Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
— Президент ценит Вас!
— Ия его ценю.
— Президент уважает Вас!
— Ия его уважаю.
— Президент любит Ваши балеты!
— Ия его «балеты» люблю...
В последние годы жизни Евгений Александрович тяжело болел, почти полностью утратил зрение. Он покинул этот мир 12 января 2000 года, в возрасте 70 с небольшим лет. За несколько недель до этого композитор, титанический масштаб и чрезвычайная значимость деятельности которого не перестают поражать, был, согласно Указу президента Беларуси, награждён орденом имени знаменитого просветителя и книгопечатника Франциска Скорины.
Тогда ещё мало кто мог предположить, что спустя десятилетие данный орден будет присуждаться всё той же персоной, но уже людям, астрономически далёким от подлинного музыкального искусства и годящимся скорее на роль придворных подпевал...
Источники
1. Думин С.В. Смоленское дворянство / Смоленское дворянство. Выпуск I. Родословные очерки. — М.: Смоленское землячество, 1997. — С. 6.
2. Деверилина Н.В. М.И. Глинка и Смоленщина // М.И. Глинка. Личность. Музыка. История / Новопасский сборник. Выпуск первый. Смоленск, 2005. — С. 39.
3. Цит. по: Становление русской композиторской школы / Всеобщая история музыки. Автсост. А.Минакова, С.Минаков. — М.: Эксмо, 2009. — С. 382.
4. Мациевский И. Инструментальная музыка и этноисторическая идентификация: самосознание и традиция // Музикологща. — 2007. — № 7 — С. 166.
5. Wagner R. Mein Leben. Leipzig, 1911. S. 414.
6. Цит. no: Фралоў А. Сышла іншая эпоха // Наша Ніва. — 2000. — 17 сакавіка.
7. Савицкая О.П. Познание себя — открытие мира // Нёман. — 1980. — № 8. — С. 175.
8. Цит. по: Бунцэвіч Н. «Чырвоная кашуля» авангарду «паглебаўску» // Культура. — № 4 (913). — 31.10 — 6.11.2009.
9. Сімаковіч Л. Думкі з нагоды адной смерці // Наша Ніва. — 19 красавіка 2000 г.
10. Быков В. Долгая дорога домой. — М.: ACT; Мн.: Харвест, 2005. — С. 316317.
11. Арлоў У. Яўген Глебаў / Імёны Свабоды. — 2е выд. — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 2009. — С. 407.
Коротко об авторе
Ирина Шумская — учёный и литератор. Родилась в 1976 г. в Минске. Кандидат культурологии, доцент Белорусского государственного университета культуры и искусств. Автор трёх сборников поэзии и прозы, двух монографий и около полусотни научных публикаций. Член Союза белорусских писателей и белорусского ПЕНцентра.
ЧАСТЬ II
4Q&
СМАЛЕНШЧЫНА — АДВЕЧНАЯ ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ
Уладзімір Сядура, пісьменнік, кондыдат філологічных новук
3 гор паглядае прыгожы Смоленск цераз прысады а блоні свае.
Замак і цэрквы ў даліны глядзяць, цяжкія дні ім прыйшлося зазнаць. Тут адбываліся бойкі ня раз, тут задрамаў, затрымаўшыся, час. Сянъняшняй бойкі ня чулі вякі, гэтакай цяжкай ня зналі рукі. Павадкай дзікай прайшлі на зямлі, новы тэстамэнт няволі далі...
Сьціх і скарыўся магутны Дняпро...
УЛ. ДУБОЎКА
I. Аб чым гавораць старыя летапісы
Смаленск... Як шмат гістарычных успамінаў будзіць гэтае слова, як многастайна ў дазнаным ведаю мінулага ўяўленні паўстае багатая на падзеі гісторыя гэтага гораду, крывіцкага краю і народу.
А гісторыя Смаленску, як крывіцкага гораду, пачынаецца яшчэ ад незапомных часоў. Бадай усе першыя летапісы з гісторыі славянства ўжо ўспамінаюць Смаленск як палітычны цэнтар крывічоў яшчэ ў пэрыядзе паганскае старавечнасці, калі крывічы каланізавалі шырака поўнач і ўсход Беларусі, калі крывіцкія паселішчы паўставалі ў Вазёрным краі аж да самага Белавозера, а на ўсходзе і паўдні да Окі і Дону. Побач з Ізбарскам і цэнтрам падзвінскіх крывічоў — Полацкам, — нават раней за яго, называецца цэнтар усходніх Прыдняпроўскіх крывічоў — Смаленск.
Смаленск быў цесна звязаны ў эканамічных і тэрытарыяльных дачыненнях з слаўным Полацкам. Лучылі іх інтарэсы ДняпраДзьвінскага воднага шляху, якім ішоў гандаль заходніх готаў з усходнімі баўгарамі і хазарамі; эканамічна лучыў іх вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі». Ажыўлены гандаль праз гэтыя шляхі багаціў Полацак і Смаленск, а ранняе палітычнае вылучэнне ў асобныя дзяржаўныя адзінкі рабілі іх гаспадарамі над шмат якімі суседнімі плямёнамі, якіх яны ўзалежнівалі ў дзяржаўным дачыненні. Шмат якія назовы мясцовасцяў і паселішчаў, што паходзяць ад слова «крывіч», як Крывец, Крэчаны, Крыўскае, Крэва, Крывозны і г.д„ што сустракаюцца ў вялікай колькасці ў землях 72
СМАЛЕНШЧЫНА — АДВЕЧНАЯ ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ
Радзімічаў, Северанаў, Дрыговічоў, сцвярджаюць, што крывічы надта далёка пашырылі сваё рассяленне. У дзяржаўнай залежнасці ад вялікага племя Крывічоў і іхнага цэнтру Смаленску была і Севяранская зямля. Аб гэтым у «Повести древних времен» гаворыцца:
«И по сих братии /пасьля Кія, Шчэка і Харыва/ држаці почаша род іх княженье в Полях, а в Деревлях свое, а Дрьгевичи свое, а Словене свое Нов’егроде, а другое на Полоте, иже и Полочане, от них же и Кривичи, иже седять на вьерх Волги и на верх Двини и на вьерх Днепра, іх же град есть Смольнск; туда бо седят Кривичи; таже Север от них».
Зліваючыся з севяранаўскімі, радзіміцкімі і дрыгавіцкімі землямі ў працэсе калёнізацыі гэтых земляў, яшчэ ў тыя пачаткавыя для сваёй гісторыі часы яны далі той асобны славянскі тып беларусаў, які становіць цяпер зусім ненадобную да расейцаў нацыю. Этнаграфічнай і расавай чысьціні полацкіх і смаленскіх крьшічоў спрыяла ранняе дзяржаўнае самавызначэнне і магутнасць, набытая дзякуючы этнаграфічнаму, эканамічнаму і гэаграфічнаму адзінству.
Аб велічы і значэннасьці Смаленску ў тыя старадаўныя часы гавораць і летапісныя весткі пра паход 865 г. вараскіх баяраў Аскольда і Дыра, якія з згоды Рурыка пайшлі ў Царгорад з родам сваім:
«И поидоста изь Новагорода по Днепру и идуче мимо Смоленск, и не явистася в Смоленску: зане град велик и мног людьми».
Той самы летапіс адзначае, як пазьней Смаленск, у 882 г., прызнаў залежнасць ад Алега і Ігора, але усёж меў самастойнага князя і належыў, як раней, да вялікіх гаспадарстваў. Калі Алег у 907 годзе супольнымі славянскімі сіламі паняволіў Грэцкую зямлю і загадаў плаціць даніну — «рускім гарадом»: перш Кіеву, такжа Ноўгароду, а затым Полацку, Роставу, Смаленску і іншым, дыж адразуж давалася тлумачэнне, што тэта вялікія княствы — «па тых бо гарадох сядзяць вялікія князі, якія знаходзяцца пад Алегам».
Гэтак, летапісы называюць гэткіх раньніх самастойніх князёў у Смаленску, як князя Станіслава, сына Валадзімера, затым Вячаслава Яраславага (ад 1054 г.). Канчальна вызваліў Смаленшчьшу ад усякае залежнасці ад дынастыі русаўу 1128 г. і стварыў магутнае Смаленскае княства Расціслаў Мсціславіч, унук Манамаха (11251160 г.).
Смаляне хрысьціліся паводля прынятага ў 1013 г. хрысціянства. А у 1137 г., імкнучыся да паступовага палітычнага самавызначэньня і нават духовае незалежнасьці ад русаў, за Расціславам Смаленшчына вылучылася ў васобную епіскопію. За першага япіскапа быу вучоны грэк Мануіл, пасля ў гэтай ролі былі беларусы. Адгэтуль пачынаецца час культурнага і гаспадарскага росквіту Смаленску — залатая пара незалежнага Смаленскага княства.
Гандлёвыя сувязі Смаленску, даўней з арабскавізантыйскімі краямі, а гэтым часам і з захадам — Рыгаю, Готляндам ды іншымі нямецкімі гарадамі — багацілі горад.
У Смаленскіх курганах знаходзяць шмат візантыцкіх і арабскіх манетаў V1IIXI ст. ст. Батата хлеба Смаленск вывозіў на свой хлебны рынак — Ноўгарад. Смаленскія купцы ездзілі ў Суздаль і аж у Канстантынопаль. Немцыж
73
ЧАСТЬ II
самі прыяжджалі ў Смаленск і трывала тут асядалі. Ужо ў XIII ст. тут была цэлая нямецкая калёнія з сваёю царквою імя Божае Маці, якая мела і свой двор. За той самы час ведамыя ў гісторыі беларускае мовы і беларускага права гандлёвыя ўмовы, якія рабіў князь Мсціслаў з Рыгаю і Готляндам, як, скажам, Смаленская Тарговая грамата ад 1229 г. і іншыя.
Гэтыя дакумэнты, пісаныя ў тагачаснай беларускай мове, сведчаць пра пашыранасць гэтае мовы далека за межамі Беларусі, а таксама і пра тое, што яна мела прызнанне ў шырокіх колах замежных купцоў, як мова літаратурная, мова юрыдычных і гандлёвых дакумэнтаў і штодзённага ўжытку ў асвечаных колах беларускага жыхарства.
II. Смаленшчына — старадаўні асяродак беларускае культуры
Яшчэ перад афіцыйным прыняццем хрысціянства беларускія купцы, разам з уплывамі хрысціянства, прывозілі з Візантыі і ўплывы візантыйскае культуры. Смаленшчына, хоць крыху і пазней за Полаччыну прыняла хрысціянства, але дзякуючы эканамічнаму ўздыму і высакаасвечаным князём, што былі на пасадах у Смаленску, надта прычынілася да культурнага ўздыму Беларусі. Тут у манастырох ствараліся культурный асяродкі, з якіх паўставалі цэлыя літаратурнаасьветніцкія кірункі і школы з шмат якімі культурным! дзеячамі і пісьменнікамі.
Гэтаму вельмі спрыяў высокакультурны князь Расціслаў і асабліва князь Раман (11601180). Тэты апоші ўсё сваё жыццё аддаў развою школьніцтва, дзеля чаго наймаў за мяжою, на Захадзе і ў Візантыі, высокаадукаваных, каб яны вучылі беларускую моладзь грэцкай і лацінскай моваў. Асветнакультурнай справе князь Раман ахвяраў усе свае сродкі і багацьці.
«Князь Раман, — гаворыць летапісец, — аддаў на школы і кнігі ўсю сваю маёмасць, і па сьмерці добрага князя Рамана смаленцы пахавалі яго сваім коштам, бо ў князеўскім скарбе ня было ніводнае капейкі».
Дзякуючы гэтай рупнасьці пра культуру і асьвету з боку саміх князёў праз усе ХІІХІІІ ст. смаленцы ўзьняліся ў тым часе на найвышэйшы ўзровень. Ужо ў XII ст. вылучаюцца выдатныя асобы культурных дзеячоў у Смаленску, як Клімэнт Смаляціч, Аўраам Смаленскі, мніх Апанас, прэзбітар Хама, манах Ахрэм і іншыя.
Гэткага кніжніка, як Клімэнт Смаляціч, як сведчыць летапісец, датуль яшчэ ня было навет на ўсёй усходняй славяншчыне. Гэта быў высокаасвечаны чалавек, глыбокі філёзаф, знаўца антычных пісменнікаў — Гамэра, Платона і Арыстотэля. Спачатку быў ён мніхамсхімнікам, але, выклікаўшы сваёй адукаванасьцяй увагу высокапастаўленых асобаў у Кіеве і духоўнікаў у Смаленску, ён саборам мясцовых епіскапаў выбіраецца за мітрапаліта (11471154). Будучы абраным толькі саборам, а не пастаўленым канстантынопальскім патрыярхам, Клімэнт меў нямала супраціўнікаў і няпрыемнасьцяў. Але гэтаж змушала яго ў абарону сваіх паглядаў пісаць нямала палемічных твораў і гэтак прычыніцца да развою беларускага пісьменства тае пары.