Зачараваная хатка
Графіня дэ Сэгюр
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 128с.
Мінск 1992
— Ай, тата,— казала яна каралю,— не сварыцеся на яе, яна ж яшчэ такая маленькая. Яна не разумее, што робіць мне балюча, ламаючы мае цацкі... I за валасы яна мяне торгае, каб падурэць... А кусаецца, проста гуляючы...
Кароль Бенэн абдымаў сваю дачурку Бландзіну і нічога ёй не адказваў. Але ж ён добра бачыў, што Брунета робіць усё гэта толькі праз сваю злосць, а Бландзіна па сваёй дабрыні ўсё ёй даруе. I таму ён любіў Бландзіну ўсё болей і болей, а Брунету — усё менш і менш.
Каралева Фур’ета была не дурная і таксама ўсё добра бачыла, але праз гэта толькі яшчэ больш ненавідзела Бландзіну. I каб яна не баялася караля Бенэна, то ўжо даўно зрабіла б падчарку самым няшчасным дзіцём на свеце. Але кароль забараняў каралеве заставацца сам-насам з Бландзінай, і яна не адважвалася парушыць яго загаду, бо чула, што ён справядлівы' і сурова карае за непаслушэнства.
Глава 2
Бландзіна згубілася
Ішоў час, Бландзіне споўнілася сем гадоў, а Брунеце тры. Кароль падарыў Бландзіне чароўную брычку, запрэжаную двума страўсамі, якімі кіраваў маленькі паж. Пажу было дзесяць гадоў, і клікалі яго Гурмандзінэ. Ён быў пляменнік Бландзінінай мамкі і ведаў Бландзіну ад самага яе нараджэння. Ён заўсёды гуляў разам з ёю і вельмі яе любіў, а Бландзіна адказвала яму ўсёй сваёй дабрынёй. Але была ў пажа адна страшная затана: ён быў такі ласун і так любіў розныя слодычы, што за мяшэчак цукерак быў здольны нават на дрэнны ўчынак. Таму Бландзіна часта казала яму:
— Хоць ты і добры хлопчык, Гурмандзінэ, але мне не падабаецца, што ты такі аб’ядайла. Ужо, калі ласка, як-небудзь выпраў гэтую брыдкую сваю загану, іначай ніхто і ніколі цябе не будзе любіць.
Гурмандзінэ цалаваў ёй у руку і абяцаў выправіцца, але ўсё роўна цягаў цесткі з кухні ці цукеркі з буфета і быў часта сцябаны за сваё абжэрства і непаслухмянасць.
Аднойчы пра загану маленькага пажа дачулася каралева Фур’ета. Яна адразу падумала, што зможа выкарыстаць гэтую загану на шкоду Бландзіне. I вось што яна вырашыла зрабіць.
?
г
На сваёй брычцы, запрэжанай страўсамі, Бландзіна вельмі любіла катацца па садзе, які шырыўся вакол палаца, і вазіў яе на гэтыя прагулкі Гурмандзінэ. Сад быў абнесены агароджай, а за ёй пачынаўся прыгожы бязмежны лес. Гэты лес называлі Бэзавым, бо круглы год у ім квітнелі чароўныя кусты бэзу. Але ніхто не хадзіў у той лес, бо ўсе ведалі, што ён зачараваны: хто хоць аднойчы туды трапляў, той ніколі ўжо з яго не вяртаўся. Гурмандзінэ ведаў гэтую страшную гісторыю, і яму было строга забаронена вазіць у той бок Бландзіну, каб яна выпадкова не пралезла паміж прутамі ў агароджы і не трапіла ў Бэзавы лес.
Шмат разоў кароль спрабаваў паставіць вакол сада высокі каменны мур ці хоць бы зрабіць шчыльней пруты ў агароджы, каб паміж імі няможна было пралезці, але кожны раз, як муралі завяршалі працу, нейкая невядомая сіла ўсё знішчала, і мур ці агароджа самі сабой знікалі.
I вось, каб паддобрыцца да Гурмандзінэ і ўбіцца яму ў давер, каралева Фур’ета пачала кожны дзень частаваць яго самымі рознымі ласункамі. Урэшце Гурмандзінэ так прызвычаіўся да ўсякіх слодычаў, што ўжо й паўдня не мог пражыць без цукеркі, жэле ці пірожнага, якімі яго ўволю карміла каварная гаспадыня. Тады яна паклікала яго да сябе і сказала:
— Гурмандзінэ, я хачу нешта ў цябе папрасіць, і калі ты пагодзішся, у цябе будзе цэлы куфар цукерак і розных ласункаў, калі ж не — ты болей ніколі не будзеш іх есці.
— Як не буду?! О, пані, без іх я памру ад тугі.
Скажыце хутчэй, што я павінен зрабіць, і я ўсё выканаю.
Тады каралева пільна зірнула на яго і прамовіла:
— Ты павінен завезці прынцэсу Бландзіну ў канец сада, дзе пачынаецца Бэзавы лес.
— Але я не магу зрабіць гэтага, пані, кароль мне строга забараніў,— адказаў няшчасны хлопец.
— Ах, ты не можаш? — незалюбіла каралева.— Ну што ж, тады бывай. Болып ты не ўбачыш ад мяне ніводнае слодычы, і я забараню ўсім, каб табе іх давалі.
— О, пані,— плачучы, пачаў прасіць Гурмандзінэ,— не будзьце такою жорсткай! Дайце мне любы іншы загад, які я змагу выканаць.
— Паўтараю табе яшчэ раз: я хачу, каб ты завёз Бландзіну да Бэзавага лесу і зрабіў так, каб яна сышла з брычкі, пералезла за агароджу і ўвайшла ў гэты лес.
— Але, пані,— увесь збялеўшы, зноў пачаў маліць Гурмандзінэ,— калі прынцэса ўвойдзе ў той лес, яна ўжо ніколі з яго не выйдзе. Вы ж ведаеце, што гэты лес зачараваны. I пасылаць туды прынцэсу — значыць пасылаць яе на немінучую смерць.
— Трэці і апошні раз я пытаюся ў цябе: павязеш ты Бландзіну да лесу ці не? Выбірай жа — або поўны куфар цукерак, які я буду напаўняць кожны месяц, або ўвогуле і назаўжды ніякіх слодычаў ды ласункаў.
— Але як я потым здолею пазбегнуць той страшнае кары, якую мне прызначыць кароль?
— Пра гэтае не турбуйся. Як толькі табе ўдасца завабіць Бландзіну ў Бэзавы лес, прыязджай да мяне. Я
t
дам табе абяцаныя цукеркі і падрыхтую ўсё, каб ты адсюль з’ехаў.
— О, пані, пашкадуйце, не прымушайце мяне губіць маю дарагую прынцэсу. Яна была са мною заўсёды такая добрая!
— Ты яшчэ не рашаешся, нягоднік! Якая табе розніца, што будзе з Бландзінай? Я абяцаю табе, што потым зраблю ўсё, каб цябе ўзялі на службу да Брунеты, і буду сама сачыць, каб у цябе заўсёды было ўдосталь цукерак.
Некалькі хвілін Гурмандзінэ ўсё яшчэ не рашаўся, але ўрэшце, як гэтага не шкада, пагадзіўся ахвяраваць сваёю добрай маленькаю гаспадыняй, прамяняўшы яе на некалькі фунтаў цукерак. Увесь вечар і ўсю ноч ён мучыўся ад думкі, што павінен зрабіць вялікае злачынства. Але ж адмовіўшыся выканаць загад каралевы, ён ніколі ўжо не змог бы паласавацца смачнымі слодычамі! Такая перспектыва яго палохала яшчэ болей, і таму, паспадзяваўшыся, што аднойчы, з дапамогаю якой-небудзь магутнай чараўніцы, ён усё роўна здолее адшукаць Бландзіну ў зачараваным лесе, ён адкінуў усе сумненні і вырашыў падпарадкавацца каралеве.
Назаўтра, гадзіне а чацвёртай, Бландзіна папрасіла, каб ёй падалі яе маленькую брычку. Сеўшы ў яе, яна развіталася з бацькам і паабяцала, што праз дзве гадзіны вернецца дадому. Сад быў вялікі. I спачатку Гурмандзінэ накіраваў страўсаў у адваротным напрамку ад таго месца, дзе пачынаўся Бэзавы лес.
Калі ж яны ад’ехаліся так далёка, што з палаца іх ужо
было не відаць, ён перамяніў напрамак і паехаў проста да агароджы, за якой шырыўся Бэзавы лес. Па дарозе ён увесь час быў маўклівы і сумны: злачынства, якое ён мусіў учыніць, увесь час не давала яму спакою і кроіла сэрца.
— Што з табой, Гурмандзінэ? — спытала ў яго Бландзіна.— Ты ўвесь час маўчыш. Ты часам не захварэў?
— He, прынцэса,— адказаў Гурмандзінэ,— я адчуваю сябе добра.
— Але ж ты такі бледны! Скажы, што з табой, бедны Гурмандзінэ. Я абяцаю, што зраблю ўсё, каб табе было лепей.
Расчуліўшы Гурмандзінэ сваёй дабрынёй, Бландзіна сябе амаль уратавала. Але ўспамін пра цукеркі, паабяцаныя каралевай Фур’етай, прымусіў хлопца прагнаць свае добрыя пачуцці.
I не паспеў ён нічога адказаць, як страўсы ўпёрліся ў агароджу, за якой рос зачараваны Бэзавы лес.
— Ах! — ускрыкнула Бландзіна.— Які прыгожы бэз!
I як ён чароўна пахне! Вось добра было б сабраць вялікі букет і падарыць яго тату! Гурмандзінэ, калі ласка, злезь з брычкі і прынясі мне некалькі галінак.
— Я не магу, прынцэса,— азваўся маленькі паж.— Пакуль мяне не будзе, страўсы могуць уцячы.
— Ну і што? — сказала Бландзіна.— Я і сама магу на іх даехаць да палаца.
— Але тады кароль будзе сварыцца, што я вас пакінуў адну. Можа, вы лепей самі сходзіце па гэтыя кветкі ды выбераце, якія вам больш спадабаюцца.
— I праўда,— пагадзілася Бландзіна.— A то мне будзе вельмі непрыемна, калі на цябе, мой бедны Гурмандзіне, будуць з-за мяне сварыцца.
I сказаўшы гэта, Бландзіна саскочыла з брычкі, пралезла паміж прутоў у агароджы і пачала збіраць кветкі.
Як толькі яна гэта зрабіла, у Гурмандзінэ ўсё ўсярэдзіне здрыганулася і яго пачалі мучыць згрызоты. Яму захацелася выправіць сваё злачынства, паклікаць Бландзіну назад. Але хоць прынцэса была ўсяго за дзесяць крокаў, і ён яе выдатна бачыў, яна зусім не чула ягоных крыкаў і ўсё глыбей заходзіла ў зачараваны лес. Гурмандзінэ доўга яшчэ глядзеў, як яна збірае прыгожыя кветкі, пакуль прынцэса зусім не знікла з вачэй.
He ведаючы, што рабіць, хлопец горка заплакаў, ён праклінаў сваю ненаеднасць і ненавідзеў каралеву Фур’ету. Але прыгадаўшы, што час, калі Бландзіна павінна вярнуцца ў палац, ужо зусім блізкі, ён нарэшце паехаў назад і задворкамі прыбег да каралевы, якая яго чакала. Убачыўшы, які ён бледны і якія ў яго чырвоныя і заплаканыя ад нячыстага сумлення вочы, каралева здагадалася, што Бландзіна прапала.
— Ты ўсё зрабіў? — спытала яна.
У адказ Гурмандзінэ толькі кіўнуў галавой, бо гаварыць у яго не было сілы.
— To хадзі за мной,— сказала яму каралева.— Вось твая ўзнагарода.
I яна паказала пажу на вялікі куфар, поўны самых розных цукерак. Потым яна паклікала служку і загадала
6. „Зачараваная хатка”
яму пагрузіць гэты куфар на аднаго з тых мулаў, на якіх % прывезлі яе каштоўнасці і аздобы.
ч — Гурмандзінэ завязе гэты куфар майму бацьку,— ? сказала каралева і дадала, павярнуўшыся да пажа.— Выязджай зараз жа, а праз месяц прыедзеш зноў і завязеш ? яшчэ адзін куфар.
ч У тую ж хвіліну яна неўпрыкмет сунула хлопцу ў $ руку мяшэчак з залатымі манетамі. Гурмандзінэ нічога ? не адказаў і моўчкі залез на мула. Доўга не думаючы, ён С адразу пусціў наўзгалоп; але мул быў вельмі натурысты ч і ўпарты, і, хутка стаміўшыся ад цяжкага куфра, ён пачаў 5 кідацца з боку ў бок, брыкацца і нарэшце такі скінуў > Гурмандзінэ разам з усімі яго цукеркамі. Хлопец яшчэ не % ўмеў добра ездзіць нават на кані, не тое, што на муле, і, С зляцеўшы на зямлю, ударыўся галавой аб камень і тут ч жа памёр. Ён так і не змог скарыстацца ўзнагародаю за сваё злачынства, бо не паспеў з’есці ніводнае цукеркі,
% падоранай яму каралевай.
< Ніхто яго не пашкадаваў, бо ніхто яго й не любіў у $ палацы, апроч беднай Бландзіны, якая ў гэты самы час > блукала па зачараваным Бэзавым лесе.
I
Глава
3
Б э з a в ы
л е с
р Апынуўшыся ў лесе, Бландзіна пачала збіраць пры> гожыя кветкі. Яна радавалася, што іх так многа і што ў / іх такі добры пах. Збіраючы, яна заходзіла ўсё далей і < заўважала яшчэ прыгажэйшыя кветкі, тады яна вытрасала $ фартух і шапку і пачынала збіраць новыя.