Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
Яўхім Карскі прасоўвае гэтую мяжу на поўнач. Ён лічыць, што беларускія пасяленні пачынаюцца ля г. Зубцова і цягнуцца па правым беразе Волгі (Малады Туд), дзе жывуць тудаўляне, заходзячы часам на левы бераг яе (па р. Ітамле ў Ржэўскім павеце і р. Малай Кошы ў Асташкаўскім павеце).3атым беларуская лінгвістычная мяжа падыходзіць да вытокаў Волгі і Заходняй Дзвіны.
Даследчык піша, што больш чыстая мова «лишь на западе, напр., в Боровке, Холмеце, Васильевском. По речьке Итомле встречаются лишь отдельные белорусские черты».
Усходняя мяжа паводле «Опыта» ляжыць па р. Вазузе, пачынаючы ад мяжы Сычэўскага павета былой Смаленскай губерні з Зубцоўскім паветам былой Цвярской губерні, далей праз Вяземскі, Дарагабужскі паветы па мяжы апошняга з Юхноўскім, праз Ельнінскі павет былой Смаленскай губерні і Масальскі павет былой Калужскай губерні на р. Болву, па р. Болве, прыкладна да перасячэння ею мяжы Бранскага павета з Жыздрынскім, і далей у паўднёвазаходнім напрамку да мяжы Бранскага павета з Трубчэўскім, недалёка ад мяжы іх з Мглінскім паветам былой Чарнігаўскай губерні.
Карскі лічыў гэтую мяжу недакладнай і перабольшваючай беларускую тэрыторыю.
У прынцыпе, разыходжанні паміж Карскім і аўтарамі «Опыта диалектологической карты русского языка в Европе» не змяняюць асноўнай высновы, што тэрыторыя Смаленшчыны ўваходзіць у беларускі лінгвістычны арэал.
У міжваенны тады яшчэ захоўваўся беларускі лінгвістычны арэал губерні. Так, у 1919 г. Яў. Канчар у артыкуле «Территория и население Белоруссии» сцвярджае, што «белорусское племя» займае Смаленскую губерню (п. Смаленскі, Бельскі, Вяземскі, Гжацкі, Дарагабужскі, Духаўшчынскі, Ельнінскі, Краснінскі, Парэцкі, Рослаўскі, Сычэўскі, Юхноўскі), нават перабольшваючы сапраўдную колькасць беларускіх паветаў, уключаючы ў іх лік вялікарускія Гжацкі, Сычэўскі, Бельскі, Вяземскі, Юхнаўскі паветы.
Вельмі важнымі даследваннямі з’яўляюцца даследванні Паўла Растаргуева, якія праводзіліся ім і ў 30я гг.ХХ ст.
Так, экспедыцыя П. Растаргуева, якая праводзілася летам 1931 г„ павінна была высветліць паўночнаўсходнія межы беларускіх гаворак Смаленшчыны. Даследчык даследваў в. Свістуноў Бахараўскага сельсавета Ржэўскага павета, адзін з пунктаў, які ляжыць на поўдзень ад мяжы, якая была прыведзена ў «Опыте», і к поўначы ад мяжы Я.Ф. Карскага. Растаргуеў зыходзячы з вынікаў даследвання схіляецца да мяжы, прыведзенай у першай крыніцы.
Ён таксама прымае дадзеныя «Опыта» ў адносінах усходняй мяжы ў былых паветах Вяземскім, Сычэўскім, Дарагабужскім, Масальскім, Жыздранскім. Дзеля гэтага, аўтарам быў сабраны матэрыял пунктаў на захад ад гэтай мяжы (Міцева, Іздзешкава) і на ўсход ад мяжы Я. Карскага (Вялічава, ЦараваЗаймішча).
Трэба дадаць, што ў ХІХХХ ст. шмат якія этнаграфічныя карты фіксуюць дадзеную вышэй беларускавялікарускую моўную мяжу. Адзначым карты прафесара Т. Фларынскага, «Этнографическую карту славянского мира» Нідэрле,
119
ЧАСТЬ II
карту Дытрыха Шэфера, Я. Станкевіча і інш., якія адлюстроўваюць моўную сітуацыю ў дадзены перыяд. Цікава і тое, што яшчэ ў 1958 г. «Этнография народов СССР» надавала межы беларускага насельніцтва на тэрыторыі Смаленскай вобласці РСФСР.
Зноў падымаючы пытанне аб такім панятку як «этнас», трэба адзначыць, што мова з’яўляецца адным з найгалоўнейшых элементаў этнаса, але не адзіным (возьмем культуру, самасвядомасць, агульнасць паходжання, тэрыторыю і інш.). У вызначэнні нацыянальнага складу насельніцтва памежных тэрыторыяў, як у выпадку са Смаленшчынай, трэба разглядаць матэрыяльную культуру рэгіёна. Мова і матэрыяльная культура маюць паміж сабой непасрэдную сувязь. Гэта сувязь павінна існаваць нават у тых рэгіёнах, дзе існуе уплыў чужых культураў.
Матэрыяльная культура ўвасабляецца ў шматлікіх элементах: пабудовах, вопратцы, хатнім начынні і інш.
Аналізуючы вопратку Смаленскай губерні, заўважым, што амаль усе аўтары XIX ст. адзначаюць, што элементы вопраткі былі яшчэ адным этнічным маркерам, што адрознівалі беларуса ад вялікаруса. Этнаграфічная разнастайнасць смаленскай губерні лепш за ўсё захаваўся ў жаночым народным касцюме, як найбольш захаваўшайся частцы матэрыяльнай культуры²⁰.
Максімаў падкрэсліваў, што «... на еженедельных торжествах в городе Смоленске, белые магерка и свита уже очень приметны ». Прычым адбывалася змяшэнне беларускавялікарускіх элементаў у вопратцы, што звязана з запазычаннямі ў вялікарускага насельніцтва пэўных элементаў вопраткі і, увогуле, памежнымі ўзаемаўплывамі абодвух народаў. Той жа Максімаў піша:
«... та же встреча обуженного кверху колпака с великорусской шляпой гречневиком и с торчащими, в защиту от солнца, полями происходит на всех базарах калужского полесья и даже на ярмарке в Дорогобуже».
У Ельнінскім павеце быў шырока распаўсюджаны «саян» — жаночая вопратка, якая складалася са спадніцы і ліфа і напамінала сабой сарафан.
Лічыцца, што саян складаўся на аснове «андарака» і «шнуроўкі», якія маюць больш ранні характар. Этнограф Лебедзева адзначала, што на Смаленшчыне змена андарака і шнуроўкі саянам адбылася ў пачатку XX ст. (у с. Бярозаве, Ханіне і інш.).
Побач з андаракам, на тэрыторыі Смаленшчыны мелася і панёва. Мяжа між панёвай і андаракам пралягае па р. Угры.
Мяжа паўднёвавялікарускага касцюма (кашуля з касымі полікамі, панёва з трох полкаў на гашніку, тунікападобны фартух «запон», падшываная палатняная кічка з бісерным падпатыльнікам, шыйныя пацеркі, пушкі для вушэй, касаваротка і інш.) ішла па вярхоўях Угры, р. Прысмара, вёсцы Дуброўка і Грабаўка і ў былой Жырацінскай воласці. На захад ужо вызначаецца беларускі касцюм: белыя зіпуны, саян, валяныя белыя капелюшы, лубковыя дзявочыя капелюшы, сеткі жаночых галаўных убораў.
Што тычыцца жылля сялян Смаленскай губерні, то яно не мела агульнага плана. На тэрыторыі дадзенай губерні зафіксаваныя планы жылля: беларускі, паўднёварускі, сярэднярускі. У некаторых раёнах фіксуецца некалькі слаёў
120
БЕЛАРУСИ! НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЫУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (1 92030я гг.) жылля: самы першы і стары — беларускі тып; паўднёварускі слой, які напластоўваецца на першы, і потым самы новы — гарадскі тып.
Сярэднерускі план жылля сустракаецца у былым Сычэўскім павеце, ідзе па р. Вазузе, праз Вяземскі і Дарагабужскі паветы да р. Угры. На поўдзень ад Угры ідзе паўднёварускі план праз сёлы Весялуху, Гняздзілава, Паўлінава і Добрыцу на р. Прысмару, далей па рэках Прысмары і Дзясне на вёскі Снопаць, Рагнедзіна і далей да раз’езду Сешча на чыгунцы Полацк — Смаленск — Марыупаль. На захадзе ад р. Дзясны паўднёварускі план жылля перамяжаецца з беларускім; беларускі тып прысутнічае ў сяле Жарна на р. Жарне, у 27 км. ад Ельні, але толькі ў старых хатах, у той час у новых — план паўднёварускі, у в. Шчыпань пакрываючы слой — агульны з беларускім; у сёлах Траянавай слабадзе і Рагнедзіне таксама беларускі план; у с. Волкава Ягор’е былога Ельнінскага павета, на мяжы з былым Смаленскім паветам, у больш новых хатах план паўднёварускі, але ў старых хатах план беларускі; у в. Ханіна сустракаецца план хаты з паўднёварускімі рысамі, але ўстойліва прасочваецца беларускі план. Таксама ў былым Вяземскім павеце сустракаецца беларускі план; беларускі план вызначаны ў былым Красненскім (с. Бярэжня, Міхейкава) і Духаўшчынскім паветах, у былым Бельскім павеце перакрыжоўваюцца беларускі і сярэднярускі план жылля.
Дабавім тое, што шмат нам дае тэрміналогія прадметаў матэрыяльнай культуры. На тэрыторыі Смаленшчыны і зараз бытуюць такія назвы як «кут», «покут», «кутны угал». Слова «кут» вызначана на Рослаўшчыне, Смаленшчыне, тэрыторыі былога Ельнінскага павета. Тое ж тычыцца і назваў пабудоў, звязаных з культурай зерневых хлябоў. На Смаленшчыне сустракаюцца побач такія назвы як «гумно», «овін», «еўня». Прычым, калі першыя дзве назвы сустракаюцца і ў паўднёварусаў, і ў сярэднярусаў, і ў беларусаў, то апошняя назва — выключна беларуская. Яна сустракаецца ў былых паветах Сычэўскім, Ельнінскім, Рослаўскім.
Для Смаленскіх вёсак характэрная і вялікая колькасць беларускіх словаў, што абазначаюць прадметы матэрыяльнай культуры.
Таксама ідэнтычнасць смаленскіх і беларускіх элементаў лексікі характэрна да сялянскіх прозвішчаў і мянушак.
Такім чынам, супастаўляючы між сабой этналінгвістычную карту Смаленшчыны і геаграфію прадметаў матэрыяльнай культуры, можна сцвярджаць, што яны шмат у чым супадаюць, што паказвае разам з астатнімі дадзенымі, у тым ліку гістарычнымі і статыстычнымі, на беларускі характар значнай часткі Смаленскай губерні.
У 1920я гг. для беларускага насельніцтва паўднёвазаходняй Смаленшчыны быў характэрны высокі ўзровень ідэнтыфікацыі з чужой этнічнай групай, якой з’яўлялася вялікарускае насельніцтва рэгіёна. На вывучаемай тэрыторыі дамінавала, хоць і не была абсалютнай, так званая монаэтнічная ідэнтычнасць з чужой этнічнай групай. Гэта было галоўным чынам звязана з больш высокім эканамічным, сацыяльным і культурным статусам вялікарускага насельніцтва вобласці. Непасрэдным вынікам ідэнтыфікацыі з вялікарускім насельніцтвам сталі этнагэнетычныя працэсы культурнай і моўнай асіміляцыі мясцовых беларусаў.
121
ЧАСТЬ II
У сувязі з гэтым, трэба адзначыць значную колькасць вялікарускага насельніцтва ў рэгіёне, суседства вялікарускіх этнічных масіваў і, што вынікае, працэсы метысацыі насельніцтва ў змяшаных шлюбах. Моўная асіміляцыя выяўлялася ў непрыстыжнасьці беларускай мовы і паступовай страце мовы мясцовага насельніцтва беларускіх кампанентаў і «калябанні» моўных рысаў па шляху стабілізацыі рускіх з’яў у вобласці гукаў, формаў, сінтэксісу і слоўнікавага складу гаворак .
Яшчэ ў дарэвалюцыйны час смаленскімі сялянамі выказваліся патрабаванні да настаўнікаў, каб яны звярталі ўвагу і сачылі за мовай вучняў, прывіваючы ім «маскоўскае» вымаўленне. У 1920я гг. сітуацыя практычна не змянілася, а, наадварот, у выніку інтэнсіфікацыяй мадэрнізацыйных працэсаў, моўная асіміляцыя ахапіла ўсё большую колькасць людзей.
Да прыкладу, у 1932 справаздача па беларусізацыі ў Манастыршчынскім раёне сведчыла: «... коренизация школ за 5 лет ощутимых результатов не дала, так как разговорный язык местного населения не является белорусским, а нечто среднее»²². За чатыры гады да таго, у дакладзе пра палітасветсетку Смаленскай губерні адзначалася, што «... беларускае насельніцтва, у большасці сваёй, ставіцца [да мовы] індыферэнтна. Бываюць выпадкі актыўнага процідзеяння арганізацыі школ на роднаи мове» .