• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 2

    Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.

    Выпуск 2

    Памер: 200с.
    Мінск 2013
    229.38 МБ
         «Ни королю в государство Московское, ни царям в государство Польское заглядывать и в тамошние распоряжения вступать не следует; смоленская шляхта вся приневолена и стала Русью: и мы об этом не говорим, потому что в обоих государствах вера христианская одна и всякий государь в своем государстве волен»¹¹.
    * * *
       Такім чынам, у дачыненні да прывілеяванага насельніцтва былога Смаленскага ваяводства яшчэ працяглы час дзейнічалі асобныя маёмасныя і юрыдычныя правы, тым самым кансервуючыя этнічны і сацыяльны status quo на расійскабеларускім памежжы.
       Зліццё смаленскай шляхты з расійскім дваранствам паскорылася пасля ліквідацыі смаленскага шляхецкага палка ў 1764 годзе. Перастаўшы існаваць як асобная вайсковая карпарацыя, і атрымаўшы права на службу ў арміі ці гвардыі на агульных падставах, смаленская шляхта падверглася асіміляцыі.
       Аднак нават у пачатку XX стпгоддзя у смаленскай вёсцы фіксуецца значная колькасць шляхты, якая, згубіўшы сваю саслоўную адметнасць пасля ліквідацыі палка і наступнага наступа на аднадворцаўу 1783 годзе , усё адно не раствараецца сярод навакольнага сялянства.
       Па дадзеных Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва 1897 году, у Смаленскай губерніі фіксуецца даволі высокая колькасць «палякаў» сярод нашчадкавых дваран: 2251 з агульнай колькасці у 16898 чалавек¹².
       «Польскі» характар краю: наяўнасць у Смаленскай губерні значнай і устойлівай праслойкі шляхты, захаванне рысаў былога ваяводства Рэчы Паспалітай і культуррэгерства мясцовых жыхароў, прывяло да таго, што ў XVIIIXIX стагоддзях нормай для расійскага эстэблішменту стала далучаць Смаленшчыну да ПаўночнаЗаходніх губерній, якія апынуліся ў складзе Расіі на 118 год пазней.
       Як слушна заўважае Л. Гарызонтаў, Смаленск і губернія гралі адмысловую ролі ў польскарасійскім ідэалагічным супрацьстаянні, а перспектыва рэпаланізацыі мела пад сабой грунт¹³.
    * * *
       3 адзначаных прычын, Смаленшчына не фігурыруе ў расійскім науковым дыскурсе XVIIIXIX стагоддзяў як адназначная «Внутренняя Россия», таму, паводле Гарызонтава, цалкам магчыма лічыць яе першай лініяй геапалітычнага франціра Расія — Польшча, самай перыферыйнай зонай супрацьстаяння двух нацыянальнадзяржаўных ядраў.
       Мяжуючы з «другім эшалонам» геапалітычнага франціра — землямі, якія адышлі да Расіі ў 1772 годзе, — Смаленшчына стала палігонам характэрных палітычных стратэгій, насіўшых абарончы і наступальны характар, і выступаючых у форме палітычных праектаў і ідэалагічных канструкцый¹⁴.
    104
    
    _________________ГЕНЭЗА БЕЛАРУСКАГА РУХУ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ_________________
    
       Смаленшчына — зямля, якая «..непрестанно испытывала на себе влияния Литвы и Польши, а через них влияние более далекого Запада».¹⁵ Такі погляд на Смаленшчыну, якая відавочна адрознівалася ў этнаграфічным плане ад старых Вялікарускіх губерній, патрабаваў інтэрпрэтацый з пункту гледжання дзяржаўнай ідэалогіі.
       Калі з палітычнай гісторыяй было ўсё зразумела — «Витовт обманом и изменой овладел Смоленском»¹⁶ — то з этнічным абліччам дадзенай тэрыторыі было не ўсё адназначна. Адабраўшы Смаленск зброяй, трэба было замацаваць яго ў тагачаснай імперскай інтэлектуальнай прасторы. Ператварыць былую «польскую правінцыю», землі якой за некалькі стагоддзяў да гэтага прыватызавалі дзяржаўныя дзеячы і мысляры Літвы і Польшчы, ў «исконнорусский» край — такая задача стаяла перад Домам Раманавых.
       Асабліва гэта стала актуальна пасля задушэння паўстання 1863 году, рэха якога дасягала Смаленска, адмыслова наводненага расійскімі войскамі ў папярэджанні магчымага прарыву паўстанцаў з Горак.
       Вядомы рускі нацыяналіст і дзяржаўны дзяяч Ф.П. Еленеў, агучваючы рэзкі крэн ў польскай палітыцы, пісаў на гэты конт¹⁷:
          «Наше общество едва ли и вспоминало до нынешних событий, что за ... Смоленском живут еще целые миллионы русских, но живут в нищете материальной и духовной, угнетенные и нравственно униженные враждебным элементом, покинутые без руководства и поддержки родными братьями».
       У выніку, у працах даследчыкаў XIX стагоддзя з’яўляецца тэзіс аб прышлым «польскім элеменце», які ўяўляе сабой »асіміляваных рускіх» або асеўшых на Смаленшчыне з часоў заваяванняў Сігізмунда II літоўцаў і палякаў¹⁸.
       Супрацьпаставіўшы смаленскай шляхце, як «чужой», тутэйшае сялянства, расійскія інтэлектуалы фактычна прапаноўвалі рэгіянальную адаптацыю «заходнерускай» інтэлектуальнай традыцыі.
       Этнаграфічныя і лінгвістычныя асаблівасці асноўнай большасці сельскага насельніцтва, якія раней разглядаліся як «польскалітоўскаруская» сумесь, пачынаюць трактавацца як беларускія.
       Беларуская Смаленшчына — такую умоўную назву прапанавалі для вызначэння былой «польскай» часткі Смаленскай губерніі — ніякім чынам не супярэчыла «рускай справе», і, наадварот, тлумачыла мясцовыя асаблівасці ў адпаведнасці з тэорыяй трыадзінства рускага народа.
       Калі раней, у XVIII стагоддзі, смаленцаў часта называл! «польскай косцю», а Смаленская губернія, дзе паранейшаму дамінуе шляхта, трактуецца як забраны ў Польшчы край, то цяпер руская эліта выбудоўвае своеасаблівы міф «беларускасці» былога польскага ваяводства.
       Дапамагаюць ідэалагічнай вайне і канкрэтныя палітычныя захады, часам вельмі кур’ёзныя і сумніўныя. Імкненне паказаць інтэграванасць з Расіяй тэрыторый, атрыманых пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 г.), прыводзіць да стварэння Беларускага генералгубернатарства. Тым самым улады ставілі знак роўнасці паміж новапрыдбанымі Віцебшчынай і Магілёўшчынай і «беларускай» Смаленскай губерняй, узнаўляючы ў межах імперыі сярэднявечны літоўскамаскоўскі кардон.
    
    105
    
    ЧАСТЬ II
    
       Расійская эліта надае пільную ўвагу вывучэнню традыцыйнабытавой культуры, абрадаў, дыялектаў мясцовых сялян, а таксама смаленскіх старажытнасцяў. Гэта пацягнула за сабой стварэнне даволі шматлікай друкаванай і картаграфічнай спадчыны ¹⁹. М. ДоўнарЗапольскі на тэты конт адзначаў:
          «Смоленскую губ. совершенно несправедливо многие относят к центральным губ., между тем она, по устройству поверхности, географическому положению, почве и экономическому состоянию, а в особенности, по своему населению, как одна из Белорусских губ., несомненно, принадлежит к группе губ. Северозападного края. Это признают и такие маститые знатоки России, как Семёнов и др.».
       У сярэдзіне — Пй палове XIX стагоддзя афіцыйная расійская статыстыка, не заўважаючы крамолы ў падзеле «русского племени» ў межах адной губерніі, падкрэслівае наяўнасць асобных вялікарускіх і беларускіх паветаў. Паводле «Девятой ревизии» (1851 г.), паветы Смаленскай губерні падзяляліся паэтнічнай прыкмеце наступным чынам:
    
    Великорусские: Белорусские: 
    Вяземский      Смоленский   
    Юхновский      Рославльский 
    Ельнинский     Дорогобужский
    Сычевский      Бельский     
    Гжатский       Духовщинский 
                   Поречьский   
                   Краснинский  
    
       Такія ж самыя дадзеныя падае Я. Салаўёў:
          «Смоленская губерния в этнографическом отношении делится на две неровные части. К первой принадлежит северовосточный угол губернии, то есть уезды: Вяземский, Юхновский, Гжатский, Сычевский и Бельский, с народонаселением великорусским. Все остальные уезды, стало быть, большая часть общего пространства губернии, населены жителями Белорусского племени»²⁰.
       Аўтар нарысу «Беларуская Смаленшчына з суседзямі» С. Максімаў указваў на геаграфічную адмежаванасць абодвух славянскіх народаў па водападзельным ўзвышшы «...где берут начало реки в одном только направлении в Днепр при посредстве Десны и Сожа». Водападзел быў «сустрэчным пунктам» вялікарускіх палехаў і смаленскіх беларусаў Рослаўскага, Ельнінскага і Смаленскага паветаў.
       Смаленск для С. Максімава выступаў у ролі «коренного белорусского города, главной столицы Кривичей, — Смоленска»²¹.
       Вялікарускаму насельніцтву Смаленшчыны супрацьпастаўляецца ўжо не толькі польская шляхта, то бок «остатки древних польских и литовских фамилий», але і аўтахтоныбеларусы, якія выразна маркіруюцца:
          «...крестьянин Рославльского уезда резко отличается от крестьян восточной части губернии в образе жизни, домашней утвари, пище, одним словом во всем, что касается народного характера, домашнего быта и хозяйства»²².
    106
    
    ГЕНЭЗА БЕЛАРУСКАГА РУХУ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ
    
       Паводле «Первой всеобщей переписи населения Российской империи 1897 г.» агульная колькасць жыхароў Смаленскай губерні, якія паказалі сваёй роднай мовай беларускую, складала 110.757 чалавек, або 6.61 % ад усяго ліку насельніцтва²³.
       Менавіта Перапісам 1897 г. улады збіраліся правесці тоўстую рысу пад спрэчкамі вакол этнічнага аблічча Смаленшчыны, якія не заціхалі ў навуковай літаратуры цэлае стагоддзе.
       «Беларуская Смаленшчына» ва ўмовах хуткай моўнай асіміляцыі вяскоўцаў і адсутнасці ў іх нацыянальнай свядомасці выглядала у канцы XIX стагоддзя непатрэбным анахранізмам. На фоне развіцця нацыянальных рухаўу Расійскай імперыі, Міністэрства унутраных спраў вырашыла не ствараць лішніх перашкод для уніфікацыі сваёй еўрапейскай часткі.
       Аднак і пасля публікацыі ў 1904 годзе матэрыялаў «Перапіса», у працах навукоўцаў паўднёвазаходняя Смаленшчына трактуецца як этнічна беларуская тэрыторыя²⁴.
    * * *
       Растыражаваныя тэксты і статыстычныя дадзеныя, апісваючыя беларусаў Смаленскай губерні, у рэшце рэшт, стваралі для нацыянальнага руху неабходны інтэлектуальны падмурак, які можна было выкарыстоўваць ва ўласных мэтах.
       Узнікшы ў пачатку XX стагоддзя, беларускі мадэрны нацыяналізм развіваўся ў рэчышчы тыповага для Усходняй Еўропы «нацыянальнага будаўніцтва», дзе этнаграфічныя і лінгвістычныя маркеры гралі вызначальную ролю для прапаганды актывістаўбудзіцеляў.
       Дамінуючы на кантыненце ірэдэнтызм, які азначаў перагляд склаўшыхся дзяржаўных і адміністрацыйных граніц імперый, і перакройку іх у адпаведнасці з этнічнымі межамі, быў характэрным і для беларускага нацыяналізму.
       Канцэпцыя аб неабходнасці сумяшчэння тэрытарыяльнапалітычных межаў з межамі этнаса ляжыць у аснове любой этнакратычнай тэорыі і практыкі²⁵.
       Таму амаль адначасова са з’яўленнем на авансцэне ідэй аб аўтаноміі «Беларускага краю» ў межах Расіі, беларускія інтэлектуалы акрэсліваюць жыццёвую прастору беларускага народу, у якую ўваходзіць і частка Смаленшчыны, чые культурный, лінгвістычныя, сацыяльныя і гістарычныя асаблівасці з поспехам папулярызаваліся некалькі дзесяцігоддзяў.