Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.
Выпуск 2
Памер: 200с.
Мінск 2013
85
ЧАСТЬ II
беларускім «ждж», зьмякчэньне зычных перад мягкімі гукамі ды навет цьвярдое «р».
Дарма, што Смаленшчына знаходзілася пад Расеяй больш, чымся якая іншая мясціна Беларусі (агулам бяручы 350 гадоў!) і страшэнна русыфікуецца яшчэ больш сяньня, аднак народ і тут захаваў галоўныя асаблівасці свае мовы. Тут варта прыгадаць і надрукаваныя ў часе вайны ў беларускай прэсе зацемкі, што да беларускіх усходніх прастораў («Раніца» № 43 /107/, за 15 лістапада 1942 г.).
Для высвятленьня стану беларушчыны ў Браншчыне і Смаленшчыне там знойдзем каштоўныя факты, якія падаў беларускі дзеяч, якому давялося ў 1941 г. колькі часу працаваць ва ўсходняй Беларусі. Паводля ягоных сцверджаньняў, найбольш зрусыфікаваныя гарады, але на сяле добра выявілася жывучасць беларускае мовы з усімі ейнымі асаблівасьцямі, прычым, лепш на паўдні як на поўначы:
«Браншчына ўся аж пад Арол захавала вельмі добра беларускую мову. Тут спатыкаюцца ўсе ейныя асаблівасьці... У Смаленшчыне — беларушчына так жа добра захавалася, хоць і не ўва ўсіх наветах (ува ўсходніх горш, як у заходніх). Цікава, што і самы Смаленск з моўнага гледзішча ня выглядае надта страшна. Людзі гавораць тут з паважна захаванымі асаблівасцямі беларускае мовы. Асабліва востра ўтрымалася аканьне і дзеканьне. Далей на поўнач беларушчына захавалася адносна добра аж да г. Белага. Гэта падцвердзіў нават адзін прафесарсмаленец, які добра ведае гэныя абшары».
Цікава, што і ў самай найноўшай літаратуры аб Смаленшчыне ёсьць багата фактаў, што сьцвярджаюць належнасьць яе да беларускага этнаграфічнага абшару.
Гэтак, прыкладам, прафэсар П. Чэрных да свае працы «Историческая грамматика русского языка» (изд. 2е, Учпедгиз, Москва, 1954 г.) дадаў Дыялектычную Мапу ўсходняславянскіх моваў. Паводля гэтае мапы, уся Смаленшчына і Браншчына аднесеныя да тэрыторыяў беларускае мовы.
Вельмі вымоўнае сьведчаньне беларускасьці Смаленшчыны мы маем і ў найноўшай працы ведамага нястомнага навукоўца ў галіне гістарычнай дыялекталёгіі ўсходняславянскіх моваў, вучня і паслядоўніка акадэміка А. Шахматава — прафесара Паўла Растаргуева (18811959). Яшчэ ў 1927 г. П. Растаргуеў выдаў каштоўную для навукі працу «Северскобелорусский говор», за якую ён тады атрымаў годнасць доктара філёлягічных навукаў.
У 1960 г. Акадэмія Навук СССР у Маскве пасмяротна выдала працу П. Растаргуева «Говоры на территории Смоленщины». Дэталёвае вывучэньне гаворак заходняй Смаленшчыны Растаргуеў асабіста праводзіўу 1929, 1930 і 1931 гг. Тады ён зрабіў багата запісаў і беспасярэдніх нагляданьняў. Асабістыя нагляданьні Растаргуеў падмацаваў адказамі на адмысловую «Анкету па гаворкам Смаленшчыны», якая была надрукаваная Навуковадасьледчым інстытутам моваў у Маскве і разасланая аўтарам па школах Смаленшчыны ў ліку 510 паасобнікаў.
У дадатак Растаргуеў дэталёва прааналізаваў багатыя дыялектычныя матар’ялы і супаставіў іх з дадзенымі архэялёгіі, гісторыі, гісторыі матар’яльнай
86
___________СМАЛЕНШЧЫНА АДВЕЧНАЯ ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ__________ культуры, этнаграфіі. Выкарыстаў ён і «Смаленскі этнаграфічны зборнік» Ул. Дабравольскага, рукапісныя матар’ялы Акадэміі Навук СССР і Рускае геаграфічнае грамады, як і іншыя матар’ялы. Гістарычнадыялекталягічнае даследванне прафесар Растаргуеў правёў навуковалінгвістычным мэтадам. Ён з усяго вялізарнага матар’ялу выбраў адно тыя факты, якія былі дасканала задакумантаваныя і мелі дакладны адрас асобы і мясцовасьці, дзе рабіліся запісы.
У гістарычнай частцы П. Растаргуеў азначыў Смаленшчыну як тэрыторыю, якую займалі смаленскія крывічы, і дыялектная мяжа якое праходзіць па моўнаму разьдзелу паміж беларускімі гаворкамі і сярэднявялікарускімі і паўднёвавялікарускімі гаворкамі. Тут, на Смаленшчыне, пачынаўся гістарычны стык беларускае мовы з расейскай. Старыя гаворкі смаленскіх крывічоў зьявіліся падставаю для беларускае мовы Смаленшчыны. Заходняя Смаленшчьша і да сяння захоўвае беларускі характар свае мовы, хацяж шматгадовы ўплыў расейскае школы, адміністраванне ў расейскай мове, адсутнасць беларускай кнігі і вылучнае карыстаньне расейскай літаратурай, радыё і тэатр робяць сваю справу ў сэнсе паступовай страты самабытных моўных рысаў.
Прафесар Растаргуеў паказвае, як у выніку перасяленьняў і мяшаньня насельніцтва на тэрыторыі Смаленшчыны, удзелу ў грамадзкім і палітычным сучасным жыцці на вёсцы і працы шматлікіх смаленцаў на фабрыках у Ярцаве, — русыфікацыя здабывае сабе ўсё больш смаленцаў. Некаторыя выснавы Растаргуева наводзяць на пэсымістычныя думкі. Падкрэсліваючы працэс моўных зменаў, дасьледчык піша аб тэндэнцыях моўнага руху ў бок расейскае мовы:
«Стан гэтых рысаў у гаворках Смаленшчыны гэткі, што можна гаварыць аб развіцці гаворак па шляху страты іхных карэнных беларускіх рысаў і замены іх расейскімі» (стар. 181).
Але сам аўтар пры гэтым адзначае адно тэндэнцыі працэса змены гаворак, але ён зусім не запярэчвае беларускую аснову іх, асабліва ў моўнагістарычным плане. Гэтаму сведчаньнем зьяўляецца вялізарны і каштоўнейшы матар’ял, прыведзены Растаргуевым на старонках гэтае кнігі, што да фанэтыкі, марфалёгіі, лексікі і сынтаксіса мовы смаленцаў. Цэлы шэраг цікавых фактаў моўных назіраньняў і запісаў гэтак і пераліваюцца і зіхацяць жывою беларушчынай, прыкладам ілюстрацыі да разьдзелу аб вакалізьме, дыссымілятыўнага аканьня, вымовы галосных у першым складзе перад націскам, кансанантызма, асабліва наяўнасьць беларускага г, пераход білябіяльнага «w» у «ў» або «у», пераважаньне формаў мінулага часу дзеясловаў з канчаткам на «ў» заместа «л», дзеканьне і цэканьне.
Багата цікавых арыгінальных беларускіх словаў Растаргуеў прывёў у альфабэтным парадку нязьменных словаў і скланяльных і спрагальных формаў. У разьдзеле словаўтварэньня нельга абыйсці міма тыпова беларускіх суфіксаў ёнак — Іванёнак, Пятронак, прозвішчы ад уласных імёнаў — Сцяпанчыкаў, Сілаенкаў, Марыянкоў.
Стары смаленец М. Палашонкаў з вёскі Надва Катынскага павету на Смаленшчыне расказаў Растаргуеву, як у пачатку 40х гадоў мінулага стагодзьдзя ён «прыстаў у прымні» і ажаніўся на гаспадаровай дачцы Ганне, прыняўшы прозвішча жонкі «Палашанька» ад імя Палаха — «Палаша». Вось жа мова гэ87
ЧАСТЬ II
тага смаленца нагэтулькі чыста беларуская, што можа больш вымоўнага прыкладу беларускасьці мовы смаленцаў і не патрабуецца. Наўсуперак некаторым выснавам, увесь фактычны матар’ял кнігі прафесара Растаргуева «Говоры на территории Смоленщины» цалкам падцвярджае нашыя думкі і навуковалінгвістычна падмуроўвае іх, стварае нашым выснавам неабвержаны фундамант.
Гэтак моцна народ трымаецца свае мовы нават там, дзе на зліквідаваньне яе было ўжыта безліч моцных сродкаў, як вылучна расейская школа, друк, тэатар, літаратура, прызнаньне за ўрадавую толькі расейскае мовы, гвалтоўная забарона ўсяго беларускага і пераслед тэрорам усялякае праявы беларушчыны.
Аднакжа ні змус, ні гвалт канчальна ня вынішчылі беларускае душы смаленца, бо ейныя асаблівасьці маюць моцныя традыцыі ў мінуўшчыне.
Паходзячы ад асноўнага беларускага плямяні крывічоў і жывучы праз стагодздзі ў ваднэй дзяржаве з усімі беларусамі, смаленцы не маглі ня мець аднае з імі мовы. Смаленскі беларус, пераважна селянін, гэткі, як і ўсе беларусы. Падставай ягонага быцця зьяўляецца здаровая земляробская праца. I хоць прырода не дала смаленцу багатае глебы, аднак стараннасць і ўпорыстасць ягонае працы на малаўраджайных глебах можа зьдзівіць.
Смаленскі селянін шмат перапрабаваў за жыцьцё заняткаў, часам адыходзіў ад зямлі на заработкі, але далей за сваю смаленскую краіну, далей за Парэчча, за дняпроўскія ды дзвінскія прыстані ён не вандруе і ня возіць. Урэшце ўсёж такі ён вяртаецца на сваю няўдзячную зямлю і ўкладае ў яе ўсю сваю сталую любасць да працы, цярплівасьць, упорыстасць, усе высілкі, і пад ягонымі працавітымі рукамі камяністыя і пяшчаныя глебы ператвараюцца ў шырокія нівы.
Не заўсёды зямля бывае ўдзячнай гаспадару за гэтую працу, і тады міжвольна складае ён сумную песьню:
Няма хлеба, солі, няма шчасьця, долі! Поле пусьцеець, I нечым сеяць.
Ня будзем жыці, Пойдзем блудзіці.
Але гэта толькі выява ягонага мягкага пяшчотнага беларускага характару з ягоным нахілам да лятуценнасьці, багатага ўяўленьня і фантазіі. Не пойдзе ён у свет блудзіць, бо ведае, што не ласкаю стране яго чужынец.
Чужая старана Тугою араная, Сьлязьмі паліваная.
Смаленскі селянін мае на запас і прыказкі: «Паміраць зьбіраешся, а жыта сей». Вось жа і ня ідзе ён з свае зямлі, якая бачыла ў вякох тут ходанне шмат якіх сілаў. Сядзіць на ёй смаленец ужо шмат вякоў і ўратоўвае сябе ад асыміляцыі. 3 чыста беларускай асаблівасьцю даматурства трымаецца свайго палетку, свае мовы, і гэтым бароніцца ад страты свае нацыянальнасьці.
88
СМАЛЕНШЧЫНА АДВЕЧНАЯ ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ
А пра свайго ўсходняга суседа мае добрае дазнаньне, што выпрацавалася ў вякох зяцятага ходаньня Беларусі з Масквою і выеўленае ў дасьціпных прыказках.
«Калі маскаль кажа суха, то падымайся да вуха: бо ён брэша».
«Ад чорта адхрысьцішся, а ад маскаля не адмолішся: ад маскаля полы падрэж ды ўцякай».
Гэтак выразна ўсьведамляе сваю адрознасць ад расейца смаленскі беларус і замацоўвас гэтае ўсьведамленьне ў вуснай народнай творчасьці. Ды ўжо гэтае адрозненьне найлепш робіць і сама мова смаленца, багатая агульнабеларускімі словамі, як андарак («і ў людзі і ў кабак — усё адзін андарак»), бажніца, бохан, бульба, кавалак, калдуны, калыска, камізэлька (замест расейскага «жилет»), катух, клёцкі, кравец, крупнік, крыніца, кубел, ладкі, магерка, намітка, панцак, пол (замест расейскага «полати»), страва, страха, сьвітка, хадакі ці чаравікі, хата, хустка, шавец, шкода (зам. рас. «беда»), шмалец і г.д.
Усе гэтыя словы, як не трэба лепш, сьведчаць пра лучнасьць смаленскага слоўнікавага складу з агульнабеларускім. Апрача таго, кажнае з іх зьяўляецца добрым паказьнікам беларускасьці ўсіх жыцьцёвых абставінаў смаленскага селяніна. Яны, нераўнуючы, ёсць тыя сымбалі, што хаваюць за сабой беларускі нацыянальны характар, усяго гэтага багацьця, у якім гэтымі словамі называюцца асобныя рэчы ці зьявы і комплекс якіх дае шырокі абраз іхнага нацыянальнага твару. Смаленскі акруговы слоўнік Дабравольскага дае дзеля гэтых выснаваў багаты матар’ял.