Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
Першапачаткова зямляцтва ставіла перад сабой наступныя меты: падтрымліваць сувязі членаў арганізацыі з Беларуссю, абслугоўваць беларускае студенцтва ў культурным плане, аказваць дапамогу беларусізацыі на терыторыі Смаленшчыны.
Культурная праца з’яўлялася галоўным відам дзейнасці арганізацыі, раскрываючы яе нацыянальны характар. Яна заключалася ў працы гурткоў беларусазнаўства, струнным, драматычным і харавым, якія аб’ядноўвалі як студентаў СДУ, так і навученцаў смаленскіх технікумаў. Смаленскія студенты займаліся распаўсюджваннем беларускага перыядычнага друку, аказвалі шефскую дапамогу беларускім школам губерні, спрыялі паляпшенню студенцкага быта беларусаў, што ўказвае на нацыянальную арыентаванасць арганізацыі.
Аб’яднанне смаленскага студенцтва адбывалася як на падставе месца нарадження, так і па нацыянальным прызнаку, што статутам зямляцтва не было прадугледжана. Так, у 192627 навучальным годзе студенты СДУ — члены Беларускага студэнцкага зямляцтва — былі урадженцамі наступных частак Беларусі: Калінінская акруга — 15, Аршанская акруга — 13, Віцебская акруга — 12, Гомельская акруга — 6, Смаленская губерня — 6 чалавек, Гродзенская губерня — 5, Магілёўская акруга — 4, Барысаўская акруга — 3. Віленская губерня, Слуцк, Дуброўна, Горкі, Мінск і КубанаЧарнігаўская вобласць мелі па 1 прадстаўніку [8, арк. 26].
У смаленскае зямляцтва акрамя беларусаў прымаліся яўреі, а таксама прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, у выпадку, калі яны былі ўрадженцамі Бе162
БЕЛАРУСИ! КУЛЫУРНААСВЕТНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (192030я гг.) ларусі. Галоўным чынам членамі зямляцтва былі студэнты, прыехаўшыя з Усходняй Беларусі ў Смаленск на вучобу. Адносна распаўсюджаная сярод жыхароў Смаленшчыны беларуская самасвядомасць паўплывала на тое, што сярод членаў зямляцтва значную трупу складалі ўраджэнцы Смаленскай губерні, якія таксама прымаліся ў арганізацыю. Асобную трупу членаў зямляцтва складалі студэнты з Заходняй Беларусі, якія былі пераважна палітычнымі і сацыяльнымі эмігрантамі.
Спыненне дзейнасці зямляцтва адбылося не раней вясны 1929 года і насіла, хутчэй за ўсё, характар прымусовай ліквідацыі. Ліквідацыя ўяўляла сабой рэакцыю мясцовых органаў улады на змены ўнутрыпалітычнага курсу СССР у дачыненні да грамадскіх арганізацый і нацыянальнага пытання, і адбылася ў выніку «чысткі» Смаленскага дзяржаўнага універсітэта вясной 1929 года.
Тады ж прыкладна знікае і Смаленскае таварыства краязнаўства, члены якога будуць неўзабаве рэпрасаваныя.
Наўрад ці выпадае спадзявацца на тое, што беларускі культурнаасветны рух працягваў існаваць на Смаленшчыне хоць і ў пасіўным стане пасля 1931 года, бо ўзмацніўшыся ўціск і новая хваля арыштаў практычна не давала такіх шанцаў. У 1931 г. на старонках віленскай «Беларускай крыніцы» быў апублікаваны «пратэст Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні ў справе пераследу камуністычнай уладай беларускага народу ў Усходняй Беларусі». Прадстаўнікі БНК сцвярджалі, што «... гэтакі пераслед працаўнікоў на ніве беларускай культуры мае месца не толькі ў Мінску,... але і ў.. .Смаленску».
Беларускі рух на тэрыторыі Смаленшчыны, распачаты ў пачатку 1920х гг. і ўвасабляўшыся ў дзейнасці Беларускай секцыі, Смаленскага таварыства краязнаўства, Беларускага зямляцтва студэнтаў і сістэмы школьнай асветы, быў згорнуты напрацягу 1930х гг. у выніку новай унутранай палітыкі Савецкай краіны.
Літаратура
1. Расторгуев П. А. Говоры на территории Смоленщины. М.: Издво АН СССР, 1960. — 207 с.
2. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 6. Матэрыялы па ўзбуйненні і раяніраванні БССР. Bon 1. Сир. 346.
3. Беларуская культурная праца на Усходзе // Вестник Народного Комиссариата просвещения ССРБ. Мн., 19211922, № 1 (3).
4. Беларускі культурны рух на Смаленшчыне // «Крывіч»: месячнік літаратуры, культуры і грамадскага жыцця. 1923, № 4.
5. Корсак А.В. Национальные меньшинства Смоленской губ. и Западной области в первое двадцатилетие советской власти: дис. (...) уч. степ. канд. ист. наук / Инт истории НАН Беларуси/ Мн., 2000.
6. Год працы Смаленскага таварыства краязнаўства // «Наш край», 1921, №67(2122).
7. Васілеўскі, Ю. Агнявая моладзь над Дняпром шырокім... // «Чырвоная змена», 1994, 1 ліст.
8. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 268. Цэнтральнае Бюро прафесійных саюзаў. Bon. 1. Спр. 61.
163
АБ АСАБЛІВАСЦЯХ ЮРАЎСКІХ ЗВЫЧАЯЎ I АБРАДАЎ ЖЫХАРОЎ СМАЛЕНШЧЫНЫ (на матэрыялах канца XIX — пачатку XX ст.)
Анатоль Літвіновіч (Менск)
Прагортваючы польскі этнаграфічны часопіс «Люд» («Lud» — «Народ»), я асаблівую ўвагу звярнуў на працу Баляслава Брэжгі «Жывёлы ў вераваннях беларусаў Смаленскай губерні» [14]. Работа ўяўляе цікавасць для беларускай фалькларыстыкі і этнаграфіі ў асноўным дзякуючы свайму фактычнаму матэрыялу. Хто ж такі Баляслаў Брэжга, і чаму яго работы маюць у сваёй большасці навуковае значэнне для сучаснай беларускай навукі?
Баляслаў Брэжга нарадзіўся у 1887 г. над Рэжыцай (Рэзекне) былой Віцебскай губерні (I). Ён з’яўляецца латышскім і беларускім археолагам, гісторыкам, археографам, філолагам. Доктар гісторыі (1933 г.). Скончыў Віцебскую гімназію (1910 г.), Маскоўскі археалагічны інстытут (1916 г.). 3 1918 г. ён быўзагадчыкам Віцебскага аддзялення гэтага інстытута, з 1922 г. працаваў у Віцебскім губернскім архіве, з 1925 г. — у Латвіі.
Даследаваў гістарычныя сувязі беларусаў і літоўцаў, гісторыю паўстання 18631864 гг. на тэрыторыі Віцебшчыны, вывучаўполацкія летапісы («Адносіны палачан і латышоў у VIIIXIII стст.» (1926 г.). «Замкі Віцебшчыны» (1933 г.), «Нарысы па гісторыі сялянскіх рухаў у Латгаліі 15771907» (1956 г.). Брэжга складаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі, збіраў матэрыял для параўнальнага аналізу беларускай мовы і латгальскага дыялекту, у Латвійскім універсітэце чытаў курс старажытнага беларускага пісьменства [9]. Памёр Б.Р. Брэжга ў 1957 г.
Гэты латышскі вучоны мае некалькі прац па традыцыйнай культуры беларусаў. Так, адзін артыкул быў прысвечаны Смаленшчыне (II). I гэта праца — адна з найбольш ці ка вых і каштоўных для нас. У ёй адлюстраваны ў асноўным юраўскія звычаі і абрады нашых продкаў. Матэрыялы для гэтага артыкула былі перададзены Р.Б. Брэжгу вядомым даследчыкам Смаленшчыны Уладзімірам Дабравольскім. Данная праца Брэжгам была прачытана ў студзені 1926 г. на пасяджэнні Інстытута антрапалагічных навук Варшаўскага навуковага таварыства ўжо пасля смерці Дабравольскага. Дарэчы, яна не была згадана ў даследаваннях беларускіх вучоных, прысвечаных Юр’ю, юраўскай абраднасці беларусаў [2, с. 487489; 4, с. 174187; 5, с. 211217; 8, с. 419420; 10, с. 8996; 11, с. 101108; 12, с. 124128; 13, с. 126134]. Таму важна яе ўвесці ў сучасны навуковы кантэкст.
Трэба падкрэсліць, што вучоны, дзякуючы стараниям У Дабравольскага, прыводзіць частковую пашпартызацыю, указваючы, напрыклад, з якой вёскі, павета паходзіць той ці іншы забабон, звычай, абрад. Неабходна, зазначыць, што, бадай, усе матэрыялы, якія засталіся яму ад У Дабравольскага, Брэжга, па ўсёй верагоднасці, без зменаў змясціў у даным артыкуле. На карысць гэтага, з аднаго боку, сведчыць той факт, што некаторыя думкі і высновы Дабравольскага выглядзяць незавершанымі і фрагментарным!. 3 другога, матэрыялы, 164
АБ АСАБЛІВАСЦЯХ ЮРАЎСКІХ ЗВЫЧАЯЎ I АБРАДАЎ ЖЫХАРОЎ СМАЛЕНШЧЫНЫ якія дасталіся Брэжгу ад Дабравольскага, вылучаюцца добрым веданнем звычаяў і абрадаў ды і наогул духоўнай культуры жыхароў Смаленшчыны. А іх дасканаламог ведаць толькі ўраджэнец Смаленскага краю.
Артыкул латышскага даследчыка такім чынам называецца «Жывёлы ў вераваннях беларусаў Смаленскай губерні», у якім для нас найбольш цікавай з’яўляецца тая частка, якая прысвечана юраўскім звычаям і абрадам беларусаў Смаленскага краю.
Звернем ўвагу на тыя звычаі і абрады, якія мне не давялося сустрэць у іншых публікацыях. З’яўленне цяляці на Смаленшчыне, адзначаецца ў публікацыі, — ёсць важная падзея ў сялянскай гаспадарцы. У залежнасці ад таго, у які дзень з’яўляецца на свет цяля, піша Брэжга, гаспадыня на Смаленшчыне давала яму адпаведнае імя: пятроўка, серадоўка і інш (III).
Далей Брэжга ўказвае на адзін звычай, распаўсюджаны ў некаторых мясцовасцях Смаленшчыны і пра які нам больш нідзе не давялося прачытаць. Магчыма, ён на беларускай этнічнай тэрыторыі або на ўсходняй славяншчыне больш нідзе не сустракаўся. Калі ацеліцца «первасцінка» (карова, якая першы раз ацялілася), то ёй аказваюць ўсякія знакі ўвагі, кладуць на рогі «мяшочак» («worek») — фату, што нагадвае ўбор маладой замужняй жанчыны [14, с. 54]. Яна носіць тэты «убор», пакуль не згубіць.
У публікацыі заўважаецца, што найбольш важныя культавыя дзеянні праводзяцца менавіта ў хаце ў адносінах да каровы, якая першы раз ацялілася. Тут, у хаце, гаспадыні гатовяць кашу, а таксама «малозіва», кладуць іх на сене. Гаспадыня бярэ вечка ад кадкі, на гэтым вечку, на сене, яна прыносіць «малозіва», якое ўрачыста ставіць на стол [14, с. 54]. Затым усё сямейства моліцца і спажывае «малозіва»з кашай. Гаршчок зпад кашы, падобна як падчас радзін (хрэсьбін) урачыста разбіваецца.
Важна падкрэсліць, што вобраз кароўкі (ялаўкі) сустракаецца ў смалян і ў вясельным абрадзе. Напрыклад, «пра піццё ялаўкі», то бок разразанне і кіданне вясельнай булкі характэрна апошняму адданню нарачонай на вечары. У тэты момант сваты з боку жаніха кажуць: «Аддайце кароўку, аддайце ж і пастронак». Пасля таго, як яны забяруць нявесту, дамагаюцца булкі, званай «ялаўкай», «кароўкай» [14, с. 54]. Гэтая булка, падкрэсліваецца ў публікацыі, грае вя лікую ролю ў вясельных абрадах. Цікава, што невялікі піражок, спечаны з таго самага, што і «ялаўка» цеста, называецца «пастушком». У час правядзення абрадаў мужчыны стараюцца выкрасці для кабет менавіта тэты піражок.
На Смаленшчыне як і ў іншых месцах усходняй славяншчыны вельмі ўрачыста адбываўся выган кароў на пашу ў дзень св. Юрыя, хаця меліся і свае рэгіянальныя асаб лівасці. У тэты час у кожнай хаце перад выганам свойскай рагатай жывёлы гаспадар і гаспадыня запальваюць перад абразамі свечкі, пасвенчаныя ў перадвелікодны тыдзень. Затым накрывал! стол чыстым абрусам, клал! на яго белы, акруглы буханак хлеба, ставілі напоўненую соллю сальніцу і маліліся. Затым гаспадар браў ікону св. Юрыя і свечкі, а гаспадыня ж хлеб ! соль і пачыналі рабіць абход свойскай жывёлы, кажучы: «Святой Ягорый, батюшка, здаём на рукі табе сваю скатінку і просім тябе, сахрані яё ад зверя лютыга, ад чаловека ліхова».