• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 2

    Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.

    Выпуск 2

    Памер: 200с.
    Мінск 2013
    229.38 МБ
       Так, напрыклад, Варонежскае беларускае зямляцтва, не зважаючы на актыўны пратэст сваіх членаў, было распушчана Цэнтральным бюро нібы зза фальсіфікацыі сваёй актыўнай дзейнасці і падробку афіцыйных справаздач. У прынцыпе, прыпіскі і скажэнні на паперы былі тады даволі пашыранай з’явай на ўсіх узроўнях, таму верагодна, што парушэнні з боку зямляцтва сапраўды мелі месца. Але наўрад ці прыходзіцца сумнявацца, што падробка дакументацыі была толькі повадам для ліквідацыі. Хутчэй за ўсё, Варонежскае зямляцтва стала першым з ліку беларускіх студэнцкіх зямляцтваў, якое стала ахвярай новай палітыкі абвастрэння класавай барацьбы, паступовага згортвання беларусізацыі і наступу на нацыянальную інтэлігенцыю.
       Студэнцкае зямляцтва — гэта заўсёды арганізацыя з вельмі актыўным складам, які цікавіцца палітыкай, а ў нашым выпадку, носіць нацыянальны характар. Псіхалогію студэнта, які прыехаў на вучобу, добра апісала даследчыца расійскага студэнцтва Н. Я. Алесіч: «... такі студэнт аглушаны шумам вялікага горада, выбіты з каляіны звыклага жыцця, адзінокі, і тут яго пачынае лавіць крамола... у зямляцтве», якое характарызуецца як адзін з цэнтраў палітычнай актыўнасці⁸³. Такая сітуацыя рана ці позна павінна была прывесці да канфлікту з урадавымі ўстановамі.
       Што тычыцца Беларускага зямляцтва ў Смаленску, то ў пачатку 1929 г. яму было вынесена першае папярэджанне. Захаваўся дакумент — пратакол пасяджэння зямляцтва, у якім адзначалася неабходнасць ліквідаваць харавы гурток, які пад час выступу ў Савецкай партыйнай школе «скампраментаваў сябе як нацыянальны». Не вядома, што канкрэтна не спадабалася кіраўніцтву Саўпартшколы ў выступленні беларускага хору, але можна дапусціць, што яго рэпертуар не ўключаў савецкіх песень, замест якіх спяваліся беларускія нацыянальныя творы. Тэты выпадак быў даволі сімптаматычным, прымаючы да ўвагі стартаваўшую з пачатку 1929 г. чыстку смаленскіх навучальных устаноў.
       У лютым 1929 г. рэктар Смаленскага універсітэта М.М. Равінскі вымушаны быў падаць «па асабістым жаданні» ў адстаўку, вызваляючы свае месца прызначанаму з Масквы камуністу Белкіну. На самой справе, гэтая акцыя была запланавана ўрадам, які замяніў не толькі безпартыйнага рэктара СДУ, але і ўсіх універсітэцкіх дэканаў. 3 гэтага часу пачынаецца актыўны наступ на прафесарскавыкладчыцкі склад, які паступова расфарміроўваецца і папаўняецца новаспечанай партыйнай прафесурай. Напрыклад, сумна вядомы былы кіраўнік Белсекцыі Хенах быў прызначаны выкладчыкам гісторыі партыі, хоць не меў ніякай вышэйшай адукацыі і не апублікаваў ніводнай навуковай працы.
       3 прыходам новага рэктара Белкіна ўзмацняецца кантроль над студэнцкім складам універсітэта, які, па пастанове мясцовага абкаму, трэба было максімальна вычысціць і камунізаваць. Сфарміраваная гарадскім кіраўніцтвам ка
    152
    
       БЕЛАРУСИ! НАЦЫЯ НАЛ ЬНАКУЛ ЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (1 92030я гг.) місія павінна была рэгулярна рапартаваць аб поспехах чысткі шэрагаў навучэнцаў.
       Увесну, 9 мая 1929 г., камісія агучыла вынікі сваей працы. Яна заўважыла некаторыя «паляпшэнні» ў сацыяльным складзе студэнцкай масы, якія сталі рэальнасцю дзякуючы прамым загадам смаленскага абкаму. Партыйныя кадры сярод новапаступіўшых студэнтаў складалі ўжо 15.4 % у параўнанні з 5.2% ў 1928 годзе. Колькасць членаў Камсамола павялічылася з 22.1% да 38.9 %, у той час, калі прадстаўнікоў рабочых і сялян стала 72.3% замест ранейшых 42 %.
       Нягледзячы на відавочныя поспехі, камісія ўсё адно паранейшаму была незадаволена. Справа ў тым, што толькі 14 новаспечаных студэнтаў былі выпускнікамі рабфака, астатнія жа 290 чалавек (81 %) з’яўляліся выпускнікамі сярэдніх школ, а значыцца былі студэнтамі, залічанымі ва універсітэт без адрыву ад вытворчасці. Гэтая карціна псавала ўсе планы кіраўніцтва цалкам камунізаваць універсітэт, запоўніўшы яго былымі пралетарыямі.
       За зімовавясновы перыяд 1929 г. абкамаўская камісія паспела выключыць з СДУ 45 студэнтаў, пераважна за ўтойванне іх сямейнага паходжання і «антысемітызм». Камісія падкрэслівала, што кампанія па «чыстцы» СДУ была недастаткова інтэнсіўнай і выказвала думку, што не менш 200 студэнтаў трэба было тэрмінова выключаць за тое, што яны адназначна былі «варожымі элементам!»⁸⁴.
       Наогул, у 192829 гг. на тэрыторыі Смаленскай губерні ішлі вельмі «плотный» і маштабныя чысткі па ўсіх накірунках: ад партыйных ячэек да праваахоўных органаў. Так, да разбірання так званага «смаленскага нарыва» ў 1929 г. у губернскай камсамольскай арганізацыі налічвалася 22.568 чалавек. Праверка, у выніку, паказала, што фактычна членаў КСМ было ў два разы меней — 10.925 чалавек. 3 заяўленых 1032 ячэек «не хапіла» і было распушчана НО. 3 распушчаных як «чуждые» — 29 %, як неіснаваўшыя — 42 %, як малаколькасныя — 29%. Персанальна выключылі з камсамола 1467 чалавек ці амаль кожнага сёмага члена арганізацыі.
       Рэзалюцыя бюро Смаленскага губкама ВЛКСМ ад 3 сакавіка 1929 года пацвярджала «нездавальняючы» стан калектыва Смаленскага універсітэта і выказвалася за пастаноўку пытання аб чыстцы навучальнай установы «у сувязі з вялікай засмечанасцю універсітэта непрыхільным элементам»⁸⁵.
       Падаецца правільным думаць, што смаленская суполка трапіла ў віхуру факультэцкіх чыстак, праводзіўшыхся вясной 1929 года, і была або распушчана мясцовымі органам! ўлады, або прымушана да самароспуску.
       Упамянуты вышэй выпадак з харавым гуртком, мог стаць адной з прэтэнзій зямляцтву, дзейнасць якога маглі лёгка асудзіць за «правы» ці «нацыяналістычны» ўхіл. Акрамя таго, зямляцтву маглі напомніць і іншыя грахі: ад пастаноўкі п’есы асуджанага Францішка Аляхновіча да настойлівых патрабаванняў адчыніць беларускую дзесяцігодку, матываваных тым, што беларускія вучні вымушаны былі ісці ў рускамоўную школу. Цалкам верагодна, што сярод выключаных членаў ВКП(б), КСМ у час ліквідацыі «смаленскага нарыву» былі і «сябры» Беларускага зямляцтва, што магло кінуць на яго цень падазрону.
    
    153
    
    ЧАСТЬ II
    
       Да таго ж, адметнымі з’яўляюцца сувязі Белзямляцтва з палітэмігрантамі з Заходняй Беларусі. Вядома, што смаленскае Таварыства палітэмігрантаў Заходняй Беларусі было даволі шматколькаснай структурай. Так, у «развёрстцы месцаў на беларускія аддзяленні рабфакаў» ад 5 чэрвеня 1926 года сцвярджалася, што Таварыству палітэмігрантаў Заходняй Беларусі адводзілася 10 месцаў ў Смаленскі дзяржаўны універсітэт. Вядома, што лёс палітычных эмігрантаў з Польшчы з нарастанием масавых рэпрэсій быў незайздросным, таму не выпадае сумнявацца, што сувязі Белзямляцтва з эмігрантамі былі кампраментуючымі для арганізацыі.
       Ліквідацыя Беларускага зямляцтва ў Смаленску ў 1929 годзе наўрад ці аўтаматычна падпісвала смяротны прысуд яго актывістам. Як пісала амерыканская даследчыца Вольга Наркевіч, рэжым тэрора ў 1929 годзе быў яшчэ ў сваёй першапачатковай стадыі⁸⁶. Беларускім студэнтам, відавочна, прапаноўвалася сканцэнтраваць сваю грамадскую актыўнасць на агульнасавецкіх студэнцкіх арганізацыях, прафсаюзных секцыях, ВЛКСМ ці ячэйках МОПРу, Асавіяхіму, пунктах ліквідацыі непісьменнасці.
       Некаторыя члены Беларускага зямляцтва, наогул, здолелі пазбегнуць рэпрэсій 1930х гадоў, напрыклад, як член зямляцтва С. I. Матускоў родам з мястэчка Дуброўна Аршанскай акругі, які скончыў ў 1928 годзе медыцынскі факультэт СДУ. Былы член зямляцтва ў будучыні стаў вядомым вучоным і са снежня 1951 г. займаў пасаду дырэктара Адэскага навуковадаследчага скурнавернералагічнага інстытута. У 1967 г. С. Матускоў абараніў доктарскую дысертацыю па праблемах венералагічных захворванняў⁸⁷.
       Не так светла склалася жыццё найбольш актыўных членаў зямляцтва. Вядома, што былы член Цэнтральнага бюро смаленскага Беларускага зямляцтва В.С. Клім увосень 1934 г. вярнуўся з СССР к сабе дамоў, у Заходнюю Беларусь. Верагодней за ўсё, перайшоўшы мяжу нелегальна, экскамсамолец В. Клім такім кшталтам «прагаласаваў нагамі» за Савецкую краіну. Больш таго, будучы па натуры даволі актыўнай асобай, былы смаленскі рабфакавец вельмі грунтоўна ўключыўся ў мясцовую беларускую дзейнасць.
       3 сакавіка 1935 г. «Студэнцкая трыбуна» — дадатак да газеты «Беларуская крыніца» — у сваім артыкуле, прысвечаным жыццю беларускіх студэнтаў ў СССР, пісала, што «...у восені мінулага году (1934 г. — Ф.Б.) грамадзянін Клім, каторы вярнуўся летам з Саветаў пасля доўгага там прабывання, на зборках, так званых «пятнічных», у Беларускім Інстытуце Гаспадаркі і Культуры зрабіў некалькі дакладаў аб жыцці ў Саветах. Паміж іншым, успомніў у іх і аб жыцці студэнцкім, прадстаўляючы яго ў дрэнных колерах»⁸⁸. Негатывізм Кліма да Савецкай улады добра адлюстроўваюць спрэчкі, якія ўзніклі пасля яго дакладаў: аўтару рабіліся закіды ў тэндэнцыйным прадстаўленні савецкага жыцця. Рэдакцыя «Студэнцкай трыбуны» стала абараняць Кліма, дзякуючы чаму і надрукавала адпаведны артыкул ў сваім выпуску.
       Што здарылася далей з В.С. Клімам мы не ведаем, хоць і зразумела, што ўцёкі з СССР былі для яго тады паратункам.
       У адрозненні ад свайго цёзкі і магчымага родзіча В. Кліма, студэнт рабфака СДУ, член Беларускага зямляцтва К.П. Клім, у Польшчу не вярнуўся, што каштавала яму жыцця. Ураджэнец в. Шані Пружанскага павета Гродзенскай гу
    154
    
       БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНIЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (192030я гг.) берні, Канстанцін Клім, скончыўшы смаленскі рабфак, падаўся вучыцца ў Маскву. Пяцікурснік Маскоўскага інстытута чыгуначнага транспарта К. Клім быў арыштаваны 4 верасня 1937 г., і праз два месяцы прыгавораны за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы» да вышэйшай меры пакарання. Былы член зямляцтва сустрэў сваю смерць на вядомым палігоне НКУС «аб’ект Бутава»⁸⁹.
       Што тычыцца аднаго з першых «беларусізатараў» Смаленшчыны, першага загадчыка Беларускай секцыі і арганізатара Беларускага зямляцтва Мікалая Рыгоравіча Агейчыка, то ён толькі на пару дзён перажыў Канстанціна Кліма. Ураджэнец в. Байкі Слонімскага павета Гродзенскай губерні, М. Агейчык у свой час атрымаў вышэйшую адукацыю, і апынуўшыся на Смаленшчыне, уладкаваўся ў Губернскі аддзел народнай адукацыі, дзе і быў да свайго ад’езду «беларускім работнікам». На час арышту 5 мая 1937 г. Агейчык працаваў настаўнікам у школекамуне на станцыі Забалоцінка Віцебскага раёна. Мікалай Агейчык быў асуджаны асобай нарадай пры НКУС СССР як «удзельнік дыверсійнатэрарыстычнай арганізацыі» і за «шпіянаж на карысць Польшчы» да вышэишаи меры пакарання .