• Газеты, часопісы і г.д.
  • Захаваная памяць страчанай зямлі  Барыс Лазука

    Захаваная памяць страчанай зямлі

    Барыс Лазука

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 206с.
    Мінск 2016
    269.61 МБ
    However, it should be recognized that not all left on the contaminated lands could have been preserved and saved. The cultural heritage of our ancestors, especially in its material embodiment, became dangerous, and therefore was abandoned. Not only ethnographic valuables were left at the alienation zone, such as works of folk art, handicraft items and household items, traditional residential buildings and outbuildings, but also no less unique monuments of history and archaeology — burial mounds, ancient settlements, many anthropogenic phenomena such as estate and village plans, roads, causeways and dams, farm lands, ancient cemeteries, graves and memorials of World War II.
    Recognizing the uniqueness of traditional culture and folk art of the Chernobyl zone, as well as the scale of the danger spread over them, scientists from the Institute of Arts, Ethnography and Folklore of the National Academy of Sciences of Belarus carried out 23 expeditions to the districts of Gomel and Mogilev regions during 1991—1999. Together with the state historical and cultural expedition to save the monuments of history and culture of belarus in the areas affected by the Chernobyl disaster and with the support of the local authorities the scientists managed to collect thousands of items of ethnography and folk art in remaining village houses. After proper treatment, including decontamination, artefacts were brought to Minsk, where a unique collection gradually began to form becoming part of the Museum of Ancient Belarusian Culture exhibition.
    The collected artefacts of ethnography and folk art of the Chernobyl zone were placed in separate halls of the museum. It was done specifically to document and preserve its scientific integrity, to emphasize the special value as a unique ethnographic complex of objects. Now, visitors have an opportunity to estimate the diversity and richness of life, economic activities of rural residents of Gomel and Mogilev regions, to feel the artistic taste of ordinary people, to grasp such a clear and challenging truth of love for life, for land, for the memory of ancestors.
    12
    Уводзіны
    From the moment of admission of the first objects to the museum to a current date, the collection of exhibits has been continually replenished and new artefacts have been gathered. Annual expeditions of scientists of the Centre of Belarusian Culture, Language and Literature Studies of the National Academy of Sciences of Belarus to the districts of Gomel and Mogilev regions bear fruit. Also helps unselfish assistance and donations of former residents of resettled villages by the will of fate scattered throughout Belarus, of their relatives and just caring people. The collection of monuments of ethnography and folk art of the Chernobyl zone contains about three thousand artefacts: household goods and tools, works of folk arts and crafts, items of traditional way of life, and of Belarusian crafts.
    Let’s go through the exposition halls of the museum and listen to the silent conversation of people who once held in their hands such simple and such perfect things, used them and adorned their lives, let’s look into the faces of saints on the old icons, into the faces of people in the family photographs. Let’s try to understand that these are not frozen museum monuments, but the saved evidence of a green spring of the powerful tree of our culture.
    B. A. Lazuko
    кспедыцыі па страчанай зямлі
    Экспеднцнн
    по утраченной земле
    Expeditions to the lost land
    Адразу пасля чарнобыльскай трагедыі пра захаванне матэрыяльнай спадчыны гэтага рэгіёна і гаворкі яшчэ не было, бо першнаперш ратавалі людзей. Толькі вясной 1991 г. у Аддзеле старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі паўстае пытанне аб уратаванні шматлікіх тысяч помнікаў этнаграфіі і народнага мастацтва адселеных вёсак і раёнаў. Тагачасным загадчыкам аддзела быў Віктар Фёдаравіч Шматаў — паляшук, які паходзіў з г.п. Камарын, што пацярпеў ад аварыі і апынуўся ў трыццацікіламетровай зоне. Ён непасрэдна ведаў аб наяўнасці ў тых краях незлічоных скарбаў і ўзняў пытанне аб уратаванні пласту магутнай вясковай культуры з яе моцнымі артадаксальнымі традыцыямі і ладам жыцця. На той час прапанову В. Ф. Шматава ўспрынялі даволі скептычна і нават з насцярожанасцю, бо людзі ўжо баяліся слоў «Чарнобыль» і «радыяцыя», небеспадстаўна клапаціліся пра небяспеку і не было аніякага адмысловага абсталявання і транспарту, адсутнічалі нават дазіметры. Але ініцыятыву Шматава падтрымалі некаторыя супрацоўнікі аддзела, якія пасля ў складзе першых энтузіястаў выправіліся ў «чарнобыльскія экспедыцыі»: Л. Я. Агеева, У. П. Карэлін, М. П. Мельнікаў, A. А. Ярашэвіч.
    Менавіта тады ствараецца рэспубліканская спецыялізаваная навуковая арганізацыя «Дзяржкамчарнобыль», заснаваная паводле пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1991 г., і арганізоўваецца Дзяржаўная гісторыкакультурная экспедыцыя па выратаванні помнікаў гісторыі і культуры Беларусі ў раёнах, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Перад «чарнобыльскай экспедыцыяй» паўстае шэраг разнапланавых пытанняў, у тым ліку пытанні ратавання і магчымага вывазу рухомай спадчыны на «чыстую» тэрыторыю.
    Тады ж першы намеснік старшыні Дзяржкамчарнобыля В. М. Бур’як выдае адпаведны дакумент, у якім гаварылася: «Дзяржкамчарнобыль Рэспублікі Беларусь просіць аказаць садзеянне навуковадаследчай экспедыцыі, якую праводзіць у сувязі са стварэннем музея «Быт і мастацтва Чарнобыльскай зоны» Аддзел старажытнабеларускай культуры пад кіраўніцтвам доктара мастацтвазнаўства В. Ф. Шматава. Просім, у прыватнасці, забяспечыць бесперашкодны праезд, збор і вываз экспанатаў з выселеных вёсак Магілёўшчыны і Гомельшчыны, пры неабходнасці выдзеліць транспарт для працы экспедыцыі і дастаўкі ў Мінск твораў народнага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва».
    3 самага пачатку супрацоўнікамі аддзела планавалася збіраць помнікі этнаграфіі і народнага мастацтва выключна ў непасрэдным кантакце з мясцовымі жыхарамі, вывозіць толькі тое, што яны дазволяць. Таксама планавалася пра свае экспедыцыі інфармаваць насельніцтва праз СМІ.
    17
    ЗАХАВАНАЯ ПАМЯЦЬ СТРАЧАНАЙ ЗЯМЛІ
    Крыжы на могілках вёскі Калыбань.
    Экспедыцыяў Брагінскі рн Гомельскай вобл. Люты 1992 г.
    Кресты на кладбшце деревны Колыбань.
    Экспедйцйя в Брагйнскйй рн Гомельской обл. Февраль 1992 г.
    Crosses at the cemetery of the village ofKolyban.
    Expedition to Bragin district, Gomel region. February, 1992
    Першая экспедыцыя ў складзе Віктара Шматава, Мікалая Мельнікава, Анатоля Хадыкі і Юрыя Піскуна выправілася 3 чэрвеня 1991 г. А паколькі ў інстытуце свайго транспарту не было, яна накіравалася ў Брагінскі раён, дзе Шматава добра ведалі, таму можна было разлічваць на дапамогу. Гэтая экспедыцыя была «разведкай» і, як аказалася, вызначальнай для далейшых даследаванняў і экспедыцый у гэты край.
    Да самога Брагіна са сталіцы дабіраліся на звычайным рэйсавым аўтобусе. Мясцовы аддзел культуры ахвотна адгукнуўся на просьбу дапамагчы і выдзеліў транспарт. Агулам да 10 чэрвеня былі абследаваны вёскі Вязок, Жэрднае, Калыбань, Пучын і Ясені.
    Першым пунктам на шляху даследчыкаў апынулася вёска Калыбань, якая знаходзілася за 18 кіламетраў ад Чарнобыля. Навукоўцы былі ўзрушаны тым, што ўбачылі: запусценне, зараснікі хмызняку і пустазелля, вышэйшыя за чалавечы рост, пакінутыя і абрабаваныя вясковыя хаты... Але гэтая палеская вёсачка ўяўляла сабой сапраўдны этнаграфічны музей, настолькі шмат там было разнастайнага хатняга і гаспадарчага начыння: розныя кросны, ступы, жорны, самапрадкі, грабяні, кадоўбы, куфры і шматлікая «мяккая» этнаграфія, якая, на жаль, большасцю ўжо спарахнела праз занядбанасць. Забраць усё гэтае багацце было немагчыма (асабліва мэблю), і таму цэлы дзень адбіраліся лепшыя па захаванасці і мастацкай вартасці прадметы; таксама праводзілі фотафіксацыю народнай архітэктуры. Удалым было тое, што ў гэтай вёсцы жыла адзіная жыхарка«вяртанка» — Ятчанка Галіна Мінаўна, якая дапамагала навукоўцам і паказвала, дзе будзе найбольшы «ўлоў».
    Увечары ўсё сабранае прывезлі да рэчкі Брагінка. А паколькі ўсе адабраныя рэчы былі зроблены яшчэ да аварыі і захоўваліся пад дахам, то дастаткова было непасрэдна ў рацэ ўсё вычысціць пры дапамозе шчотак, рачнога пяску ды мыла — такой была першасная «дэзактывацыя» ў тых умовах. Прадметы ткацтва вымывалі ўжо позна ўвечары ў гатэлі.
    У наступныя дні наведалі і іншыя вёскі, якія, на жаль, у этнаграфічным і матэрыяльным плане былі больш бедныя ў параўнанні з Калыбанню, але багата чаго знайшлі і там. Пасля сабраныя матэрыялы былі складзеныя і пакінуты ў Брагіне і амаль усе даследчыкі вярнуліся ў сталіцу. He паехаў тады адзін Шматаў, які на грузавой машыне пазней прывёз прадметы ў Мінск.
    На той час сярод супрацоўнікаў інстытута ўзнялася нават паніка, бо, паводле іх меркаванняў, «прывалаклі» радыяцыю! Тады давялося выклікаць прадстаўнікоў санэпідэмстанцыі і праводзіць замеры, па выніках чаго былі выданы нават адпаведныя дакументы аб тым, што прывезеныя прадметы бяспечныя і не перавышаюць дапушчальныя нормы радыяцыі.
    Першая — чэрвеньская — экспедыцыя 1991 г. даказала бяспечнасць, слушнасць і вартасць працягу «чарнобыльскіх» экспедыцый, і пачаў фарміравацца «Чарнобыльскі фонд».
    Наступная экспедыцыя адбылася ў чэрвені 1992 г. Тады выехала ўжо восем чалавек, у тым ліку тагачасны галоўны захавальнік фондаў Музея народнай архітэктуры і побыту В. Малюшына. Свой базавы лагер раскінулі на «чыстай» тэрыторыі ў дуброве, недалёка ад г.п. Камарын. У той час і пазней ужо дапамагала мясцовае Камарынскае лясніцтва: прадастаўляла транспарт — двухмастовы «газон66» — махіну, якая была актуальная ва ўмовах бездарожжа і адсутнасці людзей на гэтай тэрыторыі. Былі выпадкі,
    18
    Экспедыцыі па страчанай зямлі
    Удзельнікі экспедыцыі ў Брагінскі рн Гомельскай вобл. Май 1991 г.
    Участнйкй экспедйцйй в Брагйнскйй рн Гомельскай обл. Май 1991 г.
    калі даследчыкі самі дапамагалі мясцовай міліцыі выцягнуць іх затопленыя машыны. У той экспедыцыі вывучылі восем вёсак Брагінскага раёна.