Заўтра ёсьць учора
Кастусь Акула
Выдавец: Медысонт
Памер: 200с.
Мінск 2008
К а с т у с ь Акула
ЗАЎТРА ЁСЬЦЬ УЧОРА
Бібліятэка Бацькаўшчыны
Міжнароднае грамадскас аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Кніга 1 5
Кастусь Акула
Заўгра ёсьць учора
Раман
Пераклад з ангельскай мовы
Мінск «Медмсонт» 2008
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бен)-44
А44
Сэрыя заснавана ў 2004 годзе
Пераклад з ангельскай мовы, прадмова Ірыны Варабей
Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”» выказвае падзяку Ірыне Варабей, якая не толькі пераклала твор, але і ахвярна працавала над падрыхтоўкай да друку, а таксама Вользе Качан (Аўстралія)
і Ірэне Калядзе-Сьмірновай (ЗША) за значную дапамогу, безь якой кніга не пабачыла б сьвет.
ISBN 978-985-6530-91-6
© Акула К., 2008
© Варабей I., пераклад на беларускую мову, прадмова, 2008
© МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», 2008
© Выданьне на беларускай мове, афармленьне. СТАА «Меднсонт», 2008
АД ПЕРАКЛАДЧЫКА
Жыў-быў на сьвеце чалавек.
Але не... спачатку пра краіну.
Жыла-была на сьвеце краіна.
Нічога сабе такая краіна, ня горшая за іншыя. Усяго было ў ёй уволю: і паесьці хапала, і апрануцца, і гарады ды вёскі ладком так збудаваныя. Адна толькі дзіўнаватасьць была ў краіны: ня ведала яна вайны. ...Як-як? Ну, не было. Вось жа й такое на сьвеце бывае. 1 што казаць, бо жыла ж тая краіна дзесь за морам-акіянам, дый апошні мушкет гадоў шчэ так са дзьвесьце таму там і стрэліў — на гэтым і ўсё. Ня ведалася, не варажылася жыхарам тае краіны, у кашмарных снах ня бачылася, як прыходзіць у твой дом злыбяда, пускае з дымам хату тваю, змардоўвае дзетак, адбірае апошні здабытак... Усе гэткія страхалюдзтвы, калі й здараліся на сьвеце, то ўсё недзе так далёка — там, за акіянам.
Сумна-ніякавата стала жыхарам краіны: няма што ўспомніць... унукам расказаць... казачку якую страшную нанач... каб за душу брала. Асабліва пісьменьнікам пакута: жывога матэрыялу не хапае.
Але й то не бяды — сталі думаць-выдумляць, жарсьці сабе фантазіраваць: дзеля забавы, бач. Жанр новы прыдумалі: «тррыльлер» называецца — гэта на іхнай мове, калі аж да дррыжжыкаў! I пайшліпаплылі з бачынак кніг дый кінаэкранаў усялякія пачвары, монстры, вампіры — народ палохаць-забаўляць.
А вось тут і той чалавек.
Пачытаў-пагартаў ён тыя кніжкі, паглядзеў гэныя фільмы, і стала яму неяк маркотна: «I чаго гэта вам, людцы добрыя, дык добра не жывецца? Скуль жа ў галовах вашых фантазіі такія буйныя?» Бо што сказаць... быў жа ж той чалавек там не тамтэйшы, а зь іншай краіны нрыехаўшы. Ажно з тае краіны, што без усялякіх табе фантазіяў таптаная была ператаптаная ботамі чужнікаў-монстраў, крованьку чыю стагодзьдзямі пілі прышлыя вампіры-«вызваліцелі». На свае вочы пабачыў той чалавек, як у хату тваю ўвальваюцца двуногія пачвары...
Вось так сумна-крыўдна яму зрабілася...
I вырашыў ён таксама напісаць. Ага. Чаму ж не: у пакутах фантазіі курчыцца ня трэба — усе сюжэты ўжо гатовыя з роднага краю ёсьць.
I ня тое каб яму хацелася славы. А толькі карцела яму зьвярнуць
увагу ўсяго сьвету: калі ўжо хочацца вам чытаць жудасьцікі-жахіскі, не шукайце вы ў галовах сваіх хваравітай фантазіі — а зазірнеце лепей у краіну Беларусь а першай палове 40-х, дзе скурчвала, намотвала на сыліралю пекла сапраўдныя людзкія жыцьці Вайна.
От такая забава там была...
Што ж, узяў напісаў. Напісаў на мове таго народу, сярод якога й прыйшлося хавацца ад тых кашмараў.
Трэба сказаць, што, напэўна, стаў пачынальнікам новага жанру, хаця сам пра гэта й ня думаў. Бо жанр той пачаў набіраць сілу гадоў са дваццаць пасьля, назву займеў — «чарнуха». Праўда, ув адрозьненьне ад сучаснай тутэйшай «чарнухі» раман Кастуся Акулы «Заўтра ёсьць учора» на парадак вышэйшага духоўнага гатунку: ні аўтар, ні ягоная гераіня, што прайшла праз усе пакуты пекла, не губляюць веры ў Бога. I хаця — а можа, і таму што, — прыняўшы на сваё цела й душу іспыты й катаваньні, бяруць на сябе права спрачацца зь Ім па пытаньнях помсты, усё ж не пакідаюць у сабе веры ў Ягоную справядлівасьць.
Засталося толькі дабавіць, што раман Кастуся Акулы «Tomorrow Is Yesterday» стаў у Канадзе лепшым бэстсэлерам 1968 году.
Ірына ВАРАБЕЙ
Таронта, 2007 г.
ЗАЎТРА ЁСЬЦЬ УЧОРА
Раман
Маім суайчыныіікам у няволі, што зноў паўстануць.
1
АРЫШТ
Тым позьнім ранкам Марыя Каравай, поўная спадзяваньняў, гірыбыла ў горад. Яна меркавала знайсьці працу, асесьці, а потым заняцца пошукамі забойцы сваіх дзяцей і маці.
Але ўсё атрымалася інакш. Празь якіх дванаццаць гадзін ад прыбыцыдя яна апынулася ў вопытным пакоі паліцэйскага пастарунку, намагаючыся ўцяміць, які ж з законаў гэтай, новай для яе, краіны магла яна парушыць.
Была яна зараз амаль за шэсьць тысяч кілямэтраў ад сваёй радзімы, якую вайна ператварыла ў горы попелу. А ў гэтым дзіўным вялізным горадзе не было аніводнай знаёмай душы, да таго ж усё ейнае валоданьне ангельскай мовай абмяжоўвалася двума тузінамі слоў.
Калатня — вось куды яна трапіла, і выйсьця з гэтай калатні не было ніякага.
На першы пагляд яна мала чым адрозьнівалася ад дзьвюх прасталытак, што стаялі перад паліцыянтам наперадзе яе. Такі памяты выгляд якраз адпавядаў ярлыку тых найменш удалых прадстаўнікоў найстарэйшай у сьвеце прафэсіі, што рознымі абаронцамі добрапрыстойнага нібыта грамадзтва так стойка перасьледаваліся. Розьніца паміж Марыяй і прасталыткамі была толькі ў тым, як яны трымаліся й паводзілі сябе. Калі гэтыя абедзьве наперадзе пачуваліся звыкла й бесклапотна — як быццам яны толькі перасаджваліся з аднаго трамваю ў другі на сваім шляху да прыгодаў — то ж Марыя аглядалася вакол, што той зацкаваны да сьмерці заяц, якога вось-вось разарве на кавалкі разьюшаны сабака.
Жанкі размаўлялі міжсобку, тым часам як адна зь іх адказвала на пытаньні паліцыянта. Відавочна, яны пачуваліся тут як удома. He была б Марыя так абцяжараная сваім становішчам, яна б напэўна заўважыла, што лэдзі наўрад ці былі тут упершыню.
Марыя Каравай была страмкой, русявай, сярэдняга росту жанчынай. Вялікая, танная, ніякаватая сукенка, што была на ёй, зусім не пасавала добра зладжанай фігуры. Кудзеры вылінялых валасоў патрабавалі дагляду. Ад вялікіх, выразных, перапалоханых вачэй разьбягаліся маршчынкі. На губах не было ніякіх сьлядоў касмэтыкі, а загарэлыя шчокі толькі падкрэсьлівалі ейную прыродную далікатную прыгажосьць. Шалёныя лозіркі, што яна ўпотай кідала то на прасталытак, то на паліцыянтку, што тут круцілася, выдавалі адчай, народжаны няпэўнасьцю.
У правай руцэ яна трымала патрапаную старую клумку, на левай — вісела шэрае паліто. Яна пераступала з адной нагі на другую — напэўна, самыя збалелыя ў горадзе ногі: увесь палудзень і надвячорак яна займалася пошукамі чалавека, чый адрас даў ёй ейны дзядзька. Але на тым месцы, дзе мусіў быць ягоны дом, былі пабудаваныя новыя апартамэнты. Такім чынам, адзіная сувязь — адзіны парог, празь які яна мелася далучыцца да вялізнага, хуткага росту насельніцтва Таронта, — цяпер зьнікла.
Марыя не здалася так адразу. Зьбянтэжаная, але не прызнаўшы паразы, яна падсілкавалася ў рэстарацыі й тады вырашыла прачасаць навакольле. Калі ўжо немагчыма знайсьці дзядзькавага сябра, яна меркавала, то мусяць жа быць ў гэтым горадзе хоць якіясь славяны, што змаглі б ёй дапамагчы. Нават гук роднае мовы мог бы акрыліць ейную паніклую надзею.
3 гэтым ёй таксама не пашанцавала, бо тыя некалькі чалавек на мітусьлівых ходніках, каля піўных шынкоў, тэатраў і рэстарацыяў, адказвалі ёй адмоўна, калі яна пыталася, ці не гавора хто тут па-беларуску. Некаторыя глядзелі на яе падазрона, замерваючы яе позіркам; іншыя папросту ігнаравалі яе.
Ніколі раней яна не пачувалася такой пакінутай і прыгнечанай. Усе намаганьні асягнуць іхнай дапамогі не ўдаліся. Зьмяшаўся ўвесь сьвет, яна аказалася адрынутай гэтым морам лагодных канадыйцаў.
Зноў далучылася яна да чалавецтва, калі, сьмяротна стомленая, са збалелымі ад хады нагамі, з тлумнай ад гарадзкога шуму галавой, прысела адпачыць на лаўцы ў парку. 3 ходнікаў празь зялёны газон да яе прыцягнуліся два п’янчугі і, не прамовіўшы ні слова, узгрувазьдзіліся побач зь ёй. Адзін зь іх агледзеў яе з ног да галавы й тады, адрыгнуўшы сьмярдзючым півам і табакай, ікнуў:
— Пазабавімся, сябрына?
Азадачаная, Марыя намагалася ўцяміць, чаго яму ад яе трэба.
— Гэй, дык янаж новенькая! Нават не адказвае, — засьмяяўся другі. — Давай яшчэ раз, Гэры!
Той, што зваўся Гэры, падсунуўся бліжэй, атруціўшы смуродам чыстае вясеньняе паветра.
— 51 спытаўся, ці не хацела б лэдзі пазабавіцца?
Перш чым яна змагла адрэагаваць, яго крэпка схапіў сябар:
— Там чортавы коп за намі!
Яны падняліся й хуценька рэтыраваліся.
Тым часам перад ёй ужо стаяў высокі, у чорным мундзіры мужчына з абвінавальным позіркам. Ён раўкнуў нейкія пытаньні, і, перш чым яна змагла зладзіць які-небудзь задавальняльны адказ, яе ўпіхнулі ў патрулёвае аўта, у якім ужо сядзелі тыя абедзьве, трымаючы свой шлях да пастарунку.
Тады, упершыню ў гэтай краіне, яна зразумела, што парушыла нейкі закон. Зноў яна апынулася тварам да твару з уладай — і гэта нагадала ёй тую паліцэйскую дзяржаву, якая зруйнавала ейнае жыцьцё.
Ейную ўвагу прыцягнулі курчавыя рудыя валасы й квадратовыя сківіцы паліцыянта, што сядзеў за сталом. Нядобрыя адчуваньні авалодалі ёю. Што яны зьбіраюцца са мной зрабіць? Запруць мяне? Няўжо вось такім будзе пачатак — мой прыезд у горад, які я малявала сабе ў такіх ружовых колерах?
Пытаньні паліцыянта былі кароткімі й дакладнымі. Зьбянтэжаная сваёй няздольнасьцю адказаць на іх, Марыя прамармытала нешта няўцямнае, нэрвова тычучы яму свой пашпарт. Паліцыянт утаропіўся ў яе зь цікаўнасьцю.
— На такі спосаб тут не пачынаюць, сястра, — пракамэнтаваў ён зьедліва. —Адвядзі яе, Пат, — кіўнуў ён паліцыянтцы.
Гэтыя абедзьве пачуваюцца тут як удома, падумала Марыя, глянуўшы на тых жанчын за кратамі. Пэўна ж, што не навабранцы ў гэтай гульні, якой бы яна ні была. Іхная бестурботнасьць паўплывала на Марыю на адваротны спосаб: замест таго, каб супакоіцца й, далучыўшыся да іх, сьмяяцца разам з гэтага сьвету, яна замкнулася ў сабе яшчэ болей. Напэўна, ад паступовага прасьвятленызя, што ўпершыню ў сваім жыцьці яна была замкнутая разам са звычайнымі прасталыткамі. Больш за тое, паводле паліцыі яна сама была прасталыткай. Ад гэткай агіднай думкі яна мімаволі адсунулася ад сваіх таварак.