• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 2

    Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.

    Выпуск 2

    Памер: 200с.
    Мінск 2013
    229.38 МБ
       Працэс прыняцця смаленскага зямляцтва ў прафсаюз зацягнуўся на даволі працяглы час. 3 Мінску быў запатрабаваны адмысловы спіс «з паказаннем грунтоўных ведаў аб сябрах зямляцтва (узрост, пол, сацыяльнае становішча, партыйнасць, мясцовасць паходжання і інш.)».
       Дасылаючы 2 жніўня 1927 г. ў мінскі Палац працы спісы членаў зямляцтва за 19261927 гг. навучальны год, Выканбюро СДУ ад свайго імя прасіла залічыць зямляцтва ў лік сталых беларускіх зямляцтваў і аказаць яму магчымую матэрыяльную дапамогу.
    
    148
    
    БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (1 92030я гг.)
    
       Універсітэт падкрэсліваў, што на 19271928 н.г. зямляцтва павінна было павялічыцца прыблізна ў 2 разы, бо адкрывалася 2 новых беларускіх аддзяленні рабфака і адно Саўпартшколы.
       Больш чым праз тры месяцы Выканбюро СДУ зноў накіроўвае паперу ў БССР. Ліст аказаўся больш пераканаўчым. Намеснік загадчыка Выканбюро Ляўцоў і яго сакратар Рысберг цвярджалі, што наяўнасць нацыянальнага аддзялення на Рабфаку (каля 90 чалавек) і Саўпартшколе (каля 30 чалавек), а таксама беларусаўнавучэнцаў у другіх навучальных установах, рабіла неабходнай арганізацыю сярод іх дастатковай асветнай працы. Яшчэ раз гучаў заклік аб выдзяленні грошай на падтрымку найбольш бедных беларусаў.
       Само зямляцтва таксама звязалася з Пралетстудам БССР і, даслаўшы ў ЦБ неабходныя дакументы, хадайнічала аб залічэнні.
       У Мінску справу Беларускага студэнцкага зямляцтва разглядалі да канца лістапада 1927 г. і, у рэшце рэшт, афіцыйна залічылі аб’яднанне ў склад беларускага Пралетстуда. Нягедзячы на спадзяванні моладзі, гэта не вырашыла ўсіх іх матэрыяльных цяжкасцяў. Фінансавыя магчымасці зямляцтва хоць і палепшыліся, але не настолькі істотна, каб казаць пра канец усіх праблем.
       Па каштарысу на Беларускае зямляцтва выдзялялася ўсяго 300 рублёў на год, чаго было відавочна недастаткова, улічваючы шматлікія накірункі яго дзейнасці. Перасланыя з Беларусі грошы ў першую чаргу размяркоўваліся між студэнтамі, а потым ужо ішлі на цякучыя затраты зямляцтва. У кастрычніку 1928 г„ калі адбываліся перавыбары Праўлення, рэвізійная камісія ў асобе студэнта Гамаліцкага сцвярджала, што грашовы прыход зямляцтва раўняўся 353 рублям 31 капейцы, калі «па расходу» значылася 236 рублёў 351 капейка. Зямляцтва, уступіўшы ў Пралетстуд, паранейшаму вымушана было камплектаваць свой бюджэт не толькі з яго дапамогай, але і за кошт узносаў, грашовых асігнаванняў з трэціх арганізацый, уласнай касы ўзаемадапамогі.
       У той жа час, напружаныя адносіны склаліся між Смаленскім зямляцтвам і Гомельскім студэнцкім зямляцтвам. Вядома, што на жнівень 1927 года Гомельскае зямляцтва павінна было ўліцца ў штат Беларускага зямляцтва⁷⁸. Галоўнай прычынай нацягнутых адносінаў між зямляцтвамі было тое, што Смаленскае зямляцтва патрабавала насуперак жаданням гамяльчан, каб яны ўліліся ў агульнабеларускую структуру. Гэта жаданне з боку Праўлення было матывавана як ідэалагічнымі перакананнямі, так і практычнымі, бо ў гамяльчан былі як грашовыя сродкі, якія яны атрымлівалі з Гомельшчыны, так і такое жадаемае Усеваладам Ганчаровым памяшканне для дзейнасці зямляцтва. Справа аб зліцці Гомельскага зямляцтва з агульнабеларускім не была вырашана і ў 1929 годзе.
       Такім чынам, мы бачым, што формы працы зямляцтва ў асноўным супадалі з дэклараванымі ў статуце мэтамі арганізацыі. Тым не менш, аказанне фінансавай дапамогі членам зямляцтва, якое мела стаць асноўнай мэтай арганізацыі, праводзілася слаба. Матэрыяльная дапамога ажыццяўлялася ў выглядзе адначасовых грашовых выплат, сфармаваных на аснове сродкаў, атрыманых ад Пралетстуда БССР, мясцовых органаў улады, акругаў Савецкай Беларусі. У адрозненні ад аказання фінансавай дапамогі, культурная праца з’яўлялася асноўнай сярод членаў Беларускага зямляцтва, раскрываючы яго нацыя
    
    149
    
    ЧАСТЬ II
    
    нальны характар. Яна заключалася ў працы гурткоў беларусазнаўства, струнным, драматычным і харавым, якія аб’ядноўвалі як студэнтаў СДУ, так і навучэнцаў смаленскіх тэхнікумаў. Акрамя дэклараваных функцый, студэнты займаліся распаўсюджваннем беларускага перыядычнага друку, аказвалі шэфскую дапамогу беларускім школам губерні, спрыялі паляпшэнню студэнцкага быта. Дзейнасць арганізацыі ўказвае на яе нацыянальную арыентаванасць.
       Улетку 1928 года некаторыя члены зямляцтва з педагагічнага факультэта СДУ святкавалі ў губернскім Доме працаўнікоў асветы заканчэнне універсітэта. Вядомы пісьменнік Максім Гарэцкі, які праездам апынуўся ў горадзе, узгадвае тэты выпадак у сваім творыдзённіку «Кіпарысы». На выпускным вечары беларускі пясняр пазнаёміўся з некалькімі студэнтамі, якія распавялі яму пра свой беларускі гурток і нацыянальны ўхіл на рабочым факультэце.
       М. Гарэцкаму не вельмі спадабалася нацыянальная праца ў СДУ і ён са скрухай занатоўвае, што «... апрача [беларускага] гуртка і [беларускага] ўхілу на аддзяленні рабфаку нічога [беларускага] ў [Смаленскім] універсітэце няма»⁷⁹. Пабываўшы пасля выпускнога ў рэктара СДУ прафесара М. М. Равінскага, пісьменнік гутарыў з ім пра беларускую кафедру, якая па словах прафесара была толькі на паперы, бо грошай на яе не было: Масква сродкі не магла выдзяліць, а Мінск гэтага рабіць не хацеў. «А калі грошы, — сцвярджаў Равінскі, — катэдра хоць зараз».
       Выпускніком 1928 г. быў і былы старшыня закрытай Беларускай секцыі, а таксама галава Беларускага зямляцтва, Усевалад Ганчароў. Верагодна, прыняўшы ўдзел у Першым з’ездзе беларускіх асветнікаў РСФСР ў верасні 1928 г., а таксама правёўшы свой апошні агульны сход, Ганчароў паехаў працаваць па размеркаванні⁸⁰. Далейшы лёс старшыні зямляцтва нам не вядомы. Адзіныя даступныя нам звесткі сведчаць, што ў 1929 годзе Усевалад Ганчароў трапіў у цяжкае матэрыяльнае становішча. Захавалася заява былога старшыні Белзямляцтва ад 29 сакавіка 1929 года, у якой ён пісаў:
          «У сувязі з маім цяжкім сучасным матэрыяльным і сямейным становішчам, прашу Бюро зямляцтва зрабіць мне матэрыяльную дапамогу і выдаць мне з сродкаў зямляцтва 25 рублёў. Даваджу да ведама Бюро, што мною ў час маёй працы ў Бюро было страчана каля 10 руб. на паездку ў Менск па справах зямляцтва. Але з прычыны адсутнасці ў той час сродкаў у Зямляцтве, гэтыя грошы мне не звярнуліся. Гэткім парадкам я прашу звярнуць 10 руб. і выдаць, як дапамогу, 15 рублёў. Вельмі прашу не адмовіць. Ус. Ганчароў»⁸¹.
       Пралетстуд, у адказ на заяву былога беларускага актывіста, паведамляў
          «што ... не супярэчыць супраць выдзялення т. Ганчарэнку (Ганчарову — Ф.Б.) 10 рублёў ва ўплату за камандыроўку».
       Замест Ус. Ганчарова старшынёй зямляцтва стаў студэнт СДУ, ураджэнец Вяліжскага павета Іван Дубінец. Тэты студэнт кіраваў зямляцтвам да сакавіка 1929 года. Гэта і ёсць апошняя вядомая дата ў біяграфіі зямляцтва. Прыкладна тады ж абарвалася праца беларускіх зямляцтваў у Ленінградзе, Маскве, Кіеве, Томску ды іншых гарадах. Нам да гэтага часу невядома, зза якой прычыны спыняе сваю дзейнасць Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Смаленску. Тым 150
    
       БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (192030я гг.) не менш, шэраг ускосных сведчанняў указвае на прымусовую ліквідацыю арганізацыі, што прадугледжвалася яе статутам.
       Папершае, варта адзначыць, што ліквідацыя Беларускага зямляцтва магла адбыцца ў сувязі з асаблівым націскам на студэнцкія арганізацыі з боку цэнтральных уладаў, які ўзмацняецца з 1929 года — ва ўсіх адносінах пераломнага не толькі для студэнцтва, але і ўсяго насельніцтва Савецкай краіны. Уступіўшы ў склад Пралетстуда БССР, смаленскае Беларускае студэнцкае зямляцтва, падкантрольнае мясцовым органам улады і адміністрацыі СДУ, вымушана было ўзгадняць сваю работу ў выніку і з афіцыйным студэнцкім прафсаюзам.
       У 1929 г. у Маскве адбываецца III Усесаюзны з’езд пралетарскага студэнцтва, на якім былі прыняты шматлікія пастановы, арыентаваныя на новыя з’явы ва ўнутрыпалітычным курсе СССР. Студэнцкія арганізацыі, згодна рэзалюцыі з’езда, павінны былі бачыць асноўную задачу сваёй дзейнасці ў актывізацыі рэформы школы, мабілізуючы вакол гэтай работы ўсю студэнцкую моладзь. Запланаваная рэформа дапускала не толькі перабудову сістэмы навучання і ўзмацненне сувязі навучальных устаноў з вытворчасцю, але і выхаванне ў сценах ВНУ студэнтаў новага сацыялістычнага гатунку. З’езд падкрэсліваў, што
          «.. .помимо участия в работе по перестройке школы, основной задачей студенческих организаций является обеспечение подготовки из студентов таких специалистов, которые на деле могли бы быть активными участниками социалистического строительства»⁸².
       Зыходзячы з гэтага, на III Усесаюзным з’ездзе ЦБ Пралетстуда ставіла перад сабой асноўную задачу па засяроджванні ўвагі прафесійных студэнцкіх арганізацый на пытаннях грамадскапалітычнага выхавання навучэнцаў, а таксама выказала сваім нізавым арганізацыям прэтэнзіі, звяртаючы іх ўвагу на нездавальняючы стан выхаваўчай працы.
       Адстойваючы лінію I. В. Сталіна на абвастрэнне класавай барацьбы з «унутраным ворагам», вярхушка пралетарскага студэнцтва абвяшчала аб неабходнасці узмацнення кантролю над настроямі студэнцкай масы ў сувязі з тым, што «агульнае абвастрэнне класавай барацьбы ў краіне знайшло свае адлюстраванне і ў асяродку студэнцтва». З’езд пралетарскага студэнцтва прызнаваў, што прафсаюзныя студэнцкія арганізацыі недастаткова ўлічвалі ў сваёй працы розныя настроі сярод асобных труп маладзёжы і не заўсёды рэагавалі на пранікаючую ў шэрагі студэнтаў «непралетарскую» ідэалогію.
       Вядома, Беларускае зямляцтва не магло не ўвайсці ў лік «непралетарскіх» ці «варожых» арганізацый, бо гуртаванне студэнтаў у арганізацыі адбывалася не па класавай, а нацыянальнай прыкмеце. Відавочным парушэннем статута зямляцтва з’яўлялася тое, што ў яго шэрагі прымаліся смаленскія беларусы, якія не былі ўраджэнцамі БССР, і, адпаведна, не маглі ўваходзіць у арганізацыю.
       Павёўшы «самую решительную борьбу с направлениями, враждебными идеологии пролетариата и делу его социалистического строительства», ЦБ Пралетстуда, хутчэй за ўсё, у некаторых выпадках пазбавілася ад сваіх нацыя151
    
    ЧАСТЬ II
    
    нальных студэнцкіх структураў, засяродзіўшыся на класавай рабоце і, да таго ж, сэканоміўшы грошы, якія раней выдзяляліся зямляцтвам. Прычым, да канца не зразумела, што ж з’яўлялася асноўнай прычынай ліквідацыі зямляцтваў рукамі ЦБ Пралетстуда: жаданне вызваліць вядомыя грашовыя сродкі, якія раней ішлі на дапамогу зямляцтвам, палітычны курс на барацьбу з класавым ворагам ці ўсё агулам.