• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 2

    Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага.

    Выпуск 2

    Памер: 200с.
    Мінск 2013
    229.38 МБ
       Аб беларускім складзе народнае мовы Смаленшчыны могуць добра сведчыць, прыкладам, гэткія, пададзеныя Максімавым, сказы вазьніцаў перад карчмою да шынкара:
                      — «Рандар, рандар!
                      Адчыні вароты: дай гарэлкі!
                      Ахці якая мяцеліца: саўсім перазяблі,
                      і коні чуць цягнуць,
                      і ноч цёмная, нічога ня відна,
    і дарогу так замяло, што і найці ня можна.
                      Рандар, рандар, адчыні вароты, налівай гарэлкі!»
       Трэба вызнаць і немалы уклад Смаленшчыны ў найноўшае беларускае адраджэньне. Ведама, што смаленскія дэлегаты, удзельнікі Першага Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску ў сьнежні 1917 году найбольш пасьлядоўна абаранялі пагляды незалежнікаў, ня ў прыклад магілеўскім «абласьнікам». Смаленскія дэлегаты ўсьвядомлівалі сябе дзецьмі маціБеларусі і найбольш адкрыта і рашуча дамагаліся дзяржаўнага самавызначэньня Беларусі на ўсіх ейных этнаграфічных абшарах.
       Смаленшчына дала беларускай літаратуры такога выдатнага пісьменьніка, як Максім Гарэцкі (18931938), які ўзбагаціў беларускую літаратурную мову багацьцем моўнае адмены нашае ўсходняе поўначы.
       У смаленскай вёсцы Калеснікі, Хіславіцкай воласці, нарадзіўся беларускі паэт Змітрок Астапенка (19101944), які таксама, як і Гарэцкі, унёс багата сма89
    
    ЧАСТЬ II
    
    ленскіх арыгінальных словаў у беларускую паэзію. Уцякаючы ад саветаў праз Славаччыну, ахопленую паўстаннем у 1944 годзе, Астапенка загінуў з словамі звароту да любай Беларусі, словамі бязьмежнай любові да бацькаўшчыны, якой ён аддаў сваё кароткае, але творча плённае жыцьцё. Ягоная паэма «Эдэм» і шматлікія вершы цалкам спраўдзілі прадбачаньне Якуба Коласа, які ў 1928 годзе, будучы ў Мсціслаўлі ў Пэдагагічным Тэхнікуме, падараваў Змітраку Астапенку сваю кнігу з надпісам, у якім прадракаў будучыню вядомага паэты і тым акрыліў малады талент.
       Вывучэньне моўных асаблівасьцяў Смаленшчыны можа быць асабліва плённым для збагачэньня беларускае мовы. Прыкладам, колькі прыгожасьці і самабытнае адмены хаваецца ў словах, запісаных на Смаленшчыне і прыведзеных А. Адамовічам на адной з дыскусійных зборак у НьюЁрку («Конадні», 1955, № 3, бал. 9495). Вось некаторыя з іх:
          Утравець (зарасьці травою), асянець, абасянець (рабіцца надвор’ю, як увосень), раўніць (дзяліць на роўныя часткі), ірміцца, зайрміцца ў сэньсе загарэцца нейкім пачуцьцём, глыбіць (дамагацца), дымна (цяжкі настрой), работашна (шмат работы), вуздыхна, зямельна, улюбі (у каханьі), уцьверазі (у цьвярозасьці), час улягу, угадзіне (позьні час), удаліна (чужына).
       Або гэткія сынонімы і антонімы:
          Абкіраваць (арганізаваць справу), адкосак (водбліск), басавік (басяк), безум, бязумлівы, вомяга (атрута), вухарэз (галаварэз), выйма (міма), гарывы (гарысты), гулявы (гуляшчы), гульляваць, на гулянках (вольным часам), загада, закор (дакор), заняважыць (зьбянтэжыць), заўвеціць, заўвета (ветлая заўвага), касьнік (прамень), лёгкаабычны (лёгкадумны), мазны, мазьненькі (мізэрны), маладзьга (аб моладзі грэбліва), маравы (морскі), маранік (марак), накупіць (падкупіць), налажыць імя (даць імя), намахнуцца, наплавадзіць (навадніць), народліва, нізовы, нямінучая (нямінучасьць), падаваць (быць надобным), падаўтараць (паўтараць яшчэ раз), паднебесь (гарызонт), паклад (умова), пакласьці (умовіцца), пасылаваць (камандыраваць), паязда (экспэдыцыя), пераказваць (паўтараць у гаворцы), праказацца (праявіцца), працяглівы, принародна, прыродак (прырода), пульга (завея), разумлівы, собства (уласнасьць), сплавадзіць (збыць), судлівіць (крытыкаваць), судлівы (крытычны), цанаваць (цаніць),), ціхім маньнем («ціхай сапай»),, чыркучырк (акурат), шумархаваць, шумцець.
       Спадар А. Адамовіч таксама прапанаваў колькі смаленскіх словаў на зьмену ўжываемым часта барбарызмам і жарганізмам (глядзіце там жа). Яны вартыя ўвагі ўсіх беларускіх моваведаў. Варта прывесці і іх:
          намінаць, намінка (намякаць, намёк), перагосткі (абмен візытамі), адгосткі (паўторнае адведаньне), хаджане (праходжыя), увед (іспыт), спытка («пробка»), мульлё (пролежні), машурга (мішура), праграчыць (празяваць), брыжыковыя дзяўчаты («кисейные барышни»), здобіль («изобилие»), дасьпяшны (пасьпяховы), дасьпех (посьпех), посуд (судно), шугавы (ветраны чалавек), весьці за (уважаць за).
    
    90
    
    ___________СМАЛЕНШЧЫНА  АДВЕЧНАЯ ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ_____________ Агромністую колькасць самабытных словаў заключав ў сабе ведамы «Толковый словарь живого великорусского языка» Уладзімера Даля, у 4х томах. Багата іх у вядомым слоўніку беларускае мовы Івана Насовіча. Значная частка гэтых словаў ўжываецца і ў іншых мясцовасьцях Беларусі і ўвайшла ў агульна літаратурную сучасную беларускую мову.
       Уклад смаленцаў тут асабліва вялікі і заслугоўвае свайго вызнаньня і належнае ацэны, а таксама навуковага вывучэньня. На вялікі жаль, гэтае вывучэньне ў БССР вельмі запынілася дзеля ўлучэньня Смаленшчыны ў склад РСФСР. Таму беларускія моваведы пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі Навук БССР у Менску змушаныя абмяжоўваць абсяг сваіх дасьледваньняў межамі сучаснае БССР. Праўда, у 20х гадох Смаленшчьша вывучалася беларускімі навукоўцамі, і тады шмат было зроблена для яе вывучэння ў Інстытуце беларускае культуры, а на пачатку і ў Беларускай Акадэміі Навук у Менску.
       А паслухайце народный песьні Смаленшчыны. Гэта тыпова беларускія народный песьні з тою ж самаю моўнаю і музычнаю асноваю. Для прыкладу, вазьмеце жартоўную (у зборніку Дабравольскага, ч. IV):
                           Да сеюж я (2) У гародзе чарнушачку, Пад гародам пятрушачку, Да сеюж я.
                           Да палюжа я У гародзе чарнушачку, Пад гародам пятрушачку, Да палюжа я (2) Да бяружа я (2) У гародзе чарнушачку, Пад гародам пятрушачку Да бяружа я Наваружа я (2) Да старому качана з бураком, Маладому кісяля з малаком, Наваружа я. (2) Пасъцялюжа я (2) Да старому на ўзапечкі, Маладому да на покуце, Пасъцялюжа я (2) Падлажужа я (2) Што старому да дзяружачку, Маладому да падушачку, Падлажужа я. (2) Прабуджужа я (2) Што старога ды піхаючы, Маладога абдымаючы, Прабуджужа я. (2) Праваджужа я (2) Як старога із сабакамі,
    
    91
    
    ЧАСТЬ II
    
                          Маладога із музыкамі, Праваджужа я (2).
    
       Цікава адзначыць той факт, што ў выданьне Беларускай Акадэміі Навук — «Песьні беларускага народу» том I, Менск, 1940 г., увайшло шмат беларускіх песьняў, запісаных на Смоленшчыне ведамымі этнографамі, як Дабравольскі з ягоным «Смоленским этнографическим сборником» ч. I (1891 г.), ч. II (1893 г.), ч. IV (1903 г.), як I. Насовіч, Е. Раманаў і іншыя.
       У кнізе «Песьні беларускага народу», часта узорам песьні і прыводзіцца толькі песня Смаленшчыны. У тым жа выпадку, калі за ўзор даецца песьня з цэнтральнае Беларусі, дык у камэнтарах вельмі часта паказваецца на запісы тых самых песьняў або іхных варыянтаўу Смаленшчыне з паказаньнем літаратуры і бібліяграфічных дадзеных. Гэта гаворыць аб адзінсьцве беларускае народнае песні ад беларускае Горадзеншчыны да самых усходніх і паўночных абшараў Смаленшчыны. Адзін народ — адны і тыя ж у яго і песьні.
       Смаленскі і бранскі селянін на кірмашы ды ў людзі, як і ўсе беларусы, выяжджалі ў белай магерцы і шэрай сьвітцы, а за клясычны народны інструмэнт у іх таксама — беларуская дуда — скураны круглы мяшок і прыткнутая да дзіркі дудка з пераборам для пальцаў, якая грае і тады, калі ў яе пакідаюць дзьмуць.
       Смаленскі беларус, як і ўсе беларускія сяляне, на працягу гісторыі застаўся абыякавым да розных рэлігійныгх змаганьняў і не даваў із свайго асяродзьдзя духовых фанатыкаў, палоненых якойнебудзь рэлігійнаю догмаю.
       Беларус заўсёды адзначаўся рэлігійным індыфэрэнтызмам і таму не паддаўся ўплывам розных рэлігійньіх сектаў, якіх так багата было ў ягонага ўсходняга суседа. Жыццё на воддалі ад гарадоў спрыяла захоўванню свае нацыянальнае самабытнасці ўва ўсім жыцьці.
       Гэтую нацыянальную беларускую самабытнасць, як пераканальна сведчаць усе пададзеныя намі вышэй факты, нават смаленскі беларус захаваў аж дагэтуль, наўсуперак усім нягодам і перагасам лёсу, што найцяжэй з усіх беларускіх краёў выпалі на долю Смаленшчыны. I дарма, што цяпер Смаленшчына перажывае чужое панаванне. Ніякая пякельная сіла — мы ў гэта моцна верым — ня звярне яе з адвечнага радзімага беларускага шляху і, ступаючы ім, і гэтая нашая дарагая пакутніца раней ці пазней прыйдзе да таго поўнага задзіночаньня з усёй Вялікай Беларускай Бацькаўшчынай, да якога імкнецца вякамі.
       I аб ёй таксама можа сказаць кажны з сьведамых сыноў гэтае Бацькаўшчыны словам! таго паэта, які калісьці з такім замілаваннем прапушчаў вачыма «прысады а блоні» яе:
                          Люблю я цябе, дарагая,
                          I веру: ня спынішся рантам, Праз иушчы, бярэзьнікі, гаі Да Менску заўсёды патрапіш!
    
    92
    
    
        БЕЛАРУСКІ ЎСХОД: НАША СМАЛЕНШЧЫНА
    
    Юры Карэтнікаў
    
      Асабіста для мяне пытаньне беларускай Смаленшчыны шчыльна зьвязана з маім родам па бацькоўскай лініі, родам Карэтнікавых. Мой дзед, Уладзімір Карэтнікаў, быў карэнным «смаляком», як сабе сам называў, і нарадзіўся ў вёсцы Дзянісаўка рослаўскага раёну смаленскае вобласьці.
      Таму, гісторыя, культура, традыцыі й самавызначэньне беларускае Смаленшчыны, раней аднаго з чысьцейшых крывіцкіх рэгіёнаў, уласна для мяне й сёньня не губляе цікавасьці, а ў гістарычнай перспектыве й актуальнасьці.
      Дарагія сябры аднадумцы й шаноўныя наведвальнікі нашага рэсурсу, гэтым артыкулам я буду рады адкрыць вам малавядомую старонку беларушчыны й пазнаёміць вас з гісторыяй і лёсам адной з прыгажэйшых частак нашае Бацькаўшчыны — Смаленшчынай. Бо каб быць паўнавартасным беларусам, кожны з нас мусіць ведаць і шанаваць багатую культуру й гісторыю нашага спрадвечна беларускага, смаленскага краю.
    
    Тісторыя Смаленшчыны
      А што там на беларускім Усходзе, чым гэтае места было для Беларусі й чым яно ёсьць для нас цяпер? Ці закрытае смаленскае пытаньне? I ўвогуле — ці дастаткова ўвагі мы надаем Смаленску, аглядаючыся на сваю гісторыю? У беларускае Сярэднявечча там жылі Клімент Смаляціч і Аўраамі Смаленскі. Менавіта ў тэксьце гандлёвай дамовы смаленскіх купцоў з Рыгай ад 1229 году навукоўцы ўпершыню фіксуюць лексычныя асаблівасьці беларускай мовы. Менавіта там у канцы XIV стагодзьдзя жыў Лука Смаленец, аўтар вядомага беларускага літаратурнага помніку «Смаленскі псалтыр». Менавіта ў Смаленску была складзеная славутая «Пахвала Вітаўту» і так званы БеларускаЛітоўскі Летапіс 1446 году. Менавіта зза гэтага места нашая дзяржава вяла бясконцыя войны з Масквой, менавіта за Смаленск і Смаленшчыну паклалі галовы тысячы й тысячы беларусаў, і менавіта смаленскае суперніцтва з Маскоўшчынай у значнай ступені перадвызначыла гістарычны лёс цэлай старой Беларусі.