• Газеты, часопісы і г.д.
  • Захаваная памяць страчанай зямлі  Барыс Лазука

    Захаваная памяць страчанай зямлі

    Барыс Лазука

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 206с.
    Мінск 2016
    269.61 МБ
    ЗАХАВАНАЯ ПАМЯЦЬ СТРАЧАНАЙ ЗЯМЛІ
    СОХРАНЕННАЯ ПАМЯТЬ УТРАЧЕННОЙ ЗЕМЛН
    PRESERVED MEMORY OF THE LOST LAND
    
    ЗАХАВАНАЯ ПАМЯЦЬ СТРАЧАНАЙ
    ЗЯМЛІ
    ЗАХАВАНАЯ
    ПАМЯЦЬ
    СТРАЧАНАЙ
    ЗЯМЛІ
    СОХРАНЕННАЯ ПАМЯТЬ
    УТРАЧЕННОЙ ЗЕМЛЙ
    PRESERVED MEMORY
    OF THE LOST LAND
    MIHCK «БЕЛАРУСЬ» 2016
    УДК 745/749(476) ББК 85.12(4Бем) 338
    Аўтар канцэпцыі: кандыдат мастацтвазнаўства Б. А. Лазука
    Укладальнікі: Б. А. Лазука, A. А. Галкоўскі
    Аўтар тэкстуА. А. Галкоўскі
    Фота: М. П. Мельнікаў, A. А. Галкоўскі, A. А. Маруноў, А. У. Галота, Р. А. Бусел, Ю. С. Ваўчок
    Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    Захаваная памяць страчанай зямлі / уклад. Б. А. Лазука, 338 A. А. Галкоўскі; аўт. тэкстуA. А. Галкоўскі. — Мінск: Беларусь, 2016.  207 с.: іл.
    ISBN 9789850111715.
    У альбоме прадстаўлена калекцыя помнікаў этнаграфіі і народнага мастацтва са збораў Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, сабрананая ў 1990—2000х гг. у раёнах Гомельшчыны і Магілёўшчыны, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Паказаныя ў выданні рэчы характарызуюць побыт, рамёствы, творчасць народных майстроў і даюць уяўленне аб унікальнай культурнай спадчыне рэгіёна, традыцыйны ўклад якога змяніўся пасля найбуйнейшай у свеце тэхнагеннай катастрофы.
    УДК 745/749(476)
    ББК85.12(4Беп)
    ISBN 9789850111715
    © Аазука Б. А., уводзіны, укладанне, 2016
    © Галкоўскі A. А., тэкст, укладанне, 2016
    © Выдавецтва «Беларусь», 2016
    Уводзіны
    У гісторыі, у лёсах кожнага народа ёсць падзеі, якія ніколі не забудуцца, не сатруцца ў памяці. Шчаслівыя і трагічныя, адыходзячы ў мінулае, яны застаюцца напамінам, засцярогай для сучаснага і будучага жыцця. Аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г., яе наступствы вызначылі своеасаблівы пералом, мяжу ў нашым стаўленні да сябе і да свету, да зямлі і да людзей, якія жывуць і працуюць на ёй. 3 цягам часу прыйшло ўсведамленне таго, што адбыўся і будзе пашырацца непазбежны разрыў паміж спрадвечнымі і сучаснымі традыцыямі ўкладу жыцця, бо перасяленне людзей з небяспечных тэрыторый азначала страту многіх сувязяў у этнакультурнай пераемнасці пакаленняў, якія складваліся стагоддзямі.
    Вялікія абшары Беларусі, пацярпелыя ад чарнобыльскай аварыі, утварылі рэгіён, які не існуе на афіцыйных геаграфічных картах краіны, але пазначаны на спецыяльных картах і планах радыяцыйнага забруджання. Цяпер ён вядомы пад умоўнай назвай «Чарнобыльская зона». Яе першая частка — так званая тэрыторыя адчужэння. Гэта амаль трыццацікіламетровы ў шырыню пояс, што аддзяліў самую небяспечную і сапраўды чужую, варожую зямлю, доступ на якую забаронены. Тут быў утвораны Палескі дзяржаўны радыяцыйнаэкалагічны запаведнік. Статус зоны адчужэння атрымалі яшчэ некалькі рэгіёнаў у Магілёўскай і Гомельскай абласцях, дзе пасля аварыі вялікая радыяцыя выпала плямамі.
    Рознай ступені радыяцыйнаму забруджанню былі падвергнуты некалькі раёнаў Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей. У некаторых мясцінах і асобных вёсках забаронена пражыванне і не вядзецца гаспадарка, a «лячэнне» зямлі, якое можа працягвацца некалькі стагоддзяў, аддадзена на водкуп самой прыродзе. Зоны з правам адсялення і пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем былі пакінуты ў карыстанні, але на ўмовах сацыяльнай, медыцынскай падтрымкі насельніцтва і жорсткага кантролю гаспадарчай дзейнасці.
    Часам маштаб і наступствы чарнобыльскай катастрофы параўноўваюць з вайной. Толькі вайна стала не нашай, хоць і нашага часу. 3 гэтай навалай трэба было не толькі жыць, пакорліва прымаючы выпрабаванні лёсу, але і змагацца дзеля будучых пакаленняў беларусаў. Дзяржава не пакінула сваіх грамадзян і землі ні на адчужаных, адселеных тэрыторыях, ні на тых, на якіх засталіся жыць людзі. 3 чарнобыльскай бяды мы былі вымушаны выйсці, ствараючы сваю ўласную школу радыяцыйнай медыцыны, фарміруючы свой парадак вядзення сельскай і лясной гаспадаркі, прынцыпы кіравання
    5
    ЗАХАВАНАЯ ПАМЯЦЬ СТРАЧАНАЙ ЗЯМЛІ
    адселенымі тэрыторыямі, і вырашаць мноства іншых праблем, якіх дагэтуль ніколі не ведалі.
    Палескі край, Падняпроў’е, прыпяцкія абшары, утульныя вёскі, што ўладкаваліся на берагах рэчак і азёр, — маляўнічыя і любыя для кожнага з нас мясціны, дзе спакон вякоў жылі і жывуць людзі, ствараючы свой, часам унікальны матэрыяльны і духоўны мікракосм. На працягу стагоддзяў тут склаліся адметныя школы дойлідства, жывапісу, мастацкай разьбы. У гарадах, мястэчках і вёсках працавалі майстры ткацтва, вышыўкі, керамікі, кавальскай справы. Жыхары Магілёўшчыны, Гомельшчыны і Брэстчыны заўсёды славіліся сваёй песеннай і харэаграфічнай творчасцю, захоўваючы ўнікальныя абрады, традыцыі народных свят. Вось толькі аповед аб гэтым як аб мінулым будзе няправільны.
    У кожным раёне ўдалося захаваць найбольш каштоўнае з гістарычнай спадчыны, што дазваляе прымнажаць дасягненні культуры, развіваць і ўзбагачаць народную творчасць. Тут працуюць музеі, бібліятэкі, школы і дзіцячыя сады, разнастайнасцю формаў адрозніваецца дзейнасць дамоў культуры, цэнтраў народнай творчасці і традыцыйных рамёстваў, праводзяцца гарадскія, раённыя і абласныя святы, адраджаюцца і захоўваюцца фальклорныя традыцыі. Многія з калектываў маюць званні народных, узорных і заслужаных; іх мастацтва вядомае не толькі ў абласцях і Рэспубліцы Беларусь, але і далёка за яе межамі. 3 асаблівай беражлівасцю ставяцца ў нас да творчасці народных майстроў, якімі заўсёды была багатая беларуская зямля. Ва ўсім гэтым заключаюцца невычэрпная крыніца і вечна жывы патэнцыял нацыянальнай культуры — трывалы гарант нашай незалежнасці і дзяржаўнасці. Сучасная народная культура нават у няпростых постчарнобыльскіх умовах з годнасцю сцвярджае пераемнасць, каб гістарычная сувязь пакаленняў ніколі не перапынялася, застаючыся ў памяці і ўзбагачаючы наша жыццё.
    Аднак трэба адзначыць, што не ўсё, пакінутае на забруджаных Чарнобылем землях, можна было захаваць і выратаваць. Культурная спадчына нашых продкаў, перш за ўсё ў яе матэрыяльным увасабленні, стала небяспечнай, а таму і пакінутай. На адчужаных тэрыторыях засталіся не толькі этнаграфічныя каштоўнасці, такія, як творы народнага мастацтва, прадметы рамяства і хатняга ўжытку, традыцыйныя жылыя і гаспадарчыя будынкі, але і не менш унікальныя помнікі гісторыі, археалогіі — курганы, гарадзішчы, шматлікія антрапагенныя з’явы — планіроўка сядзіб і вёсак, дарогі, грэблі і гаці, гаспадарчыя ўгоддзі, старадаўнія могілкі, пахаванні і памятныя месцы Другой сусветнай вайны.
    Усведамляючы ўнікальнасць традыцыйнай культуры і народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны, як і маштаб небяспекі, што пашырылася над імі, на працягу 1991—1999 гг. вучонымі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі былі здзейснены 23 экспедыцыі ў раёны Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Разам з Дзяржаўнай гісторыкакультурнай экспедыцыяй па выратаванні помнікаў гісторыі і культуры Беларусі ў раёнах, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і пры падтрымцы мясцовых улад у пакінутых вясковых дамах удалося сабраць тысячы прадметаў этнаграфіі і народнага мастацтва. Пасля належнай апрацоўкі, у тым ліку дэзактывацыі, яны былі прывезены ў Мінск, дзе паступова пачала фарміравацца ўнікальная калекцыя, якая ўвайшла ў склад збораў Музея старажытнабеларускай культуры.
    6
    Уводзіны
    Сабраныя помнікі этнаграфіі і народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны вырашылі размясціць у асобных памяшканнях музея. Гэта было зроблена спецыяльна, каб задакументаваць і захаваць навуковую цэльнасць калекцыі, падкрэсліць яе асаблівую каштоўнасць як унікальнага рэчавага этнаграфічнага комплексу. Зараз наведвальнікі маюць магчымасць ацаніць усю разнастайнасць і багацце побыту, гаспадарчай дзейнасці вясковых жыхароў Гомельшчыны і Магілёўшчыны, адчуць мастацкі густ простых людзей і нарэшце спасцігнуць такую зразумелую і такую няпростую ісціну любові да жыцця, да сваёй зямлі, да памяці продкаў.
    Ад моманту паступлення ў музей першых прадметаў да цяперашняга часу збор экспанатаў і папаўненне калекцыі працягваюцца. Свой плён прыносяць штогадовыя экспедыцыі вучоных Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў раёны Гомельшчыны і Магілёўшчыны, а таксама бескарыслівая дапамога і ахвяраванні колішніх жыхароў адселеных вёсак, воляй лёсу раскіданых па ўсёй Беларусі, іх сваякоў і проста неабыякавых людзей. У калекцыі помнікаў этнаграфіі і народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны захоўваецца каля трох тысяч экспанатаў: прадметаў хатняга ўжытку і прылад працы, твораў народнага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, рэчаў, якія прадстаўляюць народны побыт, рамёствы і промыслы беларусаў.
    Давайце пройдземся па экспазіцыйных залах музея, услухаемся ў маўклівую гаворку людзей, што калісьці трымалі ў руках такія простыя і такія дасканалыя рэчы, карысталіся імі, упрыгожвалі сваё жыццё; угледзімся ў лікі святых на старажытных абразах, у твары людзей на сямейных фотаздымках. Пастараемся зразумець, што перад намі не застылыя музейныя помнікі, а захаванае сведчанне аб жывым парастку магутнага дрэва нашай культуры.
    Б. А. Лазука
    Введенне
    В мстормм, в судьбах каждого народа есть событмя, которые нмкогда не забудутся, не сотрутся в памятм. Счастлмвые м трагмческме, уходя в прошлое, онм остаются напоммнанмем, предостереженмем для нынешней м будуіцей жмзнм. Авармя на Чернобыльской атомной электростанцмм, которая промзошла 26 апреля 1986 года, ее последствмя определмлм своего рода перелом, рубеж в нашем отношенмм к себе м к мнру, к земле м к людям, которые жмвут м работают на ней. С теченмем временм прмшло осознанме того, что промзошел м будет расшмряться немзбежный разрыв между мсконнымм м современнымм традмцмямм уклада жмзнм, так как переселенме людей мз опасных террмтормй означало утрату многмх связей в этнокультурной преемственностм поколенмй, которые складывалмсь векамм.
    Большме просторы Беларусм, пострадавшме от чернобыльской авармм, образовалм регмон, который не суіцествует на офмцмальных географмческмх картах страны, но обозначен на спецмальных картах м планах радмацмонного загрязненмя. Теперь он мзвестен под условным названмем «Чернобыльская зона». Ее первая часть — так называемая террмтормя отчужденмя. Это почтм трмдцатмкмлометровый в шмрмну пояс, отделмвшмй самую опасную м действмтельно чужую, враждебную землю, доступ на которую запреіцен. Здесь был образован Полесскмй государственный радмацмонноэкологмческмй заповеднмк. Статус зоны отчужденмя получмлм еіце несколько регмонов в Могмлевской м Гомельской областях, где после авармм большая радмацмя выпала пятнамм.