Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
7. Максимов С.В. Белорусская Смоленщина с соседями // Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белорусское Полесье: Репринт издания 1882 г. (2е изд.) Мн., 1994, с. 429472.
8. Народная культура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік /пад рэд. В.С. Цітова/ Мн., 2002. — 432 с.
9. Панізнік С. Ён уздымаў старонкі даўніны // «Голас Радзімы», 1978, № 18 (4 мая), с. 7.
10. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Том 1. Магілёўскае Падняпроўе. Мн., 2001, — 798 с.
11. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Том 2. Віцебскае Падзвінне. Мн., 2004. — 910 с.
12. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Том 3, кніга 1. Гродзенскае Панямонне. Мн., 2006. — 608 с.
13. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Том 4. Брэсцкае Палессе. Кніга 1. Мн., 2008. — 560 с.
14. Brezgo В. Zwierz^ta w wierzeniach Biaiorusinow gub. Smolenskiej // Lud. Ser. II. T. V. Rok 1926, s. 5259.
169
ЭТНІЧНАСЦЬ ВЕРХНЯГА ЎСХОДНЯГА ПАДНЯПРОЎЯ
Зміцер Канаплянікаў (г. Менск)
Наконт нацыяналънай свядомасці
Нацыянальная свядомасць паводле апытанняў у нашай частцы Еўропы (апытаў палякаў, кашубаў, беларусаў, літоўцаў, рускіх) усведамляецца не як гістарычная ці моўная, а як сваяцкітэрытарыяльная з’ява (беларусы, бо бацькі беларусы, жывем у Беларусі).
Гістарычнасць уяўляецца як частка тэрытарыяльнага — напрыклад, людзі з Смаленшчыны, Пскоўшчыны кажуць што маюць агульнасць з беларусамі, бо былі у адной губерніі, ці нават могуць ведаць пра абвяшчэнне БССР у Смаленску. Мне і такое казаў старшыня сельгаспрадпрыемства з Хіславіцкага раёну. Ён вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Вучоба у горацкай акадэміі — масавая з’ява для прылеглых тэрыторый, і, відаць, тэта мае значны уплыў для Смаленшчыны, бо гэта кузніца беларускай уладнай эліты. Аналагічныя функцыі мае сельскагаспадарчая акадэмія ў Бранску.
Адпаведна людзьмі лётка даводзіцца самім сабе новая нацыянальнасць, этнічнасць: напрыклад у Цвяры (tverzha.ru) вырашылі, што яны крывічы. што ніколі і не адмаўлялася гісторыкамі.
Сваяцкасць даводзіцца і праз этнагенез, адсюль і такі моцны ціск на даследчыкаў у галіне антрапалогіі, бо гэта тое, у што верыць просты чалавек і што вельмі моцна уплывае на ягонае разумение нацыянальнасці.
Трэба чакаць што у бліжэйшы час з’явацца і радзімічы на Браншчыне. Гэта значыць, што калі заходняя Браншчына — радзімічы, і радзімічы — гэта насельніцтва Дняпра, на чым стаяў Грынблат. I праўда, ёсць вельмі выразныя рысы агульнага для басейна Сажа, канешне, у межах агульнабеларускай народный культуры і іншых арэалаў.
Для прыкладу, у першым падручніку геарграфіі Беларусі аўтар (А. Смоліч) пісаў пра Беларусь як пра край, дзе ёсць і Смаленск, а не пра дзяржаву ці рэспубліку.
Адпаведна папулярызацыя тэкстаў пра дакументальнае абвяшчэнне Беларусі ў Смаленску стварае для жыхароў магчымасць выбару, дзе не ўсё так адназначна з нацыянальнасцю, а гісторыя, што іх бацькі былі беларусамі этнічна, стварае дадатковую магчымасць выбару этнічнасці.
Напрыклад, у Беларусі па гэтай прыкмеце — наяўнасць архіўных успамінаў, што прамыя сваякі па зыходнай лініі былі «палякамі» — дае падставы людзям лічыць сябе палякамі, што для іх усё ж цяжэй, чым было бы для смаленцаў, бо мова вуліц і устаноў Менску і Гародні ад варшаўскай нашмат больш розніцца, чым мова Гародні і Смаленску. I калі у іх будзе эканамічны інтарэс, ці які іншы, людзі з Смаленшчыны лёгка могуць атрымаць гэтыя даброты праз тое, што будуць сабе называць не толькі рускімі. I гэтак жа наадварот, калі ёсць у Лукашэнкі эканамічны інтарэс, ён сябе і рускім можа называць.
170
_______________ЭТНІЧНАСЦЬ ВЕРХНЯГАЎСХОДНЯГА ПАДНЯПРОЎЯ____________
Навука — гэта калі ёсць тэорыя. Паводле адной тэорыі аўтахтоны Смаленшчыны будуць беларусамі, паводле іншай — не будуць. Гэтае пытанне схаластычнае, накшталт таго, як давесці існаванне Бога ці што такое стол, як было ў Платона. Проста мэта навукі пра людзей практычная, а не абстрактная, то бок што людзі будуць рабіць, а таксама думаць у перспектыве. Для гэтага я канструірую сістэму ГРАМАДСТВА, СВЕТАПОГЛЯДУ, а потым раблю высновы, чаго можна чакаць.
Я даследаваў сістэмы сваяцтва, а як раз на усход ад Дняпра менее германізмаў (швагер), і более славізмаў. Там жа і ёсць паняцце «сваяк» як пэўны тэрмін у дачыненні паміж братамі людзей, якія узялі шлюб, а не як сінонім слова «радня» як ў цэнтральных беларускіх гаворках.
Я мяркую, што паўднёвазаходнія гаворкі і традыцыйныя грамады Расіі этнаграфічна і нацыянальна блізкія да беларусаў, але як раз таму, што беларуская культура і свядомасць грунтуецца на народнай культуры, а сучасная нацыянальнася расейская — на маскоўскапецярбурскіх дзяржаўніцкіх узорах, то бок гэта з’явы рознага парадку. Бо якраз асіміляцыя беларусаў Беларусі вядзецца не традыцыйнымі грамадамі Разанскай і Курскай абласцей, а навязваюцца ім усім маскоўскапецярбурскія дзяржаўніцкія узоры расейскай культуры і свядомасці. Гэта значыць тое, што, насамрэч, у гэтых людзей агульныя праблемы. Напрыклад для дзяўчыныгісторыка з Пецярбургу, якая працавала раней у музеі (ёй дужа падабаўся Пуцін), мая мова выклікала уяўленне пра падабенства да «так гавораць у музеі у Валагоцкім раёне»).
Далей зробім параўнанне этнічнай свядомасці смаленцаў з іншымі краямі.
1. Я не збіраў спецыяльна факты на Смаленшчыне, бо усё ж гэта былі выпадковыя даследаванні. Але бачна, што людзі сябе называюць рускімі — то бок выкарыстоўваюць нейкае паняцце. Для сялян старога пакалення — ужо ўсход Смаленшыны гэта дужа далёка. Мяжа з Беларуссю стварае лакальны абсяг іншага краю, такія абсягі могуць рухацца, але на іх можна выявіць і гістарычныя назвы, бо яны сталі там уласна мясцовымі.
Але ёсць большае міфалагічнае пашырэнне — калі кажуць пра «чысціню рускіх» гэтага рэгіёна, «старажытны рускі край» і гэтак далей. Аб’ектыўна ж так не скажаш, не маючы перадузятасці.
Гэта лёгка параўноўваецца з Беларуссю, Палессем, Карпатамі, дзе выкарыстоўвалася тое ж слова —рускі для саманазвы. А ў Маскве для іх жылі маскалі, кацапы, нават назіралася міграцыя такога паняцця паляшук. Але гэтыя людзі на Палессі за два дзесяцігодддзя хутка сталі беларусамі і украінцамі, што паспеў зафіксаваць Jozef Obr^bski у сваёй кнізе «Problem etnizny Polesia».
Аналагічна ў Польскай Рэспубліцы вельмі хутка аказалася, што з 200.000 слянзакаў за 10 год аказалася 817.000 official declared Silesian nationality [2], i шмат немцаў (яны з’явіліся у 90я і далей устойлівы), і што кашубы аказаліся народам зусім не малалікім. Проста, як я выявіў, пытанне пра нацыянальнасць яны там разумеюць як пра грамадзянства («беларусы якія ў Польшчы — то таксама палякі» — так кажа інфарматар). I вось калі польскі урад даў магчымасць пазначыць дзве нацыянальнасці, выявілася, што сілезцаў і кашубаў шмат. А у мінулыя дзсяцгоддзі сілезцаў не было зусім, і літаратуры мастацкай ў іх амаль няма.
171
ЧАСТЬ II
Як называюць зараз на Смаленшчыне жыхароў Масквы ці за Масквой, не выяўлена. У Пскоўскай вобласці мяжа выразная, бо існавала даўжэй — «скабарі» для себежцаў, якія называюць сябе рускімі. Прычым тое, што ёсць скабары, агульнавядома рускім і ў Расіі. Пра тое што ёсць мяжа на Смаленшчыне, дзе называюць суседнія вёскі ліцьвінскімі, былі выпадковыя звесткі ў Інтарнэце.
Гэта вельмі істотна, як называюць іх іншыя. Вось Лукашэнка можа сябе для рускіх называць рускім, але ж рускія і далей будуць яго лічыць беларусам і, адпаведна, трохі горшым за сябе ужо зза таго, што ён беларус (ёсць апытанні пецярбуржскіх этнолагаў себежцаў, яны казалі што беларусы трохі горшыя за іх).
Высновы:
1. Варта дакладней апытаць як сябе называюць жыхары Смаленшчыны, і чаму, і як яны называюць іншых славян Расіі, і чаму.
Меркаванне пра абсалютную суб’ектыўнасць этнічнасці памылковае, што лёгка выяўляецца праз выяўленне агульных уяўленняў пра прастору і сваяцтва. Я тут не пісаў, але прастора мае і такую з’яву як гаспадар і гаспадарскія дачыненні, што добра бачна па міфалогіі духаўгаспадароў.
2. Мова разам з прасторавымі і сваяцкімі дачыненнямі стварае этнічную сістэму. Прычым калі імперская (імперскасць можа мець можа форму і рэлігійную) улада прыбліжаецца да максімалнай таталітарнасці, то яна спрабуе кантраляваць усё — і сваяцтва, і прастору, і мову.
3 таго, што дакуманты пішуцца на мове, мова кантралюецца і пры лібералізацыі, а вось сваяцтва пры лібералізацыі цяжэй за ўсё дзяржаве пракантраляваць, можна толькі абмяжоўваць веды пра далёкае генетычнае сваяцтва, здабытае праз навуковыя сродкі.
Мова — тэта камунікацыйны сродак для грамад. У перспектыве і расейская мова будзе мець цяжкасці, бо лепшая камунікацыя для гаспадарання адбываецца на іншых мовах, і да таго ж змяняюцца сваяцкія дачыненні, бо ў цэнтры улады павялічваецца значна колькасць тых, хто этнічна належыць не да рускіх (гл. працэнт нерускіх у маскоўскіх класах) — што і назіраецца — новыя паняцці, датычныя новых зручных спосабаў камунікацыі не на рускай мове, словаформы запазычваюцца рускімі разам з паняццямі.
Нацыянальныя мовы могуць адрознівацца з пункту гледжання граматыкі зусім нязначна, як напрыклад харвацкая, сербская і баснійская.
3. Акрамя моўных камунікацыйных сістэм дзейнічаюць і вобразныя камунікацыйныя сістэмы, такія як, напрыклад, рытуалы, іншыя сістэмныя дзеянні. Відэа этнаграфічных фільмаў розных народаў напрыклад, сведчыць, што значнымі з’яўляюцца тэхналогіі вытворчасці і гатавання ежы, бо гэта можна і зараз рабіць (rusnations.ru). Звычайна, канешне, усё злучана і сістэмы моўнавобразныя, як сваяцтва, абрад.
4. Калі меркаваць, якая будзе свядомасць карэннага насельніцтва у абласцях Смаленскай, Бранскай, Пскоўскай, то бяручы за прыклад грамады на захад ад іх, можна сказаць, што, хутчэй за ўсё, этнічны склад будзе змяняцца праз удакладненне самавызначэння, то бок актуалізацыю адасаблення ад насельніцтва на усход ад іх.
172
БЕЛАРУСКІЭЛЬЗАС
I ЛЯТАРЫНПЯ (СМАЛЕНШЧЫНА)