзеўшы ўсе бочкі, Асілак пакаштаваў віна з першай і апошняй і, павярнуўшыся да Анры, сказаў:
— Ты слаўны хлопчык, і я хачу адцзячыць табе за працу. Тады ніхто ўжо не скажа, што ты працаваў на Асілка дарма.
Ён выняў з кішэні кветку калючага чартапалоху і, аддаўшы яе Анры, сказаў: