Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
Аднак для большай часткі студэнтаў сродкамі існавання быў заробак пры разгрузцы вагонаў на станцыі, часткова на заводзе імя Калініна і ў пакхаўзах Губернскага харчовага камітэта. Для пошуку працы і размеркавання яе сярод студэнтаў, была створана спецыяльная камісія. Камісія брала падрады, якія выконваліся студэнтамі, на розныя работы, уключна да чысткі базарнай плошчы.
Тым не менш, падзённай працы на ўсіх не хапала. Прыкладам, за апошнія тры месяцы 1925 года у Смаленску працавала ўсяго 137 чалавек пры дзённым заробку ад 90 капеек да максімальнай сумы ў 1 рубель 25 капеек. Арганізаваная для студэнцтва сталовая не магла задаволіць патрабаванняў студэнцкай масы, бо ў ёй абедалі толькі 15% навучэнцаў.
Што тычыцца харчавання, то яно было нездавальняючым. У справаздачы па Педагагічным інстытуце г. Смаленска узімку 1930 года сцвярджалася, што сакратарыят Абкаму не выканаў абяцання паспрыяць лепшаму харчаванню сярод студэнтаў. Больш таго, інстытуцкая сталовая была выключана з мясаразмеркавальнага плана. У снежні 1930 года у інстытуце давалі мяса толькі тры разы, замест раней запланаваных чатырох. 3 такім харчам студэнты як смаленскіх, так і агульнасавецкіх навучальных устаноў ледзь зводзілі канцы з канцамі, з’едліва даводзячы ў вершаванай форме:
Обед, скажу без лишних слов И сохранив серьёзность тона, Содержит менее жиров, Хотя бы чем «бином Ньютона»⁷³.
145
ЧАСТЬ II
Для дапамогі студэнтам існавалі і грашовыя крэдыты, якіх на ўсіх не хапала, а карысталіся ім, у асноўным, рабфакаўцы. За апошнія тры месцы 1925 года крэдыт выразіўся ў суме 7.641 руб., чаго было недастаткова⁷⁴.
Але ўсё гэта насіла эпізадычны, несістэмны характар, не даючы магчымасці навучэнцам забяспечыць сябе пражытковым мінімумам.
У 192425 навучальным годзе ў Смаленскім універсітэце стыпендыі размяркоўваліся на 231 студэнта, якія атрымлівалі грашовую дапамогу ад Галоўпрафобра (127 стыпендый), Губвыканкама (22 стыпендыі), прафсаюзаў (26 стыпендый), а таксама ад другіх губерній і розных устаноў (56 стыпендый).
Па дадзеных смаленскага губпрафсавета студэнты «асноўных» факультэтаў атрымлівалі 257 дзяржаўных стыпендый і 83 ад Губвыканкама, а менавіта, 160 стыпендый было для Педфаку, а 167 — Медыцынскаму факультэту⁷⁵.
Нам невядома чаму лічбы двох пададзеных вышэй крыніц адрозніваюцца між сабою, але, верагодна, афіцыйная прафсаюзная статыстыка насіла менш аб’ектыўны характар, улічваючы пашыраныя тады прыпіскі ў мэтах «упрыгожыць» цяжкае становішча студэнтаў. Аднак, прафсаюзныя органы былі вымушаны пагадзіцца, «что материальное положение студенчества ещё чрезвычайно тяжёлое».
Мы бачым, што ні падпрацовак, ні паралельнай працы ва ўстановах, ні натуральных відаў дапамогі ў выглядзе льгот пры праездзе па чыгунцы, а таксама прадстаўлення на льготных умовах інтэрнатаў, льготаў пры аплаце камунальных паслугаў, льготаў па аказанні медыцынскай дапамогі і снабжэнні курортнымі месцамі — усяго гэтага не было дастаткова для падтрымання прымальнага ўзроўню жыцця студэнтаў.
Цалкам зразумела, што студэцтва з беларускіх зямель імкнулася выкарыстаць кожную магчымасць, каб палепшыць свой матэрыяльны стан. Адной з мэтаў Беларускага зямляцтва, згодна яго статуту, якраз і была матэрыяльная дапамога сваім членам.
Бюро смаленскага зямляцтва разглядала заявы аб аказанні матэрыяльнай дапамогі даволі часта. Грошы размяркоўваліся галоўным чынам паміж студэнтам! той акругі, адміністрацыя якой адпускала аб’яднанню фінансы.
Так, на просьбы аб матэрыяльнай дапамозе, пададзеныя шэрагам студэнтаў у лютым 1928 г., зямляцтва адказала станоўча толькі ў тым выпадку, калі студэнты былі родам з Аршанскай акругі. Моладзь вырашыла «.. .грошы, адпушчаныя Аршанскай акругай, размеркаваць толькі між студэнтаў гэтай акругі». Памер адначасовай фінансавай дапамогі быў невялікім, максімальна складаючы траціну стыпендыі — 5 рублёў, у той жа час асноўная маса навучэнцаў атрымлівала толькі 2 рублі. Студэнты, якія паходзілі з іншых акруг, вымушаны былі чакаць сваёй чаргі.
Адсюль яшчэ адзін сродак адшукання грошай — выдзяленне членаў зямляцтва па акругах Беларусі на пошукі фінансавання. Студэнту Кліму, да прыкладу, 14 снежня 1927 года прапаноўвалася на працягу двух дзён адшукаць на рабфаку валанцёраў, жадаючых заняцца ў сваіх акругах пошукам сродкаў, Марыі Чунаевай трэба было зрабіць тое ж самае ў Саўпартшколе. Абраныя студэнты павінны былі шукаць грошы ў час зімовых канікулаў па месцах жыхарства, звяртаючыся ў акруговыя інстанцыі.
146
БЕЛАРУСИ! НАЦЫЯНАЛ ЬНАКУЛЬТУ РНЩК1 РУХ НА СМ АЛ ЕНШЧ Ы Н Е (192030я гг.)
На пасяджэнні 15 студзеня 1928 г. было вырашана скласці спіс членаў Беларускага зямляцтва з Мінскай акругі, і ў трохдзённы тэрмін адаслаць яго ў Мінскі акруговы выканаўчы камітэт. Тое ж самае рабілася па Мазырскай акрузе. Членам арганізацыі з Аршаншчыны паведамлялася аб тым, што Бюро зямляцтва атрымала ад іх Акружнога выканкаму 50 рублёў, якія потым былі між імі размеркаваны. Таксама было вырашана скласці спіс членаў зямляцтва Віцебскай акругі і паслаць яго з просьбай аб дапамозе сваім землякам, якія жылі ў надзвычай цяжкім матэрыяльным становішчы.
Пошук сродкаў для аказання матэрыяльнай дапамогі вёўся зямляцтвам увесь час. Прычым, справа не абмяжоўвалася адсыланнем прашэнняў па акругах і выдзяленнем адказных студэнтаў. Як адзначалася вышэй, студэнты штомесячна збіралі з кожнага свайго члена ўзносы памерам у 5 капеек. Разпораз з гэтых грошай удавалася аказваць невялікую матэрыяльную дапамогу асобным «сябрам», якія знаходзіліся ў самым цяжкім матэрыяльным становішчы.
Карціну вельмі абмежаваных фінансавых магчымасцяў зямляцтва можа адлюстраваць і яго зайздросная ўпартасць у дасыланні лістоў у Пралетстуд БССР з просьбамі аб грашовай дапамозе. Выканаўчае бюро Смаленскага дзяржаўнага універсітэта разам з Белсекцыяй звычайна падтрымлівалі гэткія звароты: у СДУ паранейшаму былі беларускія аддзяленні, а на Смаленшчыне працягвалася беларусізацыя.
Так, Смаленскі аддзел народнай адукацыі ў сваім звароце да ЦБПС Беларусі падкрэсліваў, што «... Белсекция Смолгубоно поддерживает просьбу землячества об оказании ему материальной помощи и зачислении его в число белорусских землячеств, т.к. землячество...нуждается в денежной помощи»⁷⁶. Просьба аб матэрыяльнай дапамозе матывавалася тым, што суполка не толькі праводзіла актыўную культурнаасветную працу, але і мела ў сваім штаце шмат беларускіх студэнтаў, якім тэрмінова патрабавалася падтрымка.
Як заўжды, самую актыўную ролю ў розшуку грошай па ўсіх крыніцах граў загадчык Белсекцыі і старшыня зямляцтва Ус. Ганчароў, які, у рэшце рэшт, дамогся прыняцця абъяднання ў лік сталых зямляцтваў і асацыятыўных членаў Пралетарскага студэнцтва БССР. На думку старшыні гэта магло істотна дапамагчы арганізацыі.
ЦБ Пралетстуда БССР, як адзначалася, гэта кіруючы орган прафесійна арганізаванага беларускага студэнцтва, які быў створаны ў верасні 1923 года ў Мінску з мэтай аказання камуністычнага ўплыву, уцягнення ў грамадскую працу і абароны інтарэсаў студэнтаўчленаў прафсаюза. Спачатку арганізацыя называлася Беларускае бюро пралетарскага студэнцтва, а з 1926 года — ЦБ Пралетстуда. У яго ўваходзілі Віцебскае, Магілёўскае і Гомельскае гарбюро. ЦБ аб’ядноўвала прафкамы і выканаўчыя бюро прафсекцый ВНУ, тэхнікумаў, рабфакаў і саўпартшколаў Беларусі, беларускіх студэнцкіх зямляцтваў ВНУ СССР. ЦБ Пралетстуда выбіралася на канферэнцыі, складалася з 15 членаў і 5 кандыдатаў, кіравалася прызідыумам з 5 членаў і 2 кандыдатаў. У 19241930 гг. ЦБ правяло 6 канферэнцый, на якіх акрамя справаздач ЦБ і Наркамасветы ставіліся агульнапалітычныя пытанні, на якіх з дакладамі выступалі кіраўнікі Беларусі.
147
ЧАСТЬ II
Сваю працу ЦБ праводзіла праз арганізацыйную, акадэмічную, культурнаасветную і эканамічную камісіі. У розныя гады прафсаюзамі былі ахоплены ад 22 да 52% студэнтаў. Прычым, пры паступленні ў іх ўлічваўся сацыяльны статус і праводзіўся палітычны экзамен. У Пралетстуд звычайна прымаліся студэнты старэйшых курсаў, актывісты грамадскай працы. У снежні 1926 года з 9707 студэнтаў членамі прафсаюзаў былі 5570 чалавек. Студэнцкія прафсаюзныя арганізацыі, якія ўваходзілі ў ЦБ Пралетстуда, будаваліся паводле вытворчага прынцыпу за выключэннем рабфакаў. ЦБ мела сваіх прадстаўнікоў у калегіі Галоўпрафасветы, межведамаснай камісіі па размеркаванні на працу і практыку, на біржы працы, у праўленнях і дэканатах ВНУ.
Студэнцкія прафкомы ўдзельнічалі ў абмеркаванні вучэбных планаў, распрацоўцы метадычных матэрыялаў, уплывалі на фарміраванне прыёмных камісій і камплектаванне вышэйшых і сярэдніх школаў, размеркаванне студэнтаў на працу і вытворчую практыку.
3 1928 года Цэнтральнае Бюро ваўмовах нарастания каманднаадміністратыўнага дыктату праяўляла актыўнась ў барацьбе з «праявамі чужой ідэалогіі», ачышчэнні ад «сацыяльначужога элементу», «пралетарызацыі» навучальных устаноў. Студэнцкія прафсаюзы ўдзельнічалі ва ўсіх кампаніях, што праводзіла партыя.
Працай Беларускага бюро кіравала, акрамя ЦСПСБ і галіновых прафсаюзаў, яшчэ і Маскоўскае цэнтральнае бюро Пралетстуда пры ВЦСПС. У 1925 годзе ЦБ выпускала часопіс «Чырвоны сцяг», а ў 19291930 гг. радыёгазету «Чырвоны студэнт». Для дзейнасці ЦБ Пралетстуда быў характэрны фармалізм, адсутнасць рэальнага дэмакратызму. Паводле пастановы прызідыума ВЦСПС ад 01.07.1932 г. функцыі па працы сярод студэнцтва былі перададзены ад Пралетстуда да Аргбюро студэнцкіх секцый ВЦСПС, што існавала да 01.06.1937 г.⁷⁷.
Як казалася раней, менавіта фінансавыя цяжкасці падштурхнулі студэнтаў Смаленскага зямляцтва звярнуцца да ЦБ Пралетстуда аб залічэнні ў яго склад. Прыняцце зямляцтва ў склад Пралетстуда абяцала забеспячэнне грашовымі субсідыямі ды іншага кшталту дапамогай.
Да ўваходу ў склад ЦБПС, Беларускае зямляцтва мела вопыт атрымання невялікай дапамогі ад вышэй адзначанай структуры. Напрыклад, 9 ліпеня 1927 года прадстаўніком зямляцтва М. Чадовічам была атрымана распіска «... ад ЦБ Пралетстуду для Смаленскага беларускага зямляцтва» ў атрыманні аднаго камплекту часопіса «Савецкае будаўніцтва».