• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 2

    Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.

    Выпуск 2

    Памер: 200с.
    Мінск 2013
    229.38 МБ
       Сярод студэнтаў былі і 3 «кандыдаты» ў Бюро зямляцтва: першымі кандыдатамі сталі студэнтка Жукоўская, якая вучылася на рабочым факультэце, а таксама яе калегарабфакавец В. Козел (http://admin.smolensk.ru/repress/repression.php?ZN=0&Surname=%EA%EE%E7%E5%EB) і камсамолец Залыт.
       Праўленне зямляцтва кіравала ўсімі цякучымі справамі і, у прыватнасці, мела права даваць «меркаванні» і пастановы стыпендыяльным камісіям ВНУ па пытанні аб залічэнні моладзі на дзяржаўныя і прыватныя стыпендыі.
       Канчатковае рашэнне аб прызначэнні стыпендый студэнтам, высунутым зямляцтвам, належыла прыняць прадстаўніку Губвыканкама, які заключаў дамову і рэгістраваў стыпендыі ў Стыпендыяльных камісіях ВНУ У тых выпадках, калі былі рознагалоссі, пытанне пераносілася ў губернскую або цэнтральную Стыпендыяльныя камісіі, рашэнне якіх было абавязковым.
       Праўленне таксама распаўсюджвала па ўзгадненні з прадстаўнікамі Губвыканкама і Губпрафсавета грашовыя і іншыя сродкі, якія паступалі ў зямляцтва ад мясцовых органаў.
       Адзначым, што сярод магчымасцяў Праўлення была і арганізацыя ў горадзе, дзе вучыліся члены зямляцтва, а таксама на іх радзіме, розных прад132
    
       БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (1 92030я гг.) прыемстваў дзеля атрымання сродкаў. Зямляцтва магло заключаць дамовы з адпаведнымі гаспадарчымі органамі ад свайго імя.
       Цікава, што Праўленне надзялялася юрыдычнымі правамі, магло выступаць у абарону інтарэсаў свайго зямляцтва на судзе.
       Сродкі студэнцкага згуртавання складаліся з уступных і членскіх узносаў, памер якіх вызначалі самі студэнты. Акрамя узносаў зямляцтва магло мець у сваім распараджэнні пазыкі, ахвяраванні і дапамогу, якія выдзяляліся мясцовымі органам! ўлады, установамі, кааператыўнымі і прыватнымі асобамі. Больш за тое, аб’яднанне магло атрымліваць адначасовую дапамогу, а таксама працэнты на ўласныя капіталы.
       Ліквідацыя зямляцтва магла адбывацца ў некалькіх выпадках: па пастанове агульнага сходу, калі яна выносілася большасцю галасоў, ці па пастанове ўрадавых органаў. Ліквідацыю праводзіла адмысловая Ліквідацыйная камісія, што абіралася агульным сходам у колькасці 3х чалавек.
       Падсумоўваючы, можна зрабіць выснову, што ўнутраны дэмакратызм структуры Беларускага зямляцтва спалучаўся са знешнім кіраўніцтвам арганізацыі. Цэнтральнае Бюро пралетарскага студэнцтва, губернскі выканаўчы камітэт, губернскі савет прафесійных саюзаў былі тымі органам!, якія кантралявалі склад студэнцкага зямляцтва, яго фінансавыя сродкі, формы і, наогул, дзейнасць. Зямляцтву адводзілася роля арганізацыі, якая павінна былі займацца галоўным чынам фінансавым забеспячэннем сваіх членаў.
       Што тычыцца нацыянальнага складу членаў Смаленскага зямляцтва, то, дзякуючы захаваўшымся дакументам, яго можна адлюстраваць з высокай ступенню дакладнасці. Так, у 192627 навучальным годзе студэнты СДУ — члены Беларускага студэнцкага зямляцтва — былі ураджэнцамі наступных частак Беларусі: Барысаўская акруга — 3, Віцебская акруга — 12, Гомельская акруга — 6, Гродзенская губерня — 5, Калінінская акруга — 15, Магілёўская акруга — 4, Аршанская акруга — 13, Смаленская губерня — 6 чалавек. Віленская губерня, Слуцк, Дуброўна, Горкі, Мінск і КубанаЧарнігаўская вобласць мелі па 1 прадстаўніку⁴⁸.
       Такім чынам, 75 беларусаўстудэнтаў СДУ, якія былі ў складзе Смаленскага зямляцтва, у асноўным з’яўляліся ураджэнцамі ўсходніх частак БССР, што і не дзіўна, улічваючы блізкасць Смаленска.
       Сярод членаў зямляцтва былі прадстаўнікі не толькі СДУ, але і Саўпартшколы, Кааператыўнага, Фармацэўтычнага, Медыцынскага тэхнікумаў нацыянальны склад якіх быў амаль аднолькавы, за выняткам некаторых асаблівасцяў.
       Яўрэі, якія таксама ўваходзілі ў арганізацыю, у асноўным вучыліся ў Фармацэўтычным тэхнікуме, што можа тлумачыцца іх традыцыйнай прафесійнай арыентацыяй і даволі высокім адукацыйным ўзроўнем. На рабфаку і на педагагічным факультэце СДУ яўрэяў практычна не было.
       Увогуле, у 192627 навучальным годзе колькасць членаў зямляцтва складала 115 чалавек, з іх яўрэяў было прыкладна 13%. Ужо на наступны 192728 навучальны год колькасць членаў зямляцтва павялічваецца да 158 чалавек, але колькасць яўрэяў зніжаецца да 8%.
    133
    
    ЧАСТЬ II
    
       У прынцыпе, гэтыя дадзеныя з’яўляюцца толькі прыблізнымі, бо ўвесь час Праўленне зямляцтва імкнулася ўдасканаліць улік сваіх членаў. Але трэба звярнуць увагу на тое, што ў смаленскія навучальныя ўстановы штогод усё менш і менш прымаліся выхадцы з «непралетарскіх» слаёў насельніцтва, сярод якіх вельмі часта аказваліся як раз гараджанеяўрэі.
       Вельмі характэрным з’яўляецца той факт, што сярод членаў беларускага зямляцтва былі і ўраджэнцы Смаленскай губерні. Так, у 192627 навучальным годзе такіх асобаў было 13, а праз год ужо 31, што можа быць сведчаннем пашырэння беларускай ідэнтычнасці сярод смаленчукоў.
       У складзе зямляцтва былі і студэнты родам з Заходняй Беларусі. Так, 5 чэрвеня 1926 г. у «Развёрстцы месцаў на беларускія аддзяленні рабфакаў» адзначалася, што Таварыству палітэмігрантаў Заходняй Беларусі выдзялялася 10 месцаў на смаленскім рабфаку⁴⁹. У 192627 годзе ў зямляцтве з ліку ўраджэнцаў Гродзенскай губерні было 7 чалавек, у той жа час з Віленскай губерні — толькі 2 студэнты.
       Праз год колькасць выхадцаў з заходніх паветаў Беларусі павялічваецца на 6 чалавек. Наяўнасць заходніх беларусаў у шэрагах беларускіх студэнтаў можа быць растлумачана. Канешне, мы не можам высветліць усіх абставінаў, якія вымусілі беларусаў прыехаць у Смаленск і там далучыцца да землякоў з усходу: хтосьці з ліку заходніх беларусаў здаўна знаходзіўся ў Расіі ці Савецкай Беларусі і быў «заходнікам» толькі па паходжанні, а хтосьці апынуўся ў губернскім цэнтры не па сваёй волі. У апошнім выпадку эміграцыя моладзі з польскай тэрыторыі заключалася ў сацыяльных і палітычных прычынах. Прыналежнасць да КПЗБ, сапраўдныя і ўяўныя поспехі нацыянальнага будаўніцтва ў БССР, нацыянальны ўціск, і проста недаступнасць польскай вышэйшай адукацыі памножаныя на савецкую прапаганду — усё гэта спрыяла з’яўленню у Смаленску «закардоннікаў» ці, як яны праходзяць па дакументах зямляцтва, «эмігрантаў з Польшчы».
        «Летом, лесистыми дорогами и болотами, скрываясь от полиции и жандармов, пробиралась крестьянская белорусская молодёжь в Советскую Белоруссию для поступления в университет» — так маляўніча апісваў савецкі часопіс ахвяры заходнебеларускай моладзі на ніве адукацыі⁵⁰. Верагодней за ўсё, эмігранты трапілі ў Смаленск у асноўнай сваёй масе не выпадкова, а па адмысловым накіраванні ўрада, бо, як правіла, перабежчыкаў з Захаду не пакідалі ў памежнай Беларусі, а імкнуліся накіраваць углыб краіны.
       Што тычыцца сацыяльнага складу членаў зямляцтва, то тут трэба заўважыць, што дадзеныя аб сацыяльным паходжанні студэнцтва з’яўляюцца давол! ўмоўнымі і іх вельмі цяжка праверыць. Тое было звязана з пашыранай практыкай хаваць сваё сапраўднае сацыяльнае паходжанне, таму інфармацыю аб паходжанні членаў смаленскай суполкі трэба прымаць з пэўнай доляй асцярожнасці, нягледзячы на тое, што дакументы сцвярджаюць аб рабочасялянскай большасці. Некаторыя студэнты, асабліва яўрэі, былі жыхарамі гарадоў і мястэчак і, адпаведна, дзецьмі мяшчан і службоўцаў. Усяго ў 192728 навучальным годзе гараджан у зямляцтве было 12 чалавек.
       Для нас даволі цікавым пытанием з’яўляецца партыйная прыналежнасць членаў зямляцтва і, наогул, іх заангажаванасць на той час у савецкую палітыч134
    
       БЕЛАРУСИ! НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУ PH IЦКІ РУХ НА СМ АЛ ЕНШЧ ЫНЕ (1 92030я гг.) ную сістэму. Вядома, што ў 192627 навучальным годзе 38 беларусаў ці 33% ад агульнай колькасці членаў зямляцтва з’яўляліся членам! ВЛКСМ, 12 (10%) — кандыдатамі ў члены ВКП(б), 9 (8%) — членамі ВКП(б) і 2 (1,7%) — членам! КПЗБ. На наступны год колькасць камсамольцаў павялічылася да 65 (41%) чалавек, членамі ВКП(б) былі запісаны 34 (22%) чалавекі, а кандыдатам ў ВКП(б) быў толькі адзін чалавек⁵¹.
       Камсамольцы і партыйныя студэнты пераважна з’яўляліся навучэнцамі мясцовага рабфаку пры СДУ і Саўпартшколы, што насіла тады фактычна абавязковы характар для адзначаных вышэй катэгорый навучэнцаў. Членства ў Камуністычнай партыі і Камсамоле не толькі з’яўлялася паказчыкам палітыкаідэалагічнай арыентацыі моладзі, але было і першай прыступкай для кар’ернай лесвіцы, істотнай дапамогай ў вучобе.
       Павелічэнне колькасці камсамольцаў і партыйных членаў зямляцтва палягае, як паказвалася на прыкладзе студэнтаўяўрэяў, у агульнай палітыцы, якую праводзіла савецкая улада ў сферы вышэйшай адукацыі. Так, на працягу 1920х гг. у Смаленскім дзяржаўным універсітэце праводзілася кампанія па «пралетарызацыі» студэнцтва, тэмпы якой паскараюцца ў 1929 г. у сувязі з агульнай зменай унутрыпалітычнага курсу краіны. 3 мэтай узмацніць прыток у ВНУ рабочасялянскай моладзі і абмежаваць колькасць выхадцаў з «буржуазных» слаёў, урадам СССР была выдадзена вялізная колькасць загадаў і пастаноў.
       Яшчэ 2 жніўня 1918 г. быў выдадзены загад У I. Леніна, ліквідаваўшы прывілеі «буржуазнадваранскага саслоўя» на вышэйшую адукацыю. У распрацаванай Леніным пастанове СНК «О приёме в высшие учебные заведения РСФСР» было указана, што на першае месца павінны былі быць прыняты «лица из среды пролетариата и беднейшего крестьянства», якім на вучобу выдзяляліся стыпендыі⁵². На думку афіцыйнага гісторыка тых часоў М. Пакроўскага, новы склад студэнцтва забяспечваў «определённый минимум марксизма и практицизма в ... преподавании»⁵³.
       Што тычыцца Смаленска, то рух па наданні мясцоваму універсітэту больш «адпаведнага» сацыяльнапалітычным рэаліям выгляду паступова прыносіў свае плады. Для таго, каб праводзіць тую палітыку у масах студэнцтва, пры СДУ быў створаны так званы рабочы факультэт ці рабфак. Згодна А. В. Луначарскаму, рабфакі, якія з’явіліся ў Расіі ў 1919 г„ былі свайго рода «пажарнымі лесвіцамі», прыстаўленымі да вокнаў вышэйшых навучальных устаноў, каб па іх маглі падымацца выхадцы з рабочага і сялянскага асяродкаў.
       Асноўнай мэтай рабфакаў з’яўлялася дапамога рабочым без спецыяльнай адукацыі ў падрыхтоўцы да ўступных выпрабаванняў у ВНУ Тое было накіравана, як пазначалася вышэй, на «пралетарызацыю» універсітэта і адбывалася ў рэчышчы афіцыйнай палітыкі, якая ставіла сабе задачу ачысціць ВНУ краіны ад «варожых элементаў».