Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
Яшчэ ў лютым 1927 г. старшыня ЦБ Пралетстуда Беларусі В. Башмачнікаў заклікаў удзельнікаў беларускіх зямляцтваў дасылаць у газеты «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена» нарысы аб сваёй дзейнасці. Як бачна з публікацый тых часоў, актыўным студкорам зямляцтва можна было лічыць толькі самога старшыню, які разпораз змяшчаў свае артыкулы ў губернскай газеце «Рабочий путь» і, часам, агульнабеларускіх выданнях.
Так, у канцы 1926 г. у артыкуле «Савецкай Беларусі», Ганчароў гнеўна піша аб рашэнні Смаленскага гарсавета перадаць грошы, якія выдзяляліся на культурнаасветную працу сярод беларускага насельніцтва, на жыллёвае будаўніцтва ў губерні. На думку старшыні Белсекцыі «Нужно Смоленскому горсовету позаботиться не только о жилстроительстве, а и о культурном обслуживании белорусского населения Смоленщины»⁶⁵. Акрамя матэрыялаў Усевалада Ганчарова, аўтарам знойдзены толькі два артыкулы, напісаныя былым! членам! зямляцтва ў 1929 г.: артыкул «эмігранта з Польшчы» А. Бірулі⁶⁶, а таксама матэрыял стваральніка зямляцтва Мікалая Агейчыка, які ў 1929 годзе настаўнічаў на Віцебшчыне⁶⁷.
3 кожным навучальным годам Беларускаму зямляцтву прыходзілася збіраць свой актыў і нанова распачынаць працу гурткоў.
Як адзначалася, у мэтах пашырэння роднага слова і інфармавання моладзі аб падзеях на радзіме, зямляцтва займалася распаўсюджваннем сярод беларусаў айчынных газет і часопісаў. На 1927 год беларускімі студэнтамі атрымлівалася мала прэсы: толькі 2 экзэмпляры «Савецкай Беларусі», часопісы «Полымя», «Маладняк» і «Узвышша». Праз год, у лютымчэрвені 1928 года сітуацыя выглядала аналагічна. Колькасць асобнікаў «Савецкай Беларусі» павялічылася да 2 адзінак, «Звязду» выпісвалі ўсяго ў 1 экзэмпляры, «Чырвонай змены» таксама быў 1 нумар. Часопісы «Узвышша», «Полымя» і «Наш край» выпісвалі на ўвесь 1928 год.
Хоць на 158 членаў зямляцтва гэтая колькасць друку была мізэрнай, але тое ўсё ж такі было значным дасягненнем, улічваючы дарагоўлю падпіскі, якая была недасяжнай для моладзі. Падпіска на прэсу ажыццяўлялася галоўным чынам па навучальных установах, у залежнасці ад іх профіля: на 1928 г. на СДУ выпісваліся часопісы «Полымя», «Узвышша», «Маладняк», а таксама газеты «Савецкая Беларусь», «Звязда» і «Чырвоная змена». У той самы час 142
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНIЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (192030я гг.) асобна на смаленскую Саўпартшколу выпісвалася «Савецкая Беларусь» і «Полымя», а на Медтэхнікум — толькі прамысловаэканамічная «Савецкая Беларусь».
Акрамя прэсы, як адзначалася, Бюро зямляцтва закупала для студэнцтва і беларускія падручнікі, дзякуючы якім, студэнты маглі засвойваць беларускую навуковую тэрміналогію, авалодваць літаратурнай беларускай мовай, што было карысным для іх прафесійнай дзейнасці пасля вяртання дамоў.
Пашырэнню беларускай культурнай прысутнасці ў сценах смаленскіх навучальных устаноў спрыялі і так званыя «беларускія куткі» ў насценгазетах. Студэнтам удалося рабіць рэгулярныя допісы з жыцця Беларускага зямляцтва ў насценгазетах Саўпартшколы і універсітэта, хоць Бюро арганізацыі пастаянна падымала пытанне пра арганізацыю ўласнай насценгазеты ці часопісу, якія планавалася выпускаць на беларускай мове. На жаль, апошняе ажыццявіць студэнтам не ўдалося зза рознагалоссяў з адміністрацыямі навучальных устаноў, якія не хацелі бачыць вынікі занадта актыўнай працы «нацыяналаў» ў сваіх калідорах.
Цікава, што ў мэтах прапаганды беларускай культуры, нацыянальныя актывісты выкарыстоўвалі і самыя модныя і перадавыя на той час прыёмы, у прыватнасці, кінематограф. Так, у пачатку 1929 г. у кіраўнікоў зямляцтва ўзнікла ідэя «дагаварыцца з адпаведнымі ўстановамі Беларусі аб высылцы беларускай кінофільмы». Вядома, што кінафільмы сапраўды былі беларусам высланы і арганізацыя беларускіх кінасеансаў збірала людзей ледзь не ў некалькі разоў больш, чым звычайныя мерапрыемствы зямляцтва.
Культурнаасветная дзейнасць беларускіх валанцёраў даходзіла не толькі да членаў зямляцтва, але і да іншых беларусаў, якія волей лёсу апынуліся ў горадзе на Дняпры. Некаторыя размешчаныя ў Смаленску часці Чырвонай Арміі складаліся амаль цалкам з беларусаў, таму аб’яднанне перыядычна арганізоўвала паказныя выступленні сваіх гурткоў перад ваеннаслужачымі, пашыраючы маштаб сваёй дзейнасці.
Праз студэнтаў зямляцтва, прыбыўшых з тэрыторыі Польшчы, рабіліся актыўныя крокі па супрацоўніцтве з палітэмігрантамі з Заходняй Беларусі⁶⁸. Частка ўраджэнцаў Заходняй Беларусі і уцекачоў з II Рэчы Паспалітай, як адзначалася вышэй, паступілі на рабфак і розныя факультэты Смаленскага дзяржуніверсітэта, а некаторыя з іх, як студэнт Клім, былі актыўнымі ўдзельнікамі беларускага жыцця ў горадзе. Беларускае зямляцтва разам з польскімі эмігрантамі інфармавала грамадскасць аб падзеях вакол беларускай меншасці ў Польшчы, часам збіраючы на свае мерапрыемствы масу людзей.
Напрыклад, 11 сакавіка 1928 года на сходзе, сабраным Беларускім зямляцтвам і прымеркаваным да судовага працэсу ў Польшчы над Беларускай СялянскаРаботніцкай Грамадой, сабралося 375 чалавек. На сустрэчы прагучаў даклад рабфакаўца, ураджэнца Віленшчыны I. В. Дашкевіча аб вядомым палітычным працэсе, а таксама аб палітычным і нацыянальным становішчы ў Заходняй Беларусі. Агульны сход, заслухаўшы даклад I. Дашкевіча, выказваў «свае глыбокае абурэнне проці агіднае і суровае расправы над удзельнікамі БСРГ». Студэнты ад імя смаленскага Беларускага зямляцтва пратэставалі супраць «тэрору польскіх катаў» і скончылі пасяджэнне лозунгам! «Рукі прэч 143
ЧАСТЬ II
ад працоўных Заходняй Беларусі!» і «Няхай жыве Камуністычная партыя — правадыр працоўных!».
Нам цяжка сказаць ці былі падобныя сходы сапраўды волевыяўленнем беларускай грамады, ці сталі толькі часткай агульнасавецкай кампаніі, накіраванай супраць Польшчы. Цікава, што аналагічная заява прагучала на агульным сходзе Беларускага студэнцкага зямляцтва ў Кіеве. Даклад Т. Ахрамовіча ў Кіеве амаль поўнасцю супадаў па змесце з выступлением I. Дашкевіча ў Смаленску⁶⁹.
Мы бачым, што роля зямляцтва не абмяжоўвалася выключна асветнай працай сярод беларусаў. Арганізацыя мусіла ўзяць на сябе папулярную тады грамадскую нагрузку ў асвятленні ўнутранай палітыкі «буржуазнай Польшчы» ў дачыненні да беларускага насельніцтва.
Трэба ўпамянуць, што на беларускае студэнцтва г. Смаленска ўскладалася таксама і задача дапамагаць губернскім уладам у правядзенні беларусізацыі. Кіраўнік Беларускай секцыі Ус. Ганчароў следам за М. Агейчыкам спадзяваўся пашырыць на Смаленшчыне беларускае школьніцтва, у чым яму павінны былі садзейнічаць калегі па зямляцтве. У студзені 1929 г. зямляцтва паведамляла ў Мінск, што яго ўдзельнікамі ажыццяўлялася шэфства над Любавіцкай і Руднянскай беларускімі школамі. Студэнты прыязджалі да школьнікаў, чыталі ім лекцыі па беларускай гісторыі і літаратуры, дарылі пісьмовыя прыналежнасці, «партрэты правадыроў», выступалі з п’есамі і нават паказвалі беларускае кіно. Зямляцтва вырашыла любым чынам дамагчыся, каб на месцы вышэй адзначаных навучальных устаноў былі адкрыты 10 і 9гадовыя школы сялянскай моладзі. Нам не вядома, як ажыццяўлялася гэтая мэта, але факт, што студэнтам гэта вельмі хутка ўдалося.
Яшчэ адной формай дзейнасці Смаленскага зямляцтва, згодна яго ўставу, было аказанне сваім членам матэрыяльнай дапамогі. Даследчык расійскага студэнцтва А. Іваноў падкрэслівае, што яшчэ ў пачатку XX ст. аператыўную дапамогу, прычым даволі эфектыўную ў выніку сваёй своечасовасці, студэнты атрымлівалі і ад зямляцтваў. Яны аб’ядноўвалі студэнтаўземлякоў, якія, як і іх нашчадкі ў 1920я гг„ прыязджалі на вучобу з розных гарадоў і вёсак Расійскай імперыі. Матэрыяльная падтрымка студэнцтва, такім чынам, была не навіной для зямляцтваў яшчэ і ў дасавецкі час⁷⁰.
На працягу 1920х гг. фінансавае становішча смаленскіх студэнтаў было вельмі цяжкім. Стыпендыямі былі забяспечаныя далёка не ўсе студэнты, якім яны патрабаваліся. Атрымлівалі грашовыя выплаты толькі каля 3040 працэнтаў навучэнцаў. Заўважым, што ў першай палове 1920х гадоў памер стыпендыі складаў прыкладна ад 6 да 15 рублёў, калі, для параўнання, кошт абедаў у студэнцкіх сталовых па льготных цэнах складаў прыблізна 6 рублёў на месяц. На працягу другой паловы 1920х гадоў адбылося паступовае павелічэнне стыпендый да 3035 рублёў у месяц, але ва ўмовах росту цэн гэтага было далёка недастаткова, таму пераважная колькасць студэнтаў была вымушана шукаць выпадковыя і дадатковыя падпрацоўкі⁷¹.
Што тычыцца Смаленска, то ў першыя гады існавання СДУ стыпендый студэнты не атрымлівалі зусім. Губхарчкам выдзяляў на карысць студэнтаў хлеб у колькасці 25 пудоў, затым да 50 пудоў у месяц. Прычым усё гэта рабілася
144
БЕЛАРУСИ! НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (192030я гг.) нерэгулярна. Толькі ў 192223 вучэбным годзе было унесена ў смету і адпускалася штомесяц 65 стыпендый на 545 чалавек, што, літаральна, з’яўлялася кропляй у моры церпячых недахоп навучэнцаў.
Цікавыя сведчанні пра матэрыяльнае становішча студэнтаў Смаленскага універсітэта пакінуў прафесар В. А. Юдэніч, які вучыўся ў 1920х гг. на медыцынскім факультэце СДУ: «Тагачаснае студэнцкае жыццё было зусім не лёгкім... Інтэрнатаў для студэнтаў тады не было. Стыпендый ў першыя гады вучобы ніхто не атрымліваў. Дапамагала студэнцкая «біржа працы», якая шукала падпрацоўкі для бедных студэнтаў на чыгуначнай станцыі, дзе мы грузілі вагоны, на інтэнданцкіх, кааператыўных і дравяных складах. Гэта ... школа жыцця шмат чаму нас навучыла і запомнілася назаўсёды... Вельмі добра памятаю як аднойчы падаў дождж, і я, каб зберагчы свае адзіныя, моцна зношаныя боты, басанож ішоў праз увесь горад на Пакроўку здаваць экзамены»⁷².
Смаленскае студэнцтва, а разам з ім і выкладчыкі, вынаходзілі розныя сродкі, каб паправіць матэрыяльны стан навучэнцаў.
Першым шляхам папаўнення сціплага матэрыяльнага становішча студэнтаў была так званая каса ўзаемадапамогі, якая шляхам пастаноўкі вечароў і спектакляў арганізоўвала дапамогу студэнтам. Магчымасці касы ўзаемадапамогі, па сведках, былі вельмі малаважнымі, таму адмысловыя «тыдні дапамогі студэнцтву», якія ладзіліся з мэтай папаўнення касы, не маглі сур’ёзна паправіць іх цяжкага фінансавага становішча.