Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
⁷⁰ Иванов А.Е. Студенчество России конца XIX — нач. XX в.: Социальноисторическая судьба. М., 1999, с. 292.
⁷¹ Соколов М.Н. Студенчество высшей школы Беларуси 20х гг. XX века (Аўтарэф. дыс.... канд. гіст. Навук). Мінск, 2002, с. 15.
⁷² Смоленский медицинский институт (19201967 гг.). Исторический очерк. Смоленск, 1967, с. 25.
⁷³ Рябченко О. Л. Очерки из жизни Харьковского студенчества (1920е годы). // Эпоха. Культуры. Люди (история повседневности и культурная история Германии и Советского Союза. 1920 — 1950е годы). // Материалы (...) конференции/ Харьков, 2004, с. 279.
158
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛ ЬНАКУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМ АЛ ЕН Ш Ч ЫНЕ (1 92030я гг.)
⁷⁴ ,⁷⁵ Смоленский государственный университет им. Октябрьской революции. К 5летию со дня основания: 19201925. Медицинский факультет. Смоленск, 1925, с. 7980.
⁷⁶ НАРБ. Ф. 268. Bon. 1. Спр. 61. арк. 10.
⁷⁷ Гесь А. Цэнтральнае Бюро Пралетарскага Студэнцтва. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 6, кн. 2, с. 117.
⁷⁸ НАРБ. Ф. 6. Матэрыялы па ўзбуйненні і раяніраванні БССР. Bon 1. Спр. 346. арк. 24.
⁷⁹ Гарэцкі М. Кіпарысы // Полымя. 1993. № 2. С. 73.
⁸⁰ Чорнабаеў. Першы з’езд беларускіх асветнікаў у РСФСР // Працаўнік асветы. 1928. № 10, с. 5.
⁸¹ НАРБ. Ф. 268. Bon. 1. Спр. 88. арк. 154.
⁸² ВЦСПС: студенческие профсоюзные организации 19271929. Отчёт ЦБ Пролетстуда ВЦСПС III Всесоюзному съезду пролетарского студенчества. М„ 1929. — С.5.
⁸³ Олесич Н. Я. Господин студент Императорского СанктПетербурского университета. СПБ., 1998, с. 68.
⁸⁴ Fainsod Merle. Smolensk under Soviet rule. N.Y.: Vintage books, 1958. — p.346.
⁸⁵ Дети и молодёжь Смоленщины: 19201930е гг.: Сборник документов / Под ред. Е. В. Кодина/. Смоленск, 2006, с. 114.
⁸⁶ Кодин Е.В. «Смоленский архив» и американская советология. Смоленск, 1998, с. 142.
⁸⁷ История кафедры дерматовенерологии СГМА / Смоленская государственная медицинская академия. Смоленск, 19982008. // Интернет
⁸⁸ Культурнабытавыя і матэрыяльныя ўмовы жыцця студэнцтва ў Савецкай Беларусі // «Беларуская крыніца», 1935, № 11, с. 4.
⁸⁹ Маракоў Л. Рэпрасаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурный дзеячы Беларусі, 17941991: Энцыклапедычны даведнік. Том 3. Кн. 1. Абакановіч — Кучынская. Мінск, 2004, с. 494.
⁹⁰ Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурный дзеячы Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Том IV. Рэпрэсаваныя настаўнікі. Кн. 1. Абметка — Мяшальскі. Мінск, 2007, с. 21.
⁹¹ Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Том IV. Рэпрэсаваныя настаўнікі. Кн. 1. Абметка — Мяшальскі. Мінск, 2007, с. 281.
159
БЕЛАРУСКІ
КУЛЬТУРНААСВЕТНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (192030я гг.)
Пётр Раманенка
У 192030я гг. на тэрыторыі Смаленскай губерні, а потым і Заходняй вобласці РСФСР значная колькасць насельніцтва належала да беларускамоўнай меншасці. У беларускавялікарускай этнакантактнай зоне праходзілі нацыянальныя працэсы, якія адлюстроўваліся ў этнічнай самаідэнтыфікацыі мясцовага беларускага насельніцтва. Змена элементаў традыцыйнабытавой культуры, а таксама моўная асіміляцыя, якая заключалася ў непрэстыжнасці беларускіх гаворак і паступовай страце сялянамі беларускіх моўных кампанентаў, закранулі шырокія колы вясковай грамады [1, с.186].
Аднак, нягледзячы на агульную тэндэнцыю, назіралася і выключэнні. Да прыкладу, калі ў 1924 годзе адбылося першае ўзбуйненне БССР, вяскоўцы, што былі прыпісаны да РСФСР, але лічылі сябе беларусамі, адсылалі прашэнні ў беларускі ЦВК аб далучэнні сваіх вёсак да Беларусі. Жыхары вёсак Вялікі Рай, Малы Рай і Свірыдаўка Бахоцкай воласці пісалі:
«...Собравшись сего числа (1924 г., марта 30 дня) на общий сход и обсудив вопрос о присоединении нас к Великороссии, решили: ввиду того, что мы искони принадлежали к нации белорусов, каковыми были наши прадеды, отцы и деды.. .Узнав, что наши деревни отходят к Смоленскому уезду, следовательно к Великороссии, в нас пробудились национальные чувства — жажда присоединения к родному краю, в котором мы родились и желаем умереть, защищая наше национальное право» [2, арк. 398].
Наяўнасць на Смаленшчыне вялізных масіваў беларускамоўнай меншасці, хоць і ў масе сваёй з неакрэсленай самасвядомасцю, вымушала мясцовыя савецкія органы, якія адказвалі за асвету і культурную працу, неяк рэагаваць. Рабілася гэта, улічваючы ўсеагульную разруху і традыцыйны погляд на беларусаў як адгалінаванне «русского племени», вельмі неахвотна.
Так, у 1921 — 1922 г. нацыянальная праца на Смаленшчыне праводзілася слаба, «бо на ўсёй тэрыторыі дадзенага рэгіёна не былі арганізваны беларускія аддзелы». Па інфармацыі беларускага Наркамата асветы, ў рэгіёне функцыянавалі толькі хоры, гурткі і тэатральныя трупы аматараў [3, с.19].
Гледзячы на гэта, у 1921 годзе па ініцыятыве ўрада БССР пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай адукацыі была заснавана Беларуская секцыя ў складзе трох членаў і двух кандыдатаў. Яна працавала ў губерні з перапынкамі ў 192223 і 192527 гг., непасрэдна падначальвалася Беларускаму цэнтральнаму бюро пры народным камісарыяце асветы РСФСР і Саўнаркаму пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай адукацыі, займаючыся арганізацыяй на тэрыторыі Смаленскай губерні нацыянальных школ, клубаў, іншых культурнаасветных устаноў для беларускага насельніцтва.
Так, у 1923 г. часопіс «Крывіч», рэдактарам якога быў В. Ластоўскі, сведчыў: у канцы жніўня і ў пачатку верасня ў Смаленскай губернскай цэнтральнай
160
БЕЛАРУСИ! КУЛЬТУРНААСВЕТНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (192030я гг.) бібліятэцы адбылася выстава беларускага руху — тых кніг і часопісаў, якія, з вялікімі цяжкасцямі былі сабраны Беларускай губернскай секцыяй. Выстава дала смалянам шмат цікавага, бо большая частка іх нават не ведала, што ў беларусаў ёсць свае кніжкі:
«Пасля выстаўкі аб’явілася шмат жадаючых пачытаць штонебудзь беларускае, асабліва тэта прыметна сярод моладзі» [4, с.51].
Але ключавым пытанием для беларускай меншасці становіцца ў першую чаргу пытанне школьнай адукацыі на роднай мове. У ліпені 1923 г. у Смаленску была сабраная міжведамасная нарада, на якой абмяркоўвалася праблема беларусізацыі губерні ў цэлым і беларускага школьніцтва ў прыватнасці. Удзельнікамі мерапрыемства было выказана пажаданне аб стварэнні у губерні беларускага школьніцтва, але з улікам згоды на тое самога насельніцтва.
Беларусізацыя школы пачалася фактычна ў 1926/27 вучэбным годзе, а ўжо праз год беларускіх школ першай ступені ў губерні было 36, павышаных — 4. У 1929 г. было адкрыта беларускае аддзяленне пры СобалеваВараб’ёўскім педтэхнікуме, а таксама было вырашана пытанне аб арганізацыі педухіла ў Руднянскай беларускай дзевяцігодцы. У 1932 г. у апошняй на школьным, дашкольным і падрыхтоўчым аддзяленнях навучалася 143 асобы. Беларускае аддзяленне працавала і пры Клінцоўскай Саўпартшколе, а таксама Смаленскім педрабфаку[5, с. 70, 84].
Рэальнае становішча беларускамоўнай адукцыі не было лёгкім. Вельмі часта настаўнікі беларускіх школ не мелі педагагічнай адукацыі і, больш за тое, не валодалі літаратурнай беларускай мовай. Слабая матэрыяльнатэхнічная база, адсутнасць сродкаў і частыя пратэсты сялян супраць беларускай школы адмоўна ўплывалі на нацыянальнае асветніцтва ў краі.
Таму ў 1934 г. пачынаецца наступ на беларускую школу і перад самым пачаткам заняткаў
«.. .ввиду того, что ряд белорусских школ (...) фактически работает на русском языке, вследствие отсутствия базы для их коренизации, и, учитывая требования населения, на русский язык переводятся некоторые школы Невельского, Рудненского и Гордеевского районов» [5, с. 85].
Апошнія беларускія школы на Смаленшчыне былі ліквідаваны ў 1938 годзе, азначаючы тым самым канец беларускага школьніцтва гэтай тэрытарыяльнай адзінкі Расіі.
* * *
Краязнаўчы pyx — яшчэ адна форма беларускай культурнаасветнай працы на Смаленшчыны. 19 сакавіка 1926 г. па ініцыятыве невялікай трупы зацікаўленых асобаў у Смаленску быў зацверджаны Статут Смаленскага таварыства краязнаўства.
Маладое таварыства, якое спачатку не мела ані сродкаў, ані ўласнага памяшкання, распачала актыўную працу сярод студэнцтва, вучнёўскай моладзі, настаўніцтва і энтузіястаў. У 1927 г. аддзяленні таварыства дзейнічалі ў Вязьме, Сычоўцы і Дарагабужы, былі ўтвораны ініцыятыўныя групы па стварэнні філіяў арганізацыі ў Ельні і Рослаўле [6, с. НО]. Таварыства вяло пера161
ЧАСТЬ II
піску з Центральным бюро краязнаўства РСФСР, регулярна дасылала свае допісы ў газету «Наш край», актыўна супрацоўнічала з Інстытутатам Беларускай Культуры і Центральным бюро краязнаўства пры ім, метадычным бюро Гу6АНА і іншымі інстытуцыямі.
Навуковадаследчая дзейнасць арганізацыі выяўлялася ў наступных raniнах: прыродазнаўчай, еканамічнай, гістарычнай, археалагічнай і этнаграфічнай. Так, вядомы беларускі археолаг А.Н. Ляўданскі разам з В. Тарасенкам і Г. Парфёнавым абследавалі гарадзішчы і курганы; у галіне етнаграфіі і фалькларыстыкі плённа працавалі В. Дзьмітраў і А. Палашенкаў. У прыродазнаўчай галіне А.В. Цьвятковым, В. Даўгашовым, В.В. Дабравольскім і іншымі вялося збіранне матерыялаў па флоры і фаўне.
Сябры Таварыства падтрымлівалі і так званае Беларускае студэнцкае зямляцтва, якое дзейнічала на Смаленшчыне прыкладна да 1929 г.
* * *
Наяўнасць шматлікага беларускага студенцтва ў Смаленску прывяла да таго, што ўжо ў 1922 годзе тут былі заснаваны першыя нацыянальныя гурткі. Падставай гуртавання смаленскай моладзі служыла цікавасць да гісторыі і культуры Беларусі.
Палітыка «каренізацыі», а таксама актыўная пазіцыя Беларускай секцыі мясцовага ГубАНА спрыялі регістрацыі Беларускага зямляцтва ў 1924 годзе [7, с. 11]. Маладзёжная арганізацыя адразу занялася навучальнай і навуковай дзейнасцю. Каб змякчыць навучальную адарванасць ад БССР, выбарнае праўленне зямляцтва разам з Беларускай секцыяй начало забяспечваць студентаў беларускімі падручнікамі і дапаможнікамі.