• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 2

    Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.

    Выпуск 2

    Памер: 200с.
    Мінск 2013
    229.38 МБ
      Беларускі характар гэтай зямлі не выклікае сумненьняў. Гэта сёньня расейцы, у патрэбе часу, называюць тамтэйшыя гаворкі паўднёвазаходнімі рускімі. А вось калі пагрозы ў выглядзе беларускай дзяржавы не існавала, напрыклад у 1868 годзе, яны падавалі аб Смаленску іншую інфармацыю. Паводле дадзеных Смаленскага статыстычнага камітэту, тады 68% насельніцтва Смаленскай губэрні былі беларусамі. А ў цэнтральных і заходніх наветах губэрні гэтыя лічбы набліжаліся да 100%. У Красьненскім павеце беларусаў было 95%, у Рослаўскім — 94%, у Смаленскім — каля 91%, у Парэцкім — 90%, у Ельнінскім — 90%, у Духаўшчынскім — 87% і ў Дарагабускім — каля 81% насельніцтва. 30% небеларускага насельніцтва ў губэрні даваў сам Смаленск, зрусы93
    
    
    ЧАСТЬ II
    
    фікаваны за 300 год палону. (гл. «Смаленская губэрня» Статыстычныя дадзеныя. 1868 г.)
       Смаленскія крывічы трошку адрозьніваліся тым, што яны прыйшлі на памежныя землі. Але на тэрыторыі Смаленшчыны да XII стагодзьдзя існавала ўсходнебалцкае племя Голядзь, і смаленцы яго асымілявалі даволі позна, балты існавалі яшчэ ў XII стагодзьдзі, ня кажучы ўжо пра VIIIIXX стагодзьдзі. Іншая справа, што на Смаленшчыне крывічы сутыкнуліся і зь фінавугорскімі плямёнамі, бо гэта была мяжа паміж балтамі й фінавуграмі. I гэты элемэнт фінавугоршчыны ў смаленцаў мае месца. Дарэчы, пскоўскія крывічы ўжо напалову зьвязаныя зь фінавуграмі, г. зн. нашмат больш, чым смаленцы. Таму дасьледаваньні нашых археолягаў па Полаччыне ў карціну засяленьня балцкіх абшараў крывічамі нічога новага не даюць. Нашая Смаленшчына зноў падняла галаву ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя. Напрыклад, калі на Ўсебеларускім Кангрэсе ў сьнежні 1917 году, дэлегаты Віцебшчыны й Магілеўшчыны выступал! за аўтаномію Беларусі, дык смаленцы разам зь віленчукамі выступал! за поўную незалежнасьць. Потым Смаленск адыграў велізарную ролю праз пару год, калі ў Смаленску была абвешчаная БССР. I вось гэтыя моманты паказваюць, што пытаньне Смаленшчыны — тое самае, што й пытаньне Страсбуру, Эльзасу й Лятарынгіі, ў францусканямецкіх дачыненьнях. Смаленшчына для Беларусі — гэта своеасаблівая адмета, своеасаблівы сымбаль як беларускага адраджэньня, гэтак і заняпаду. Як толькі пытаньне Смаленшчыны ўзьнікае — заўжды Беларусь становіцца на ногі й адраджаецца. Гэтаксама й як толькі яно зьнікае з гістарычнае карты, дык і Беларусь у заняпадзе.
       Вось канкрэтныя прыклады. Пасьля бітвы пад Воршай Смаленск застаўся ў складзе расейскае дзяржавы. I гэта прывяло да таго, што троху пазьней прыйшоў у Беларусь Іван Жахлівы, захапіў і вынішчыў Полацак і зьнішчыў, фактычна, Полаччыну як этнакультурны рэгіён. I мог ён гэта зрабіць толькі маючы ў руках Смаленск. Аднак калі Расея сама трапіла ў цяжкае становішча — так званы Смутны час — і калі польскі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт у 1609 годзе штурмам узяў Смаленск, сытуацыя рэзка зьмянілася, і Вялікае Княства Літоўскае ў першае палове XVII стагодзьдзя дасягнула апошняга ўзьлёту. Гэта быў апошні ўсплёск ягонага росквіту, росквіту матэрыяльнае культуры й дойлідзтва.
       У 1860 годзе беларусаў у Смаленскай губэрні налічвалася 1.122.000, а вялікаросаў (расейцаў) — 520.000, у адсотках — 68 % і 32 %. Атрымалася так, як ні дзіўна, што Смаленская губэрня была адной з самых беларускіх. Чаму? Таму, што колькасьць жыдоў была тут мінімальная. Мяжа аселасьці адрэзала гарадзкое жыдоўскае насельніцтва ад Смаленшчыны. I невыпадкова, што яна была такой беларускасьведамай. У гарадах Смаленшчыны, за выключэньнем тых, што трапілі ў склад Магілеўскае губэрні, жыдоў было значна меньш альбо зусім ня было. Ёсьць тут пэўныя паралелі з Беласточчынай. Бо Віленшчына й Вільня — гэта ўсё ж сэрца Вялікага Княства Літоўскага, сэрца й сталіца Беларусі. Смаленск ніколі, за выключэньнем аднаго дня — 1 студзеня 1919 году — не прэтэндаваў на сталіцу Беларусі ці БССР. Ён адзін толькі дзень быў сталіцай. Але ён для нас мае такое самае значэньне, як на захадзе Горадня.
    
    94
    
    ________________БЕЛАРУСКІ ЎСХОД: НАША СМАЛЕНШЧЫНА____________
    
       У 1990 годзе трупа дэпутатаў апазыцыі Дэмклюбу, у якую ўваходзілі Пётра Садоўскі, Дзьмітры Булахаў і Зянон Пазьняк, ездзілі у Вярхоўны Савет РСФСР у Маскву. Па розных пытаньнях. У тым ліку сустракаліся й з прадстаўнікамі Смаленшчыны, дэпутатамі ВС РСФСР ад Смаленска. Ну й краналі пытаньне пра магчымы рэфэрэндум — дзе быць Смаленшчыне, у Беларусі, БССР тагачаснай, ці ў Расеі? Як на гэта глядзіць мясцовая эліта? Бо тыя дэпутаты й былі прадстаўнікамі мясцовае эліты — прадстаўнікі райкомаў, абкомаў Смаленскае вобласьці й г.д. На дзіва, усе яны выказаліся «за». Яны сказалі, што каб толькі тэты рэфэрэндум адбыўся, каб нам не перашкаджалі, мы б усе перайшлі ў Беларусь. Таму што ў той час Беларусь жыла нашмат лепш, чым Смаленшчына, і яны заўсёды глядзелі на Беларусь, як, напрыклад, палякі глядзелі на Нямеччыну, ці ўсходнія немцы на заходніх.
       Што зьдзівіла, дык гэта тое, што гэтыя людзі (а большасьць зь іх былі прыехаўшы на Смаленшчыну пасьля вайны, бо ў вайну тэты край быў цалкам зьнішчаны) былі патрыётамі Смаленшчыны па духу. Многія зь іх выпісвалі газэту «Зьвязда», а усе яны слухалі Беларускае Радыё, нават, некаторыя «ЛіМ» чыталі... I гэта далёка не інтэлігенцыя, гэта партыйная намэнклятура. I яны выказалі сваё меркаваньне — каб такі рэфэрэндум адбыўся ў 1990 годзе, дык Смаленшчына безумоўна далучылася б да БССР.
       А ўвогуле, цікавая гэта рэч — узбуйненьні тэрыторыі БССР. Аказваецца, яшчэ ў 30х гадох газэта «Зьвязда» друкавала мапы Савецкае Беларусі са Смаленшчынай уключна. Гэта гаворыць аб тым, што айцы БССР троху думал! пра сваю вотчыну... Напрыклад ў 1945 годзе, адразу пасьля вайны, Вярхоўны Савет БССР вынес пастанову пра ўключэньне Ўсходняй Прусіі разам з горадам КёнігсбэргамКалінінградам у склад БССР, матывуючы гэта патрэбай Беларусі выйсьці да мора. Мы ж тады мелі й Беласточчыну. Але Масква мела іншыя пляны. Пастанову ў Крамлі скасавалі, а хутка й Беласточчыну падаравалі палякам. 3 тэрыторыяй нам у тым стагодзьдзі моцна не шанцавала.
       Дарэчы, апошні кавалачак Смаленшчыны далучыўся да Беларусі ў 1964 годзе — гэта былі 8 вёсак калгасу «Путь Коммунизма», які ўвайшоў у склад Беларусі падчас хрушчоўскае адлігі.
       Так сталася, што лёс беларускай дзяржаўнасьці й барацьбы беларусаў за нацыянальнае самавызначэньне — дастаткова трагічны. У пач. XVIXVII ст. беларускі народ, асабліва рэшткі былой элітышляхты, падвергліся апалячваньню. У пазьнейшы час, у царскае Расе!, само існаваньне беларусаў ставілася пад сумнеў — размова калі й ішла, то аб выключна «русском» насельніцтве заходніх губерній.
       Пад час грамадзянскае вайны ў пач. ХХст. беларуская дзяржаўнасьць начала адраджацца ў двух узаемавыключаючых формах — нацыянальнадэмакратычнай і савецкай.
       Пасьля першай сусьветнай вайны й ганебных замірэньняў падзел стаў яшчэ й геаграфічным — Заходняя Беларусь засталася за Польшчай. Так бальшавікі расплаціліся за авантурны паход на Варшаву.
       Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР) была прагалошана 1 студзеня 1919 года ў адным з буйнейшых беларускіх гарадоў Смаленску. 5 студзеня новы ўрад пераехаў у Менск, 31 студзеня усерасейскі цэнт
    95
    
    ЧАСТЬ II
    
    ральны выканаўчы камітэт (ВЦИК) прызнаў незалежнасьць новае рэспублікі. Але ў жніўні ўся тэрыторыя БССР была захоплена Польшчай і толькі праз год часткова занята савецкімі войскамі. 31 ліпеня 1920 года сход камуністычных і прафсаюзных арганізацый паўторна прагалосілі незалежнасьць. Але ж 70% этнічных тэрыторый Беларусіапынулася па за яе межамі. У 1924 годзе да БССР былі далучаны Віцебская, частка Гомельскай і два паветы Смаленскае губерніі.
       Але палітыка РСФСР па ўтрыманьню этнічных беларускіх земляў у сваім складзе была трывалай і фактычна акупацыйнай, таму й ня мела падтрымкі беларусаў. Згодна меркаваньняў тагачасных беларускіх камуністаў: «такая недальнабачная палітыка узмацняе й актывізуе ўсё правае антысавецкае крыло беларускіх арганізацыяў у Польшчы, Латвіі, Чэхаславаччыне й Летуве. Далей за эміграцыяй і ў БССР пачынаюць мелькаць антысавецкія настроі частцы беларускай нацыяналдэмакратычнай інтэлегенцыі».
       Нават камуністычнае кіраўніцтва БССР, якое па паходжаньню ў сваёй большасьці было не беларускім — лічыла, што: «беларускі «нацыяналізм» сілкуецца непасьлядоўнасьцю ў нацыянальнай палітыцы ў СССР, яе адставаньнем ад прынятых рашэньняў і няскончаным адмежаваньнем тэрыторыі БССР. Усю Гомельшчыну, частку Пскоўскай і Смаленскай губерній і рускія, і беларускія гісторыкі адносяць да Беларусі, а далучэньне частак Смаленшчны і Гомельшчны да БССР (1924) мела надзвычай станоўчае палітычнае значэньне для беларусаў і іх эміграцыі, узмацніла сярод заходніх беларусаў аўтарытэт БССР. Але рэзка адмоўныя настроі выклікакла жаданьне Савецкай Расеі пакінуць у сваіх межах беларускую Смаленшчыну».
       Але палітыка русіфікацыі імкліва разгортвалася на ўтрымліваемых абшарах. Вось што напрыклад пісала адна з савецкіх газэтаў пра савецкую нацыянальную палітыку на Смаленшчыне ў 1926 г: «Ад уласнага смаленскага карэспандэнта. Усе, хто ведае гісторыю, хто знаёмы з нацыянальным складам Савецкага Саюзу, ведае, што ў Смаленскай губерніі жыве дастаткова вялікая колькасьць беларускага насельніцтва. Я не буду казаць аб тых лічбах, якія даў перапіс 19211923 гадоў (па гэтым лічбам у гор. Смаленске налічваецца каля 6000 белорусаў, а па губерніі — каля 81 тысячы).
       Я вазьму тое, што піша акадэмік Карскі, той Карскі, якога абвінаваціць у беларускім шавінізме ніяк нельга. У сваёй кнізе «Белорусы», Варшава, 1903 г., ст. 187, ён піша: «.. .Количество белорусского населения Смоленской губернии довольно точно определяется в обзоре Смоленской губернии за 1901 год, Смоленск, 1902 г. (всеподданнейший доклад губернатора). Здесь в белорусских уездах, за исключением городского населения, показано 920.042 чел. Если прибавить сюда за 2 года прирост населения (1,5 %) — 27.784, то получим белорусов в Смоленской губернии 947.826 человек. Это число довольно близко к действительности, так как и в городе есть белорусы, но, с другой стороны, и великорусы имеются по селам в белорусском районе, особенно около железных дорог. Эта цифра недалека будет от той, которою определялось число белорусов в Смоленской губернии в 1860 году (1.122.000). И Ср. «Живописная Россия». Том III, с. 442, статья С. Максимова».