Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
I толькі за царом Аляксеем Міхайлавічам, ужо ў часе Лівонскае вайны, колькімі штурмамі маскоўцы здабылі Смаленск (23. VI. 1654 г.).
VIII. Смаленшчына ў маскоўскіх аковах
Пасля заняцця Смаленску маскоўцы заразжа ўзяліся за ліквідацыю ў горадзе магдэбургскага права, заходняэўрапейскіх парадкаў і пачалі ўводзіць «россійскйе уложения». Адно толькі засталося на радасьць народу — гэта зварот праваслаўным беларусам усіх цэркваў, што былі раней ператвораныя на уніяцкія і каталіцкія. Але і тут царква неўзабаве пачала служыць русыфікатарскім тэндэнцыям маскоўскае палітыкі.
Гандаль і прамысловасць зноў перайшлі ў прыгарад, куды былі высланыя і ўсе гандлёвыя людзі, бо горадцвярдыня зноў пачаў інтэнсыўна ўмацоўвацца. Тут размяшчаліся вялікія аддзелы маскоўскага войска.
У часе Лівонскае вайны, як і ўсе беларускія гарады, Смаленск асабліва пацярпеў, шмат гістарычных і культурных помнікаў згінула ў полымі, або пад руінамі.
Паводля Андрусаўскае ўмовы 1667 году Смаленск ужо надоўга быў далучаны да Масквы і каля трох стагодзьдзяў церпіць маскоўскую нядолю.
Ад часу далучэння да Расеі Смаленск згубіў сваё стратэгічнае значэньне. Толькі за часоў Петры Вялікага Смаленск зноў умацоўваецца. Рыхтуючыся да вайны з швэдамі, Петра будуе ў 1706 г. на правым беразе Дняпра Кронвэрк, каб засланіць ім мост, збудаваны пад вежамі, і парахоўніцы. Але швэдзкі кароль Караль ХП абыйшоў Смаленск, і бойкі адбыліся каля Палтавы на Украіне.
Вялізарныя разбурэнні зрабіла Смаленску Напалеонаўская армія ў 1812 г. 6 жніўня Наполеон падыйшоў з сваёй арміяй да гораду і, спаткаўшыся з надта моцным супрацівам расейцаў, пачаў абстрэльваць яго з гаўбіцаў выбуховымі гарматнымі набоямі ды запаліў горад з колькіх бакоў. Згарэла шмат выдатных гістарычных будынкаў і помнікаў.
82
__________СМАЛЕНШЧЫНА — АДВЕЧНАЯ ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ____
2га лістапада, пакідаючы горад, Напалеон спаліў ладную частку яго і ўзарваў 9 вежаў славутае смаленскай сьцяны. Згарэла 45 каменных і 7568 драўляных будынкаў; 69 каменных і 248 драўляных крамаў. Страты дасягнулі 600.000 рублёу — сума для гэных часоў надта вялікая. Нездарма 1812 г. увайшоў у гісторыю Смаленску як год разбурэнняў. Пасля гэтага Смаленск яшчэ больш згубіў сваё былое стратэгічнае і гандлёвае значэньне.
Шмат гадоў пасля гэтага па ўсім Смаленску былі відаць папялішчы і руіны. Пад таўстымі, нанесенымі ў вякох, напластаваньнямі застыла багатая мінуўшчына гэтага гістарычнага беларускага гораду.
Варта адхіліць заслону часу, зазірнуць у глыб стагодзьдзяў, як зроку паўстане абраз таго, што жыў тут беларускі народ, тварыў сваю самастойнасьць, крывёю бараніў сваю дзяржаўнасць, ствараў багатыя матар’яльныя вартасці і культурный помнікі свайго існаваньня і дзейнасьці. Пад гэтымі пластамі глыбака ляжаць сляды былое славы і магутнасці.
Шмат гавораць беларускаму сэрцу гэтыя помнікі былое велічы, а таму, як кажа Ластоўскі, яны павінны быць для нас сьвятымі, і мы павінны бачыць у іх сьветчаннье «забітай волі крывічоў», а дату далучэння Смаленску да Масквы — каля трох стагодздзяў таму падпісаную Андрусаўскую згоду — павінны разглядаць як вялікшае злачынства, роўнае Вэрсальскаму трактату і ганебнай Рыскай умове, што пазьней разадрала цела нашае Бацькаўшчыны на дзве палавіны і аддала іх нашым ворагам.
Смаленскіх сьцен масыў патужны ў бязсільлі распластаўся, Забітай волі Крывічоў мне ён нагробкам здаўся!...
Андрусаўскі злачын яго ўчыніў
сатрапіяй Маскоўскай:
і дзьвесьці зь лішнім год, цягаючы ярмо, яго раджайны гоні
кармілі чужакоў і ворагаў пладзілі
Крывіцкае Пагоні.
Аж дзьвесьці цяжкіх год каханьня сьлязьмі і потам абліваўся... Смаленск!
Праз мукі, горасьці свае, у рэшцерэшт, Сьвятым для нас ты стаўся!
В. Ластоўскі «На Смаленскіх сьценах»
IX. Выдатныя смаленцы — сыны беларускага народнага гэнія
Дарма, што былая веліч народнага духу пахаваная ў гісторыі Смаленску, але народ выяўляў сваю сілу і творчы дух у тым, што час ад часу даваў выдатных людзей, якія множылі дасягненьні навукаў і мастацтваў.
Смаленскія беларусы далі нямала выдатных вучоных, музыкаў, пісьменьнікаў, мастакоў. Назавём тут выдатнага беларуса, ураджэнца Смаленшчыны, 83
ЧАСТЬ II
прафесара Васіля Дакучаева (18461903) — заснавальніка навейшага кірунку навукі глебаведы, якую пасля сыстэматызаваў ягоны вучань прафесар Сібірцаў.
Нельга абмінуць і другога выдатнага беларуса (навет з сьведамасці, бо гэтак і называў ён сябе), сусьветнаведамага дасьледніка Цэнтральнай Азіі, гэнерала Міколу Пржэвальскага (18391888), які паходзіць з Парыцкага павету і ўзгадаваўся ў Смаленску, а таксама ўдзельніка экспэдыцыяў Пржэвальскага, Пятра Казлова (18631935), вучонагагеаграфа, архэялёга і этнографа з гораду Духаўшчына Смаленскай губерні.
Урэшце, з смаленскіх беларусаў паходзіць і сусветнаведамы кампазытар Міхал Глінка (18041857), творца опэраў «Іван Сусанін» і «Руслан і Людміла». Кампазытар Глінка нарадзіўся у беларускай вёсцы Новапаская, Ельніцкага павету. Там ён узгадаваўся, а пазней доўга жыў наездамі. Ад маленства ён чуў там беларускую народную песню і на ёй гадаваў сваё вуха. Першую музычную асьвету Глінка атрымаў пад уплывам канцэртаў аркестры свайго дзядьзкі, які прыяжджаў да ягонага бацькі ў госьці разам са сваімі прыгоннымі музыкамі з суседняга двара. Гэтыя музыкібеларусы ахварбоўвалі ўсімі асаблівасьцямі беларускае народнае музыкі выкананьне якогахаця музычнага нумару і, апрача гэтага, самі спявалі шмат беларускіх песняў і гралі на розных народных музычных інструмэнтах.
Усё гэта ўразіла маладога Глінку і глыбока запала ў ягоную музычную душу, адклаўшы назаўсёды ў ёй сьлед замілаванасьці да мэлёдычнасьці беларускае народнае песьні. Пасьля, творачы выдатныя музычныя творы, Глінка поўнымі жменямі чэрпаў з гэтае скарбніцы. Музыка опэры «Іван Сусанін» цалком прасякнутая беларускімі народнымі матывамі, якія сусветнай музычнай крытыкаю памылкова прымаліся за злітак польскіх і расейскіх музычных народных матываў.
Толькі тое, што на карце Эўропы не было беларускае палітычнай адзінкі, прычыпілася да гэткага рабунку беларускае культуры, як адабраньне ад беларускага народу ягоных лепшых сыноў.
Скрозь распаўсюджванае і афіцыйна падтрымліванае ўрадавымі расейскімі коламі атоесамліванне праваслаўнага веравызнання з належнасьцю да «расейскага народу», пераслед усяго беларускага, паўсюднае панаваньне расейскае мовы ва ўсіх асветнакультурных і адміністрацыйных установах, культываваньне расейскага нацыяналізму і палітыка расейскае асыміляцыі беларусаў зрабілі тое, што Глінка гэтак сама, як пазней і беларус, паводле продкаў, Тодар Дастаеўскі, стварылі шмат славы расейскаму народу. Таксама, як блытаніна паміж каталіцтвам і польскаю народнасьцю, ды нястача агульнага вызнаньня беларускае мовы як літаратурнае, штурхнулі другога выдатнага сына беларускага народу — Адама Міцкевіча, сына наваградзкага беларускага шляхціча, у абдымкі польскае мовы, у якой ён стварыў свае паэтычныя пэрлы.
Але, як правільна гаворыцца ў артыкуле Вацлава Ластоўскага «Тодар Дастаеўскі і Адам Міцкевіч, сыны крывіцкага народнага генія» (у часапісе «Крывіч» № 10 за 1926 г.), усе яны былі «цела ад цела і кроў ад крыві» беларускага народу і павінны, хай і ўскосна, складаць славу беларускаму нацыянальнаму генію. Калі б гэтыя людзі жылі ў вадроджанай беларускай дзяржаве з пана
84
___________СМАЛЕНШЧЫНААДВЕЧНАЯ ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ__________ ваньнем беларускае культуры і дзяржаўнай беларускай мовай, бяз сумлеву яны тварыліб у роднай мове і музыцы і здабыліб незраўнанай у вякох славы беспасярэдня свайму народу. I тадыб увесь свет зусім заслужана ўважаў бы Глінку за заснавальніка не расейскае, а беларускае нацыянальнае клясычнае музыкі і опэры, і ён быўбы беспасярэдня нашым гонарам.
Але і без таго Смаленск з поўным правам мае ўсе падставы ганарыцца сваім слаўным сынам — кампазытарам Глінкам, якому ўдзячны горад яшчэ ў мінулым стагодздзі паставіў помнік. Ён уяўляе сабою постаць кампазітара з дырыгэнцкай палачкай у руцэ. На п’едэстале надпіс і дата (1885 г.), а па бакох у вянку — назовы галоўных твораў. Вакол — агарожа ў выглядзе нотаў. Помнік павінен нам нагадваць пра вялікія творчыя чыны беларускіх сыноў і натхняць на новую творчасьць, і духовую і матар’яльную. Да гэтага ж кліча і ўся багатая чынамі мінуўшчына беларускага Смаленску.
X. Hi змус, ні гвалт ня вынішчылі беларускасьці Смаленшчыны
Усе вучоныя, нават расейскай арыентацыі, заўсёды ў навуковых працах сцвярджалі належнасьць Смаленшчыны да Беларуси Варта прыгадаць працы ведамых вучоных Адама Кіркора, Сяргея Максімава і Пятра Сямёнава, Мітрафана ДаўнарЗапольскага, Уладзіміра Дабравольскага, Еўдакіма Раманава, этнаграфічныя мапы Ахматава, Яўхіма Карскага, Мікалая Азбукіна, Аркадзя Смоліча і А. Пікуліка, працы шмат якіх нямецкіх вучоных, каб пераканацца ў гэтым.
Паводля ўсіх этнаграфічных адзнакаў, як мова, культура, характар, заняткі жыхарства, фізычны тып, вопратка і г.д. смаляне зьяуляюцца карэннымі беларусамі.
Дый не магло быць інакш, бо сама прырода якбы вылучыла ўсю Беларусь разам з Смаленшчынай у адну геаграфічнаэканамічную і этнаграфічную асобнасць.
Вялікі эўрапейскі вададзел, што праходзіць праз усю ўсходнюю Смаленшчыну, ды вялікія лясы на поўначы і ўсходзе гэтае краіны (Вокаўскі, Бранскі) уяўляюць сабою якбы натуральный межы. Усходняя мяжа Беларусі на Волскім вададзеле супадае з кліматычнаю мяжою Вокаўскага лесу і выразна аддзяляе Беларусь з ейным памяркоўным вогкім пад уплывам мора кліматам ад больш кантынэнтальнага і рэзкага клімату Маскоўшчыны.
Гэтыя натуральный межы супадаюць і з гістарычнымі межамі калішняй Беларускай Дзяржавы, Вялікага Княства Літоўскага, паводля, скажам, Дэўлінскага замірэння ў 1618 г. дый ранейшых умоваў.
На паўдня і ўсход ад гэтых межаў жывуць беларусы, якія, паводля расавага і этнаграфічнага адзінства, стварылі тую народную асобнасьць, неаддганай часткаю якое зьяўляюцца і беларусы смаленскія. Як усім беларусам, ім свомыя першнаперш тыяж самыя асаблівасьці мовы, як пераход «в» і «л» у «ў»; дзеканьне (не здарма і пра смаленцаў кажуць: «Хіба ліха возьме ліцьвіна, каб ён ня дзекнуў»), цеканьне і аканьне, прыдыхное расейскага гуказлучэньня «жж»