Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
У Смаленскім універсітэце ў першыя гады яго існавання і да пачатку карэннага пералома ў 1929 годзе сітуацыя была абсалютна нездавальняючай для партыйных колаў. Напрыклад, на медыцынскі факультэт СДУ ў 1920 годзе паступіла толькі 9 прадстаўнікоў «класагегемона» — рабочых, а 74 % ад ліку 135
ЧАСТЬ II
ўсіх студэнтаў былі непралетарскага паходжання. Сацыяльны склад ВНУ, такім чынам, мала чым адрозніваўся ад дарэвалюцыйных часоў.
Па меры узмацнення савецкага дыктату ў сістэме вышэйшай адукацыі, сацыяльны склад губернскай навучальнай установы паволі «выпраўляўся». У верасні 1929 года Бюро партыйнай ячэйкі Смаленскага універсітэта з задавальненнем назначала, што новапаступіўшыя студэнты складаліся на 70 % з працоўных, 18 % з сельскагаспадарчых працоўных і на 12 % з сялян⁵⁴. Значнае «паляпшэнне» сацыяльнага складу новаспечаных студэнтаў навучальнай установы нарэшце стала рэальнасцю. Рабочасялянскі кантынгент на педагагічным факультэце ахопліваў прыкладна 71 %, а на медыцынскім факультэце — 77 % ад ліку ўсіх студэнтаў.
Адміністрацыя універсітэта абвясціла пра амбітныя планы падтрымкі будучай рабочасялянскай інтэлігенцыі. Самыя паспяховыя студэнты выпускных курсаў атрымлівалі сабе ў «грамадскую нагрузку» курыраванне адстаючых рабочых. Стыпендыі таксама сталі інструментам палягчэння новага студэнцкага жыцця для былых рабочых і сялян.
Смаленскае зямляцтва, такім чынам, з’яўлялася праекцыяй дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на будаўніцтва новай вышэйшай школы: сацыяльны склад беларускага студэнцтва станавіўся ўсё больш пралетарскім, што, на задумку ўладаў, мусіла даць вынікі.
Членства ў партыі і ВЛКСМ часта суправаджалася удзелам студэнцтва ў шматлікіх прафсаюзных арганізацыях. Моладзь на той час уступала ў розныя прафсаюзы галоўным чынам дзеля вельмі неабходнай тады фінансавай падтрымкі. Аднак у першую пяцігодку існавання СДУ і пазней у прафсаюзах лічылася толькі каля паловы ўсіх студэнтаў. У вывучаемым намі Беларускім зямляцтве ў 192627 вучэбным годзе сітуацыя была такая: сярод членаў, якія навучаліся ва універсітэце (усяго 75 чалавек), 42 студэнты састаялі ў прафсаюзах розных галінаў («Желдор» — 10, «Кожевников» — 1, «Коммунальников» — 2, «Медсантруд» — 23, «Рабземлес» — 2, «Совторгслужащих» — 3, «Химиков» — 1), а, адпаведна, 33 студэнты нідзе па прафсаюзнай лініі не праходзілі⁵⁵.
Прыналежнасць да прафесійных саюзаў вызначалася тым, у якім прафсаюзе лічыўся той ці іншы студэнт да паступлення ва універсітэт, або які прафсаюз накіраваў яго на рабфак. Да таго ж, у прафсаюзы ўступалі ўжо ў час вучобы, і пры гэтым, прафсаюзная прыналежнасць не абавязкова адпавядала факультэту: былі члены «Медсантруда» і на педагагагічным факультэце СДУ, а члены прафсаюзу «Совторгслужищих» сярод студэнтаўмедыкаў. Студэнты маглі пераходзіць з аднаго прафсаюзу ў іншы як, напрыклад, глава Смаленскага зямляцтва Усевалад Ганчароў, які спачатку састаяў у шэрагах «Медсантруда», але ў наступны год перайшоў у больш адпаведны будучаму настаўніку «Рабрпрос».
Трэба канстатаваць, што членства ў прафсаюзах насіла намінальны характар, a іх работа ўвесь час крытыкавалася за фармалізм і бяздзейнасць. Увогуле, роля прафсаюзных арганізацый зводзілася не толькі да непасрэднай сацыяльнай абароны навучэнцаў, але і да звычайнага кантроля над імі, абвастрэння класавай барацьбы ў іх шэрагах.
136
БЕЛАРУСИ! НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНЩК! РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (1 92030я гг.)
Можна заўважыць, што беспартыйнасць старшыні зямляцтва Ус. Ганчарова ўраўнаважвалася наяўнасцю ў кіруючых структурах зямляцтва партыйных членаў і камсамольцаў. Нажаль, адсутнасць крыніц не дае нам магчымасці высветліць ці адбываліся выбары ў Праўленне зямляцтва на аснове квотаў, ці члены КСМ і ВКП(б) трапілі туды выключна дзякуючы сваім асабістым якасцям.
Гуртаванне смаленскага студэнцтва, такім чынам, адбывалася не толькі на падставе месца нараджэння, але і па нацыянальным прызнаку, што статутам зямляцтва не было прадугледжана. У смаленскае зямляцтва акрамя беларусаў прымаліся яўрэі, а таксама прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, калі яны былі ўраджэнцамі Беларусі.
У асноўным, членами зямляцтва былі студэнты, прыехаўшыя з Усходняй Беларусі ў Смаленск на вучобу. Пашыраная сярод жыхароў некаторых раёнаў Смаленшчыны беларуская самаідэнтыфікацыя паўплывала на тое, што сярод членаў зямляцтва значную трупу складалі выхадцы з Смаленскай губерні, якіх таксама прымалі ў арганізацыю.
Асобную трупу землякоўбеларусаў складалі студэнты з Заходняй Беларусі, якія былі пераважна палітычнымі і сацыяльнымі эмігрантамі. У асноўным, члены зямляцтва былі выхадцамі з сялян і рабочых, хоць у арганізацыі і прысутнічала вядомая доля мяшчан і дзяцей службоўцаў. Большасць членаў зямляцтва была беспартыйнай, у той час калі палова ўсіх студэнтаў састаяла ў галіновых прафсаюзах.
Аб тым, што ўяўляла сабой ў самым пачатку сваёй дзейнасці студэнцкае зямляцтва, мы можам даведацца з хадайніцтва смаленскага Губернскага аддзела народнай адукацыі ў Народны камісарыят асветы БССР аб аказанні дапамогі «белорусскому землячеству Смоленска». Прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі сцвярджалі, што зямляцтва «представляет собой крупное объединение, имеющее до 200 человек. Это землячество, в состав которого входят учащиеся белорусы высшего и средних смоленских учебных заведений, даст в будущем работников...для БССР»⁵⁶.
Напрыканцы 1925 года адзін з найбольш актыўных удзельнікаў працы зямляцтва і яго галоўны арганізатар Мікалай Агейчык пакінуў Смаленск. Ужо ў студзені 1924 г. ён лічыўся «ліквідавным» — звольненым з працы зза «адсутнасці сродкаў на ўтрыманне адной штатнай адзінкі»⁵⁷. Звольніўшы Агейчыка, мясцовая адміністрацыя фактычна закрывала Беларускую секцыю, якая пачынала беларусізацыю ў губерні. Нам не вядома, якой была сапраўдная прычына скарачэння секцыі: адсутнасць фінансавання, нядбайнасць мясцовых уладаў у нацпытанні ці нежаданне падымаць «беларускасць» у губерні.
Верагодна, мясцовае начальніцтва, спужаўшыся актыўнасці М. Р. Агейчыка ў арганізацыі беларускай працы, вырашыла яго нейтралізаваць. Да нашых дзён дайшла цікавая характарыстыка, дадзеная ў пратаколе губернскай нарады па працы сярод нацменшасцяў на былога беларускага супрацоўніка: «Что касается белорусов, то, по словам Агейчика, имеется 120000, а по данным тов. Ильенко белорусов нет. Далее Агейчик требует открытия около 200 белорусских школ, т. к. по его словам имеется около 30000 детей. Но такое количество белорусов сомнительно; губоно разослал циркуляры для учета дей137
ЧАСТЬ II
ствительного количества белорусов и нужно ли создавать отдельные белорусские школы для них. Агейчик — националист, беспартийный, необходимо заменить партийным товарищем⁵⁸.
У 1925 г. Губана быў вымушаны аднавіць Беларускую секцыю ў сувязі з інтэнсіфікацыяй курсу цэнтральнага ўрада на карэнізацыю. У секцыю быў часова прызначаны «слабо владеющий белорусским языком и совершенно чуждый белорусской культурной работе» супрацоўнік мясцовай адміністрацыі Хенах, якога вельмі хутка замянілі на больш прыдатнага да справы студэнта Усевалада Ганчарова, што значна пашырыла фармальныя магчымасці Беларускага зямляцтва. Менавіта дзякуючы сумяшчэнню Ус. Ганчаровым пасадаў загадчыка Беларускай секцыі і старшыні зямляцтва, праца апошняга з канца 1925 па 1927 гг. характэрызуецца найбольшай актыўнасцю і згуртаванасцю.
Хоць у складзе зямляцтва і была даволі вялікая колькасць навучэнцаў, але, па вялікім рахунку, не ўсе беларусы аднолькава ўдзельнічалі ў працы арганізацыі. Як канстатавалі самі студэнты, наведвалі рэгулярна мерапрыемствы зямляцтва толькі 80% беларусаў, з якіх толькі 20 чалавек былі актывістамі беларускага студэнцкага руху .
Адразу пасля ўзнікнення зямляцтва пачалася яго праца, інтэнсіфікаваўшаяся пасля канчатковага арганізацыйнага афармлення. Так, у паперы Смаленскага Губана сцвярджалася, што «.. .землячество проводит культурнопросветительную работу, как среди членов, так и не членов землячества ...».
Актыўнасць працы зямляцтва добра адлюстроўвае перыядычнасць і рэгулярнасць яго агульных сходаў, на якіх павінны былі прыймацца найважнейшыя для арганізацыі пастановы. У справаздачы Бюро зямляцтва, дакладчык Ус. Ганчароў адзначаў, што за час працы арганізацыі ў 19261927 н.г. усяго было праведзена 3 агульнага схода і арганізавана два вечара»⁶⁰. 3 восені 1927 па зіму 1928 гг. у рамках працы зямляцтва адбылося 7 такіх сходаў.
Формы дзейнасці зямляцтва былі самымі рознымі і заключаліся ў працы студэнтаў у гуртках, арганізацыі беларускіх вечарынаў, выступлениях перад беларускімі часткамі Чырвонай арміі, шэфстве над беларускімі школамі губерні, аказанні матэрыяльнай дапамогі трываючым нястачу членам і інш.
Асноўнай формай працы зямляцтва, як адзначалася вышэй, была так званая «культпраца» у гуртках, якія аб’ядноўвалі як студэнтаў СДУ, так і навучэнцаў смаленскіх тэхнікумаў. Усе жадаючыя маглі працаваць як у гуртку беларусазнаўства, драматычнай студыі, так і беларускім хоры.
У сувязі з тым, што жыццё студэнтаў таго часу было спартанскім і ліхаманкавым і яны былі моцна загружанымі, у канцы вучэбнага года часта спынялася праца студэнтаў у гуртку беларусазнаўства, бо зза пачынаючыхся залікаў навучэнцам бракавала часу. Горш была сітуацыя з харавым і драматычным гурткамі, бо іх кіраўнікі, якіх зямляцтва пераважна наймала, перманентна адмаўляліся працаваць зза нізкай аплаты, якую маглі выдзяліць беларусы. Часам само зямляцтва было вымушана адмаўляць кіраўнікам гурткоў зза іх нізкай кампетэнтнасці і благіх вынікаў працы.
Паступова студэнты дэталізоўвалі і ўдакладнялі стратэгію сваёй будучай працы ў развіцці культуработы. Прыйшоўшы з летніх канікулаўу верасні 1927 г., беларусы вырашылі пашырыць працу гурткоў, зноў арганізаваўшы драма138
БЕЛАРУСИ! НАЦЫЯН АЛ ЬН АКУЛ ЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (1 92030я гг.) тычны і харавы, да якія сярод моладзі быў устойлівы інтарэс. Што тычыцца гуртка беларусазнаўства, які з вясны не працаваў, то яго таксама планавалі адкрыць, дапаўняючы ім адкрыты ў верасні 1926 г. у СДУ курс беларусазнаўства. Сярод планаў была і арганізацыя не менш двух платных вечароў.