• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 2

    Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.

    Выпуск 2

    Памер: 200с.
    Мінск 2013
    229.38 МБ
    
    74
    
    СМАЛЕНШЧЫНА  АДВЕЧНАЯ ЗЯ МЛ Я БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ
    
       Гэтак, дайшло да нас ягонае «Пасланьне», напісанае ў вадказ на закіды свайго супраціўніка Хамы, што ён быццам у сваім лісьце да князя Расьціслава выхваляе сябе і выдае за лепшага філёзафа. Клімэнт адказаў, што ён ня шукае сьвецкае славы, багацьцяў, а дбае толькі аб душы і пасьмяротным збаўленні. Да гэтага, ён уважае, можна прыйсьці праз духовае дасканаленьне чалавека.
       Хама трымаўся літары сьвятога «Пісьма» і быў ворагам усякага творчага тлумачэньня яго. Клімэнт вызнаваў іншы пагляд — патрэбы тлумачэньня св. Пісьма паводля твораў Гамэра, Плятона і Арыстотэля, і цвердзіў, што гэта зусім ня зьіначвае сэнсу св. Пісьма, а даець яму новае алегарычнасымбалічнае тлумачэньне. Гэтак беларус Клімэнт Смаляціч яшчэ у XII ст. ужо бачыў тое, што перамагло ў Эўропе куды пазьней — у эпоху Адраджэння і гуманізму. Мудрасьць і розум, дасканаленыя і шліфаваныя ведаю грэцкіх аўтараў у арыгінале, зрабілі тое, што сваім Пасланьнем Клімэнт Смаляціч з’явіўся пераканальнікам гуманізму на Беларусі яшчэ тады, калі ў Эўропе панавалі дагматызм і схалястыка з іхным перасьледам усякае вольнае думкі. Гэта важнае сведчаньне духовае сілы беларускае творчае магутнасьці.
       Клімэнт Смаляціч памёр у 1164 г. Але ён быў не адзіным. Побач з ім, другім паводля значэньня культурным беларускім дойлідам у гэтых часох, зьяўляецца Аўраам Смаленскі — бліскучы прамоўцаказальнік таго часу. У сваіх запальных прамовах, што зьбіралі ўсё смаленскае грамадзянства, ён уздымаў самыя актуальный пытаньні свайго часу і выклікаў імі магутнае водгульле, якое будзіла жывую думку, уздымала інтэлектуальныя патрэбы людзей і штурхала іх на шуканьне духовага і культурнага здавальненьня, што спрыяла культурнаму развою.
       Беларускае пісьменства таго часу ўзбагацілася яшчэ шмат якімі творамі смаленскіх аўтараў. Назавём тут такі выдатны літаратурны твор, як біяграфія Аўраама Смаленскага, напісаная ягоным вучнем Ахрэмам, аповесьці пра Мэркура, вандраваньні Ігната Смальляніна ў Палестыну і Канстантынопаль...
    
    III. Смаленск — непераможны горад Крывічоў
       Змагаючыся ўвесь час за сваю незалежнасць, баронячыся ад агрэсіі з Поўначы (Ноўгараду) і Паўдня (Кіева), а таксама з Захаду ад Літвы і з Усходу ад татарскае навалы, Смаленск здабыў сабе імя непераможнага гораду крывічоў. Доўга ніякія ворагі не маглі сходаць супраціву смаленцаў. Дзякуючы гэтаму, горад уратаваўся і ад татарскае няволі.
       Гэтак, паводля смаленскае легенды аб сьв. Мэркуры, у 1238 г., калі татары сунуліся былі на Смаленск, іх спаткаў недалёка ад гораду з невялікім аддзелам смаленскіх жыхароў Мэркур і гэтак шмат перабіў іх, што тыя змушаныя былі ўцякаць. Калі татары агледзеліся, што смалянаў надта мала і зноў павярнулі на іх, дык на дапамогу вышла шмат смаленскіх жыхароў і ў жорсткай бойцы зусім расьцярушылі татараў. Пярэпалах у татарскіх аддзелах і памяць аб гэтых паразах доўга стрымлівалі татараў ад намеру заваяваць тэты горад, а Смаленшчына тым часам ня мела жудаснае татарскае няволі.
       Нездарма народныя беларускія пагудкі пра гэраічныя ўчынкі Мэркура надаюць яму рысы беларускага нацыянальнага гэроя і малююць яго як вернага
    75
    
    ЧАСТЬ II
    
    вартаўнічага беларускае зямлі, свайго гораду і народу. На ягонай дамавіне, як нацыянальныя рэліквіі, смаленцы перахоўвалі ягоную зброю, піку і г.д.; яе надзявалі на новавянчаных беларускіх князёў — і ў Смаленску і ў Полацку, а ўсе беларускія святыні імкнуліся мець хоць частачку зброі сьв. Мэркура. Гэтак ува Ўсьпенскім саборы знаходзіўся зялезны шалом і камашы з крывымі наскамі дасканальнае формы, у якіх, паводля паданьня, Мэркур біўся з батыевым войскам.
       Народ верыў, што ў часы напасцяў на беларускую зямлю розных чужацкіх зграяў беларускі нацыянальны гэрой сьв. Мэркур уставаў з дамавіны, браў зброю, садзіўся на каня і нішчыў ворага, чым спрыяў крыўскім перамогам. Восьжа таму і на шмат якіх пячатках часоў незалежных беларускіх княстваў ёсьць абраз сьв. Мэркура на кані і ў зброі. Гэтак у арэоле гераічнасьці, у вобразе народнага заступніка, выступае ў народных паданьнях святы Мэркур.
       Смаленская легенда аб сьв. Мэркуру — выдатны літаратурны помнік беларускага народу, слаўных старонак ягонага змаганьня за самастойнасць у часы княжага Смаленску. Мастацкая і гістарычная вартасьць гэтага помніку ня ніжэйшая за шмат якія эпічныя творы сусьветнае літаратуры. I дарма маскоўцы хочуць прысвоіць гэтага народнага беларускага гэроя сабе ды выкарыстоўваюць яго ў сваіх інтарэсах, выдаючы ягоныя гэраічныя чыны, як змаганьне за іхныя інтарэсы супроць татараў.
       Беларускі народны эпас належьщь беларусам і зьяўляецца іхным неадымным духовым скарбам. Духовая творчасьць, як і ўсе гэраічныя чыны, з правам павінны належаць скарбніцы беларускага нацыянальнага генія.
    
    IV. Змаганъне за Смоленск
       Багацьці і стратэгічнае значаньне Смаленску ўжо ў XIII ст. пачынаюць прыцягваць да сябе ўвагу заходніх і ўсходніх заваёўнікаў. Рэч у тым, што праз Смаленшчыну праходзіць Вялікі Эўрапейскі вададзел, што дзеліць басэйны Дзвіны і Дняпра, якія ўтвараюць тут вузкую браму, яе якбы затыкае сабою сам горад Смаленск. Восьжа ўважаючы на тое, што Дзвіна з поўначы і Дняпро з усходу зьяўляюцца добрымі стратэгічнымі межамі і прыроднымі перашкодамі для праходу чужым войскам і добрымі абароннымі становішчамі (а Смаленск — ключом да гэтае Смаленскае брамы), кажны, натуральна, хацеў валодаць гэтым ключом, каб быць поўным гаспадаром над гэтым, высунутым на ўсходзе для захаду і на захад для ўсходу, пляцдармам.
       Таму ужо ад XIII ст„ каб валодаць Смаленскам, робяць высілкі суседнія палітычнадзяржаўныя згуртаваньні — Суздаль — Масква і новастворанае геніем Мендаўга ў Наваградчыне Літоўскае Гаспадарства.
       Сваёй палітычнай мудрасьцю Мендаўг зразумеў значаньне Смаленску для роста магутнасьці маладога беларускага гаспадарства, творанага праз задзіночаньне пад ягонаю ўладаю ўсіх беларускіх земляў. Мендаўг першым сярод беларускіх князёў задзіночанага гаспадарства робіць спробу падпарадкаваць Смаленск сваёй уладзе. 3 дапамогаю свайго пляменніка Ердзавіда ён і завалодаў ім на нейкі час. Але тымжа самым часам ня мог на гэтае абыякава глядзець другі, усходні цэнтар — Суздальскае княства. Калі не забывацца і на тое, што
    
    76
    
    СМАЛЕНШЧЫНА  АДВЕЧНАЯ ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ
    
    Смаленск датуль жыў незалежным княжым жыцьцём і ў ім моцна жылі сэпаратыўныя імкненьні, дык не даводзіцца дзівіцца, чаму дапамога Суздальскага князя Яраслава Усеваладавіча вырвала Смаленск зпад Мендоўгавае ўлады.
       Але тым часам Смаленск зноў апыніўся паміж дзьвума сіламі — Літвой і татарамангольскай небясьпекай з усходу. Аднаму яму бараніцца ад татарскага націску ня было моцы. Гордае нясхіленьне перад усходнімі сіламі выклікала вялікія напасьці — суздальскія і маскоўскія князі наводзілі татарскіх ханаў і нацкоўвалі іх на смалянаў. Гэтак, у выніку правакацыяў, Смаленск у 1274 г. ужо быў змушаны аднойчы прызнаць залежнасьць ад ханскай арды.
       Але арыентацыя на ўсход не ратавала. А выбіраць трэ’ было. Ня дзіва, што Смаленск пачаў аглядацца на захад, на Беларускую дзяржаву, г. зв. Літоўскае княства. Гэта была здаровая ў сваёй аснове, пакуль яшчэ не расшматаная рэлігійным змаганьнем і нутранымі супярэчнасьцямі дзяржава з лепшым для тых часоў на ўсходзе Эўропы законадаўствам, з рэлігійнаю свабодаю і народапраўствам, з высокаю культураю.
       Дзякуючы гэтаму, Полацкая, Віцебская і Смаленская землі, увайшоўшы ў Вялікае Княства, фактычна заставаліся якбы асобнымі княствамі. Захоўваліся навет усе абавязковыя для гэтага дваровыя пасады — маршалка, канюшага, лоўчага, акольнічага, сакольнічага, баброўнічага, ключніка і г. д. Усе яны выбіраліся з мясцовых беларусаў, гэтаксама як і на вялікакняжага намесьніка часцей выбіралі мясцовага баярына.
       Нядзіва, што Смаленск пачынае ўваходзіць у прыязныя дачыненьні з г. зв. Літвою. Гэтак, Гедымін робіць з Смаленскім князем Іванам Аляксандравічам хаўрус супраць татарскага хана. За Альгердам смаленскі князь называе сябе «малодшым братам» літоўскага князя.
       Аднакжа, дарма, што былі ўсе гэтыя абставіны, якія спрыялі прыязні Смаленску да Літоўскага княства, ён быў усёж такі зарабаваны гвалтам маскоўцамі і за яго давялося на працягу гісторыі шмат ходацца з Масквою. Тлумачылася гэта тым, што надта моцнымі бьглі ў смаленцаў традыцыі волі, незалежнасьці. Масква выкарыстоўвала гэтыя свабодалюбныя пачуцьці смаленцаў і накіроўвала іх супраць Літвы, а таксама карысталася часта вайсковымі сіламі Смаленску ў сваім змаганьні за вызваленне Маскоўшчыны ад татарскае няволі і інш.
       Шмат у якіх войнах крышыліся беларускія косьці за чужацкія інтарэсы. Лілася беларуская кроў бязьмеры, аб чым некалі добра сказаў у вершы «О Крыўская Зямля» Вацлаў Ластоўскі:
                         Крывёй сыноў Тваіх
                         Куплялі славу гучную На Грунвальду палёх. Ад дзікае арды баронячы Заход Тваіх байцоў касьцісты вал палёг! Бязыменнаю, а ўсёж тваёй крывёй Паліты Хоціма даліны: I панад Калкаю ракой
                         Маскальскія нізіны...
                         Арошаны крывёй Тваіх сыноў Іпранскі край,
    77
    
    ЧАСТЬ II
    
                       СамоСьера, Райн, Аара, По, Сівы Дунай!..
                       О, так, гаротныя Крыўцы, Ламалі косьці за чужую справу; Сваей крывёй і мазалём Ішлі купляць чужынцам славу!
    
    V. Красаванъне Смаленшчыны ў беларускім гаспадарсъцъве
       3 гледзішча беларускіх інтарэсаў спроба вялікага князя Альгерда далучыць Смаленск да Беларускае Дзяржавы была прагрэсыўнай і ў абставінах панаваньня беларускае культуры не азначала асаблівае страты народных свабодаў пары незалежнасьці Смаленску. Але аднак падбухторваньне Масквы штурхала смаленскіх князёў на супраціў, хоць Альгерду ўдалося здабыць смаленскі горад Мсьціслаў.
       Пасьля сьмерці Альгерда, смаленскі князь Сьвятаславіч скарыстаў часовае замяшаньне на Беларусі і выступіў супраць беларускіх гарадоў. Але бойка ля Воршы дала перамогу беларускаму войску князёў Скіргайлы, Вітаўта ды іншых, якое гнала смаленцаў да самага Смаленску. Ды дарма, што была перамога, харобрасьць і магутнасьць супраціву смаленцаў выклікала зьдзіўленьне і спачуваньне пераможцаў да сваіхжа аднакроўных братоў, і пераможцы ўзялі з іх толькі кантрыбуцыю.