Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
3за адсутнасці шырокага спектра матэрыялаў, мы не можам канчаткова сцвярджаць аб пераважаючых палітычных сімпатыях у суполцы. Тым не менш, шэраг ускосных сведчанняў пераконвае, што яны былі даволі рознымі, ад нацыяналістычных да камуністычных. Тое самае тычыцца і прычын уваходжання студэнтаў у склад зямляцтва. Відавочна, што матывацыя моладзі была вельмі розная: для стваральнікаў і актывістаў зямляцтва галоўнай мэтай хутчэй за ўсё было нацыянальнае адраджэнне Беларусі ў савецкай ці дэмакратычнай формах, нацыянальнае выхаванне моладзі, а для шэрагоўцаў — як фінансавая дапамога, так і натуральная патрэба гуртавацца з землякамі. Акрамя таго, цалкам верагодна, што вялікая частка членаў зямляцтва была прынята ў яго лік калектыўным чынам: пасля стварэння ў 1926 годзе беларускіх аддзяленняў губернскай Саўпартшколы і губернскага рабфака частку іх студэнтаў маглі аўтаматычна залічыць у лік беларускага зямляцтва.
Гаўрыла Гарэцкі, вядомы беларускі дзеяч і адзін з арганізатараў Першага ўсебеларускага студэнцкага з’езда, яшчэ ў 1920я гг„ у час дзейнасці Смаленскага зямляцтва, задаваўся пытанием «што ж такое беларускае студэнцтва?». Згодна яго звесткам, у Смаленску на той час было 250 студэнтаўбеларусаў, якія разам з беларускімі студэнтамі іншых куткоў Савецкага Саюзу складалі каля 2440 чалавек. Гарэцкі лічыў гэтую лічбу павялічанай, бо, на яго думку, сярод таго студэнцтва былі і такія, што варожа ставіліся да беларускага нацыянальнага руху. Усіх студэнтаў Г. Гарэцкі падзяляў на «нацыянальна несвядомых», «індыферэнтных» і «шчырых беларусаў», якія падзялялі ідэі нацыянальнага адраджэння Беларусі, а таксама «празелітаў», якія вызнавалі толькі культурнаэканамічнае адраджэнне, абмінаючы нацыянальнае⁴⁴. «Шчырых беларусаў» на думку Гарэцкага сярод студэнтаў было каля 20%. Думаецца, што падобную градацыю можна выкарыстоўваць і да Смаленскага беларускага зямляцтва.
Вельмі хутка дзейнасць зямляцтва пачала набіраць абароты, чаму спрыяла арганізацыя ў 1925 г. пры Смаленскім Губана Савета па асвеце беларусаў, які распрацаваў доўгатэрміновы план працы з беларускай меншасцю, куды ўваходзілі наступныя мерапрыемствы: «1) Скласці этнаграфічную карту беларускага насельніцтва Смаленскай губерні; 2) Зрабіць улік беларусаў, што як ведаюць, так і хацелі бы вывучаць беларускую мову; 3) Высветліць, якія школы можна перавесці на беларускую мову; 4) Выкарыстаць студэнтаўбеларусаў з мэтамі прапаганды асветы і для [... ] падрыхтоўкі беларускага насельніцтва да пераходу на родную мову; 5) Прасіць Губана паслаць настаўнікаў на курсы перападрыхтоўкі ў Мінск; 6) На аснове сабранага матэрыялу Савету распраца129
ЧАСТЬ II
ваць канкрэтны план па адкрыцці беларускіх школ, адначасова распрацаваць план палітыкаасветнай працы»⁴⁵.
Са сваімі задачамі Савет па асвеце беларусаў спраўляўся не ў поўнай меры, прымаючы пад увагу малую колькасць яго супрацоўнікаў і мізэрнае фінансаванне яго дзейнасці. Амаль адразу стала вядома, што пытанне аб пасылцы беларускіх настаўнікаў на курсы ў сталіцу Беларусі закрываецца, бо Смаленскі Губплан адмаўляўся адпусціць Савету належныя сродкі. «Беларускія работнікі» былі вымушаны абапірацца на ўласныя рэсурсы, выкарыстоўваючы энтузіязм моладзі і нацыянальна свядомай інтэлігенцыі, гатовай працаваць бясплатна на карысць Бацькаўшчыны.
Першы загадчык Беларускай секцыі Мікалай Агейчык, малады настаўнік Пётр Кароль і студэнт педагагічнага факультета СДУ Усевалад Ганчароў сталі арганізатарамі і асноўнымі актывістамі Смаленскага зямляцтва. 3 самага пачатку пры ім стаў працаваць гурток беларусазнаўства, якім кіравалі пазначаныя вышэй асобы. Выкладчыкі М. Ражнова, Ю. Лазарэвіч вучылі студэнцкую моладзь беларускай літаратурнай мове. Лекцыі па гісторыі і этнаграфіі чытаў Аляксандр Ляўданскі, які неўзабаве стаў вядомым беларускім археолагам.
Беларуская секцыя ў якасці дапамогі аформіла для зямляцтва падпіску на газеты «Савецкая Беларусь» і «Чырвоная змена», на часопісы «Маладняк» і «Наш Край». 3 часткі атрыманых выданняў зямляцтва камплектавала беларускі фонд губернскай бібліятэкі.
29 лістапада 1925 года пад кіраўніцтвам зямляцтва была праведзена першая канферэнцыя навучэнцаўбеларусаў г. Смаленска. Адным з важнейшых было пытанне аб пашырэнні беларускай культурнаасветнай працы ў горадзе. Канферэнцыя таксама выказвалася за ўтварэнне ў СДУ кафедры беларусазнаўства, якая абслугоўвала бы таксама і навучэнцаў некаторых смаленскіх тэхнікумаў. Напрыканцы канферэнцыі яе ўдзельнікамі ў Мінск была паслана прывітальная тэлеграма.
Такім чынам, мы бачым, што галоўнай перадумовай узнікнення Беларускага студэнцкага зямляцтва ў Смаленску была наяўнасць у краі значнай колькасці свядомых беларусаў, як мясцовых, родам з так званай Беларускай Смаленшчыны, так і прыезжых — студэнтаў смаленскіх навучальных устаноў і супрацоўнікаў губернскіх органаў улады.
Узнікненню зямляцтва спрыяла правадзімая на працягу 1920х гг. на тэрыторыі Смаленшчыны палітыка «карэнізацыі», а таксама актыўная пазіцыя Беларускай секцыі мясцовага Губана.
Асноўнымі мэтамі зямляцтва былі: падтрыманне сувязяў членаў арганізацыі з Беларуссю, культурнае абслугоўванне беларускага студэнцтва, дапамога ў правядзенні беларусізацыі на Смаленшчыне.
Трэба адзначыць, што да 1926 года ў зямляцтве не было цвёрда акрэсленай структуры і яно ўяўляла сабой даволі неарганізаванае аб’яднанне. Праз два гады пасля рэгістрацыі ў Смаленскім універсітэце, зямляцтва атрымала з Мінска інструкцыю, згодна якой яно мусіла сфармаваць свае рабочыя органы, што хутка і было зроблена. Інструкцыя была распрацавана студэнцкім прафсаюзам — Пралетстудам.
130
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (192030я гг.)
Згодна «Положению о студенческих землячествах» ЦБ Пралетстуда, зямляцтва з’яўлялася аб’яднаннем студэнтаўземлякоў ВНУ, рабфакаў, вышэйшых партшколаў і вайсковых вучэбных устаноў, і мела за мэту матэрыяльную дапамогу сваім членам»⁴⁶.
Зямляцтва павінна было прыцягваць да аказання матэрыяльнай дапамогі студэнтам розныя арганізацыі; здабываць сродкі шляхам правядзення тыдняў дапамогі, вечарын і канцэртаў, збірання ўзносаў, ахвяраванняў; арганізоўваць ільготнае набыццё вучэбных дапаможнікаў, прызначаць стыпендыі, а таксама матэрыяльную дапамогу хворым і бедным навучэнцам.
Зразумела, што ва ўмовах савецкага рэжыму іншыя мэты перад зямляцтвамі ставіцца не маглі, а асабліва гэта датычыцца іх нацыянальна арыентаванай працы. 3 самага пачатку, беларускія студэнцкія зямляцтвы, якія актыўна займаліся беларусізацыяй як сярод сваіх членаў, так і сярод мясцовага насельніцтва, былі на адмысловым становішчы.
Правілы падкрэслівалі, што членамі зямляцтва маглі быць толькі студэнты, якія паходзілі з адной вобласці, губерні, аўтаномнай ці саюзнай рэспублікі, не пазбаўленыя выбарчых праў па Канстытуцыі СССР. Такімі мерамі улада страхавала сябе ад магчымага пранікнення ў афіцыйныя студэнцкія суполю «варожых элементаў», што на практыцы адбывалася вельмі часта.
Студэнты не мелі права ўваходзіць адначасова ў некалькі зямляцтваў, а прыём у члены арганізацыі адбываўся па заяве, якая разглядалася на пасяджэнні агульнага схода зямляцтва і задавальнялася ў выніку станоўчага галасавання большасці прысутных.
Выбыццё з ліку членаў зямляцтва магло адбывацца або па асабістым жаданні выбываючага, або па пастанове агульнага схода, прычым, у апошнім выпадку студэнта выключал! толькі пры наяўнасці з яго боку «ганебных для зямляцтва ўчынкаў ці злачынных дзеянняў». Кожны год спісы членаў зямляцтва павінны былі падавацца ў яго Праўленне.
Кажучы пра арганізацыйную пабудову, заўважым, што агульны сход зямляцтва склікаўся як яго Праўленнем і рэвізійнай камісіяй, так і па патрабаванні 1/3 часткі арганізацыі. Агульныя сходы зямляцтва маглі быць чарговымі і надзвычайнымі, і лічыліся сапраўднымі пры наяўнасці не менш паловы членаў зямляцтва. Калі на сход не прыходзіла вызначаная колькасць людзей, то прызначаўся другі сход, які быў сапраўдным ужо пры любой колькасці прысутных. Кіраўніцтва арганізацыі павінна было своечасова праінфармаваць членаў зямляцтва наконт месца, часу, прадметаў запланаванага сходу.
На агульных сходах зямляцтва прымала і выключала сваіх членаў; абірала Праўленне і рэвізійную камісію; разглядала і зацвярджала свае сметы. Акрамя таго, на агульных сходах разглядаліся і зацвярджаліся даклады і справаздачы Праўлення і рэвізійнай камісіі, а таксама разглядаліся сродкі спагнання пазыкаў з членаў арганізацыі.
Усе пытанні на агульных сходах, за выняткам пытанняў, адмыслова прадугледжаных у спецыяльным «Палажэнні», вырашаліся простай большасцю галасоў. Тыя пытанні, што падымаліся асобнымі членам! зямляцтва або трупам!, маглі ўносіцца на разгляд агульнага схода не інакш як праз Праўленне і з яго пастановы.
131
ЧАСТЬ II
Тыя члены, што прапускалі два сходы запар або не ўносілі на працягу двух месяцаў членскіх узносаў без прычыны, лічыліся выбылымі з зямляцтва.
Цэнтрам студэнцкага зямляцтва з’яўлялася Праўленне, якое абіралася на агульным сходзе арганізацыі ў колькасці 3х «сябраў» і 3х «кандыдатаў» тэрмінам на 6 месяцаў.
Праўленне з’яўлялася выканаўчым органам і прытрымлівалася ва ўсіх сваіх дзеяннях інструкцыі, разгледжанай і зацверджанай агульным сходам членаў зямляцтва.
Што тычыцца Беларускага смаленскага зямляцтва, то архіўныя дадзеныя сведчаць, што на яго агульным сходзе, які адбыўся 6 сакавіка 1926 г., быўупершыню абраны спіс «сябраў» і «кандыдатаў» Бюро арганізацыі. Спіс быў зацверджаны, як тое і патрабавалася, Выканаўчым Бюро Смаленскага універсітэта.
Кіруючыя пасады зямляцтва на пачатку яго дзейнасці былі размеркаваны наступным чынам: старшынёй Бюро, а, фактычна, і кіраўніком зямляцтва, стаў студэнтпедагог з Калінінскай акругі БССР Ус. Ганчароў, а сакратаром арганізацыі быў абраны яго зямляк, навучэнец Фармацэўтычнага тэхнікума А. Міхальчанка. Акрамя таго, дзеля лепшай эфектыўнасці працы, пры Праўленні зямляцтва былі створаны культурніцкая і эканамічная камісіі, якія павінны былі адказваць за вызначаныя накірункі працы.
Дзеля таго, каб праверыць работу Праўлення, на паўгады была абрана рэвізійная камісія, якая складалася з 3 асобаў. Згодна статуту, склад Праўлення і рэвізійнай камісіі лічыліся легітымнымі, калі ў тыднёвы тэрмін з даты іх абрання прадстаўнік Губпрафсавета таго горада, дзе існавала зямляцтва, не апратэстоўваў выбар у Губпрафсавеце. Што тычыцца смаленскага зямляцтва, то рэвізійную камісію, створаную пры ім, узначалілі два рабфакаўцы — М. Гамаліцкі і А. Свечнікаў — а таксама адзін з найбольш актыўных членаў зямляцтва случчак Мітрафан Чадовіч — студэнт мясцовай Саўпартшколы і кандыдат ВКП(б)⁴/.