Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
Але ў палітычным дачыненьні смаленскія князі адгэтуль з’яўляюцца якбы толькі намесьнікамі Вялікага князя Літоўскага і, калі трэба было, замяняюцца на іншых. Гэтак, вялікі князь Вітаўт пасля 1395 г. замяніў смаленскага князя Юр’я на ягонага брата Глеба. А калі смаленцы пачалі гучна выказваць з гэтага поваду сваё незадавальненне, Вітаўт рушыў з войскам на Смаленск, здабыў яго, заарыштаваў варожых яму князёў, а на княжы пасад прызначыў намесьніка Ямонта.
Толькі перамога войскаў хана Ядыгея пры Ворсклі і параза Вітаўта вярнулі Смаленску князя Юр’я. Але ня годзіцца з гзтым слаўны Вітаўт і колькі разоў спрабуе зноў здабыць Смаленск. Урэшце, скарыстаўшы ад’езд Юр’я ў Маскву, Вітаўт аблажыў горад і той змушаны быў здацца.
Гэтак старадаўны крывіцкі Смаленск ад 24 чэрвеня 1404 г. стаўся складоваю часткаю непадзельнага цэлага — Вялікага Беларускага княства.
Разам з вывадам маскоўскіх элементаў беларускія валадары пачалі давацжыхарам Смаленску вялікія палёгкі, асабліва ў гандлі. Нездарма за беларусю часоў Смаленск надта вырас як горад. Было збудавана шмат новых цэрква будынкаў, паўстала шмат новых школаў. Рэлігійная лёяльнасьць і талераг насьць у Беларускай Дзяржаве спрыяла развою асьветы. Гэты пэрыяд асаблі прычыніўся да эканамічнага ўздыму гораду. Гэта быў век росьцвіту смал скага гандлю. Гандляваць, апрача княжнага места, пачаў сам горад. Цэ шэраг палёгкаў гандляром прывабіў багата купцоў з Полацку, Віцебску,, рагабужу, зза мяжы, з Ноўгараду, Разані, Цьверы, Масквы і г.д.
3 нястрыманаю хутчынёю расьлі гандлёвыя шэрагі. На месцы пустоі паўставалі новыя гандлёвыя пункты, рынкі, крамы, склады. Вакол ас;
78
___________СМАЛЕНШЧЫНА АДВЕЧНАЯ ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ__________ розны люд і забудоўваў горад. На Дняпры пры Траецкім манастыры паўстаў адмысловы гандлёвы «Літоўскі гасьцінны двор», дзе складваліся вялізарныя скарбы тавараў. Ува ўсходняй частцы гораду, каля новазбудаванага Духавага манастыра, паўстаў яшчэ адзін гандлёвы асяродак.
Расло і багацела жыхарства Смаленшчыны і разам з гэтым давала шмат дзяржаўных дзеячоў з свайго асяродзьдзя. Гэткім слаўным дзяржаўным мужам, выдатным беларускім дзеячом XVI ст. — ваеннікам, юрыстым, дыпламатам, літаратарам і філёзафам з вылучна светлай галавой, быў рэдактар і выдавец ведамага Беларускага г.зв. Літоўскага Статуту — Лявон Сапега, які паходзіць з Смаленскіх баяраў.
VI. Паход Масквы на Смаленшчыну
Красаваньне Смаленску ў Беларускім гаспадарсьцве было бяльмом на воку Масквы. Ніколі ня спыняла яна сваіх інтрыгаў супраць беларускага Смаленску. Пры Жыгімонтавым намесьніку, князю Андрэю Саковічу, Масква дамаглася бунту, які быў скіраваны супраць князя. Намесьнік змушаны быў уцячы, а на пасад узыйшоў мсьціслаўскі князь Юры. Тэты адразу пачаў далучаць да сябе Віцебск, Полацак. Але варта было наблізіцца беларускаму войску, як ён адразуж даў ходу ў Маскву. У Смаленску ўзнавілася беларуская ўлада.
Але Масква ўмацоўваецца і ўсё больш ды больш заяўляе свае ўяўныя правы на Смаленск, як быццам бы «вотчину» прашчураў маскоўскіх князёў ад Валадзімера Сьвятога з часоў Кіеўшчыны. Фальсыфікуючы гісторыю Беларусі, разглядаючы яе як калішнюю «Русь», Масква пачынае лятуцець аб «адзінсьцтве Русі» пад маскоўскаю ўладою. Асабліва ўзмацніліся гэтыя прэтэнзіі на Смаленшчыну за князем Васілем III.
Таму беларусы змушаныя былі ўмацоўваць Смаленск. У даўны земляны горад пераводзяць рэзыдэнцыю намесьніка, пакінуўшы старое «княжае места». Прымітыўныя з сяньняшняга гледзішча земляныя і драўляныя ўмацаваньні з вежамі зрабіліся для гэных часоў досыць моцнымі перашкодамі для ворага. Васіль III колькі разоў штурмаваў Смаленск. У снежні 1512 г. і ў верасьні 1513 г. маскоўцы ня здолелі здабыць гораду. Беларусы разбуралі ўсе іхныя ночныя падрыхтовы. Толькі ў 1514 г„ калі маскоўцы падвезлі 300 гарматаў і пачалі бязупынна абстрэльваць горад, які пачаў гарэць, Смаленск быў змушаны 1 жніўня скарыцца. Войска Васіля III пайшло далей на Беларусь, але было спаткана каля Оршы, і тут маскоўцаў ушчэнт разбіла харобрае беларускае войска гэтмана Канстантына Астроскага. Маскоўскае войска мела 80.000, а беларускае 35.000.
Памяць аб гэтай славутай перамозе захавалася на даўгія вякі ў нашым народзе, які ў сваёй песні гэтак апявае бой пад Воршай:
«Ой, у нядзельку параненька,
Узыйшло сонца хмарненька,
Узыйшло сонца над борам, Панад Сялецкім таборам. А ў таборы трубы йграюць, Да ваяцкае парады зазываюцъ, 79
ЧАСТЬ II
Сталі рады адбываці, Адкулъ Воршу здабываці: А ці з поля, а ці з лесу, А ці з рэчкі невялічкі? А ні з поля, а ні з лесу, Толькі з рэчкі невялічкі. А ў нядзельку параненъку Сталі хлопцыпяцігорцы, Каля рэчкі на прыгорцы: Гучаць разам з самапалаў, 3 сяміпалых ад запалаў, Б’юць паўсоткаю з гарматаў. Масква стала наракаці, Места Воршу пакідаці; Аякз Воршы уцякалі, Рэчку невялічку пракліналі: «Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала, Як нашая слава тутака прапала;
Бадай высыхала да сканчэнъня съвету Што нашай славанькі ўжо нету. Слава Воршы ўжо ня горша. Слаўся, пан Астроскі».
У адзнаку гэтае перамогі гэтман Астроскі пабудаваў у Вільні Мікалаеўскую і СвятаТраецкую царкву і в апошняй умураваў мармаравую пліту з надпісам:
«В лето 1514 церковь сю созда князь Константин Острожскій, гетман в. кн. Литовского, в памать победы под Оршею над врагом и супостатом веры христіянское, православное, царем Московским».
Замілаванне беларускага жыхарства да сваіх павадыроў і радасць пазбаўленьня ад маскоўскае небяспекі выявілася ў песьні віленчанаў, якія ў часе звароту в. кн. Жыгімонта Казімеравіча і князя Астроскага спатыкалі іх краскамі і песняю:
Великославному гаспадару королю Жигимонту Казимировичу Буди чэсть и слава на веки — Победившему недруга своего великого Князя Василия Московского.
А гетману его вдатному князю Константину Ивановичу Острожскому Дай, Боже, здорове и щасте вперед лепшое: Як ныне побил силу великую московскую Абы побивал стлиную рать татарскую, Проливаючы кровь их бессурманскую».
Супрасльскі і Кароткі Кіеўскі летапіс
Праўда, хоць і харобра змагалася войска Канстантына Астроскага, але здабыць Смаленск тады не ўдалося. Маскоўскі намесьнік, князь Шуйскі папера80
СМ АЛ ЕН Ш Ч ЫН A АДВЕЧНАЯ ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ вешваў усіх змоўшчыкаў супроць Масквы і ўтрымаў Смаленск. Пасьля гэтага ўсе непажаданыя Маскве беларускія дзеячы былі высланыя з Смаленску, а заміж іх панасылаўся маскоўскі элемент.
VII. Беларусь адваёўвае Смаленшчыну
Беларусь не гадзілася з адыходам Смаленску да чужое дзяржавы. Беларускія князі неаднокраць рабілі спробы адваяваць горад (у 1535, 1564, 1579 г.г.). Таму маскоўцы пачалі як мага ўмацоўваць Смаленск, мабыць, няпэўна адчуваючы сябе ў гэтым беларускім горадзе. Гандлёвы цэнтар яны перанеслі ў прыгарад перад замкам за Дняпром, што пазней называўся «Гарадзенскаю сотняю». Задуманая яшчэ за царом Фёдарам Іванавічам каменная сьцяна вакол гораду была збудаваная за Барысам Гадуновым над наглядам гарадзкога майстра Хведара Коня.
Але дарма, што Смаленск разбудаваўся ў моцную няпрыступную цвярдыню, аднак і ён ня вытрымаў доўгае аблогіў 16101611 г. 31 верасьня 1610 г. смаленскія сцены пабачылі перад сабою вялікае войска Жыгімонта III, які прывёў яго з камерам выкарыстаць маскоўскую «смуту» і звярнуць Смаленск Літве. Адбыліся жорсткія баі. Горад бязупынна абстрэльваўся з гарматаў, пачаліся пажары, аднак, крывавыя баі трывалі далей, бо войска ў Смаленску давала хоць і безнадзейны, але адчайны супраціў. Толькі праз 10 месяцаў пры цяжкай упорыстай аблозе Смаленск быў здабыты. Гэта было 3га ліпеня 1611 г.
Гэтак, бадай, праз стагодзьдзе Смаленск быў вызвалены зпад маскоўскага паняволеньня. Заміж маскоўскіх парадкаў у Смаленску пачалі тэрмінова ўводзіцца новыя заходняэўрапейскія парадкі. Горад адразу атрымаў магдэбурскае права і пачаў змяняцца на эўрапейскі лад. Гэтым самым Смаленск зноў далучыўся да Эўропы.
Але, на вялікі жаль, на тэты раз Літва ўжо пераставала быць незалежным задзіночаным Беларускім гаспадарствам. Вунія ліквідавала адзнакі незалежнасьці, пачаўся наступ польшчызны, апалячваньне праз каталіцызм і вуніяцтва беларускага магнацтва, гвалтоўнае ператварэньне праваслаўных беларусаў на католікаў і уніятаў, а праз гэта далей і на палякаў. Адвечнаправаслаўны беларускі Смаленск пачаў, наўсуперак волі жыхарства, забудоўвацца каталіцкімі касьцёламі, езуіцкімі кляштарамі, дамініканскімі і базыліянскамі школамі, а праваслаўныя цэрквы ператвараліся гвалтоўна на вуніяцкія. На Саборнай гары збудавалі катэдральны касьцёл і рэзыдэнцыю біскупа Смаленскай епархіі.
Ад былое свабоды веравызнаньняў і роўнасьці ў правох ў Смаленску за часам! незалежнага Беларускага Княства, цяпер засталіся адны толькі ўспаміны. Але ж паўставала шмат праваслаўных брацтваў, якія змагаліся за захаваньне беларускіх народных прынцыпаў, адчынялі беларускія школы, баранілі праваслаўныя цэрквы ад наступу каталіцтва і езуіцтва.
Няправільная, палёнафільская палітыка кіраўнічых колаў рабіла тое, што смаленскае жыхарства, ня бачачы ратунку, пачало схіляць свае надзеі да праваслаўнае Масквы. А тэй толькі гэтага трэ’ было, бо гэта стварыла юрыдычнае 81
ЧАСТЬ II
апраўданьне для ейнай агрэсіі на Захад, давала «падставы» матываваць яе канечнасьцяй далучыць да сябе «единокровных, единоверных братоў».
Усё гэта паслабляла сілы супраціву маскоўскай экспансіі. Аднак, ня легка ўдалося Маскве адарваць Смаленск ад Беларусі.
У 1612 г. цар Міхал Раманаў паслаў з гэтаю мэтаю войска на чале з князем Чаркаскім. Той здабыў колькі беларускіх гарадоў, але Смаленску заваяваць ня здолеў. Ды Масква на гэтым ня спынілася. За колькі часу яна начала вялікія вайсковыя падрыхтовы, купляла зброю ў Швэдыі, вырабляла гарматы, рыхтавала дапаможнае войска пад кіраўніцтвам замежных афіцэраў.
За 9 гадоў пасьля пачатку гэтае падрыхтовы, у 1632 г„ скарыстаўшы бескаралеўе ў Польшчы, маскоўскае войска пад кіраўніцтвам ужо ведамага ў Смаленску маскоўскага стаўленьніка Шэіна аблажыла Смаленск і начало яго абстрэльваць з 158 гарматаў. Але на дапамогу літоўскаму войску прыйшоў гэтман Радзівіл з Вільні з войскам і адбіў наступ маскоўцаў. Апошнія змушаныя былі ад наступу перайсці да абароны ў вакопах, а пасля зусім адыйсьці назад паводля зробленае ўмовы. Так гэтым разам ганебна для Масквы скончыліся ейныя намаганьні адарваць Смаленск ад Беларусь.