Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
У пачатку XVI стагоддзя агульная памежная лінія была змененая, што сталася вынікам маскоўскалітоўскіх войнаў.
«Лист перемирия вечного» між Літвой, у якой на час падпісання княжыў Казімір Ягайлавіч, і Маскоўскай дзяржавай, дзе на стале знаходзіўся Васіль Васільевіч, ад 31 жніўня 1449 г. сцвярджае:
«.. а в отчину брате и твоею и моей брати молодшей во всё твое великое княжение, ни в Смоленск, ни во все Смоленские места, что из давна к Смоленску потягло, не вступатися; а тобе Казимиру ... не вступатися в мою отчину, ни во всё мое Великое княжение, ни в мое брати молодшое отчины и во Ржеву с волостьми по озеро по Орлице на полы, по озеро по Плотинцо, по Красный Борок, по Баранью речку, на верх Белейки, по Белейке на Поникл, на верх Сизки, с берёзы на мох, со мху на верх Осухи... А которые волости или оброки потягнули Новгородские к Литве из давна, и мне Князю Великому в то не вступатися по давному».
111
ЧАСТЬ II
Грамата аб перамір’і ад 25 сакавіка 1503 г., якой папярэднічаў маскоўскалітоўскі ўзброены канфлікт, пералічвала ў сваім тэксце тое, што ўдавалася пакуль утрымліваць ВКЛ:
«... нашых земель Александра... волостей Мозыря, Буйча, Брягина, Речицы, Горволя, Стрешина, Чичерска, Пропойска, Могилёва, города Мстиславля с волостьми, города Кричева с волостьми, города Смоленска, и волостей Рославля, Иванкова, Прудов, Белина, Ельни, Ратщина, Новоселья, Свидита, Жереспера, Поречья, Нежады, Руды, Мушкович, Ветлицы, Щучья, города Витебска, волостей Бруса... Свята, Озерища...».
У 1512 годзе, пад час чарговай вайны з Маскоўскім княствам, ВКЛ згубіла Смаленск, які будзе каля ста гадоў знаходзіцца ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1520 г. пачаліся перамовы, у выніку якіх мяжа 1508 года была зацверджана. Новая «смаленская граніца» пачыналася паміж Дзвіной і Каспляй, далей ішла ў паўднёваўсходнім напрамку, уздоўж Дняпра, вусця Мярэі і да ракі Іпуць, дзе ізноў паўтарала ранейшую мяжу.
Праз 60 гадоў, паводле ЯмЗапольскага міра ВКЛ вярнула сабе назад горад Вяліж з воласцю, а згодна Дэўлінскаму перамір’ю 1619 года Смаленская зямля зноў стала часткай Вялікага Княства Літоўскага. Аднак у складзе Рэчы Паспалітай згаданыя тэрыторыі доўга не пратрымаліся. У выніку вайны 16541667 гадоў Смаленскі край быў заняты маскоўскімі войскамі і больш ніколі не выпадаў зпад расійскага трона.
Як адзначаў П.Федароўскі, геапалітычнае становішча Смаленскай зямлі вызначалася трыма фактарамі, якія ўплывалі на лёсы гэтай тэрыторыі: этнаграфічным адрозненнем дзвюх яе палоў — паўночнаўсходняй і паўднёвазаходняй; нявызначанасцю межаў і,адпаведна, напружанасцю памежных адносінаў; а таксама эканамічнай залежнасцю ад суседзяў².
У 17 ст. войны за Смаленск і памежныя землі спыняюцца, а загаданая тэрыторыя паволі ўключаецца ва ўнутранарасійскі эканамічны зварот.
У складзе Расейскай імперыі Смаленшчына ўяўляла сабой асобную губерню, а з 1708 года яе тэрыторыя была падзелена на паветы. У 1775 годзе на базе «учреждения о губерниях» было ўтворана Смаленскае намесніцтва з падзелам яго на 12 паветаў. Акрамя пяці ўжо існаваўшых гарадоў: Смаленска, Дарагабужа, Вязьмы, Белага, Рослаўля — былі зацверджаны сем новых: Парэчча, Ельня, Сычэўка, Каспля, Красны, Рупосаў і Гжацк, хоць праз два гады замест Рупосава горадам была абвешчана Юхноўская падманастырная слабада, а замест Касплі — сяло Духаўшчына. У 1796 годзе ўсе намесніцтвы былі перайменаваны ў губерні. У 1797 годзе, пасля чарговай адміністрацыйнай рэформы, Красны, Ельня і Духаўшчына былі пераўтвораны ў заштатныя гарады, а іх паветы далучаны да іншых паветаў Смаленскай губерні.
У 1802 годзе былое адміністратыўнае драбленне на 12 паветаў было ўзноўлена. Сярод паветаў Смаленскай губерні былі наступныя:
Павет Памер у кв. в.
Бельскі 9674,8
Рослаўскі 5509,6
112
БЕЛАРУСИ! НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУPHIЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (192030я гг.)
Парэцкі 5128,1
Ельнінскі 4319
Духаўшчынскі 3710,8
Юхноўскі 3593,8
Гжацкі 3447,9
Дарагабужскі 3357,5
Смаленскі 2824,2
Вяземскі 2722,7
Сычэўскі 2558,9
Краснінскі 2403,8
Акрамя падзелу на наветы, у той час існавала і драбленне на больш дробныя па памерах тэрытарыяльнаадміністратыўныя адзінкі: станы, воласці, акругі і «сельские общества».
У другой палове XIX — пач.ХХ стст. Смаленская губерня межавала на поўначы і паўночным ўсходзе з Цвярской, на ўсходзе — з Маскоўскай і Калужскай, на поўдні — з Чарнігаўскай і Арлоўскай, на захадзе — з Магілеўскай, Віцебскай і Пскоўскай губернямі.
У той час межы Смаленскай губерні ў крыніцах вызначаліся неаднолькава і, пэўна, самымі дакладнымі звесткамі будуць матэрыялы вайсковатапаграфічнага дэпо, якія ацэньваюць плошчу губерні ў 49,073 кв.в.
Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў, пачаўся злом старога дзяржаўнага апарата і, адпаведна, старога тэрытарыяльнаадміністрацыйнага падзелу Смаленскай губерні. Дэкрэтам СНК ад 27 студзеня 1918 г. «О порядке изменения границ губернских, уездных и прочих» зацвярджалася права, згодна якому мясцовыя саветы маглі самастойна ствараць новыя адміністрацыйныя ці эканаічныя адзінкі³.
У верасні 1918 года была створана так званая Заходняя Камуна, у склад якой пераходзілі Віцебская, Магілёўская, Смаленская, Мінская, Віленская губерні з цэнтрам у Смаленску.
Тое адміністратыўнае дзяленне трывала непрацяглы час, бо ў мэтах ўпарадкавання адносінаў савецкіх органаў між сабой, 23 снежня 1918 г. УЦВК пастановай «Об областных объединениях» стваралася часовае ЗаходнеАбласное аб’яднанне, у якое ўваходзіла і былая Смаленская губерня. Перад гэтым, на II з’ездзе Саветаў Заходняй вобласці, які адбыўся ў Смаленску 1014 красавіка 1918 г„ з Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Смаленскай губерняў была створана агульная адміністрацыйная адзінка — Заходняя вобласць з цэнтрам у Смаленску.
У рашэнні з’езда было запісана, што губерні Смаленская, Мінская, Магілёўская і Віцебская, як губерні непрамысловыя, але геграфічна блізкія, натуральна імкнуліся адна да другой, утвараючы «адзінае цэлае — Заходнюю вобласць»⁴.
Заходняя вобласць (з верасня па снежань 1918 г. — Заходняя камуна) з цэнтрам у Смаленску ўключала ў сябе 25 паветаў. 3 іх 12 паветаў Смаленскай губерніі, 8 паветаў Магілёўскай губерніі, 5 паветаў Віцебскай губерніі.
113
ЧАСТЬ II
3031 снежня 1918 г. у Смаленску адбылася VI ПаўночнаЗаходняя абласная партыйная канферэнцыя, якая абвясціла стварэнне самастойнай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якая ахоплівала сабой і Смаленскую губерню. У пачатку студзеня 1919 г. рэспубліканскія партыйныя і савецкія органы БССР пераехалі са Смаленска ў Мінск. А ў сувязі са стварэннем 2 лютага 1919 г. ЛітоўскаБеларускай ССР Смаленская губерня была выведзена са складу Беларусі і зноў увайшла ў склад РСФСР.
У 1920я гады смаляне церпяць пастаянныя перакройванні сваей мяжы.
Згодна сакавіцкаму перапісу 1923 г., усяго насельніцтва паветаў Смаленскай губерні складала 2.272.358 чалавек, або 47 жыхароў на 1 вярсту. Сельскія жыхары аб’ядноўваліся ў 1150 сельсаветаў, якія былі найменшай тэрытарыяльнаадмінстрацыйнай адзінкай ў рэгіёне.
Наяўнае насельніцтва гарадоў налічвала 170 973 асобы, якія пражывалі як у павятовых цэнтрах, так і галоўным горадзе губерні⁵.
Згодна «Всесоюзной перенеси населения 1926 года» Смаленская губерня складалася з наступных паветаў:
1. Смаленскага
2. Бельскага
3. Вяземскага
4. Гжацкага
5. Дзямідаўскага
6. Дарагабужскага
7. Ельнінскага
8. Рослаўскага
9. Сычэўскага
10. Ярцаўскага
Параўнальна з 1922 г., колькасць паветаў скарацілася, бо ў сувязі з узбуйненнямі БССР і тэрытарыяльнаадміністрацыйнай перабудовай, Мсціслаўскі, Красненскі і Духаўшчынскі паветы былі скасаваны⁶.
Паветы падзяляліся на воласці, прычым, шэраг былых воласцяў Віцебскай, Магілёўскай і Калужскай губерняў уваходзілі ў склад Смаленскай губерні, а потым і вобласці.
Тэрыторыя Смаленскай губерні ў 1926 г. заставалася той жа і гэтак жа кіравалася, як гэта было ў 1922 годзе. Так будзе да 1929 г„ хоць заходнія межы з Беларуссю былі канчаткова ўсталяваныя яшчэ ў 1926 г⁷.
Насельніцтва Смаленскай губерні ў 1926 годзе (2.292.589 чалавек) было на 2,64 % вышэй узроўня 1920 года.
Гарадское насельніцтва губерні ўзрасло толькі на 9,8% у параўнанні з 1923 годам. Гэта было некалькі ніжэй, чым у сярэднім па Расіі. Узятыя разам, усе гэтыя лічбы паказваюць вызначаныя тэндэнцыі за 19221926 гады. Росквіт стаў выяўляцца ў больш спакойнай атмасферы, якая ўсталявалася з канца 1922 года.
Рух армейскіх частак, як гэта было ў 19141921 гадах, спыніўся, а эканамічныя саступкі пачыналі аказваць сваё ўздзеянне на сялянства, адносная бяспека якога знаходзіла свой выраз у вельмі высокім узроўні нараджальнасці.
114
БЕЛАРУСИ! НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (192030я гг.)
Так, у 1916 г. колькасць насельніцтва ў сялянскіх гаспадарках Смаленскай губерні складала 1.855.014 чалавек, 1923 г. — 1.972.799 чалавек, а праз год, 1924 г., ужо 2.078.669 сталага сельскага насельніцтва⁸.
3 іншага боку, адносна нізкі прырост насельніцтва горада Смаленска, дзе перапіс зафіксаваў 70.247 жыхароў абодвух палоў, казаў пра тое, што яго прамысловая база была яшчэ больш хісткай, чым у яго гіганцкага суседа на паўночным усходзе — Масквы.
На 1 ліпеня 1925 г. у губернскім цэнтры працавала ўяго толькі 3100 прамысловых працоўных, на якіх даводзілася 366 служачых⁹.
У 192030я гг. індустрыяльнае развіццё рэгіёна паўплывала на рост колькасці гарадскога насельніцтва. За перыяд з 1926 па 1939 г. яго прырост у Смаленскай вобласці склаў прыкладна 166168%. Так, у 1926 г. у гарадах Смаленскай вобласці пражывала 270.466 чал. (9 % ад усяго насельніцтва), а ў 1939 г. — 448.044 адпаведна (16,7%). У 192030я гг. інтэнсіўна развіваўся г. Смаленск, але ў цэлым у рэгіёне абсалютна пераважала сельскае насельніцтва.
Аднак у Магілёўскай вобласці яго ўдзельная вага ў канцы 1930х гг. быў ніжэй і складаў 77,4%, тады як у Смаленскай — 89,5%.
Згодна «Усесаюзным перапісам насельніцтва 1926 г.», на Смаленшчыне ўдзельная вага рускіх складала 96,6%, адлюстроўваючы тым самым працэс асіміляцыі беларускага насельніцтва.