Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
Гуторко з Але гам Труса вы м
Аўтар i вядучы Сяргей Абламейка (Радыё Свобода, Прага)
Нядаўна мне давялося прачытаць успаміны віленскага беларускага дзеяча часоў вайны, доктара мэдыцыны Язэпа Малецкага «Пад знакам Пагоні». Выдадзеныя яны ў 1976 годзе ў Таронце беларускім выдавецтвам «Пагоня».
Са старонак кнігі паўстаюць страшныя карціны віленскай беларускай трагедыі ў канцы 30х — пачатку 40х гадоў. Над беларусамі ў беларускай сталіцы зьдзекваліся і палякі, і летувісы, і расейцы, і немцы. I ня толькі зьдзекваліся, але і нішчылі нас, даносілі на нас, і, нават, ужо будучы самі ў падпольлі, адстрэльвалі нашых дзеячоў. Напрыклад, толькі на суседняй Лідчыне за час вайны польскае падпольле забіла 1200 беларусаў. Трагедыя адарванага ад краіны места...
Але там, на беларускім Захадзе, гістарычныя абставіны склаліся так, што як на Віленшчыне, гэтак і на Беласточчыне, існаваў уласна беларускі рух, які так ці іначай бараніў беларусаў і сьведчыў пра іхную прысутнасьць. Там акупанты так ці іначай заўсёды лічыліся і лічацца зь беларусамі.
А што на беларускім Усходзе, падумалася мне, што са Смаленшчынай і Смаленскам? Там ужо цэлыя стагодзьдзі ніхто не бароніць Беларушчыну. Чым гэтае места было для Беларусі і чым яно ёсьць для нас цяпер? Ці закрытае смаленскае пытаньне? I ўвогуле — ці дастаткова ўвагі мы надаем Смаленску, аглядаючыся на сваю гісторыю?
У беларускае Сярэднявечча там жылі Клімент Смаляціч і Аўраамі Смаленскі. Менавіта ў тэксьце гандлёвай дамовы смаленскіх купцоў з Рыгай ад 1229 году навукоўцы ўпершыню фіксуюць лексычныя асаблівасьці беларускай мовы. Менавіта там у канцы XIV стагодзьдзя жыў Лука Смаленец, аўтар вядомага беларускага літаратурнага помніку «Смаленскі псалтыр». Менавіта ў Смаленску была складзеная славутая «Пахвала Вітаўту» і так званы БеларускаЛітоўскі Летапіс 1446 году. Менавіта зза гэтага места нашая дзяржава вяла бясконцыя войны з Масквой, менавіта за Смаленск і Смаленшчыну паклалі галовы тысячы і тысячы беларусаў, і менавіта смаленскае суперніцтва з Маскоўшчынай у значнай ступені перадвызначыла гістарычны лёс цэлай старой Беларусі.
Беларускі характар гэтай зямлі не выклікае сумненьняў. Гэта сёньня расейцы, у патрэбе часу, называюць тамтэйшыя гаворкі паўднёвазаходнімі рускімі. А вось калі пагрозы ў выглядзе беларускай дзяржавы не існавала, напрыклад у 1860 годзе, яны падавалі аб Смаленску іншую інфармацыю. Паводле дадзеных Смаленскага статыстычнага камітэту, тады 68 % насельніцтва Смаленскай губэрні былі беларусамі. А ў цэнтральных і заходніх наветах губэрні гэтыя лічбы набліжаліся да 100 %. У Красьненскім павеце беларусаў
173
ЧАСТЬ II
было 95 %, у Рослаўскім — 94 %, у Смаленскім — каля 91 %, у Парэцкім — 90 %, у Ельнінскім — 90 %, у Духаўшчынскім — 87 % і ў Дарагабускім — каля 81 % насельніцтва. 30 % небеларускага насельніцтва ў губэрні даваў сам Смаленск, зрусыфікаваны за 300 год палону.
Трохсотгадовым палонам тлумачыцца і амаль поўная адсутнасьць там арганізаванага беларускага руху. Хоць, зрэшты, паасобныя гістарычныя факты сьведчаць, што і ў Смаленску нешта было. Напрыклад, вядома, што на Ўсебеларускім Кангрэсе ў Менску ў 1917 годзе смаленская дэлегацыя, ў адрозьненьне ад Віцебскай і Магілеўскай, якія выступал! за аўтаномію Беларусі ў складзе Расеі, разам зь Віленскай дэлегацыяй выступіла за поўную незалежнасьць нашай краіны. Вядома таксама, што ў часе апошняй вайны ў Вільні беларус са Смаленску Яфрэмаў актыўна супрацоўнічаў з рэдагаванай Францішкам Аляхновічам газэтай «Беларускі Голас».
Для гутаркі аб Смаленску я вырашыў запрасіць вядомага беларускага гісторыка і грамадзкага дзеяча Алега Трусава, які і сам паходзіць са Смаленшчыны. Тое, што вы далей пачуеце, дазваляе меркаваць, што спадар Трусаў фактычна прадстаўляе сёньня нейкую новую ўсходніцкую плынь у беларускай грамадзкапалітычнай думцы, якую можна назваць Смаленскай, ці, прынамсі, СмаленскаМагілёўскай.
С.А. — Алег Анатольевіч, як Вы ставіцеся да ўмоўнага ладу ў гісторыі? Карэктна гэта ці не для гісторыка?
А.Т. — Я лічу, што гэта карэктна, і ўмоўны лад у гісторыі існуе заўжды. Калі паглядзець пафілязофску — што такое гісторыя, дык гэта нейкі момант, якога нельга вымераць. Вы ж ведаеце тэты сафізм пра чарапаху і Ахіла, яшчэ з часоў Старажытнае Грэцыі. Таму сапраўдны гісторык павінен умоўны лад у гісторыі разглядаць бясконца. Бо ўсе варыянты, якія былі ў гісторыі і маглі адбыцца, але не адбыліся, — яны маюць права на існаваньне ў будучым часе. I такіх фактаў можна прывесьці даволі шмат. Калі, напрыклад, нешта не ўдавалася адразу, дык яно магло быць зьдзейсьнена народам зь пятай, восьмай, дзясятай спробы.
Возьмем, напрыклад, шматлікія паўстаньні баўгараў супраць туркаў. I баўгарскія гісторыкіадраджэнцы заўжды разглядалі пафілязофску, літаратурна свае памылкі. Асабліва калі паўстаньне не атрымала належнага выніку. Таму мне здаецца, што тое, што робіць цяпер Радыё Свабода, разглядаючы напрыканцы XX стагодзьдзя магчымыя варыянты беларускага шляху, — вельмі важнае. I такі падыход мае права на існаваньне як любы футурызм.
С.А. — Дзякуй. А зараз — аб Смаленску. Я зьвяртаюся да Вас з гэтымі пытаньнямі і як да прафэсійнага гісторыка, і як да чалавека, які паходзіць са Смаленшчыны і нават меў у пашпарце запіс «расеец». Найперш, якія этапы смаленскай гісторыі Вы маглі б вылучыць?
А.Т. — Іх некалькі. Першы і надзвычай важны — утварэньне Смаленскае дзяржавы. Справа ў тым, што крывічы — той славянскі народ, які разам з балтамі лёг у аснову беларусаў — стварылі адначасова тры дзяржавы: Полацкую, Пскоўскую і самую вялікую і моцную — Смаленскую.
174
БЕЛАРУСКІ ЭЛЬЗАС I ЛЯТАРЫНГІЯ (СМАЛ EH ШЧЫ НА)
Смаленская дзяржава мае свае вытокі недзе ў ІХХ стагодзьдзях, калі непадалёк ад Смаленску ўзьнікла гэтак званае Гнёздава, якое было адным зь першых гарадзкіх утварэньняў на тэрыторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, дзе разам са славянамі жылі і варагі, а таксама іншыя плямёны. Там археолягі адкапалі цікавыя знаходкі. Менавіта там знойдзеная вялікая колькасьць арабскіх дырхемаў, бо Гнёздава, а пасьля і Смаленск сталі вузлавым пунктам на шляху з «варагаў у грэкі» — шляху, празь які ішоў эўрапейскі гандаль з Балтыйскага мора ў Касьпійскае і Чорнае.
Смаленская дзяржава, у адрозьненьне ад іншых усходнеславянскіх дзяржаваў, была самаю доўгатрывалаю. Смаленскае княства, фактычна, існавала як незалежная дзяржава да канца XIV — пачатку XV стагодзьдзяў, у той час як Полаччына сваю незалежнасьць страціла дзесьці ў пачатку XIVra. Смаленшчына існавала яшчэ 100 год як самастойны этнас, як дзяржава са сваім войскам, са сваімі летапісамі, архітэктурай... I гэта вельмі важна. На жаль, факт незалежнага існаваньня Смаленшчыны ўХІІІXIV стагодзьдзях мала хто разглядае. Расейцам гэта нявыгадна, а беларусы да гэтага пакуль што не дайшлі.
С.А. — Вы кажаце, што крывічы стварылі тры дзяржавы. Але ці былі смаленскія крывічы цалкам ідэнтычныя палачанам і пскавічам? Бо вось сёньня археолягі і антраполягі сьцьвярджаюць, што палачане былі практычна ідэнтычныя латгалам(!). Цяпер бо капаюць і бачаць амаль ідэнтычныя з латгаламі строі. Іншымі словамі, прыхаваныя балцкія ўплывы ці нават карані. Што Вы можаце сказаць у гэтым сэнсе пра смаленскіх крывічоў?
А.Т. — Смаленскія крывічы трошку адрозьніваліся тым, што яны прыйшлі на памежныя землі. Але на тэрыторыі Смаленшчыны да XII стагодзьдзя існавала ўсходнебалцкае племя Голядзь, і смаленцы яго асымілявалі даволі позна, баллы існавалі яшчэ ў XII стагодзьдзі, ня кажучы ўжо пра VIII — IX — X стагодзьдзі. Іншая справа, што на Смаленшчыне крывічы сутыкнуліся і зь фінавугорскімі плямёнамі, бо гэта была мяжа паміж балтамі і фінавуграмі. I гэты элемэнт фінавугоршчыны ў смаленцаў мае месца. Дарэчы, пскоўскія крывічы ўжо напалову зьвязаныя зь фінавуграмі, г. зн. нашмат больш, чым смаленцы. Таму дасьледаваньні нашых археолягаў па Полаччыне ў карціну засяленьня балцкіх абшараў крывічамі нічога новага не даюць.
С.А. — Сапраўды, гэта вельмі цікава. Атрымліваецца, што ў XIIIXIV стагодзьдзях існавала яшчэ адна беларуская дзяржава.
А.Т. — Так. Цалкам незалежная, цалкам самастойная. Са сваімі князямі, летапісамі, архітэктурай. Усё гэта было. Проста мы пра яе яшчэ ня ведаем. Гэта — невядомая Беларусь.
Больш таго. Маскоўскія князі хадзілі на гэтую дзяржаву ваяваць разам з татарам!. Потым ад маскоўцаў яе баранілі вялікія князі літоўскія. У другой палове XIV стагодзьдзя Альгерд колькі разоў бараніў Смаленск ад маскоўскататарскіх наездаў. Аб гэтым ёсьць шмат пісьмовых крыніцаў. Але потым ВКЛ далучыла спачатку Мсьціслаў, а пасьля, у пачатку XV стагодзьдзя, і Смаленск. Смаленшчына перайшла да ВКЛ на 100 гадоў, а ў 1514 годзе Смаленск захапілі войскі Васіля III. I яшчэ раз Смаленск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага ў 1609 годзе і знаходзіўся ў ім да лета 1654 году.
175
ЧАСТЬ II
С.А. — Ну і як бы Вы ацанілі ролю, значэньне Смаленску для Беларусі на ўсіх гэтых этапах? Ён быў каменем раздору паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Княствам Маскоўскім, быў прычынаю спусташальнай і зьнішчальнай вайны паміж імі. Як Вы акрэсьліваеце ролю Смаленшчыны для Беларусі, напрыклад, геапалітычна?
А.Т. — Смаленшчына для Беларусі — тэта своеасаблівая адмета, своеасаблівы сымбаль як беларускага адраджэньня, гэтак і заняпаду. Як толькі пытаньне Смаленшчыны ўзьнікае — заўжды Беларусь становіцца на ногі і адраджаецца. Гэтаксама і як толькі яно зьнікае з гістарычнае карты, дык і Беларусь у заняпадзе. Вось канкрэтныя прыклады. Пасьля бітвы над Воршай Смаленск застаўся ў складзе расейскай дзяржавы. I гэта прывяло да таго, што троху пазьней прыйшоў у Беларусь Іван Жахлівы, захапіў і вынішчыў Полацак і зьнішчыў, фактычна, Полаччыну як этнакультурны рэгіён. I мог ён тэта зрабіць толькі маючы ў руках Смаленск.
Аднак калі Расея сама трапіла ў цяжкае становішча — так званы Смутны час — і калі польскі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт у 1609 годзе штурмам узяў Смаленск, сытуацыя рэзка зьмянілася, і Вялікае Княства Літоўскае ў першай палове XVII стагодзьдзя дасягнула апошняга ўзьлёту. Гэта быў апошні ўсплёск ягонага росквіту, росквіту матэрыяльнае культуры і дойлідзтва.