• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 2

    Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.

    Выпуск 2

    Памер: 200с.
    Мінск 2013
    229.38 МБ
    
    165
    
    ЧАСТЬ II
    
       Як і ў іншых мясцінах усходняга славянства, потым клалі пад уязную браму на зямлі замок і ключ і гаварылі: «Штоб пасць ваўчыная так крепко запіралась, як замок на ключ запіраіцца». Над брамай ставілі ікону і выганялі жывёлу на вуліцу. Пастух зноў абходзіў увесь статак з іконай св. Мікалая — цудатворца, кажучы: «Святой Нікола, батюшка, здаю табе на парукі усё стадо і прашу тябе, сохрані яго ад зверя лютыга» [55, с. 55]. Па гэтай малітве ўсе выганялі скаціну на поле, трымаючы ў руках галінкі вярбы. Гаспадыні давалі пастуху і пастушкам саланіну і яйкі, з якіх яны павінны прыгатаваць у полі яешню.
       Дабравольскі запісаў рытуал, які выкарыстоўваўся дзеля засцярогі статку ад памроку, сурокаў і дзікіх звяроў. Калі ж яешня ўжо гатовая, пастух вызначае, хто з пастушкоў будзе зайцам, а хто — сляпым, каторы — кульгавым, хто — замком, а каторы — калодай. Пастух расстаўляе ўсіх іх вакол статка, бярэ прыгатаваную яешню, ідзе з ёй, пытаючыся перш за ўсё ў зайца:
                  «Заяц, заяц, горька лі осіна?»
                  Ён адказвае: «горька».
                  — «Дай Бох, штоб і наша скатінка для зверя была горька».
                  Потым пастух пытаеў сляпца:
                  «Сляпэй, сляпэй, ці відіш ты?»
                  Сляпы адказвае: «Ня віжу».
                  — «Дай Бох, штоб і наша скатінка ні відала звярінка».
       Потым чарга даходзіць да кульгавага, замка і калоды. Усе яны адказваюць на пытанні пастуха, адпаведна і пастух, ужываючы словазлучэнне «Дай Бох», выказвае па сутнасці замоўныя словы, формулы.
       Такім чынам пастух, як і ў некаторых іншых месцах славянскага свету, абходзіць статак тры разы. Затым усе, хто браў у дзел у цырымоніі, сядаюць і спажываюць яешню.
       У хуткім часе потым, самым вечарам, пастухі прыганяюць кароў у вёску дадому. Яшчэ адна асаблівасць Смаленшчыны: праз пэўны час па прыгоне кароў дамоў пачынаюцца танцы, як на радаўніцу.
       Амаль кожны павет Смаленскай губерні, падкрэслівае аўтар, мае свае характарыстычныя рысы.
       У Парэцкім павеце, напрыклад, як і ў шэрагу месцаў Усходняй Славіі пры першым выгане кароў у поле абходзяць жывёл з абразам у хлеве, у варотах хлева кладуць пояс, брытву, сякеру, калодку і касу, і абавязкова самы выганяюць жывёлу ў поле.
       Увагу трэба звярнуць яшчэ на наступны звычай. Выгнаўшы жывёлу ў поле, кожная кабета кідае ў тое месца, адкуль яна выгнала свойскую рататую жывёлу, вербныя галінкі, якімі яе (жывёлу) паганяла і пачынала праз іх скакаць (ад 3х да 5ці разоў), прытым старалася як мага вышэй падскочыць. Звычай скакания праз вербінкі сяляне тлумачылі парознаму. Адны казалі, піша Брэжга, што так рабілі, каб скаціна заўсёды скакала, то бок заўсёды была здаровая і вясёлая. Іншыя ж казалі, што скакание адбывалася з мэтай выклікання лепшага ўраджаю на лён. Рацыю, аднак, мелі першыя. Тэты звычай асноўваўся на сімільнай, або ініцыяльнай, магіі: праз падобнае выклікаласяжаданае.
    
    166
    
        АБ АСАБЛІВАСЦЯХ ЮРАЎСКІХ ЗВЫЧАЯЎ I АБРАДАЎ ЖЫХАРОЎ СМАЛЕНШЧЫНЫ
       Трэба адзначыць, што юраўскія звычаі і абрады Смаленшчыны надзвычай багатыя. У некаторых іншых мясцовасцях Смаленскага краю ў дзень св. Юрыя прадстаўніцы жаночага полу рабілі так: кабеты ў полі пілі гарэлку, адна ў другой зрывалі з галавы хустку, цягалі адна другую за валасы, паўтараючы: «каб гаспадар меў жыта буйнае і густое, як валасы» [14, с. 57].
       На Смаленшчыне, як і ў іншых месцах Беларусі і Расіі, верылі што калі рана выгнаць жывёлу ў поле, то яна трапляе пад апеку св. Юрыя, які, паводле народных вераванняў, ў гэты дзень з самай раніцы аб’язджае палі і якую жывёлу там ўбачыць, то тая будзе захавана цягам цэлага лета ад хвароб і дзікіх звяроў.
       Можна ўказаць яшчэ пра адзін звычай, які, праўда, панаваў у час Юр’я на Ельніншчыне Смаленскага краю. Тут гаспадыні, сцвярджаецца ў публікацыі, у дзень св. Юрыя выганяюць буйную рагатую жывёлу ў поле. Адна з іх нясе хлеб, соль і абраз св. Юрыя. Жывёл зганяюць у кола і не дазваляюць ім разыходзіцца. Кожная жанчына трымае ў руках вербную галінку, пасвенчаную ў Вербніцу, а таксама крапіла, якім святар крапіў іх хату пры здзяйсненні набажэнства ў Страсны Тыдзень. Калі жывёла збярэцца ў кола, прысутныя пачынаюць маліцца, просячы св. Юрыя ўзяць яе пад сваю апеку. Потым пастух з некалькімі хлопцамі абходзіць статак тры разы з абразам і соллю [14, с. 58]. Памаліўшыся яшчэ раз, пастух выганяе свой статак, кожная з кабет ідзе на ўласнае поле, дзе ўтыркае ў зямлю вербіну і крапіла, каб жыта было, па народных уяўленнях, густое і высокае.
       Усе гаспадары, гаспадыні і пастухі збіраюцца і моляцца перад абразам, узятым кімнебудзь з гаспадароў. Затым па стухі становяцца вакол статку, а ўсе астатнія, гаспадары і га спадыні, абходзяць з абразам увесь статак. Вакол гэтага цы ры маніялу яны затрымліваюцца чатыры разы, і пры кож ным затрымліванні стралец, які стаіць недалёка, страляе з ружжа [14, с. 58]. От апошняе акалічнасць наводзіць на пытанне: адкуль у шэрагу мясцінах паўночнай часткі Беларусі [11, с. 104], а таксама ў пэўных месцах Смаленшчыны (не зусім ясна сказана, дзе гэта зафіксавана) узяўся такі звычай: стральба з ружжа?
       Папершае, ён мог з’явіцца ў паўночнай частцы Беларусі, а таксама на Смаленшчыне самастойна (незалежна ад існавання яго ў іншых народаў), бо служыў для адпужвання дзікіх звяроў ад свойскіх жывёл.
       Падругое, такі звычай мог узнікнуць, напрыклад, у смалян 1 пад уплывам скандынаўскага (шведскага) субстрату (IV). Праўда, падобнае дапушчэнне малаверагодна.
       Патрэцяе, гэтая культурная з’ява на Юр’е магла распаўсюдзіцца на Беларусі (асабліва паўночнай яе частцы) і пад уплывам перасяленцаў з краін германскай моўнай сям’і (Германія, Скандынавія V), Усходняй і ПаўднёваУсходняй Балтыі (Лівонія, Прускае Каралеўства), якія ў 1119 ст. пражывалі не толькі ў беларускіх гарадах і мястэчках, але і сельскай мясцовасці.
       Такім чынам, Дабравольскі, бадай, як ніякі іншы даследчык канца XIX — пачатку XX ст. дасканала вывучыў традыцыйную духоўную культуру беларусаў Смаленшчыны. Добра ён вывучыў і аналагічную культуру рускіх гэтай адміністрацыйнатэрытарыяльнай адзінкі. Яго працы не страцілі сваёй навуковай каштоўнасці да нашага часу. Уладзімір Дабравольскі добра ведаў мову жы167
    
    ЧАСТЬ II
    
    хароў Смаленскага краю. Брэжга, змясціўшы ў сваей працы матэрыялы У Дабравольскага, значна узбагаціў наша ўяўленне пра юраўскія звычаі і абрады смалянаў, у тым ліку беларусаў увогуле.
    
    Каменторыі
       I.   Баляслаў Брэжга, магчыма, меў пэўныя дачыненні да беларусаў, бо нарадзіўся ў той частцы Латвіі (Рэжыцкі павет), дзе з даўніх часоў жылі беларусы. Ён добра ведаў мову нашых продкаў.
       II.   Для У Дабравольскага не было сакрэтам тое, што ў сярэдняй і заходняй частках Смаленшчыны ў другой палове XIX — пачатку XX ст. жылі беларусы. Насельніцтву гэтага краю ў ХІХХ стст. давялося перажыць шмат войнаў, няшчасцяў, бедстваў. Жыхары Смаленскага і Полацкага княстваў, нягледзячы на іх аднолькавае этнічнае паходжанне (з’яўляліся патомкамі славян і балтаў, адносіліся да племяннога саюза крывічы), часам варагавалі паміж сабой. Адбілася на іх этнічнай самасвядомасці і тое, што Смаленшчына па сутнасці была памежнай зонай паміж ВКЛ, Рэччу Паспалітай, з аднаго боку, і Вялікім княствам Маскоўскім, Расійскай імперыяй, з другога. Адыграла сваю ролю і тое, што царква, адукацыйная сістэма, армія і іншыя дзяржаўныя структуры функцыянавалі ў апошнія некалькі стагоддзяў на рускай мове. Доўгае пражыванне ў складзе Расіі моцна паўплывала на этнічнае самаўсведамленне смалянаў.
       Праўда, у XIX — пачатку XX ст. беларускія (Я. Карскі і інш.) і шэраг добрасумленных расійскіх даследчыкаў (М. Цэбрыкаў, С. Максімаў і інш.) Смаленшчыну, у асаблівасці яе сярэднюю і заходнюю часткі, адносілі да беларускай этнічнай тэрыторыі. Глядзі: [7, с. 428472]. Карскі, напрыклад, сцвярджаў: «... большая часть губернии населена белорусским племенем и лишь четыре восточные уезда (Юхновский, Вяземский, Сычевский и Гжатский) принадлежат южновеликорусскому наречию [6, с. 43]. Заўважым, большасць патомкаў беларусаў, пра культуру якіх пісалі Брэжга і У. Дабравольскі, у цяперашні час адносіць сябе да рускіх.
       III.  На конт мянушак аўтар сказаў бегла. На Смаленшчыне давалі каровам мянушкі не толькі ў гонар дня свайго нараджэння, але і па іншых прыкметах, асабліва часта па масці жывёлы. На Беларусі, напрыклад, былі вядомыя такія мянушкі, як Белка, Зорка, Красуля, Лыса, Лыска, Лысуха, Маліна, Малінка, Рабава, Рабіна, Рабінка, Рабка, Рабушка, Пяструха, Пяструшка, Пасцілка, Рамашка, Чарнава, Чарнуха...
       IV.   Брэжга ўказвае на тое, што нешта падобнае распаўсюджана і ў народаў германскай моўнай сям’і (шведаў). У шведаў першы выган свойскай рагатай жывёлы ў поле лічыцца вялікім святам і прыпадае ён найчасцей на палову траўня. Свята пачынаецца напярэдадні запаленнем у розных месцах вогнішчаў (як вогнішчы, так і стрэлы з ружжа — з’явы ў нечым блізкія). У тэты час, піша Б. Брэжга, вясковыя хлопцы ўсю ноч ездзяць па лесе, страляюць з ружжа, трубяць у рог, вытвараюць неверагодныя гукі [14, с. 5859]. На думку М. Галдзянкова, у Смаленску готы (шведы) былі адзінымі жыхарамі як мінімум першыя 50 гадоў існавання гэтага горада. У 12 кіламетрах ад сучаснага Смаленска, у вёсцы Гнездава выяўлены пахаванні нарманаў, пачынаючы з сярэдзіны IX ст. Гл.: [3, с. 11.]
       V.   Скандынаўскія воіны, дружыннікі, гандляры і інш. ў ІХХІІІ ст. адыгралі пэўную ролю ў гісторыі і культуры Полацкага і іншых княстваў на тэрыторыі Беларусі, аднак хутка аславяніліся.
    
    168
    
    АБ АСАБЛІВАСЦЯХ ЮРАЎСКІХ ЗВЫЧАЯЎ I АБРАДАЎ ЖЫХАРОЎ СМАЛЕНШЧЫНЫ
    Літоротура
       1.   Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік. Мн., 2004.
       2.   Беларусь!. Т. 6. Грамадскія традыцыі (В. Ф. Бацяеў і інш/). Мн., 2002. — 606 с.
       3.    Голденков М. Кровь викингов еще течет // Секретные исследования», 2008, № 5, март, с. 11.
       4.    Земляробчы каляндар: Абрады ізвычаі / Укладанне, класіфікацыя (...) каментарый А.І. Гурскага/ Мн., 1990. — 405 с.
       5.   Каляндарнаабрадавая паэзія // А.С. Ліс, А.І. Гурскі і іншыя/ Мн., 2001. — 515 с.
       6.   Карский Е.Ф. Белорусы: Том 1. Мн., 2006. — 656 с.