Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
Менавіта ў тэты час праз Смаленск у Маскву пайшлі ўплывы нашага барока: гэта і беларускае кафлярства, гэта і нашыя разьбяры і г.д. Смаленск стаўся фарпостам беларусаў для завалодваньня культурным! абшарамі Масковіі. Потым, калі ў 1654 годзе Смаленск канчаткова трапіў у склад Расейскае Імпэрыі, адбылася вельмі цікавая зьява. Да 1924 году, а яшчэ дакладней да 1941га, Смаленшчына заставалася фактычна беларускім краем, гэта значыць большасьць народу не была асыміляваная расейскімі заваёўнікамі.
Нашая Смаленшчына зноў падняла галаву ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя. Напрыклад, калі на Ўсебеларускім Кангрэсе ў сьнежні 1917 году (80годзьдзе якога мы нядаўна адзначалі), дэлегаты Віцебшчыны і Магілеўшчыны выступал! за аўтаномію Беларусі, дык смаленцы разам зь віленчукамі выступал! за поўную незалежнасьць. Потым Смаленск адыграў велізарную ролю праз пару год, калі ў Смаленску была абвешчаная БССР. I вось гэтыя моманты паказваюць, што пытаньне Смаленшчыны — тое самае, што і пытаньне Страсбуру, Эльзасу і Лятарынгіі, ў францусканямецкіх дачыненьнях.
Самае цікавае, што пытаньне беларускай Смаленшчыны было цалкам сфармуляванае ў трэцім томе «Живописной России», які ў Беларусі, дарэчы, пасьпелі перавыдаць у 1993 годзе. I вось калі адкрыць тэты том на старонцы 442, дык мы ўбачым, што паводле зьвестак 1860 году, беларусаў у Смаленскай губэрні налічвалася 1.122.000, а вялікаросаў (расейцаў) — 520.000, у адсотках — 68 % і 32 %. Атрымалася так, як ні дзіўна, што Смаленская губэрня была адной з самых беларускіх. Чаму? Таму, што колькасьць гэбраяў была тут мінімальная. Мяжа аселасьці адрэзала гарадзкое гэбрайскае насельніцтва ад Смаленшчыны. I невыпадкова, што яна была такой беларускасьведамай. У гарадах Смаленшчыны, за выключэньнем тых, што трапілі ў склад Магілеўскае губэрні, гэбраяў было значна меньш альбо зусім не было.
176
______________БЕЛАРУСИ! ЭЛЬЗАС I ЛЯТАРЫНПЯ (СМАЛЕНШЧЫНА)___________
Тое самае і наконт палякаў. Дарэчы, польскае асыміляцыі не існавала на Смаленшчыне пасьля 1654 году, і Каталіцызм зьнік як зьява, і Ўніяцтва прапала. Смаленшчына стала такой дзякуючы гэтым, здаецца, неспрыяльным фактарам для астатняй Беларусі. Гэта як фэномэн Беласточчыны. Праваслаўная царква не ваявала з Уніяй і Каталіцызмам, бо яны падтрымліваліся на дзяржаўным узроўні, і сяляне паранейшаму карысталіся беларускай мовай і дажылі да XIX стагодзьдзя без усялякіх прыкметаў асыміляцыі. (На Беласточчыне на пачатак XIX стагодзьдзя заставаліся 3 праваслаўныя парафіі. — С.А.)
Апошнія зьвесткі па Смаленшчыне датычаць 1924 году. Тады, падчас узбуйненьняў БССР, падкрэсьлівалася, што большасьць насельніцтва Смаленскае губэрні — гэта беларусы.
Ёсьць афіцыйныя дакумэнты. Нават на смаленскім радыё выступал! прадстаўнікі тамтэйшых губэрнскіх уладаў і пра гэта сьведчылі. Гэта — 1924 год.
С.А. — Ці бачыце Вы нейкія паралелі ў лёсе Смаленшчыны і Віленшчыны?
А.Т. — Паралелі я бачу больш ня зь Віленшчынай, а з Беласточчынай. Бо Віленшчына і Вільня — гэта ўсё ж сэрца Вялікага Княства Літоўскага, сэрца і сталіца Беларусі. Смаленск ніколі, за выключэньнем аднаго дня — 1 студзеня 1919 году — не прэтэндаваў на сталіцу Беларусі ці БССР. Ён адзін толькі дзень быў сталіцай. Але ён для нас мае такое самае значэньне, як на захадзе Горадня.
Уявіце сабе, што зараз Горадня трапіла ў склад Польшчы. Мы б панесьлі такія самыя страты, і культурный і этнічныя. Гэта горад, які я параўноўваю ня зь Вільняй, а з Горадняй. А потым, калі Смаленск трапіў у склад Расеі, ягоную функцыю выконваў Мсьціслаў. Але ён ня мог усё ж параўнацца са Смаленскам. Гэта як Слонім на Гарадзеншчыне. Пасьля Горадні ён другі горад, але першым ён ніколі быць ня можа.
С.А. — Ну а каб Смаленшчына засталася ў складзе Беларусі, якім мог бы быць лёс Беларусі і які быў бы лёс і сёньняшняе аблічча Смаленшчыны?
А.Т. — Папершае, большая частка Смаленшчыны магла трапіць у склад Беларусі ў 30х гадох, да гэтага ішло. Нават былі надрукаваныя ў «Зьвязьдзе» карты БССР, дзе некалькі паветаў Смаленшчыны павінны былі з дня на дзень увайсьці ў склад БССР. На Смаленшчыне існавалі беларускія школы, і пытаньне ўзьяднаньня заходняй часткі Смаленшчыны з БССР фактычна было вырашанае. Толькі рэпрэсіі 30х гадоў спынілі тэты працэс. Таму, каб Смаленшчына тады трапіла ў склад БССР, дык сытуацыя зь беларускай мовай і культурай была б нашмат лепшая, чым цяпер. Таму што ў гэтых вёсках Смаленшчыны людзі і цяпер размаўляюць, фактычна, пабеларуску.
Далучэньне Смаленску да Беларусі дало б нам іншую мэнтальнасьць, дало б нам магчымасьць цяпер гаварыць з усходнім суседам на іншай мове — на мове роўнага з роўным. Бо аднясеньне мяжы Маскоўскае дзяржавы на 200300 кілямэтраў на ўсход, гэта тое самае, як, напрыклад, Беласточчына ў складзе Беларусі. Знаходжаньне Смаленску ў складзе Беларусі дало б нам магчымасьць дасягнуць падчас апошняга адраджэньня значна большых вынікаў. Ня кажучы ўжо пра тое, што смаленскія землі цяпер — пустыя, незаселеныя, мы маглі б вырашыць пытаньне з чарнобыльскімі перасяленцамі. Невыпадкова чарнобыльцаў пасялілі ў Дрыбіне, гэта на самай мяжы Смаленшчыны. Можна 177
ЧАСТЬ II
было б засяліць і Краснае, і Дарагабуж, і іншыя раёны, бо цяпер там жыве па 1015 тысяч чалавек, фактычна гэта пустыя землі.
С.А. — Ну і сёньняшні дзень. Калі паглядзець назад, у мінуласьць, дык ніякі тэрмін ня ёсьць вялікім для гісторыі і няма нічога вечнага ў гісторыі. Ці назаўсёды страчаная Смаленшчына для Беларусі і, падкрэсьліваю, для беларушчыны? Я ведаю, што Вы падчас дэпутацтва мелі дачыненьне да такое інфармацыі, і мелі кантакты са смаленскаю элітай.
А.Т. — Справа ў тым, што ў 1990 годзе я ў складзе невялікай групы дэпутатаў апазыцыі Дэмклюбу, у якую апрача мяне ўваходзілі Пётра Садоўскі, Дзьмітры Булахаў і Зянон Пазьняк, ездзіў у Вярхоўны Савет РСФСР у Маскву. Па розных пытаньнях. У тым ліку сустракаліся і з прадстаўнікамі Смаленшчыны, дэпутатамі ВС РСФСР ад Смаленскае вобласьці. I там, падчас сяброўскай размовы ў гатэлі «Россия», мы некалькі гадзінаў гутарылі на тыя самыя тэмы, што і з Вамі цяпер: ці магчымае вяртаньне Смаленшчыны назад у Беларусь? У выніку, напрыклад, рэфэрэндуму. У той час быў прыняты Закон СССР «Аб рэфэрэндуме», і мы ставілі пытаньне тэарэтычна. Напрыклад, абвешчаны рэфэрэндум — дзе быць Смаленшчыне, у Беларусі, БССР тагачаснай, ці ў Расеі? Як на гэта глядзіць мясцовая эліта? Бо тыя дэпутаты і былі прадстаўнікамі мясцовае эліты — прадстаўнікі райкомаў, абкомаў Смаленскае вобласьці і г.д.
На дзіва, усе яны выказаліся «за». Яны сказалі, што каб толькі тэты рэфэрэндум адбыўся, каб нам не перашкаджалі, мы б усе перайшлі ў Беларусь. Таму што ў той час Беларусь жыла нашмат лепш, чым Смаленшчына, і яны заўсёды глядзелі на Беларусь, як, напрыклад, палякі глядзелі на Нямеччыну, ці ўсходнія немцы на заходніх. Што мяне зьдзівіла, дык гэта тое, што гэтыя людзі (а большасьць зь іх былі прыехаўшы на Смаленшчыну пасьля вайны, бо ў вайну тэты край быў цалкам зьнішчаны) былі патрыётамі Смаленшчыны па духу. Многія зь іх выпісвалі газэту «Зьвязда», адзін зь іх прачытаў нам напамяць верш Петруся Броўкі, усе яны слухалі Беларускае Радыё, нават, некаторыя «ЛіМ» чыталі... Ізноў жа кажу — гэта не інтэлігенцыя, гэта інтэлігенцыя партыйная, намэнклятурная. I яны выказалі сваё меркаваньне — каб такі рэфэрэндум адбыўся ў 1990 годзе, дык Смаленшчына безумоўна далучылася б да БССР. Але гэта ў тым выпадку, каб рэфэрэндум адбыўся.
Такія настроі тагачаснай наменклятуры гавораць аб тым, што ў XXI стагодзьдзі, калі Беларусь стане нармальнай эўрапейскай дзяржавай, а цэнтрабежныя тэндэнцыі ў Расеі перамогуць, такі рэфэрэндум мае права на існаваньне. Далучэньне гэтых земляў чыста добраахвотна, без усялякага прымусу, не выключанае. Як Вы, Сяргей, трапна адзначылі, у гісторыі не бывае вечных дзяржаўных межаў, яны ўвесь час мяняюцца ў залежнасьці ад палітычнае сытуацыі. Толькі ў гэтым, XX стагодзьдзі, адбылося восем падзелаў Беларусі, і восем разоў мяняліся нашыя дзяржаўныя межы.
Дарэчы, апошні кавалачак Смаленшчыны далучыўся да Беларусі ў 1964 годзе — гэта былі 8 вёсак калгасу «Путь Коммунизма», які ўвайшоў у склад Беларусі падчас хрушчоўскае адлігі.
178
БЕЛАРУСКІ ЭЛЬЗАС I ЛЯТАРЫНПЯ (С M АЛ EH ШЧ Ы HA)
* * *
Адным з найгалаўнейшых вынікаў нашай гутаркі я назваў бы прапанову Алега Трусава пачаць уважаць сярэднявечнае Смаленскае княства крывічоў яшчэ адной беларускай дзяржавай. Здаецца, ніхто дагэтуль ня ставіў пытаньня так: побач зь Вялікім Княствам Літоўскім да пачатку XV стагодзьдзя існавала яшчэ адна, усходнебеларуская дзяржава.
Цікава таксама, што свайго гістарычнага росквіту Смаленск дасягнуў у першай палове XVII стагодзьдзя ў складзе менавіта Вялікага Княства Літоўскага. Тады ён стаўся фарпостам беларускай культуры на ўсходзе і мостам для перадачы беларускага барока ў Маскву.
Маю ўвагу прыцягнулі таксама словы Алега Трусава пра іншую мэнтальнасьць, якую Беларусь магла б мець у выпадку наяўнасьці ў ейным складзе Смаленску. Ён таксама ўважае, што са Смаленскам мы б сёньня дасягнулі значна большых посьпехаў у справе нацыянальнага адраджэньня, у справе беларусізацыі. Хто ведае? Магчыма, што — так. Сапраўды, беларускі склад гарадзкога і местачковага насельніцтва Смаленскай губэрні, амаль поўная адсутнасьць там гэбраяў і палякаў, маглі зрабіць Смаленшчыну цэнтрам беларусізацыі 20х гадоў, а магчыма б і не дазволілі ёй спыніцца гэтак рана...
Але, калі мы гаворым пра пажаданасьць уключэньня Смаленшчыны ў сёньняшнюю Беларусь, дык тут ёсьць аб чым падумаць. Цалкам магчыма, што сёньня зрусыфікаваная безумоўна больш чым любая зь іншых усходніх абласьцей Беларусі Смаленшчына, магла б не дазволіць Беларусі адрадзіцца. Уявім сабе, што да і без таго зрусыфікаваных Віцебшчыны і Магілеўшчыны далучыўся прамысловы Смаленск зь ягоным прывазным расейскім насельніцтвам... Гэта як Днепрапятроўск для Ўкраіны. Але мне вось нядаўна давялося прачытаць у расейскай газэце артыкул пра жыцьцё сельскай Смаленшчыны. Дык з 10 згаданых у тым артыкуле прозьвішчаў старшыняў калгасаў і сакратароў сельсаветаў, 9 былі чыста беларускія. А Алег Трусаў, увогуле, гаворыць пра наступнае стагодзьдзе, пра будучую паўнацэнную эўрапейскую Беларусь.