• Часопісы
  • Заўтра ёсьць учора  Кастусь Акула

    Заўтра ёсьць учора

    Кастусь Акула

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 200с.
    Мінск 2008
    47.07 МБ
    — Мой бацька...
    — Ну! Хто ён?
    — Таварыш Сталін, — прахрыпела жанчына.
    Хватка на ейнай левай руцэ саслабела.
    — Сталін табе не таварыш, фашысцкая падла! — загрымеў голас. — Ты ганьбіш вялікага бацьку Сталіна і нашу сацыялістычную радзіму. У Сталіна няма жалю да такіх падонкаў, як ты.
    3 хуткасьцю пантэры ён накінуўся на жанчыну, калоцячы яе з усяе сілы. Марыя захісталася, хапаючы паветра, і потым страціла прытомнасьць.
    Ачуняўшы, адчула, што ляжыць на падлозе. Усё ейнае цела й твар жудасна балелі. У пакоі было шумна, зьбіраліся жыхары вёскі.
    — Давайце варушыцеся! У нас ня цэлы дзень часу! — падганяў іх голас каля дзьвярэй.
    Рукі паднялі Марыю з падлогі; мутна яна ўбачыла матчын заплаканы твар, але ў Марыі не было нават сілаў, каб заплакаць. Пакуль Аксіньня выцірала кроў з твару дачкі, вяскоўцы моўчкі глядзелі на іх. Тады ўсадзілі яе на пярэднюю лаву.
    Мужчына з зоркай прыхінуўся да стала, зыркаючы вачыма па клясным пакоі.
    — Жыхары Шулаў. Мая прамова будзе кароткай і лагоднай. Вы бачыце перад сабой настаўніцу вашых дзяцей. Яна пасьмела адмовіцца дапамагаць нам, і нам прыйшлося ласкава яе папрасіць.
    Ціхі ягоны голас нікога не надурыў.
    — Перш за ўсё, я мушу папярэдзіць вас, што гэта — урок для кожнага. Мы не пацерпім супраціўленьня, але й не пашкодзім тым, хто будзе нам дапамагаць. 3 заўтрашняга дня вы будзеце выпраўляць дзяцей у школу, як і раней. Я ўпэўнены, іх будуць вучыць правільна. Адзіная розьніца, што яны буцуць вучыцца таго, што хоча Савецкая ўлада, і ня будуць больш аб’ектам ні нямецка-фашыстоўскай, ні беларуска-нацыяналістычнай прапаганды. Марыя Каравай добра ведае савецкую праграму, і я ўпэўнены, што яна будзе паслухмянай, як і ўсе вы астатнія. Пытаньні ёсьць?
    Стаяла магільная цішыня.
    — Я прымаю вашае маўчаньне за згоду. Добра. Ня ўздумайце не пускаць дзяцей у школу. Гэта не дапаможа. Зразумела?
    Зноў ніякае рэакцыі.
    — Ну, раз мы так хуценька вырашылі гэтае важнае пытаньне, перад тым, як закрыць нашае паседжаньне, я хацеў бы нагадаць вам, што мы яшчэ вернемся зусім. Гэта значыць, мы заўсёды вакол. Ня ўздумайце дурыць нас. Паседжаньне закрыта.
    Тым жа днём, шмат пазьней, як адышлі партызаны, зьявіліся шуц-паліцаі з Гарадка. Яны распытвалі людзей, намагаючыся выцягнуць якую інфармацыю аб партызанскім атрадзе, што ашчасьлівіў іх сваёй візытай ураніцу. Ня шмат яны дазналіся. Людзі былі надта запалоханыя, каб размаўляць. Усе адчувалі сябе заціснутымі ў стальную пастку супрацьлеглых сілаў. I выйсьця зь яе не было.
    Паліцаі выпілі самагонкі, закусілі яешняй са скваркамі й сышлі на захадзе сонца. Марыя, з апухлым тварам, з выбітымі зубамі, ляжала ўдома ў ложку. Наступнага дня і пару тыдняў потым школа стаяла пустой.
    6
    ЗАБОЙСТВА
    Зоны, падкантролызыя партызанам і немцам, былі рухомымі й цяжкавызначальнымі; часам яны перакрывалі адна адну, і шляхі супрацьборных сілаў скрыжоўваліся. Нельга было сказаць, хто тут сёньня гаспадар і што прынясе заўтрашні дзень. Гэта залежала ад многіх фактараў. Жыхары ўскраінных вёсак былі на правах дзічыны — аб’ектам для рабаўніцтва, гвалту й рэпрэсіяў. Навіна аб зьнішчэньні цэлых вёсак, спаленых разам з жывымі жыхарамі, пажарам пранеслася па краіне. Шмат камапдзіраў атрадаў з абаіх бакоў сталі настолькі вядомымі за свае барбарскія дзяяньні, што адно толькі ўзгадваньне іхных імёнаў наводзіла жах на няшчасных сялян.
    Позьняй восеньню да Шулаў дайшла вестка, што шуц-паліцайскім атрадам, які дзейнічаў у іхнай акрузе, камандаваў нехта Бэргдорф, паволскі немец з паходжаньня, надта ж крыважэрны. Два дні таму ён пры дзённым сьвятле расстраляў па падазрэньні ў дапамозе паргызанам жыхароў Ластаўкі, тры кілямэтры адсюль. А перад тым расправіўся зь мірнымі сялянамі ў вёсцы, што была за пяць кілямэтраў.
    Як людзі апавялі, дзеяньні Бэргдорфа не былі выкліканыя ваеннай неабходнасьцю. Яго малявалі як чалавека, у чыёй практыцы было пазьбягаць сустрэч з партызанамі, але які быў спэцыялістам у гвалце й рабаваньні насельніцтва, якое сам жа ж павінен быў абараняць.
    Пэўна што бэргдорфаўскія хлопцы мусілі ўхваляць гўсты ды ўцехі свайго камандзіра, у якія для разнастайнасьці ўводзіліся масавыя оргіі зтутэйшымі дзяўчынамі, карныя выправы, разбой і пажарышчы.
    3 ходам гэтай вайны людзі ўжо перасталі дзівавацца, як жа былі магчымыя гэткія рэчы ў краіне, дзе жыла нацыя, што спрадвеку цаніла закон і парадак, а не дзярлівасьць, як асноўныя стаўпы існаваньня.
    Hi ў Сталіна, ні ў Гітлера не было іншых намераў адносна тутэйшага насельніцтва, адно як карыстаць яго крыніцай дармовай рабскай сілы. Абое дыктатары разглядалі гэты няшчасны край годным толькі для будучай калянізацыі. I дзейнічалі яны адпаведна. Мясцовыя ўлады кіравалі ў сваіх даміньёнах агнём і мячом і паводзіліся, як найвышэйшыя вырашальнікі жыцьця й сьмерці ўв адносінах да тутэйшых.
    Шулаўцы дабраслаўлялі кожную пражы іую гадзіну й вусьціліся перад кожнай, што надыходзіла. Захад сонца мог азначаць візыту лясных гаспадароў; сьвітанак мог прынесьці немцаў ці іхных памагатых. Па часе партызаны настолькі асьмялелі, што зьяўляліся пры дзённым сьвятле, як было у той дзень, калі яны наважыліся выказаць сваё незадавальненьне Марыінай школай.
    Сьнег ужо пакрыў палі, сады й лясы. Зіма прыйшла ў Шулы раптоўна, але ўпэўнена. Цяпер вяскоўцы навастралі свае вушы, каб учас злавіць шолах конскіх капытоў, ці амаль чутны рып саней, ці выпадковую гаворку няпрошаных гасьцёў. Любы сабачы брэх у начной цішы мог азначаць набліжэньне ненавісных рабаўнікоў ці карнікаў.
    Неяк позна ўвечары, калі ў Аксіньнінай хаце мігцеў слабы агеньчык, змагаючыся за сваё жыцьцё на кончыку самаробнага кнота, умакнутага ў скрыню з каштоўнай газай на дне, Марыя няньчыла малую Аленку. Дзіця крэпка прастыла, яно плакала, кашляла, не давала Валодзю заснуць.
    Маці падмяла падлогу й выйшла на двор па дровы, як раптам пачула гукі з дарогі, што йшла ад гасьцінца да вёскі. Хутка ўжо сабачы брэх разьнёс гэтую вестку па ўсёй вёсцы. Аксіньня ўраз забылася, навошта выбіралася на двор, і пабегла назад у хату папярэдзіць дачку.
    — Партызаны, Маня! — прашаптала яна з жахам, усё трымаючыся за клямку й ня ведаючы, што ж рабіць. He падавалася ёй, што шуц-паліцаі маглі б заявіцца ў такі позьні час.
    — Дзе, мама? — спыталася Марыя.
    — Ды во на вуліцы. Я бачыла іх, двух заладаваных саней, мо й болей. Божа мой, зьлітуйся Ты над намі, захіні нас ад ліхога.
    Яна перахрысьцілася й пачала чытаць малітвы, узьняўшы вочы да іконаў у куце над сталом.
    Марыя кінула ўстрывожаны пагляд на дзьверы й зноў стала калыхаць і супакойваць Аленку. Будзе, што будзе, вырашыла яна, што ўжо тут можна зрабіць...
    У сянях зашаркалі цяжкія боты, і дзьверы шырака расхінуліся. Марыя выглянула з-за перагародкі пабачыць, хто тут уваліўся.
    1 раптам аслупянела, ня верачы сваім вачам.
    Твар чалавека наперадзе быў болей чым знаёмым.
    Ня можа быць!
    Маці таксама азірнулася й залыпала вачыма, каб пераканацца ў тым, што яны бачаць.
    Мужчына ў паліцайскай вопратцы ўвайшоў у хату, як гаспадар гэтага дому; за ім тут жа зьявіліся яшчэ двох.
    Аксіньня больш не магла стрымацца. Кінулася да мужчыны й пачала запрашаць яго. А ён з аўтаматам наперавес так і стаяў, уладарна калыхаючыся на пятках.
    — Ваня, даражэнькі, няўжо гэта ты?
    Ягоны адказ прымусіў яе схамянуцца.
    — Ты что, старуха, знаешь, как меня зовут?
    — Так-так, ты ж Ваня Калпакоў, той што...
    — Меня зовут Бэргдорф! — аб’явіў ён, зьняважліва адапхнуўшы жанчыну ўбок, быццам надакучлівую муху.
    Аксіньня аслупянела. Ці гэта той чалавек, якога яны даглядалі, якому вярнулі здароўе, ці яна памыляецца? Няпэўнасьць была невыноснай. 3 трывогай у голасе яна зноў прамовіла:
    — Ванечка, міленькі... хай зь ім, як ты завесься цяпер. Для нас ты сябар, якому мы некалі дапамаглі...
    — Заткннсь, дура старая! — зароў сяржант. — Перестань тут лепетать, скажн лучше, где твоя дочечка, недотрога эта.
    Гаворачы так, ён азіраўся па пакоі. Аксіньня, разгубленая, разглядала яго бліжэй. У мундзіры мышынага колеру, зь сяржанцкімі пагонамі, ён цалкам розьніўся ад таго слабога, параненага, закрываўленага стварэньня, якое яны ўсьцягнулі са свайго ганку ў хату. Зрэшты, да таго ж ён быў п’яны й небясьпечны. Аксіньня ніяк не магла знайсьці тлумачэньняў ягонай грубасьці. Густыя цёмныя валасы, што выглядалі з-пад пілоткі, тонкія вусы, рукі ў бакі, шмэйсараўскі аўтамат на правым плячы, уладны голас, прызвычаны да неадкладнага падпарадкаваньня, — ці гэта той чалавек, які ператварыўся з таго слабака?
    I гэта той самы чалавск, якога лічылі карай па ўсёй акрузе?!
    За перабіўкай, трымаючы Аленку, стаяла Марыя, калоцячыся са страху. Умомант яна ўжо пашкадавала, што пабілася зь ім у лесьнічоўцы. I цяпер ягоныя крыважэрныя вочы — наколькі яна магла бачыць адсюль — шукалі яе.
    Аксіньня як бы не заўважыла ягонага пытаньня й зь вялікім намаганьнем рызыкнула супакоіць яго. Сьмела падышоўшы, узяла за руку, паспрабавала ўсадзіць за стол.
    — Ванечка, сынок... Так рада, што ты зайшоў. Зрабі нам ласку, будзь нашым госьцем, сядай тут... I вы таксама, — яна запрасіла й тых двох узброеных, што стаялі ля дзьвярэй і выразна выяўлялі вялікую зацікаўленасьць у тым, што зьбіраецца рабіць іхны камандзір далей.
    Бесцырымонна Бэргдорф зноў адшпурнуў жанчыну ўбок, і Аксіньня адляцеўшы да сьцяны, бразнулася аб лаву.
    — Сука старая! — зароў паліцай. — Я задал тебе вопрос: где твоя дочь? Мне пора рассчнтаться с ней.
    Без далейшых цырымоніяў ён накіраваўся ў спальню, дзе стаяла Марыя, прыціскаючы Аленку да грудзей.
    — А, вот ты где, мой мнлосердный ангел! — усклікнуў ён з наўмыснай радасьцю. — Ты что, не рада меня вндеть? Я же говорнл тебе, ты еіце увндншь меня, н вот я тут. Теперь запомнн: здесь не лесннчевка. Здесь я хозянн.
    Ёй не было куды падзецца.
    Як ён увайшоў, зараз схапіў яе за руку. Завязалася валтузьня. Падонак выхапіў дзіця й шпурнуў яго долу.
    Нялюдзкі лямант запоўніў хату.
    — Ваня, не чапай яе! Ваня! — закрычэла Аксіньня.
    Яна хапала яго рукамі, намагаючыся адцягнуць нелюдзя ад дачкі.
    Марыя, чый жах узьняўся да адчаю разьдзіраючым вушы енкам ейнае дзіцяці, павісла на руцэ паліцая, як ён пінаў каваным ботам пісклявы скрутак пад сваімі нагамі. Аксіньня цягнула яго за прыпол мундзіра.