• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 2

    Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.

    Выпуск 2

    Памер: 200с.
    Мінск 2013
    229.38 МБ
       Лінгвістычная мапа становіцца аргументам тэрытарыяльных памкненняў і прэтэнзій да суседзяў, а, галоўнае, інструментам легітымацыі часткі былых ПаўночнаЗаходніх губерній як асобнай краіны і дзяржавы з тытулатурай Беларусь²⁶.
       Услед за Яўхімам Карскім, працы якога сталі адной з апошніх інстанцый ў тэрытарыяльным размежаванні, Антон Луцкевіч ў 1910 годзе вызначае колькась пражываючых на Смаленшчыне беларусаў лічбай 947.826 чалавек²⁷. У недалёкай будучыні, гэтыя дадзеныя 1903 году растыражуюцца Народным Сакратарыятам, фармальным урадам Беларусі²⁸.
       Эпізоды смаленскай гісторыі таксама становяцца падмуркам для агульнабеларускай нацыянальнай ідэі: мова смаленскіх летапісаў, старабеларуская 107
    
    ЧАСТЬ II
    
    лексіка дагавора між Рыгай і Смаленскам 1229 году, арэалы крывіцкіх курганоў, гераічная барацьба ВКЛ за дняпроўскую цвярдыню і інш. — уваходзяць у нацыянальны эпас беларусаў²⁹.
       «Беларуская Смаленшчына», якая калісьці вывучалася з «охранительных» пазіцый, каб прадухіліць «польскую інтрыгу»³⁰, стала часткай уласна новага беларускага праекта.
       3 гэтай прычыны, нізкагатунковае перайманне беларускай мовы — «Энеіда» смаленскага памешчыка В.П. Равінскага — становіцца помнікам беларускай літаратуры³¹, а беларускай тэрыторыяй побач з Віцебскам і Магілёвам называецца Смаленск³².
       У 1919 годзе Яўсей Канчар (18821979) у артыкуле «Территория и население Белоруссии» сцвярджае, што «белорусское племя» займае Смаленскую губерню, нават перабольшыў сапраўдную колькасць беларускіх паветаў, уключаючы ў іх лік вялікарускія Гжацкі, Сычэўскі, Бельскі, Вяземскі, Юхнаўскі паветы.
       Асацыюючы ВКЛ з Беларуссю, актывісты беларускага руху стварылі шэраг ідэалагем, якія мусілі даказаць спрадвечную беларускасць Смаленшчыны. У прынцыпе, яны зводзіліся да наступных тэзаў:
      1)    Смаленск — горад крывічоў; Смаленскае княства — адна з першых формаў беларускай дзяржаўнасці;
      2)    Смаленшчына — старадаўні асяродак беларускай культуры, радзіма беларускіх святых Клімента Смаляціча і Аўрамія Смаленскага;
      3)    найвышэйшы перыяд развіцця горада — «залаты век» — гэта часы знаходжання ў складзе ВКЛ;
      4)    Андрусаўскі мір 1667 г. ёсць злачынны акт гвалтоўнага адарвання Смаленска ад метраполіі;
      5)      насельніцтва большай часткі Смаленшчыны — этнічныя беларусы³³.
    * * *
       Нягледзячы на тое, што беларускі pyx на Смаленшчыне развіваўся слабей за ўнутраныя беларускія губерні, праца беларускага актыву і ідэя беларускасці Смаленшчыны знайшла прыхільнікаў.
       На I Усебеларускім кангрэсе ў снежні 1917 году разам з іншымі прысутнічалі дэлегаты выбранныя з’ездам Смаленскай губерні. Асноўная маса гэтых дэлегатаў, з’яўляючыся галоўным чынам членам! Беларускага Абласнога Камітэта, выступала за культурную аўтаномію і стварэнне асобнай беларускай вобласці ў рамках Расіі³⁴.
       У канцы 1917 году, адначасова з Усебеларускім кангрэсам, вайскоўцы беларускага паходжання сабраліся ў Смаленску на з’езд ваеннай акругі. Удзельнікі з’езда перадалі ў прэзідыюм з’езда і Беларускі цэнтральны вайсковы камітэт дэкларацыю, у якой гаварылася аб падтрымцы аўтаноміі Беларусі ў саюзе з федэратыўнай Расійскай рэспублікай, а таксама выказваліся патрабаванні аб стварэнні беларускай арміі³⁵ Акруговы з’езд беларусаўвайскоўцаў прыняў рашэнне аб стварэнні ў гэтым «старадаўнім беларускім горадзе» 1га Смаленскага беларускага палка шляхам папаўнення беларусамі 322й Віцебскай дружыны.³⁶'
    
    108
    
    _________________ГЕНЭЗА БЕЛАРУСКАГА РУХУ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ_________________
    
       Праз некаторы час, у губернскім цэнтры адбыўся першы ўсегарадскі ўстаноўчы сход Беларускай партыі левых эсэраў, на які сабраліся каля 100 чалавек³⁷. 1 студзеня 1919 году у Смаленску было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, у склад якой увайшла большая часка Смаленшчыны.
       Мы бачым, што беларускі рух на тэрыторыі Смаленшчыны з’яўляецца не выпадкова. Мясцовыя асаблівасці, папулярызаваныя ў выніку шматгадовага расійскапольскага ідэалагічнага і палітычнага супрацьстаяння, а таксама выкарыстанне іх «будзіцелямі» ў якасці мабілізацыйных механізмаў, сталі галоўным чыннікам фарміравання нацыянальнай свядомасці смаленскіх баларусаў і з’яўлення іх нацыянальных арганізацый.
    
    Крыніцы
       ¹   D. Kupisz, Smolensk 16321634, Warszawa, 2001, s.13.
       ²    Дариуш Хэмпэрэк. Польская поэма XVII века о великолепии Смоленска // Studi Slavistici VI (2009): 229249. С. 233.
       ³    Археографический сборник документов относящихся к истории СевероЗападной Руси. Том XIV, Вильна, 1904, с. 40.
       ⁴    Гл.: «Известия АН БССР», 1955, № 5, с. 6576.
       ⁵    Смоленская шляхта. Т. I. М„ 2006, с. 8.
       ⁶    >⁷ Архив министерства юстиции. Дела Сената. Л. 291; наказ смоленского дворянства. Том XIV, с. 417.
       ⁸    Русская старина, Том 136, 1908, с. 603.
       ⁹    Гл.: Разборный список Смоленской шляхте и рейтарам и о высылке их Великого государя на службу. 1700 г.// Смоленская шляхта т. 2: Списки шляхты, хранящиеся в РГАДА. М. 2006.
       ¹⁰   М. Богословский. Смоленское шляхетство в XVIII веке // ЖМНП. Ч. СССХХП, 1899, март. СПб., 1899.
       ¹¹   С.М. Соловьев. История России с древнейших времен. Том 14. Глава 2, часть 36.
       ¹²    Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. Издание центрального статистического комитета МВД. /Под ред. Н.А. Тройницкого/. XL. Смоленская губерния. 1904, с. XIV.
       ¹³   Горизонтов Л.Е. Русскопольское противостояние 19 — начала 20 веков в геополитическом измерении // Japanese Slavic and East European Studies. Vol. 24, 2003, p. 111.
       ¹⁴   Там сама. С. 113.
       ¹⁵    Клетнова Е.Н. Символика народных украс Смоленского края // Труды смоленских государственных музеев. Вып. I. Смоленск, 1924, с. 111.
       ¹⁶   Ф. Некифоров, В. Неверович. Историкостатистическое описание г. Дорогобужа и уезда его // Памятная книжка Смоленской губернии на 1860 г. Смоленск, 1860, с. 78.
       ¹⁷    Еленев Ф. Польская цивилизация и ее влияние на Западную Русь. СПб., 1863, с. 82.
       ¹⁸   Ф.Некифоров, В. Неверович. Историкостатистическое описание г. Рославля и уезда его // Памятная книжка Смоленской губернии на 1858 г. Смоленск, 1858, с. ПО.
    
    109
    
    ЧАСТЬ II
    
       ¹⁹    Попов, И. Белоруссия и белорусы / 2е изд./ М., 1912; Сельскохозяйственная статистика Смоленской губернии. /Составлена Яковом Соловьёвым.../. М., 1855; Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Смоленская губерния / сост. штабскапитан М. Цебриков/. СПБ, 1862; М.Н. Катков. Русский язык в Западном крае И Московские ведомости». 1869, 9 августа № 175.
       ²⁰    Сельскохозяйственная статистика Смоленской губернии. /Составлена Яковом Соловьёвым.../ М., 1855.
       ²¹    Живописная Россия / Под общ. ред. П.П. Семенова/. Репринт изд. 1882 г. Минск, 1994, с. 442.
       ²²    Ф.Некифоров, В. Неверович. Историкостатистическое описание города Рославля и уезда его // Памятная книжка Смоленской губернии на 1858 г. Смоленск. 1858, с. 126.
       ²³    Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. XL. Смоленская губерния. СПБ.: / Под ред.Н.А. Тройницкого/, 1904, с. XV.
       ²⁴    Попов И. Белоруссия и белорусы / 2е изд./ М„ 1912.; Карский Е.Ф. Белорусы. Том I. Введение в изучение языка и народной словесности. Варшава, 1903; Дурново Н.Н., Ушаков Д.Н., Соколов Н.Н. Очерк русской диалектологии. М., 1915.
       ²⁵    Тощенко Ж.Т. Этнократия: История и современность. Социологические очерки. М., 2003, с. 197.
       ²⁶    Гл.: Турук Ф.Ф. Белорусское движение. /Б.м./, 1994, с. 4.
       ²⁷    Антон Новина. Белорусы // Формы национального движения в современных государствах. АвстроВенгрия.Россия.Германия. СПБ., 1910, с. 385.
       ²⁸    Луцкевіч А.І. Усходняя Беларусь. Мінск, 1918, с. 4.
       ²⁹    Багдановіч М.А. Беларускае адраджэнне. Мінск, 1994, с. 9.
       ³⁰    У сярэдзіне 1880х К.П. Пабеданосцаў занепакоена дакладаў цару пра планамерную каланізацыю палякамі Смаленскай губерні і звязаную з гэтым небяспеку. Гл.: Победоносцев К.П. Великая ложь нашего времени. М., 1993, с. 507.
       ³¹    ТурукФ.Ф. Белорусское движение, с. 9.
       ³²    Варонка Я. Беларускі pyx ад 1917 да 1920 году. Минск, 1991, с. 5.
       ³³    У завершанай форме гэтая канцэпцыя прадстаўлена ў брашуры: Сядура УІ. Смаленшчына — адвечная зямля беларускага народа. НьюЁрк, 1963. — 44 с.
       ³⁴    Михалюк Д. Революция 1917 г. в России и белорусское национальное движение // Революционная Россия 1917 года и польский вопрос: новые взгляды. М„ 2009, с. 114.
       ³⁵    Михалюк Д. Революция 1917 г. в России и белорусское национальное движение // Революционная Россия 1917 года и польский вопрос: новые взгляды. М., 2009, с. 115.
       ³⁶    «Белоруская рада». 1917. № 7, с.2.
       ³⁷    Гарэцкі Р. Браты Гарэцкія. Мінск, 2008, с. 36.
    
    110
    
    
        БЕЛАРУСКІ
        НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (192030я гг.)
    
    Фарыд Беррашэд
    
    Смаленшчына: тэрытарыяльнагістарычны аспект
      Грунтуючыся на дадзеных лінгвістыкі, можна сцвярджаць, што да з’яўлення славян, на тэрыторыі Смаленшчыны да пачатку 2 тысячагоддзя да н.э. пражывалі вялікія трупы балтамоўных плямёнаў.
      Вялізная колькасць балцкіх гідронімаў і археалагічных помнікаў паказвае на тое, што балты не сыходзілі з тэрыторыі Смаленшчыны, а былі паступова славянізаваныя¹.
      Згодна В.В. Сядову, у ІХХІ стст. Смаленская зямля мела наступныя межы: на захад ад Жыжыцкага возера і верхавінаў ракі Куньі мяжа ішла па Дзвіне і Рутавечы прыкладна да р. Оршыцы. Затым на усход, ахопліваючы верхавіны Вехры і Сажа, і далей — па вадападзелу Дняпра з Дзясной, Уграй і Вазузай. На паўночным усходзе мяжа ўключала верхавіны Волгі ад вусця Вазузы. На захадзе і поўначы Смаленшчына мела граніцу з Полацкай і Наўгародскай землям!. На поўдні — прыдняпроўскімі балтамі, а на ўсходзе — ВолгаКлязмінскім міжрэччам.
      3 XII ст. Смаленск і падуладныя яму тэрыторыі ўжо ўяўляюць сабой самастойнае ўдзельнае княства, якое неўзабаве падпадае над уплыў суседняга моцнага цэнтра — Вільні. Пасля паходаў князя Альгерда на Маскву, новая палітычная мяжа з усходняй дзяржавай праходзіць «...з единой стороны по Можайске, а з другой стороны по Угру, реку глубокую и болотную, которая почалася недалеко Дорогобужа в лесе за Смоленском миль 18, межи Калугою и Воротином, впадает в реку Оку».