Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
Справы ў зямляцтве ішлі актыўна і ў снежні 1927 года, сабраўшыся на новае пасяджэнне, студэнты абмяркоўвалі ўласныя дасягненні. Запланаваны раней вечар, як і патрабавалася, быў падрыхтаваны дзеля ўсіх беларусаў горада. Драматычным гуртком, распачаўшым сваю працу, была пастаўлена п’еса Янкі Купалы «Прымакі». Пасля п’есы было выступление музычнага гуртка, дэкламацыя і «скокі». 3за абмежаванасці сродкаў, арганізатары вымушаны былі браць па 5 капеек за білет, каб аплаціць памяшканне і музыку. Білеты былі разасланыя па тэхнікумах, трапілі і ў Смаленскі ўніверсітэт, так што колькасць прысутных была даволі значная.
Зноў пачалася праца гурткоў пад патранажам беларускага зямляцтва. Кіраўніком драмгуртка назначылі студэнта Медыцынскага тэхнікума Івана Хацкевіча, якому даручалася зрабіць аб’яднанне дробных суполак Саўпартшколы, рабфаку і тэхнікумаў у адзіны буйнейшы сталы гурток.
У сувязі з тым, што сярод членаў зямляцтва былі асобы, якія жадалі прыняць удзел у працы «спеўнага» гуртка, скарбніку зямляцтва А. Караськову было даручана ўзначаліць адпаведную працу і распачаць запіс.
Традыцыя арганізацыі вечароў у зямляцтве не спынілася на пастаноўцы купалаўскіх «Прымакаў», і студэнты амаль адразу прыступілі да рэпетыравання п’есы Францішка Аляхновіча «Калісь». Даследчык Юры Чудзін здзіўляўся такім паводзінам студэнтаў, бо аўтар п’есы ужо другі год знаходзіўся у Салавецкім лагеры⁶¹. Падаецца зусім непраўдападобным, што актывісты зямляцтва нічога не ведалі пра арышт драматурга, бо пра гэта пісала не толькі савецкая, але і замежная прэса. Верагодна, беларуская моладзь такім чынам выказвала свой пратэст супраць арышту вядомага беларускага дзеяча, спадзяючыся на недасведчанасць смаленскай адміністрацыі.
Пасля зімовых канікулаў 1928 года актыў зямляцтва падсумоўваў зробленае. Студэнты адзначалі працу Івана Хацкевіча, які мусіў інтэнсіфікаваць работу драматычнага гуртка і працягваць правядзенне яго заняткаў. А. Караськову, прызначанаму кіраўніком харавога гуртка, было даручана неадкладна правесці арганізацыйную працу, якую ён амаль сарваў сваім бяздзеяннем, а таксама скласці стабільныя спісы жадаючых спяваць і вызначыць дзень рэпетыцый. Праўленнем зямляцтва прапаноўвалася наняць прафесійнага хормайстра па прозвішчы Ратнер з аплатай 20 рублёў у месяц за 20 гадзін. Наймалі Ратнера тэрмінам на 4 месяцы. За гурток беларусазнаўства, якому таксама збіраліся наняць платнага кіраўніка, адказным прызначаўся студэнт рабфака В. Клім.
У 1928 годзе праца па арганізацыі гурткоў начала канчаткова наладжвацца, праўда, адказныя за гурткі працавалі не з аднолькавым імпэтам. Іван Хацкевіч да лютага 1928 г. толькі зладзіўся прыняць 33 студэнты, у той час калі Клім скардзіўся на малую актыўнасць рабфакаўцаў на беларусазнаўчай ніве. Лепш справы ішлі ў кіраўніка беларускага хору Караськова, які паспеў прыняць у яго шэрагі 26 ахвотных, і праводзіў з навучэнцамі рэгулярныя заняткі.
139
ЧАСТЬ II
На думку студэнтаў, беларуская культурніцкая праца мусіла быць прыкметнай, таму ў Бюро зямляцтва зноўузнікае ідэя арганізацыі чарговага беларускага вечару. Арганізацыйная частка мерапрыемства была даволі хутка здзейснена, а сам вечар быўзапланаваны на 4 сакавіка 1928 г. Рэгламент вечару ўключаў падрыхтаваную драматычным гуртком п’есу «Чырвоныя кветкі Беларусі», затым ішла чарга беларускага хору. У фінале вечара павінны быў таксама адбыцца канцэрт арганізаванага зямляцтвам струннага гуртка. На мерапрыемства зямляцтва адпускала 10 рублёў і нарыхтавала 400 білетаў⁶².
Як сведчаць дакументы, студэнты Смаленскага ўніверсітэта даволі прыхільна сустрэлі ініцыятыву беларусаў і станоўча ацанілі вечар. Не адбышлося, праўда, без накладак, бо заключны выступ струннага гуртка так і не адбыўся, і, як скардзіўся кіраўнік драматычнай трупы, блага абстаяла справа з грымёрам, якога ён сам і замяніў. Таксама прысутныя заўважылі і не зусім упэўненыя паводзіны студэнтаў на сцэне, да якой акторыаматары не здолелі прызвычаіцца зза адсутнасці рэпетыцыйнага памяшкання.
У працы гурткоў назіралася і пастаянная ратацыя кадраў. Так, з прычыны таго, што хармайстар Ратнер дрэнна спраўляўся са сваімі абавязкамі, з ім разлічваліся і перадавалі гурток новаму кіраўніку — Івашчанку. Усевалад Ганчароў, прыроджаны кіраўнік і шчыры актывіст беларускай справы, здолеў дамовіцца з новым кіраўніком аб аплаце, якая не перавышала 20 рублёўу месяц за 16 гадзін заняткаў.
Працы гурткоў, па словах Усевалада Ганчарова, увесь час замінала адсутнасць Беларускага клуба ці нават асобнага памяшкання для заняткаў. Беларусь! ўвесь час шукалі выйсце з такой сітуацыі і праводзілі свае мерапрыемствы то ў памяшканні Латышскага клуба, то ў залі Саўпартшколы.
У красавіку 1928 г. зямляцтва вырашыла паставіць пытанне перад Нацменам Смаленскага губана аб водпуску яму асобнага памяшкання. Да таго ж, Бюро вырашыла звярнуцца ў Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, каб тое выслала накладным плацяжом ў Смаленск літаратуру, патрэбную для працы хора і драматычнай студыі: 2 беларускія спеўнікі М. Равенскага і У Тэраўскага, а таксама новыя беларускія п’есы.
Перад канцом 192728 навучальнага года студэнты планавалі арганізаваць новы, выключна ўнутрыбеларускі вечар, прымеркаваны да перавыбараў Праўлення зямляцтва, якія мелі адбыцца 14 кастрычніка 1928 г. Падобныя ўнутрыбеларускія вечары ўжо ладзіліся зямляцтвам і мелі сярод студэнтаў вялікі поспех. Вядома, што 5 снежня 1926 года ў Саўпартшколе зямляцтва правяло вечарыну да 20годдзя літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа, на якой чытаўся даклад аб творчасці паэта, дэкламаваліся ягоныя вершы і гучалі спевы.
Распрацоўка праграмы новага вечара была як і раней даручана культкамісіі зямляцтва, а сакратар арганізацыі М. Цішкевіч павінны быў дамовіцца наконт памяшкання ў Саўпартшколе. Будучы медык Іван Хацкевіч, а па сумяшчальніцтве галоўны рэжысёр зямляцтва, зноў браўся рэпетаваць п’есу, а кіраўнік хора Івашчанка дапамагаў яму ў сваім накірунку.
На агульным сходзе студэнцтва, які адбыўся на 6 дзён пазней запланаванага тэрміна, старшыня арганізацыі рабіў агляд дзейнасці Праўлення зямляцтва за 192728 н.г. У адрозненні ад афіцыйнай справаздачы, накіраванай 140
БЕЛАРУСИ! НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (1 92030я гг.)
Смаленскім зямляцтвам у ЦБПС у Мінску, у прамове Ус. Ганчарова нічога не было сказана пра гурток беларусазнаўства, які, хутчэй за ўсё, студэнтам так і не ўдалося хоць раз нармальна сабраць. Па словах старшыні, драматычным гуртком за год дзейнасці было пастаўлена 4 п’есы, студэнцкі беларускі хор выступаў 3 разы. Былы глава Беларускай секцыі ў чарговы раз скардзіўся на адсутнасць добрых кіраўнікоў, цякучасць асабовага складу гурткоў, а таксама адсутнасць сталага памяшкання.
Вядома, што Праўленне зямляцтва ўвесь час займалася таксама пытанием арганізацыі літаратурнага гуртка, але працаваць у ім жадаючых не было. У канцы 1920х гг. у Смаленску пражываў высланы з Беларусі Алесь Дудар, а па справах адкрыцця філіі «Маладняка» ў Смаленск у 1925 г. прыязджаў пісьменнік Іларый Барашка, які сустракаўся з Ус. Ганчаровым. У газетах і журналах БССР пачатку 1926 г. ужо гаварылася аб яе існаванні ў горадзе, хоць прамых сведчанняў пра гэта не выяўлена. Праз некалькі гадоў, студэнт Ганчароў зноў спрабуе арганізаваць літаратурную суполку, але і на тэты раз яго імкненні нічым не скончыліся.
Відавочна, што праца ў літаратурным гуртку патрабавала ад студэнтаў асаблівага таленту, які не так часта сустракаецца. Ад моладзі патрабаваўся і даволі высокі інтэлектуальны ўзровень разам з выдатнай падрыхтоўкай.
Што тычыцца апошняй, то карціна тут была даволі песімістычнай. Новая палітыка прыёму ў ВНУ прамым чынам адбівалася на акадэмічных стандартах і ўзроўні смаленскіх студэнтаў, у тым ліку беларусаў. Дыскусіі ў партыйнай ячэйцы Медыцынскага інстытута, які быў створаны ў 1930 годзе на базе адпаведнага факультэта СДУ, праліваюць пэўным чынам святло на гэтую праблему. Так, на снежаньскай нарадзе партячэйкі 1930 года сцвярджалася, што сапраўдная карціна акадэмічнай паспяховасці студэнтаў была сумная, хоць па статыстыцы колькасць праваліўшыхся студэнтаў на паперы і зменшылася.
Выкладчыкі Смаленскага медінстытута баяліся канфліктаваць са студэнтам!, не выдзяляючы паспяховых ад асноўнай масы. У інстытуце паранейшаму захоўваўся брыгадны метад, але было зразумела, што ён сябе не апраўдваў, і вёў да катастрафічнага зніжэння ўзроўню адукацыі. Рэзалюцыя партыйнага Бюро сцвярджала аб неабходнасці індывідуальных экзаменаў для кожнага студэнта, бо брыгадны метад змяншаў адказнасць асобна ўзятага навучэнца.
Акрамя зніжэння ўзроўню падрыхтоўкі студэнтаў, зніжаўся і навуковаакадэмічны ўзровень навучальнай установы, бо ў міжваенны перыяд склалася традыцыя распрацоўваць толькі тыя навуковыя праблемы, якія дапамагалі бы ў рашэнні народагаспадарчых задач⁶³. Акадэмічная работа была ўвесь час дэзарганізавана ў сувязі з пастаяннымі адпраўкамі камсамольцаў і іншых актывістаў па заданні партыі ў сельскую мясцовасць. Гэта было звязана з папулярнай у той час ідэяй аб тым, што «акадэмізм плюс навыкі ў практычнай грамадскай працы даюць патрэбнага нам спецыяліста»⁶⁴.
Адсутнасць кворуму на занятках шмат у чым тлумачылася «сацыяльнай актыўнасцю» студэнцтва, удзел у якой даваў моладзі «перавагу па ўсіх лініях (стыпендыя, праца пасля сканчэння навучальнай установы, розныя льготы і г.д.)». Як адміністрацыя універсітэта, так і партыя гралі ролю ў дэзарганізацыі 141
ЧАСТЬ II
заняткаў, часта праводзячы ў іх час нарады і мітынгі. Дысцыпліна таксама была не на самым высокім узроўне. Былі выпадкі, асабліва на рабфаку, калі студэнты грубіянілі выкладчыкам ці адмаўляліся адказваць на іх пытанні. Норавы сярод студэнцтва таксама былі часта даволі нізкага кшталту. Былі выпадкі, калі студэнт не ведаў на настаўніка якога прадмету, якой школы вучыўся.
Зразумела, што знайсці шмат літаратараў сярод студэнтаў «ад сахі» было даволі праблематычна, хоць зямляцтва не пакідала сваёй ідэі арганізаваць новыя гурткі, у тым ліку і гурток студкораў.
Імкненне Ус. Ганчарова падрыхтаваць уласных беларускіх карэспандэнтаў было звязана як з агульнай модай 1920х гг. на аматарскую журналістыку, так і даволі утылітарнай мэтай інфармавання насельніцтва аб беларускай справе на Смаленшчыне. Да таго ж, грашовая падмога ў выглядзе ганарараў за дасланыя артыкулы таксама не была бы для студэнтаў залішняй.