Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
Як адзначаў В.М. Кабузан, частка беларускай этнічнай тэрыторыі, у тым ліку большая частка Смаленскай губерніі, аказалася ў складзе Расіі ў выніку асіміляцыйных працэсаў¹⁰.
У разгляданы перыяд працэсы мадэрнізацыі на тэрыторыі беларускарасійскага памежжа ўступалі ў стадыю развіцця. Нягледзячы на некаторае павелічэнне колькасці гараджан, абсалютная большасць насельніцтва пражывала ў сельскай мясцовасці і было занята ў аграрным сектары эканомікі. Пры несумнеўных поспехах узровень пісьменнасці і адукацыі насельніцтва яшчэ не адпавядаў запатрабаванням эканомікі і культуры. Па ўзроўні пісьменнасці і адукацыі сельскага насельніцтва яшчэ адставала ад гарадскога. Гэта ў значнай ступені стрымлівала і этнакультурныя працэсы ў рэгіёне.
Насельніцтва і этнічныя працэсы
Ужо ў другой палове XIX ст. у літаратуры вяліся спрэчкі наконт этнічнай прыналежнасці насельніцтва Смаленскай губерні. Значная колькасць даследчыкаў, грунтуючыся на асабістых даследаваннях, а таксама дадзеных статыстыкі і працах іншых навукоўцаў, адназначна залічалі Смаленскую губерню ў лік беларускіх. Так, I. Папоў у 1912 г. пісаў:
«Четыре губернии, лежащие в бассейне верхнего Днепра и его притоков, по истокам Немана и верхнему течению Западной Двины, — Витебская, Смоленская, Могилевская и Минская, — отличаются от остальных губерний России по населению и условиям хозяйства: это так называемые белорусские губернии»¹¹.
115
ЧАСТЬ II
Не рэдкімі былі і процілеглыя высновы: аўтар «Белорусского края» Г.П. Майкоў, напрыклад, прылічае да Беларусі толькі Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую губерні¹².
Неадназначнасць пытання заўважаў і М. ДоўнарЗапольскі. Ён пісаў:
«Смоленскую губ. совершенно несправедливо многие относят к центральным губ., между тем она, по устройству поверхности, географическому положению, почве и экономическому состоянию, а в особенности, по своему населению, как одна из Белорусских губ., несомненно, принадлежит к группе губ. Северозападного края. Это признают и такие маститые знатоки России, как Семёнов и др.»
Такім чынам, праблема этнічнай прыналежнасці насельніцтва Смаленшчыны застаецца дыскусійнай як у XIX, так і ў XX стст.
Калі казаць пра Пю палову XIX ст., то ў тэты час насельніцтва Смаленскай губерні падзяляюць на беларускае і вялікарускае, акрэсліваючы т.зв. «Великорусские» і «Белорусские» паветы. Паводле «Девятой ревизии», дадзеныя якой прыпадаюць на 1851 г., паветы Смаленскай губерні падзяляліся па этнічнай прыкмеце наступным чынам:
Великорусские: Белорусские:
Вяземский Смоленский
Юхновский Рославльский
Ельнинский Дорогобужский
Сычевский Бельский
Гжатский Духовщинский
Поречьский
Краснинский
Такія ж самыя дадзеныя дае «Сельскохозяйственная статистика Смоленской губернии», составленная Я. Соловьёвым:
«Смоленская губерния в этнографическом отношении делится на две неровные части. К первой принадлежит северовосточный угол губернии, то есть уезды: Вяземский, Юхновский, Гжатский, Сычевский и Бельский, с народонаселением великорусским. Все остальные уезды, стало быть, большая часть общего пространства губернии, населены жителями Белорусского племени»¹³.
Аналагічна вызначаюць этнаграфічную прыналежнасць паветаў Смаленшчыны і «Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба», выдадзеныя ў 1862 годзе:
«...в этнографическом отношении, Смоленская губерния может быть разделена на две части. К первой принадлежит северовосточный ее угол, уезды: Вяземский, Гжатский, Сычевский, Юхновский и большая часть Бельского, с населением Великорусского племени; ко второй принадлежат уезды: Смоленский, Краснинский, Духовщинский, Дорогобужский, Ельнинский, Рославльский и Поречьский, составляющие большую часть губернии с населением Бе14 лорусским» .
116
БЕЛАРУСИ! НАЦЫЯНАЛЬНА КУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (1 92030я гг.)
С. Максімаў указваў на геаграфічную адмежаванасць абодвух славянскіх народаў па водападзельным ўзвышшы «...где берут начало реки в одном только направлении в Днепр при посредстве Десны и Сожа». Водападзел быў «сустрэчным пунктам» вялікарускіх палехаў і смаленскіх беларусаў Рослаўскага, ЕльнінскагаіСмаленскагапаветаў. Даследчыкпісаў: «... рассмотренный теперь водораздел делит Смоленскую губернию на две части. В восточной остаются уезды Сычевский и Вяземский, и если мы присоеденим к ним Гжатский и Юхновский и восточную (наибольшую) часть Бельского, то таким образом отделим великорусскую Смоленщину. Затем уже всё остальное, далеко за политическую границу губернии, будет Белоруссия».
Паводле Максімава, Вязьма ўжо была «несомненновеликорусского» характара. Смаленск для Максімава выступаў у ролі «коренного белорусского города, главной столицы Кривичей, — Смоленска»¹⁵.
Характэрнай рысай беларускіх паветаў з’яўлялася нізкая шчыльнасць насельніцтва ў параўнанні з вялікарускімі паветамі. Даследчыкі Д. Шэндрык і М. ДоўнарЗапольскі выдзяляюць Вяземскае згушчэнне (чатыры ўсходніх павета Смаленскай губерні), якое служыла непасрэдным заходнім працягам маскоўскай густой паласы вялікарускага насельніцтва.
Паводле «Первой всеобщей переписи населения Российской империи 1897 г.» агульная колькасць мясцовых жыхароў, якія паказалі сваёй роднай мовай беларускую, складала 110 757 чалавек, або 6.61 % ад усяго ліку насельніцтва¹⁶.
Менавіта Перапіс 1897 г. праводзіў тоўстую рысу пад спрэчкамі вакол этнічнага аблічча Смаленшчыны, якія не суціхалі ў навуковай літаратуры напрацягу цэлага стагоддзя.
У тячоме XL, які аналізаваў дадзеныя па Смаленскай губерні, рэдактары адмыслова падкрэслівалі: «Таким образом Смоленская губерния может быть причислена по своему этнографическому составу к губерниям великорусским, но никак не белорусским, так как великоруссы более чем в 13 раз превосходят численностью белоруссов»¹⁷.
Згодна дадзеным 1897 г., вялікарусы складалі 91.65% усяго насельніцтва губерні, а беларусы, якіх у параўнанні з 1860мі гадамі стала ў 7 разоў менш, у асноўным былі засяроджаны ў Красненскім павеце, дзе яны налічвалі каля 90% жыхароў.
Па ўсёй губерні было запісана 947 826 беларусаў, галоўным чынам у заходніх паветах: Бельскім, Дарагабужскім, Ельнінскім, Красненскім, Рослаўскім і Смаленскім¹⁸.
Гэтыя лічбы адлюстроўваюць этнічныя працэсы, якія праходзілі на Смаленшчыне асабліва актыўна з 1860х гг. разам з мадэрнізацыяй эканомікі і сацыяльнай рэальнасці. Статыстычныя сведкі даказваюць адсутнасць беларускай свядомасці сярод вяскоўцаў, якія паступова пераходзілі на рускую мову, і, адпаведна, былі залічаны ў лік вялікарусаў.
Яшчэ з канца 17 ст. беларускае насельніцтва бесперапынна жыло ў цеснай сувязі з вялікарусамі, што нароўні з праваслаўным веравызнаннем і слабасцю эканамічнага развіцця ўплывала на неакрэсленасць ў беларусаў нацыянальнай свядомасці: «... одним словом — на этих окраинах естественным образом обликом Белорусского племени не мог окончательно и целиком выказаться,
117
ЧАСТЬ II
и соседи, так сказать, сами ещё не разобрались между собою. Скажем больше: они ещё сами себя не спознали в смысле самостоятельной племенной группы».
Трэба зазначыць, што вельмі складанай задачай з’яўляецца вызначэнне пэўнага этнасу, асабліва на яго этнічных межах. Гэта патрабуе ўсебаковага этнагеаграфічнага і параўнальнага этналінгвістычнага аналізу, уліку цэлага комплексу вызначальных прыкмет¹⁹.
Яшчэ не існуе адзінага погляду на тое, які элемент(ы) з’яўляецца галоўным у вызначэнні этнасу. Адным з пунктаў гледжання з’яўляецца тое, што найгалоўнейшым прызнакам этнасу з’яўляецца мова, асабліва ў даіндустрыяльны перыяд развіцця грамадства. Менавіта лінгвістычны аналіз быў характерным для вызначэння рассялення славянскіх народаў у XIX ст., уключаючы беларусаў.
Яшчэ ў 1875 г. А.Ф.Рыцціх у сваёй «Этнографической карте Европейской России» вызначае тэрыторыю на захад ад Дарагабужа і на ўсход ад яго, на захад і поўдзень ад Вязьмы, на захад ад Рослаўля, а таксама Парэчча і Смаленскі павет як беларускую этнічную тэрыторыю. Яшчэ раней, у 1863 г., Р.Ф.Эркерт таксама ўключаў тэрыторыю Смаленшчыны ў арэал беларускіх гаворак.
Найбольш жа грунтоўнымі даследаваннямі беларускай моўнай мяжы з’яўляюцца працы акадэміка Я.Карскага і т.зв. «Опыт диалектологической карты русского языка в Европе» пад рэдакцыяй Дурнаво, Сакалова і Ушакова.
Яўхім Карскі адзначаў, што ў Смаленскай губерні беларусы жывуць побач з вялікарусамі. Ён падкрэслівае, што беларуская мова мае шмат агульнага з паўднёвавялікарускай гаворкай, і таму вызначэнне мяжы між рускім насельніцтвам і беларусамі вельмі праблематычнае. Акадэмік вызначае наступные рысы беларусаў:
1) . Лад жыцця;
2) . Светапогляд і народная паэзія;
3) . Моўныя рысы.
Прычым моўныя рысы ў вызначэнні Карскага будуць самымі галоўнымі.
Наконт гаворак беларусаў Я.Ф. Карскі адзначае: «В Смоленской губернии граница белорусского племени идёт по меже между уездами Дорогобужским и Бельским, с одной стороны, и Юхновским, Вяземский и Сычевским — с другой; причём большая часть губернии населена белорусским племенем и лишь четыре восточных уезда (Юхновский, Вяземский, Сычевский и Гжатский) принадлежат южновеликорусскому наречию. Вообще, к востоку от Смоленска по железным дорогам (которых здесь много) белорусская речь уступает место великорусской, как это удалось мне наблюсти лично».
Такім чынам, Карскі залічае Бельскі, Дарагабужскі, Ельнінскі, Краснінскі, Парэцкі, Рослаўскі, Смаленскі паветы у лік тэрыторый, дзе дамінуе ці гучыць беларуская мова.
У адносінах да паўночных і ўсходніх межаў, Карскі і аўтары складзенага Маскоўскай дыялекталагічнай камісіяй «Опыта диалектологической карты русского языка в Европе» мелі пэўныя разыходжанні. «Опыт» адводзіць на поўначы для беларускіх гаворак толькі самую паўднёвазаходнюю частку Ржэўскага павета былой Цвярской губерні. Далей лінія праводзіцца амаль па самай мяжы былой Смаленскай губерні з Асташкаўскім паветам Цвярской
118
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНІЦКІ РУХ НА СМАЛЕНШЧЫНЕ (1 92030я гг.) губерні і Таропецкім паветам Пскоўскай губерні, трохі адступаючы ад яе на поўдзень і паўднёвы ўсход.