• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 2

    Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.

    Выпуск 2

    Памер: 200с.
    Мінск 2013
    229.38 МБ
       Указам ад 30 снежня 1701 году смаленская шляхта на 13 гадоў раней за рускае дваранства атрымала беспрэцэндэнтныя для Маскоўскай дзяржавы маёмасныя правы. Як старыя «каралеўскія» маёнткі, так і «дачы» з маскоўскага прыказа («поместья») замацоўваліся за шляхтай на правах поўнай прыватнай уласнасці — вотчын.
       Смаленская шляхта фактыча два стагоддзі ўспрымалася цэнтральнымі ўладамі як адасобленая сацыяльная і нацыянальная трупа. У 1762 годзе менавіта смаленская шляхта асобна згадваецца ў «Манифесте о вольности дворянства», а Пецярбург працягвае выкарыстоўваць у адносінах да палякаў палітыку бізуна і перніка.
    
    100
    
    ГЕНЭЗА БЕЛАРУСКАГА РУХУ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ
    
       Не зважаючы на шматлікія эканамічныя меры і пашырэнне на шляхту маёмасных правоў, маскоўкі ўрад добра разумеў, што «польскі элімент» паранейшаму глядзіць з надзеяй на захад. Пагроза «літоўскага сепаратызму» не была такой надуманай, бо існаванне даволі шматколькаснай Рослаўскай, Бельскай і Смаленскай шляхты, вызнаваўшай каталіцтва і працягваючай падтрымліваць кантакты з Рэччу Паспалітай праз недалёкую граніцу, магло сур’ёзна дэстабілізаваць сітуацыю ў выніку ўзнаўлення вайсковых дзеянняў.
       Шляхта успрымала эканамічныя захады расійскага трону як паўмеры, бо маскоўскі эканамічны ўклад быў нашмат менш прывабным у параўнанні з вольніцай, якая давалася прывілеямі Вялікага князя Літоўскага. Таму ў славутай чалабітнай, прадстаўленай Кацярыне II ў 1762 годзе дэпутацыяй ад смаленскай шляхты, вымольвалася адмена непапулярных казённых збораў і павіннасцяў, якія, маўляў, прывялі мясцовую шляхту «... в крайнюю бедность и несостояние». Атрымаўшы рашучую адмову ад імператрыцы, смаленская шляхта паспрабавала дамагчыся дазволу будаваць корчмы і не плаціць падаткі, акрамя падымнага, у час працы камісіі па падрыхтоўцы праекта новага «Уложения», але зноў безвынікова⁶.
    X * *
       Ідучы на пэўныя саступкі ў эканамічнай сферы, якія выконвалі ролю перніка, Пецярбург добра памятаў урок 16321634 гг., таму выкарыстоўваў рэлігійнае жыццё ў ролі бізуна.
       У 1728 годзе, праз 74 гады пасля далучэння Смаленска да Расіі, усе смаленскія шляхціцы, прынамсі фармальна, лічыліся праваслаўнымі. Да таго часу на Смаленшчыне ўжо не засталося касцёлаў. Аднак, як паказваюць наступныя падзеі, барацьбу за розумы аднаверцаў Рэч Паспалітая не спыняла. Прыняцце большасцю шляхты праваслаўя насіла хутчэй практычны і вымушаны характар, бо практыка накіравання дзяцей на вучобу ў ордэнскія школы Рэчы Паспалітай фактычна азначала вяртанне членаў шляхецкіх сем’яў у каталіцтва.
       У 1728 г. у Сенаце разглядалася гучная справа аб навяртанні 30 смаленскіх шляхціцаў у «лацінскую» веру. Тэты працэс добра адлюстроўвае тую этнарэлігійную сітуацыю, якая існавала ў Смаленску і губерніі ў XVIII стагоддзі. Абвінавачаныя, якія паходзілі з найзаможнейшых смаленскіх радоў Пацёмкіных, ДруцкіхСакалінскіх, Ванлярлярскіх і іншых, сведчылі, што ахрысціліся ў каталіцтва яшчэ ў дзяцінстве, у час іх навучання ў езуіцкіх калегіюмах у Мсціславе, Оршы ды Віцебску. Шляхцянкі, якія таксама абвінавачваліся ў адыходзе ад дзяржаўнага праваслаўя, прызналіся, што каталічкамі сталі ў самым раннім узросце, трапіўшчы на выхаванне да родных, арыстакратаў з Літвы.
       Вярнуўшыся пасля навучання на радзіму, смаленцы працягвалі вызнаваць каталіцтва і адначасова наведваць праваслаўныя храмы, матывуючы тое дазволам братоўезуітаў. Некаторыя з іх, нават не хаваючы сваёй варожасці да праваслаўных іерархаў, ніколі не хадзілі да царкоўнай споведзі, задавальняючыся падпольнымі таемствамі па рымакаталіцкім абрадзе.
       Апошнія, па пастанове Вярхоўнага Таемнага Савета, былі асуджаны на пажыццёвае пасяленне ў Сібіры з канфіскацыяй нерухомай маёмасці. Тыя ж шляхціцы, што працягвалі выконваць праваслаўныя абрады пасля вяртання 101
    
    ЧАСТЬ II
    
    зза мяжы, караліся значным грашовым штрафам і аддаваліся пад асабісты нагляд смаленскага архірэя.
       Адразу пасля судовага разбіральніцтва, Вярхоўны Таемны Савет загадваў смаленскаму архірэю сачыць за тым, каб «...смоленская шляхта веру греческого вероисповедания в благочестии и исправно содержали и ни мало б соблазна в том не происходило»⁷.
       Зносіны смаленскай шляхты з памежнымі землямі Рэчы Паспалітай ўскладняліся, бо жадаючым паехаць у Літву па справах трэба было прысягнуць на крыжы ў вернасці праваслаўнай веры, і, да таго ж, знайсці некалькі даручальнікаў. Таксама шляхце забаранялася навучаць сваіх дзяцей за кардонам, матывуючы тэты указ дастатковай колькасцю адпаведных устаноў у Кіеве і Маскве. Імкненне поўнасць ізаляваць «сепаратыстаў» ад польскіх уплываў прывяло і да забароны наймаць у якасці хатніх настаўнікаў людзей каталіцкага веравызнання, выдаваць дачок замуж за каталікоў ці уніятаў, браць у жонкі каталічак з Літвы ці Украіны.
       Асаблівая ўвага надавалася дзейнасці ксяндзоў, каталіцкага і ўніяцкага кліра як патэнцыйных агітатараў і падбухторшчыкаў хваляванняў. На мяжы афіцэры пільна адсочвалі спробы каталіцкіх святараў нелегальна пракрасціся на тэрыторыю Расіі. Больш за тое, калі каталіцкія святары прыбывалі ў Смаленск па прыватных справах, памежная варта абавязкова паведамляла аб замежніку губернатару і архірэю, абавязваючы сужаземца вырашыць свае справы і пакінуць краіну ў адведзены тэрмін. Са святароў бралася адпаведная падпіска, якая загадвала ім пад пагрозай пакарання не выконваць святарскіх функцый, не параапранацца ў свецкае ўбранне і не схіляць да каталіцтва мясцовых жыхароў.
       У сваю чаргу, урад загадваў адміністрацыі «... у всех смоленских шляхтичей взять сказки под жестоким истязанием», каб яны не мелі аніякіх кантактаў з каталіцкімі ксяндзамі і «в домы к себе их не пускали, для исповеди к ним не ходили и никаких наговоров от них не слушали»⁸.
    * * *
       Меры расійскага ўрада па нейтралізацыіі літоўскапольскіх уплываў мелі канкрэтныя мэты. Справа заключаецца не толькі ў абароне праваслаўя як адзінай дзяржаўнай рэлігіі, але і ў імкненні засцерагчы ад бунтаў нова прыдбаныя тэрыторыі з Расіяй. Гэтае імкненне ўлічвала тое, што у Смаленскай губерніі балем правіла «польская партыя» як фактычна адзіны носьбіт феадальнага землеўладання. Таму Масква ідзе на шматлікія саступкі мясцовай шляхце аж да адмены абавязковай вайсковай службы ў сярэдзіне XVIII стагоддзя.
       Такая палітыка адлюстроўваецца ў стварэнні асобных органаў для кіраўніцтва шляхецтвам і ўсёй Смаленскай вобласцю: Прыказа княства Смаленскага ў Маскве, падначалена спачатку Стралецкаму, а потым Пасольскаму прыказам.
       У XVIII стагоддзі вышэйшае кіраўніцтва смаленскай шляхтай перадаецца Сенату, а з 1740х гг. і Смаленскай губернскай канцылярыі, як мясцовай судовай і распарадчай інстанцыі ў дачыненні да шляхты. Тым не менш, смаленская шляхта паранейшаму разглядаецца як асобная нацыянальная і саслоўная трупа.
    
    102
    
    ГЕНЭЗА БЕЛАРУСКАГА РУХУ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ
    
       Нягледзячы на рэпрэсіі і на тое, што апошняе польскае валадарства працягвалася на Смаленшчыне ледзь больш за 40 гадоў, смаленскае дваранства, на працягу ўсяго XVIII стагоддзя не адмаўлялася ад сваіх звычаяў і «літоўскага» патрятызму.
       Паводле успамінаў Льва Энгельгардта, смаленскія шляхціцы на працягу стагоддзя пасля захопу Смаленска, аддавалі перавагу польскім кнігам, хоць пры Ганне Іяанаўне польскія кнігі на Смаленшчыне былі забаронены, а за валоданне імі білі пугай і высылал! ў Сібір. Не зважаючы на забарону шлюбаў з каталічкамі, тубыльцы жонак з «презераемой России» паранейшаму не бралі, аддаючы перавагу шлюбам у сваім асяроддзі. У 1700 годзе смаленскія шляхціцы, якія ад’язджалі на «государеву службу» ў Вялікі Ноўгарад, прытрымліваліся польскіх і каталіцкіх шенау, хоць і спавядалі «веру грэчаскую»*.
       У 1724 годзе Смаленская губернская канцылярыя ў адказ на запыт камеркалегіі даносіла, што смаленская шляхта разам з яе дзецьмі і падданымі насіла «платье польского манера», фарсячы им нават на сталічным аглядзе 1721 году.
       Нават у канцы XVIII стагоддзя у быце шляхты шырока выкарыстоўваецца мясцовая гаворка: «... говорят с сильным польским акцентом,..., пишут по большей части латинским шрифтом и носят национальный польский костюм, в котором и являются в военную службу»¹⁰.
       Маючы ненадзейны тыл, расійская адміністрацыя непакоілася і з тае прычыны, што Рэч Паспалітая пасля заключэння Андросаўскага перамір’я 1667 году да канца так і не прызнала адыход Смаленскага ваяводства да Масквы.
       Адпаведна, у Рэчы Паспалітай працягвалі фармальна існаваць смаленскія павятовыя пасады, а смаленскія шляхціцывыгнанцы збіраліся на павятовыя соймікі ў Вільні. Частка смаленскіх эмігрантаўвыгнанцаў, якім не наканавана было стаць «прысяжнойшляхтай», перасялялілася ў свае маёнткі на незанятай ворагам тэрыторыі, а іншыя дамагаліся зямель з дзяржаўнага фонду ці наймаліся ў войска. Да канца XVIII ст. ў Рэчы Паспалітай існавала сістэма дзяржаўнай падтрымкі смаленскіх уцекачоў, у тым ліку і за кошт сродкаў, атрыманых у якасці кампенсацыі за страчаныя землі. Пасля вяртання ў канцы XVII стагоддзя Веліжскай, Себежскай і Невельскай воласцяў ў склад Рэчы Паспалітай, туды актыўна перасляліліся эгзулянты, не атрымаўшчыя ў свой час дапамогі.
       У Вялікім княстве Літоўскім да канца XVIII стагоддзя працягваюць прызначацца смаленскія уніяцкія епіскапы, існуючай сімвалічна Смаленскай грэкакаталіцкай епархіі. Рымакаталіцкі клір адабранага ў вайне Смаленскага ваяводства, таксама да 1783 году аб’ядноўваўся ў непаўнавартасную адміністратыўнатэрытарыяльную адзінку — Смаленскую рымскакаталіцкую епархію — якая ахоплівала толькі Невельскую, Себежскую і Веліжскую парафіі. Смаленскія біскупы жылі ў Вільні, атрымліваючы, згодна рашэнню Сойма 1776 году, 20 тысяч злотых у год, а епархіяльныя кадры рыхтаваліся семінарыяй краслаўскай Інфлянцкай епархіі.
       Каралеўскі двор і вышэйшыя іерархі Літвы і Польшчы пільна сачылі за палітыкай расійскай адміністрацыі на згубленых усходніх землях. Красамоўна сведчыць пра гэта дыпламатычны крызіс, які ўзнік між Крамлём і Вавелем ў 103
    
    ЧАСТЬ II
    
    1693 годзе. Рэагуючы на паслядоўны наступ на праваслаўную абшчыну ВКЛ, расійскі рэзідэнт запатрабаваў ад польскага ўрада, каб па ўсіх «рускіх» паветах пасланы былі ўніверсалы са строгай забаронай звяртаць праваслаўных ва ўнію. На гэта быў адказ: