• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 2

    Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.

    Выпуск 2

    Памер: 200с.
    Мінск 2013
    229.38 МБ
    
    96
    
    БЕЛАРУСИ! ЎСХОД: НАША СМАЛЕНШЧЫНА
    
       Вядома, што лічбы зьменшыліся, бо частка беларускага насельніцтва русіфікавалася, частка губерні ў сувязі з раянаваньнем далучана да Беларусі, але яшчэ беларускае насельніцтва Смаленска варта лічыць сотнямі тысяч. Смаленскі жа гарсавет надумаў, што беларусаў у Смаленску няма, аб іх ня варта казаць і на сваім паседжаньні ў кастрычніку пастанавіў, каб сродкі, якія былі прадугледжаны па бюджэту Смаленскага губернскага аддзелу народнай адукацыі на культурнаасьветніцкую працу сярод беларускага насельніцтва гораду на 27/28 навучальны год, перадаць ны жыльлёвае будаўніцтва.
       Ёсьць сьведчаньні аб паваеннай беларускай антыбальшавіцкай партызанцы на Смаленшчыне. Выходзіла нават беларуская пранезалежніцкая газэта «Пад абцасам маскалёў», якую падпольшчыкі распаўсюджвалі па вёсках і хутарох, на скрыжаваньнях гасьцінцаў краю.
       Нават у сучаснай Расейскай Федэрацыі засталіся прабеларускія настроі ў частцы мясцовай смаленскай эліты. У кастрычніку 1998 года на прэсканферэнцыі ў МЗЭС РБ губернатар смаленскай вобласьці Прохараў паведаміў: «Смоленщина была седьмой областью при создании Белоруссии, к сожалению, нас тогда отделили». Спадар Прохараў нават плянаваў адзначыць у сваёй губерніі 80ю гадавіну заснаваньня БССР.
       I сёньня наш беларускі ўсход, ільняная Смаленшчына — застаецца этнічнай зямлёй крывічоўбеларусаў, натай духоўнай і культурнай спадчанай, якая патрабуе захаваньня й вывучэньня. I не так важна, што гэтая тэрыторыя знаходзіцца ў складзе іншай дзяржавы. Гістарычна так склалася, што яна месьціцца на памежжы й ў розныя часы пераходзіла з пад аднаго ўладараньня да другога.
       Галоўнае, што мы самі ведаем і памятаем пра нашае радство й еднасьць. I калі мы, беларусы, будзем мець нацыянальную дзяржаву, лепшы ўзровень жыцьця й нацыянальныя памкненьні, то гісторыя нам шчэ паспрыяе, бо як вядома разьвіваецца па сьпіралі.
    
    97
    
    
        ГЕНЭЗА БЕЛАРУСКАГА РУХУ
        НА СМАЛЕНШЧЫНЕ
    
    Фёдар Паднікольскі
    
      На працягу XVXVII стст. гісторыя Смаленска і Смаленскай зямлі была шчыльна звязаная з Вялікім княствам Літоўскім, у межах якога з 1405 да 1514 году гэтыя тэрыторыі знаходзіліся. Амаль праз сто год, у 1611 годзе, пасля 21 месяцы аблогі каралём Жыгімонтам III Вазай, Смаленск быў далучаны да федэрацыі Каралеўства Польскага і Літвы — Рэчы Паспалітай.
      У межах гэтага дзяржаўнага ўтварэння Смаленшчына знаходзілася да 1654 году, калі ў выніку самай кровапралітнай вайны, вядомай у польскай гістарыяграфіі як «Крывавы патоп», канчаткова не апынулася ў складзе Расіі.
      У перыяд доўгага знаходжання ў складзе ВКЛ Смаленск займеў надзвычайную ролю абарончай крэпасці на ўсходзе дзяржавы. Менавіта Смаленск дзяржаўныя дзеячы Вялікага княства называл! «Ключом Літвы», калі дзяржаўная мяжа пралягала ўсяго толькі ў 350 км. ад Масквы¹.
      У палітычнай думцы ВКЛ і РП XVIXVII стст. Смаленск і Смаленскае ваяводства лічыліся спрадвечна сваёй зямлёй, захопленай гвалтам Маскоўскім царствам. На мяжы ХІХХХ стст. «смаленскі міф» часоў Liberum veto быў мадэрнізаваны беларускімі інтэлектуаламі за кошт яго сінтэзу з элементам! «заходнерускага» наратыву, накіраванага супраць польскай дамінацыі ў ПаўночнаЗаходнім крае. Тэты факт стаў вызначальным для выспявання беларускай нацыянай героікі, смаленскага эпасу і, зрэшты, генэзы беларускага руху на Смаленшчыне.
      Тыповы для сярэднявечча «літоўскі» погляд на Смаленск характэрна адлюстроўвае першы польскамоўны энкомій, напісаны ў 1628 годзе беларускім шляхціцам Янам Куноўскім. У паэме «Smolenska zacnosc» зусім не звяртаецца ўвага на далітоўскі перыяд існавання Смаленскага княства, але, у той жа час, спектакулярна апісваецца мужнасць жыхароў Смаленска ў агульнай для Літвы і Кароны Польскай бітвы пад Грунвальдам.
      Далучэнне горада да Маскоўскай дзяржавы ў 1514 годзе, на думку аўтара, адбылося зза здрады князя Міхася Глінскага, а грандыёзныя будаўнічыя працы па ўзмацненні крэпасці, якія праводзіліся па загадзе Барыса Гадунова, былі інтэрпрэтаваны як жаданне ўтрымаць чужое.
      У сваю чаргу, аблогу Смаленска Жыгімонтам III паэт разумеў як гістарычную справядлівасць — рэалізацыю палітыкі вяртання згубленых земляў².
      Погляд шляхты на Смаленск і яго ролю для краіны выдатна адлюстроўвае і такі вядомы літаратурны помнік як «Ліст да Абуховіча», напісаны Цыпрыянам Камунякам у 1655 годзе. Складзены ў форме сяброўскага ліста, твор ганьбіць Піліпа Абуховіча, смаленскага ваяводу, які ў гэтым творы больш думае пра нажыву і маскоўскіх собаляў — стылізаваныя трыццаць срэбранікаў — чым пра свае абавязкі як патрыёта і урадніка. Абураны стратай Смаленска, аўтар шле праклёны па адрасе Абуховіча, «якому пры ўцёках са Смаленска
    
    98
    
    ГЕНЭЗА БЕЛАРУСКАГА РУХУ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ
    
    спатрэбілася 300 падвод для перавозкі адной толькі пасцелі», і ўсяляк крытыкуе вінаватых ў здачы горада.
       Відавочна, Смаленшчына ўспрымалася сучаснікамі Цыпрыяна Камунякі як нешта спрадвечна літоўскае, а смаленцы лічыліся такімі ж прадстаўнікамі палітычнага «літоўскага народу», як і шляхта іншых земляў усходняй часткі Вялікага княства Літоўскага.
       Пасля страты Смаленска ў 1654 годзе былы ваявода смаленскі Піліп Абуховіч падвяргаецца ганенням, а ў 1658 годзе Сойм прыняў адпаведны дэкрэт па абвінавачванні яго ў здачы Смаленска маскоўскім войскам³.
       У «Прамове Мялешкі, каштэляна Смаленскага, на сойме у Варшаве у 1589 годзе», іншым ананімным творы, які датуецца не пазней за 1632 год⁴, прадстаўнік смаленскага набілітэту выяўляе літоўскі патрыятызм, смуткуючы, што «...од их милостей пановляхов гинуть старие наши поклоны смоленские...», і жорстка выкрывае засілле палякаў і польскай культуры ў сябе на радзіме. Для яго палітычным ідэалам ёсць Жыгімонт I Стары, які «немцев, як собак, не любил и ляхов з их хитростю велми не любил, а Литву и Русь нашу любително миловал».
    * * *
       Пасля далучэння Смаленска і ваяводства да Расіі, маскоўскі прастол вымушаны быў улічваць выключную важнасць гэтых тэрыторый для заходняга суседа, а таксама этнакультурныя асаблівасці захопленых земляў.
       На тэрыторыі былога Смаленскага ваяводства надзялялася шмат увагі захаванню саслоўных прывілеяў мясцовай шляхце, якую ў расійскай гістарыяграфіі называюць «польскай». Менавіта шляхта выступала ў Рэчы Паспалітай у якасці палітычнага народа, а ў мясцовых умовах яна вызначала палітыку афіцыйнага урада да забраных тэрыторый. З’яўляючыся закрытай саслоўнай карпарацыяй, смаленская шляхта была тым элементам, які адасабляў Смаленшчыну ад іншых рэгіёнаў еўрапейскай Расіі. Памяць пра «залатыя каралеўскія вольнасці», прыхільнасць да польскай мовы, мясцовай русінскапольскай культуры і рымакаталіцтва захоўвалася ў мясцовага насельніцтва некалькі стагоддзяў.
       Гэта прывяло да таго, што расійскія ўлады, а таксама цэлая плеяда аўтараў яшчэ у сярэдзіне XIX стагоддзя разглядалі Смаленшчыну з пазіцыі «свайгочужога», як «польскі», «невялікарускі» ці нават «захоплены» край.
       У складзе саслоўя мясцовых шляхціцаў безумоўна пераважалі рымакаталікі, але нацыянальны склад дадзенай службовая праслойкі меў даволі стракатае паходжанне. Асноўную масу мясцовай шляхты складалі прадстаўнікі мясцовых «рускіх» родаў, каталіцкага або праваслаўнага веравызнання. Апынуўшыся ў складзе Маскоўскай дзяржавы, у 90 % выпадках мясцовыя шляхціцы не маглі даказаць сваю праналежнасць да польскіх родаў⁵.
       Новая ўлада адразу зрабіла захады, каб перацягнуць замкнёную і варожа настроеную шляхецкую карпарацыю на свой бок. Лаяльным прадстаўнікам мясцовай шляхты гарантаваліся эканамічныя выгоды і пэўныя маёмасныя гаранты!.
       У 1654 годзе цар Аляксей Міхайлавіч выдаў указ, паводле якога бяздзетным удовам мясцовай шляхты, калі яны выйдуць замуж за рускіх службовых люд99
    
    ЧАСТЬ II
    
    зей, пакідаліся пажалаваныя ім раней маёнткі. Дзецям загінулых шляхцічаў надавалася права атрымаць надзелы за кошт маёнткаў іх бацькоў.
       У дадатак, паводле адпаведнага імяннога ўказа, беззямельныя смаленскія шляхціцы, бацькі якіх у 1654 годзе былі ў аблозе і пасля капітуляцыі паступілі на службу ў Маскоўскае царства, мелі права, пры адшуканні прыналежных памерламу маёнткаў, прасіць перапісаць маёнткі на іх. Тым жа безмаёнткавым шляхціцам, бацькі якіх збеглі ў Літву, было абвешчана, што вылучэнне ім надзелаў на перанаселеннай Смаленшчыне не падаецца магчымым.
       У 1682 годзе, пасля смерці маскоўскага цара Фёдара Аляксеевіча, на пасад уступілі два манарха Іван і Пётр Аляксеевіч, якія зноў пайшлі на саступкі смаленцам. У першы год свайго кіравання дуумвірат пацвердзіў усе прывілеі раней дадзеныя як польскімі каралямі, так і рускімі царамі. У прыватнасці, атрыманыя маёнткі паступалі ў поўную ўласнасць службовым людзям з магчымасцю іх перадачы, закладу і продажу.
       Пазней урад ідзе на далейшыя саступкі на карысць смаленскай шляхты: быў выдадзены закон, згодна якому права на атрыманне «поместий» ў Рослаўскім, Смаленскім, Дарагабужскім, Бельскім паветах мелі толькі асобы, прыпісаныя да смаленскага шляхецтва і рэйтары смаленскага шляхецкага палка. Людзям «московских чинов» шлях да набыцця зямель у згаданых паветах фактычна перакрываўся.
       У чэрвені 1688 году быў выдадзены яшчэ адзін імянны ўказ паводле якога смаленскім шляхціцам, падчас знаходжання іх на службе, выдавалася з казны грашовае ўтрыманне. У тым жа ўказе пацвярджаліся права на валоданне імі маёнткамі і вотчынамі.
       Пасля смерці Пятра I, імператрыца Кацярына Аляксееўна, помнячы пра спецыфічную памежную палітыку, дапоўніла прывілеі шляхецтву, дазволіўшы ім прадаваць вырабы рамёстваў у гарадах Расіі ці прадаваць іх рускім купцам. Другім указам, адрасаваным дзецям мясцовай шляхты, апошнім надавалася права служыць як у войску, так і ў смаленскім палку, які не меў статусу рэгулярнай арміі.
       Усяго грамат, якія замацоўвалі за смаленскай шляхтай прывілеі, у перыяд з 1654 па 1694 год было выдадзена шэсць. Галоўны інструмент палітыкі на захопленых землях — эканамічны — быў выкарастаны напоўніцу: за мясцовай шляхтай замацоўваліся іх спадчанныя «маетности», а, згодна залатому правілу divide et empera, землі верных каралю Рэчы Паспалітай феадалаў перадаваліся прысягнуўшай шляхце ў якасці «поместий».