• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 2

    Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.

    Выпуск 2

    Памер: 200с.
    Мінск 2013
    229.38 МБ
       Ігнараванне органам! Смаленскага губернскага аддзела народнай асветы і губернскім партыйнасавецкім кіраўніцтвам працэсаў нацыянальнага самавызначэння беларусаў на Смаленшчыне прывяло да ліквідацыі Беларускай секцыі паводле пастановы губернаскага аддзела народнай асветы ў чэрвені 1923 г.
       Увогуле, Смаленскі губернскі савет пры падтрымцы першага скаратара ЦК КП(б)Б і намесніка наркамасветы П.І. Валасевіча актыўна выступаў за адлучэнне ад Беларусі шэрагу раёнаў і далучэння іх да Смаленскай губерні РСФСР³⁶.
    
    125
    
    ЧАСТЬ II
    
       Беларусізацыя школы пачалася фактычна ў 19261927 вучэбным годзе, пасля таго, як пасля настойлівых захадаў Наркамата РСФСР, дзейнасць Беларускай скцыі была адноўлена.
       У 1925/26 навучальным годзе былі адкрыты першыя 2 беларускія школы і 2 пункты па ліквідацыі непісьменнасці. Летам 1926 г. пры секцыі была арганізавана беларуская метадычная камісія на 1926/1927 навучальны год на чале з загадчыкам секцыі Усеваладам Ганчаровым. Былі распрацаваны вучэбныя праграмы для школ па беларускай мове, геаграфіі, гісторыі, а таксама праведзены губернскія летнія курсы беларускіх настаўнікаў.
       Ужо праз год беларускіх школ першай ступені ў губерні было 36, павышаных — 4.
       Пад кіраўніцтвам секцыі з 1926/27 навучальнага года ў Руднянскім, Рослаўскім, Манастыршчанскім і Шумяцкім паветах працавала 21 беларуская школа, дзе навучаліся 652 вучні, а таксама гурток па вывучэнні беларускай мовы ў Заходнім упраўленні сувязі.
       У 1927/28 научальным годзе колькасць падкантрольных секцыі школ вырасла да 37.
       Аднак з прычыны нястачы матэрыялных сродкаў пастановай губернскага аддзела народнай асветы восенню 1927 г. Беларуская скцыя была ліквідавана.
       Функцыі нацыянальных секцый і кіраўніцтва нацыянальнымі школамі былі перададзены інспектару па справах нацыянальных меншасцяў губернскага аддзела народнай асветы.
       У 1929 г. было адкрыта беларускае аддзяленне пры СобалеваВараб’ёўскім педтэхнікуме, а таксама было вырашана пытанне аб арганізацыі педухіла ў Руднянскай беларускай дзевяцігодцы. У 1932 г. у апошняй на школьным, дашкольным і падрыхтоўчым аддзяленнях навучалася 143 асобы. Беларускае аддзяленне працавала і пры Клінцоўскай Саўпартшколе, а таксама Смаленскім педрабфаку³⁷.
       Рэальнае становішча беларускамоўнай адукцыі не было лёгкім. Вельмі часта настаўнікі беларускіх школ не мелі педагагічнай адукацыі і, больш за тое, не валодалі літаратурнай беларускай мовай. Слабая матэрыяльнатэхнічная база, адсутнасць сродкаў і частыя пратэсты сялян супраць беларускай школы адмоўна ўплывалі на нацыянальнае асветніцтва ў краі.
       Таму ў 1934 г. пачынаецца наступ на беларускую школу і перад самым палаткам заняткаў «...ввиду того, что ряд белорусских школ...фактически работает на русском языке, вследствие отсутствия базы для их коренизации, и, учитывая требования населения», на рускую мову пераводзяцца некаторыя школы Невельскага, Руднянскага і Гардзееўскага раёнаў³⁸.
       Апошнія беларускія школы на Смаленшчыне былі ліквідаваны ў 1938 годзе, азначаючы тым самым канец беларускага школьніцтва гэтай тэрытарыяльнай адзінкі Расіі.
       Краязнаўчы рух — яшчэ адна форма беларускай культурнаасветнай працы на Смаленшчыны. 19 сакавіка 1926 г. па ініцыятыве невялікай трупы зацікаўленых асобаў у Смаленску быў зацверджаны Статут Смаленскага таварыства краязнаўства.
    
    126
    
    БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (1 92030я гг.)
    
       Маладое таварыства, якое спачатку не мела ані сродкаў, ані ўласнага памяшкання, распачала актыўную працу сярод студэнцтва, вучнёўскай моладзі, настаўніцтва і энтузіястаў. У 1927 г. аддзяленні таварыства дзейнічалі ў Вязьме, Сычоўцы і Дарагабужы, былі ўтвораны ініцыятыўныя трупы па стварэнні філіяў арганізацыі ў Ельні і Рослаўле³⁹. Таварыства вяло перапіску з Цэнтральным бюро краязнаўства РСФСР, рэгулярна дасылала свае допісы ў газету «Наш край», актыўна супрацоўнічала з Інстытутатам Беларускай Культуры і Цэнтральным бюро краязнаўства пры ім, метадычным бюро Губана і іншымі інстытуцыямі.
       Навуковадаследчая дзейнасць арганізацыі выяўлялася ў наступных raniнах: прыродазнаўчай, эканамічнай, гістарычнай, археалагічнай і этнаграфічнай. Так, вядомы беларускі археолаг А.Н.Ляўданскі разам з В.Тарасенкам і Г.Парфёнавым абследавалі гарадзішчы і курганы; у галіне этнаграфіі і фалькларыстыкі плённа працавалі В.Дзьмітраў і А.Палашэнкаў. У прыродазнаўчай галіне А.В. Цьвятковым, В. Даўгашовым, В.В. Дабравольскім і іншымі вялося збіранне матэрыялаў па флоры і фаўне.
       У 1920я гг. асноўная маса беларускай меншасці пражывала ў сельскай мясцовасці, але канцэнтрацыя нацыянальных сіл адбывалася ў губернскім Смаленску.
       3 1923 па 1925 гг. у Смаленскім універсітэце на пасадзе справавода рабфака працаваў Усевалад Фальскі, былы камісар замежных спраў Часовага рабочасялянскага савецкага ўрада Беларусі, адзін са стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра.
       У горадзе галоўнымі асяродкамі, рыхтаваўшымі нацыянальныя кадры для беларусаў, былі вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
       Першая вышэйшая навучальная ўстанова ў губернскім цэнтры — Смаленск! дзяржаўны універсітэт — быў заснаваны ў 1918 годзе, маючы перад сабой даволі простыя мэты: будучы правінцыйнай ВНУ, навучаць на двух сваіх факультэтах — педагагічным і медыцынскім — настаўнікаў і медпрацаўнікоў для патрэбаў рэгіёна.
       Універсітэт з’яўляўся месцам прыцягнення не толькі абітурыентаў Смаленскай губерні, а потым вобласці, але і навакольных акругаў, у тым ліку беларускіх. Так, першы набор на медыцынскі факультэт СДУ адбыўся ў 1920 годзе. Усяго было прынята 118 чалавек, якія прайшлі падрыхтоўчае аддзяленне, арганізаванае пры Смаленскім рабфаку. Па тэрытарыяльным прызнаку залічаныя студэнты размяркоўваліся наступным чынам: Смаленская губерня — 76 чалавек, Гомельская губерня — 10 чалавек, Бранская губерня — 3 студэнты, БССР — 14 чалавек, Маскоўская губерня — 2 чалавекі, УССР — 3 чалавекі, «іншых» — 10 чалавек. Па меры роста навучальнай установы, колькасць студэнтаў узрастала, але, акрамя гэтага, пашыралася і іх тэрытарыяльнае прадстаўніцтва: праз некалькі год прадстаўнікоў губерні было ўжо 382 чалавекі, гамяльчан — 60, бранскіх студэнтаў — 35, прыезджых з БССР — 40, студэнтаў з Яраслаўскай губерні — 81 чалавек, прадстаўнікоў Кастрамской губерні — 32, масквічоў было 12, украінцаў — 18 чалавек⁴⁰.
       Наяўнасць шматлікага беларускага студэнцтва ў Смаленску прывяла да таго, што ўжо ў 1922 годзе тут былі заснаваны першыя нацыянальныя гурткі.
    127
    
    ЧАСТЬ II
    
    Падставай гуртавання смаленскай моладзі служыла цікавасць да гісторыі і культуры Беларусі. Беларускі гісторык М. М. Улашчык трапна заўважаў на тэты конт: »Беларускі рух рос ў геаметрычнай прагрэсіі. Беларусь!, нацыянальна свядомыя людзі, перасталі быць навіною, дзівам. Колькасць іх узрастала амаль з кожным месяцам, і тэты рост павінен быў замацавацца ў нейкія арганізацыйныя формы. Быў вялізны ўздым нацыянальнай свядомасці, людзі нечым хацелі праявіць сябе, нешта рабіць не чыноўнае, не абавязковае, але тое, што завецца «для душы»⁴¹.
       У 1920я гг. арганізацыі беларускай моладзі узніклі раней ў такіх гарадах як Масква, Ленінград, Варонеж, Казань, падаючы добры прыклад землякам з іншых навучальных устаноў РСФСР. Асноўная задача студэнцкіх зямляцтваў зводзілася да таго, каб дапамагаць арганізацыі той частцы студэнцтва Беларусь якая арыентавалася на працу дзеля Айчыны і «... хоча і будзе працаваць над адраджэннем гэтае сялянскае краіны»⁴².
       Відавочна, што Смаленску — самаму блізкаму беларусам гораду РСФСР — было наканавана стаць адным з цэнтраў нацыянальнага руху за межамі Савецкай Беларусі. Смаленская моладзь трапіла ў вір беларусізацыі, у натхненні спрабуючы прапагандаваць нацыянальную гісторыю і культуру ў даволі супярэчлівыя і нялёгкія часы НЭПа.
       На працягу 1920х гг., у перыяд правядзення «карэнізацыі» — палітыкі ўрада РСФСР па пераводзе на родную мову дзяржаўных і іншыхустаноў акругаў, дзе жыло нярускае насельніцтва — ішла даволі актыўная праца з нацыянальнымі меншасцямі. Падобная практыка тычылася і Смаленскай губерні, дзе назіраліся пэўныя зрухі ў абароне правоў беларускага насельніцтва: беларусам губерні выдзяляліся месцы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны, мясцовымі органамі ўлады арганізоўвалася школьная справа, пасылаліся настаўнікі на курсы ў БССР.
       У 1921 годзе па ініцыятыве ўрада БССР пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай адукацыі была заснавана Беларуская секцыя ў складзе трох членаў і двух кандыдатаў. Беларуская секцыя, якая працавала ў губерні з перапынкамі ў 192223 і 192527 гг., непасрэдна падначальвалася Беларускаму цэнтральнаму бюро пры народным камісарыяце асветы РСФСР і Саўнаркаму пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай адукацыі, займаючыся арганізацыяй на тэрыторыі Смаленскай губерні нацыянальных школ, клубаў, іншых культурнаасветных устаноў для беларускага насельніцтва. Арганізацыя, у наяўнасці якой меліся вельмі абмежаваныя магчымасці, разлічвала на дапамогу нацыянальнасвядомай моладзі ды таму ўсяляк падтрымлівала яе пачынанні.
       Увосень 1924 г. выканкам Смаленскага дзяржаўнага універсітэта афіцыйна зарэгістраваў Беларускае студэнцкае зямляцтва⁴³. Маладзёжная арганізацыя адразу занялася педагагічнай і навуковадаследчай дзейнасцю. Каб змякчыць навучальную адарванасць ад БССР, выбарнае праўленне зямляцтва разам з Беларускай секцыяй начало забяспечваць студэнтаў беларускімі падручнікамі і дапаможнікамі.
       Беларускае студэнцкае зямляцтва з самага пачатку стваралася ў рамках існуючай на той час аўтарытарнай савецкай сістэмы. Легалізацыя зямляцтва не толькі насіла абавязковы характар зза умоў «дыктатуры пралетарыяту», але 128
    
       БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУPHIЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (1 92030я гг.) і была пажаданай з пункту гледжання пошуку магчымай матэрыяльнай дапамогі.
       Справа ў тым, што да канца 1920х гг. грамадскія арганізацыі, прамым чынам не пагражаючыя савецкай уладзе, мелі права на падкантрольнае існаванне. Больш за тое, беларусізацыя і карэнізацыя узводзіліся ў разрад афіцыйнай палітыкі, забяспечваючы існаванне і абмежаванае фінансаванне нацыянальным суполкам, якія павінны былі прытрымлівацца афіцыйнай ідэалогіі. У сувязі з гэтым, арганізатары смаленскага Беларускага зямляцтва спадзяваліся на афіцыйную дапамогу як мясцовых, так і цэнтральных уладаў.