Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
Крыніцы сведчаць, што сярод мясцовых беларусаўу 1920я гг. адбывалася і змена элементаў традыцыйнабытавой культуры: быт вяскоўцаў, іх вопратка, прылады працы, посуд, хатняе начынне набываюць вялікарускі вясковы ці мяшчанскі характар. Напрыклад, у раёнах Смаленшчыны па рэках Жарне і Дзясне стары беларускі тып жытла перакрываўся больш новым — паўднёварускім, а часам і жытлом гарадскога тыпу²⁴.
Не такой пашыранай, але існаваўшай мадэллю этнічнай ідэнтычнасці беларусаў, была і монаэтнічная ідэнтычнасць, якая супадала з сапраўднай этнічнай прыналежнасцю вяскоўцаў. Да нашых дзён захаваліся дакуманты, якія адлюстроўваюць наяўнасць беларускай ідэнтычнасці ў жыхароў Смаленскай вобласці. Так, пасля ўзбуйнення БССР у 1924 годзе, тыя жыхары Смаленшчыны, што былі прыпісаны да Смаленскай вобласці РСФСР, але лічылі сябе беларусамі, адсылалі прашэнні ў ЦБК БССР аб далучэнні іх вёсак да Беларусі. Жыхары вёсак Вялікі Рай, Малы Рай і Свірыдаўка Бахоцкай воласці пісалі:
«...Собравшись сего числа (1924 г., марта 30 дня) на общий сход и обсудив вопрос о присоединении нас к Великороссии, решили: ввиду того, что мы искони принадлежали к нации белорусов, каковыми были наши прадеды, отцы и деды...Узнав, что наши деревнии отходят к Смоленскому уезду, следовательно к Великороссии, в нас пробудились национальные чувства — жажда присоединения к родному краю, в котором мы родились и желаем умереть, защищая наше национальное право»".
Аналагічна выказваліся сяляне Шышкоўскага раёна Бахоцкай воласці, матывуючы свае жаданне далучыцца да БССР тым, што яны не жадалі «отстать от своей национальности и своего коренного белорусского языка». Тая з’ява прыняла масавы характар і ахапіла шырокія тэрыторыі памежных вёсак. Тлумачэнне такога ўсплёску нацыянальнай свядомасьці і беларускай ідэнтычнасці 122
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (192030я гг.) цяжка тлумачыць адной блізкасцю Беларусі як нацыянальнага цэнтра ці нейкай адной прычынай.
Верагодна, на такую з’яву аказалі ўплыў наступныя фактары:
1) суб’ектыўныя, якія выражаліся ў тым, што размежаванне прывяло да штучнага падзелу рэгіёна, то бок людзі пакінулі сваіх родных, знаёмых, эканамічных партнераў за межамі рэспублікі (напрыклад, Аслянская воласць была падзелена папалам між РСФСР і БССР);
2) сацыяльнаэканамічныя, якія маглі ўздзейнічаць на памежнае насельніцтва ў сувязі з лепшым узроўнем жыцця ў БССР, бо, напрыклад, на той час стаўкі заработнай платы для 1 разряду ў Смаленскай губерні раўняліся 4 рублям, а ў суседніх паветах Беларусі — 7 рублям²⁶;
3) палітычныя, якія маглі выражацца ў недаверы да мясцовых і рэспубліканскіх уладаў (на Смаленшчыне былі зафіксаваны і сялянскія хваляванні) і, адпаведна, адлюстроўвацца на жаданні жыхароў увайсці пад юрысдыкцыю іншага рэспубліканскага ўраду. Да таго ж, не трэба забывацца на наяўнасць у губерні нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі, як мясцовай, так і прыезджай з БССР, і звязаны з ёй
4) асветнамабілізацыйны фактар, які выяўляўся ў «абуджэнні» этнічнай ідэнтычнасці беларускай перыферыі. Напрыклад, вядома, што сярод студэнтаў так званага Беларускага зямляцтва ў Смаленску, якое дзейнічала ў 1920я гг., ураджэнцы Смаленскай губерні складалі каля 20% ад ліку усіх яго членаў²⁷.
У мясцовай адміністрацыі і сістэме адукацыі былі нацыянальна свядомыя кадры, якія гуртаваліся вакол Беларускай секцыі Смаленскага аддзела народнай адукацыі і вакол беларускіх школаў губерні. Мабілізацыйнаасветная праца дала свой плён і былі прыклады, калі навучэнцы ахвотна займаліся на беларускай мове, а беларуская школа мела аўтарытэт. Праўда, такіх школ было ў параўнанні з іншымі мала.
Грунтуючыся на няпоўным шэрагу крыніц, цяжка зафіксаваць наяўнасць на тэрыторыі Беларускай Смаленшчыны іншых формаў этнічнай ідэнтычнасці, такіх як біэтнічная і маргінальная этнічная ідэнтычнасці, якія з’яўляюцца паняткамі больш прыватнага, чым групавога характару і патрабуюць дадзеных складаных псіхалагічных тэстаўанкет, якіх, на вялікі жаль, няма. Тым ня меньш, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ў вывучаемым рэгіёне, у тым ліку, у раёнах, якія зараз знаходзяцца ў складзе Расеі, у 1920я гг. беларуская самаідэнтыфікацыя мясцовага насельніцтва мела месца, хоць і ў абмежаваных формах.
Дзейнасць беларускіх нацыяналънакультурных арганізацый Смаленскай губерніі (19201930я гг.)
Смаленшчына ўключылася ў ажыццяўленне беларускага нацыянальнага праекту амаль адразу з іншымі тэрыторыямі Беларусі. На I Усебеларускім кангрэсе прысутнічалі дэлегаты выбранныя з’ездам Смаленскай губерні. Асноўная маса гэтых дэлегатаў, з’яўляючыся галоўным чынам членамі Беларускага Абласнога Камітэта, выступала за культурную аўтаномію і стварэнне асобнай беларускай вобласці ў рамках Расіі²⁸.
123
ЧАСТЬ II
Адначасова з Усебеларускім з’ездам ваенныя беларускага паходжання сабраліся на з’езд ваеннай акругі ў самім Смаленску. Удзельнікі гэтага з’езда перадалі ў прэзідыюм з’езда і Беларускі цэнтральны вайсковы камітэт дэкларацыю, у якой гаварылася аб падтрымцы аўтаноміі Беларусі ў саюзе з федэратыўнай расійскай рэспублікай, а таксама выказваліся патрабаванні аб стварэнні беларускай арміі²⁹.
У сувязі з нежаданнем камандавання Заходняга фронту фармаваць беларускія часткі, працэс іх арганізацыі пачаўся паза межамі яго ўплываў. У Смаленску акруговы з’езд беларусаўвайскоўцаў прыняў рашэнне аб стварэнні ў гэтым «старадаўнім беларускім горадзе» I Смаленскага беларускага палка шляхам папаўнення беларусамі 322й Віцебскай дружыны³⁰.
У Смаленск прыязджаюць актывісты беларускага руху, а сярод іх і Фабіян Шантыр, які збіраўся арганізаваць партыю левых эсэраў. На першы усегарадскі ўстаноўчы сход новай партыі сабралося каля 100 чалавек. Ф. Шантыр быў абраны старшынёй, а Гаўрыла Гарэцкі, брат пісьменніка Максіма Гарэцкага, сакратаром сходу, які так не адбыўся. Пасля адмовы ўдзельнікаў сходу выкарыстоўваць беларускую мову як працоўную, Шантыр і Гарэцкі пакінулі яго.
Неўзабаве з Петраграда ў Смаленск прыехаў Алесь Чарвякоў, які меў на мэце стварыць беларускую секцыю РКП, але справа скончылася безвынікова³¹.
У лютым 1918 г., калі пад нямецкай акупацыяй апынулася амаль уся Беларусь, пад савецкай уладай заставалася уся Смаленская губерня. У Смаленску размяшчаўся эвакуяваны з Менску Выканаўчы камітэт заходняй вобласці і фронту.
1 студзеня 1919 г. у Смаленску было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, у склад якой увайшла большая часка Смаленшчыны. Ужо праз два тыдні пасля абвяшчэння ЦК РКП(б) вырашыў вылучыць Смаленскую губерню з новастворанай рэспублікі.
Працэс станаўлення органаў кіравання адукацыяй і культурай на тэрыторым Заходняй вобласці (Заходняй Камуны) прайшоў некалькі этапаў. На першым этапе, стаў вызначальным для часткі тэрыторый былых Смаленскай, Калужскай, Бранскай, Цвярской, а таксама беларускіх губерняў, адбываўся парцэс стварэння структурных формаў губернскіх, павятовых і валасных аддзелаў народнай адукацыі, якія фактычна адказвалі за ўсю адукацыйную і культурнаасветніцкую працу.
Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці арганізаваў аддзел народнай адукацыі, які ўвайшоў у склад аблвыканкама самым апошнім — 30 красавіка 1918 г³².
Паўсядзенную працу абласнога аддзела народнай адукацыі значна ўскладняла частая змена або адсутнасць спецыялістаў, бо штаты амаль усіх пададдзелаў былі недакамплектаванымі.
Пастанова арганізаваць пры Смаленскім ГВК нацыянальныя аддзелы: яўрэйскі,польскі, латышскі, беларускі — выконвалася нераўнамерна. Былі прызначаны загадчыкі ўсіх аддзелаў, апрача беларускага, які існаваў толькі на паперы.
124
БЕЛАРУСИ! НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛ ЕНШЧЫНЕ (1 92030я гг.)
Да ліку культурнаасветных устаноў губерніі адносіліся хатычытальні, бібліятэкі, лікпункты (пункты па ліквідаці непісьменнасці і малапісьменнасці), у гарадах — клубы, школы дарослых падвышанага тыпу і іншыя³³.
У 19211922 г. нацыянальная праца на Смаленшчыне праводзілася слаба, «бо на ўсёй тэрыторыі дадзенага рэгіёна не былі арганізваны беларускія аддзелы». Па інфармацыі беларускага Наркамата асветы, ў рэгіёне функцыянавалі толькі хоры, гурткі і тэатральныя трупы аматараў³⁴.
Гледзячы на гэта, у 1921 годзе па ініцыятыве ўрада БССР пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай адукацыі была заснавана Беларуская секцыя ў складзе трох членаў і двух кандыдатаў. Яна працавала ў губерні з перапынкамі ў 192223 і 192527 гг., непасрэдна падначальвалася Беларускаму цэнтральнаму бюро пры народным камісарыяце асветы РСФСР і Саўнаркаму пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай адукацыі, займаючыся арганізацыяй на тэрыторыі Смаленскай губерні нацыянальных школ, клубаў, іншых культурнаасветных устаноў для беларускага насельніцтва.
Так, у 1923 г. часопіс «Крывіч», рэдактарам якога быў В. Ластоўскі, сведчыў: у канцы жніўня і ў пачатку верасня ў Смаленскай губернскай цэнтральнай бібліятэцы адбылася выстава беларускага друку — тых кніг і часопісаў, якія, з вялікімі цяжкасцямі былі сабраны Беларускай губернскай секцыяй. Выстава дала смалянам шмат цікавага, бо большая частка іх нават не ведала, што ў беларусаў ёсць свае кніжкі. «Пасля выстаўкі аб’явілася шмат жадаючых пачытаць штонебудзь беларускае, асабліва гэта прыметна сярод моладзі»³⁵.
Але ключавым пытанием для беларускай меншасці становіцца ў першую чаргу пытанне школьнай адукацыі на роднай мове. У ліпені 1923 г. у Смаленску была сабраная міжведамасная нарада, на якой абмяркоўвалася праблема беларусізацыі губерні ў цэлым і беларускага школьніцтва ў прыватнасці. Удзельнікамі мерапрыемства было выказана пажаданне аб стварэнні у губерні беларускага школьніцтва, але з улікам згоды на тое самога насельніцтва.
Спачатку пад кіраўніцтвам загадчыка секцыі Мікалая Агейчыка праводзілася работа па выяўленні і даследаванні раёнаў кампактнага пражывання беларусаў на тэрыторыі губерні. Гэтыя захады мелі за мэту вывучэнне мэтазгоднасці выкладання беларускай мовы ў школах і установах, рэгістрацыю настаўнікаў, якія ведалі беларускую мову. Беларуская секцыя праводзіла падбор кандыдатаў на Цэнтральныя беларускія настаўніцкія курсы пры Наркамаце РСФСР у Мінску.