Заўтра ёсьць учора
Кастусь Акула
Выдавец: Медысонт
Памер: 200с.
Мінск 2008
Жанчына з палёгкай уздыхнула. Сышоў гэты вечна прысутны страх быць злоўленай. Адзінай узнагародай за дапамогу жаўнеру было ўсьведамленьне выкананага маленькага хрысьціянскага абавязку.
5
КАТАВАНЬНЕ Ў КЛЯСНЫМ ПАКОІ
Другі год вайны прынёс новае жыцьцё ў вялізныя беларускія лясы: падзеі, падабенства да якіх яны не маглі й прыгадаць за ўсё сваё былое. Адмыслова падрыхтаваныя групы й рыштунак сталі прыбываць на парашутах з так званай цяпер Вялікае Зямлі. Ядра ствараных партызанскіх атрадаў пастаянна абрасталі дэзэртэрамі й уцекачамі зь лягераў для ваеннапалонных. Паколькі мабілізацыя сярод мясцовага насельніцтва сабрала мізэрны плён, былі ўжытыя «прынудзіцельныя» меры. Моладзі ў лясных зонах было загадана йсьці ў партызанскія атрады, «не то...». Некаторыя пайшлі.
Немцы хутка ўцямілі, што калі яны хочуць належна кантраляваць занятую тэрыторыю, то мусяць адмовіцца ад свайго звычайнага дэвізу: «Ніякі чужынец ня будзе насіць зброі, покуль немец будзе ягоным гаспадаром». Былі арганізаваныя першыя атрады так званай Шуц-паліцыі. Іхны маральны стан не прывабіў беларусаў, бо яны глядзелі на новых гаспадароў зь недаверам і прытрымліваліся свайго «паглядзім, што будзе». Аддзелам паліцыі выдавалася такая-сякая зброя, у асноўным расейскага й польскага паходжаньня. Многія ўзначальваліся паволскімі немцамі — кроўнымі братамі, якім Гітлер больш давяраў.
Тутэйшыя ж людзі ў лясных зонах хутка адчулі кухталя ад абаіх гігантаў, што счапіліся тут на жыцьцё ці сьмерць. He жадаючы выбіраць ніводнага з драпсжнікаў, безабаронныя, яны хутка сталі лёгкай здабычай для абаіх бакоў. Драконаўскі закон — «хто ня з намі, той супраць нас», -— які прымяняўся без разбору абаімі бакамі да тутэйшых, прынёс гвалт, марадзёрства, разбой, мардаваньне, пажарышчы і карныя бойні. Закон джунгляў разгуляўся тут напоўніцу.
Позна, надта позна, толькі ўпёршыся ў жыцьцёвую неабходнасьць, тутэйшыя зразумелі, што іхнае выжываньне залежыць ад іхнага выразнага ўдзелу ў гэтай татальнай вайне. Адчуўшы пакліканьне беларускага патрыятызму, многія тыя, хто бачыў, што адбываецца. уступілі ў Беларускую Самаахову дзеля іхнай собскай абароны і потым, напярэдадні адступленьня немцаў, стварылі атрады Беларускай Краёвай Абароны, БКА.
Спачатку, аднак, кожны і чырвоныя партызаны, і пямецкія дапаможныя арганізацыі, — ня здолеўшы дамагчыся прыхільнасьці й супрацоўніцтватутэйшых, або запалохвалі іх, або зьніш-
чалі. Нікчэмнікі, што служылі і там, і там, лічылі сваю вайсковую вопратку ліцэнзіяй на забойства, разбой і гвалт. Ніколі ў сваім жыцьці не задавольваліся яны такім невымерным ураджаем.
Вёска Марыі Каравай, што знаходзілася як ёсьць на краі вялізнага лесу, блізка да гасьцінца й чыгункі, аказалася асабліва прыступнай для абаіх ваенных сілаў. Па начах сюды прыходзілі чырвоныя партызаны пускаць пад адхон цягнікі ці наладжваць на дарозе засады на нямецкія атрады, а ўдзень зьяўляліся нямецкія карнікі прачэсваць лес і спаганяць помсту на кожным, хто падазраваўся ў дапамозе іхным праціўнікам. Жыхары апынуліся ў стальной пастцы. Кожны селянін жыў на пазычаны час.
Хмурым восеньскім днём Марыя была занятая зь дзецьмі ў клясным пакоі. Другая й чацьвертая клясы прыходзілі раніцай, першая й трэцяя — пасьля абеду. Мець дзьве клясы адначасова, па восем гадзін штодня, было нялёгка. Гэта патрабавала поўнай увагі, якую Марыя, што так любіла дзяцей і сваю працу, аддавала бязьмерна.
Перад самым абедам быў пачуўся моцны шум за сьцяной, як раптам з грукатам расхінуліся дзьверы. Настаўніца зь дзецьмі замёрлі.
У парозе паўстаў сівы барадаты чалавек у цывільных апранахах, з чырвонай зоркай на фуражцы, са злавеснага выгляду аўтаматам на правым плячы. Цёмныя, вузкія, пранізьлівыя вочы яўна смакавалі тую няпэўнасьць, што адбілася на перапалоханых маленькіх тварыках. А з-за плечаў выцягвалі шыі яшчэ два: адзін з савінай галавой, другі з маладжавым, як у дзіцяці, тварам.
Марыя, здранцьвелая, сядзела на лаве, аловак у ейных дрыжачых руках завіс над сшыткам. Як госьці зайшлі у пакой, кляса заварушылася: хто заверашчаў, хто скурчыўся на лаве.
— Тнхо! Всем тнхо! Веднте себя хорошо, н ннкто ннчего вам не сделает! — загадаў той, што з зоркай. Ягоныя вузкія цёмныя вочы, унушальная барада й начальніцкія паводзіны наддалі жаху й прывялі да неадкладнага падпарадкаваньня.
Ён завярнуўся й паглядзеў на сьцяну над дзьвярыма. Там пад расьпяцьцем вісеў герб — беларуская Пагоня. Толькі перад гэтым Марыя зьняла партрэт Гітлера адно на ўсялякі выпадак, будзе вось такое здарыцца.
Тут жа заі рымела аўтаматная пальба, як барадаты ўсадзіў цэлы зарад у Вялікага Літоўскага Воя на белым кані ў пагоні за ворагам.
Двох другіх стаялі нерухома, але з усьмешкай на вуснах пільна сачылі за дзецьмі й Марыяй, якіх залп аўтамата прывёў у паніку. Марыя так і сядзела, агаломшаная, на тым жа месцы, ня ведаючы, як сябе паводзіць перад гэтымі ўзброенымі людзьмі.
— Всем сндеть каксяделн! — загадаўбарадаты. — Ты, — навёў ён аўтамат на Марыю, — гэта ты тут настаўнічаеш?
Марыя, у шоку ад страху, не магла вымавіць ні слова.
— Гавары, баба! Ну!
— Так, — вымавіла Марыя.
— Гэта ты — Марыя Каравай?
— Так, я.
— Ты што думаеш, я ня ведаю гэтага, сука? — сплюнуў ён.
Дзеці сядзелі нерухома, іхныя вочкі сачылі за кожным рухам гэтага воя з такой страшнай барадой.
— Якая ж ты савецкая жанчына, калі атручваеш маленькіх дзетак гэтай фашысцкай дрэньню? — ён ізноў падняў голас на перапужаную Марыю.
Настаўніца пабялела, але прамовіла:
— Я ніколі ня думала, ш го чытаньне, пісьмо дый арытмэтыка неяк тычацца палітыкі, — і тут жа падумала, ці не сказала зашмат.
— Ты ня думала, га? Хто пытаецца, што ты думала? Вы чулі, хлопцы? Яна ня думала... цьфу! — перадражніў ён яе й зарагаі аў, і ягоныя таварышы душэўна да яго далучыліся.
Раптам ягоныя вусны сьціснуліся. Маланкава, як кошка да сваёй здабычы, падскочыў да Марыі. Тварам упрытык да Марыінага, так што яна адчула агідны смурод самагонкі.
— Гаварыць і думаць, толькі калі я загадаю! Чуеш? зарычэў ён.
Ён завярнуўся ад Марыі, павольна агледзеў клясу й сказаў:
— Так, дзеці. Ці вы ведаеце, хто мы такія?
Усе маўчалі.
— Ну, гаварыцс ж, мы вас ня ўкусім.
— Вы — партызаны, — такі нехта адказаў.
— Цалкам правільна, — сказала злавесная барада з задаволеным тварам. — Цяпер слухайце ўважліва. Зараз вы ўсс пабяжыце дадому хуценька, як толькі ногі панясуць, і скажацс сваім бацькам, каб былі тут зараз жа праз паўгадзіны. Ясна?
Пачулася мармытаныіе ў знак згоды.
— Чакайце хвілінку. Патлумачце сваім, шго гэта загад. Калі каго-небудзь тут ня будзе праз паўгадзіны — будзе мець з намі размову. Зразумела?
Празь дзьве хвіліны кляса была пустая.
— Цяпер ты, — раўкнуў партызан на Марыю, — а ну, здымай гэтага нацыяналістычнага бандыта са сьцяны.
He марудзячы, Марыя ўзяла крэсла й паднялася, каб дацягнуцца да прастрэленай Пагоні. Партызан злосна сплюнуў, ходзячы вакол яе й бессаромна аглядаючы ейнае цела.
— Няблага, га, хлоцы? — падміргнуў ён двум другім. — Іду на заклад, яна яшчэ тая цаца... у ложку. Шкада, што зараз часу ня маем.
Зьбялелая са страху, Марыя зьняла Пагоню, і як толькі яна саступіла з крэсла, барадаты бесцырымонна пляснуў ёй ніжэй сьпіны.
— Ой, далібог, не благая, — згрымасьнічаў ён ізноў пад рогат астатніх двох.
У гэтай злавеснай цішыні Марыіна сэрца калацілася, чаго не выскачыла з грудзей. Праз вакно яна ўбачыла яшчэ ўзброеных партызан. Відавочна, што яны расплянавалі візыту й прынялі меры бясьпекі. Спасьцерагла, што напэўна і ўся вёска абкружаная.
— I выкінь гэта на сьметнік, дзе яму й месца, — загадаў партызан. Марыя тут жа падпарадкавалася.
— Цяпер адыдзі да сьцяны. Падайце, хлопцы, мне крэсла.
Марыя падышла да сьцяны й стала, гледзячы зашклянелымі вачыма перад сабой. Партызан зь дзіцячым тварам падаў камандзіру крэсла, дзе той і выцягнуўся выгодна, любуючыся наскамі сваіх замызганых ботаў.
Павярніся, — загадаў ён так ціха, што Марыя ледзь пачула.
— Цяпер пра адукацыю, — працягнуў ён спакойна й ціха. — Дык і я ж люблю адукацыю, калі яна правільная. Адукацыя павінна быць правільная. Хіба ж так, настаўніца?
Марыя не адказала. Яна йшла па канаце, а гэтае стварэньне ўвасабляла сабой пячорнага чалавека, што трымаў аўтамат каля ейнай сківіцы. Толькі ўсьведамленьне таго, што вяскоўцы хутка зьбяруцца тут, усьцешвала яе й надавала ёй трохі сілаў. Гэты лясны чалавек, магчыма, ня зробіць ёй нічога перад усімі, хаця хто яго ведае...
Мэта іхнай візыты была даволі яснай: яны лічаць школу сваёй і хочуць, каб выкладаньне вялося па савецкай праграме. Яна ўжо чула, што такое адбывалася й у іншых вёсках.
— Такім чынам, пачнем лекцыю нумар адзін, — працягваў партызанскі камандзір, сьвідруючы яе сваімі цёмнымі, пранізь-
лівымі вачыма. — Слухай мяне ўважліва і будзеш адказваць, толькі калі я скажу. Ясна?
— Так, — адказала Марыя. Злосныя ноткі ў ягоным голасе ні на што добрае ёй не варажылі.
— Скажы нам, настаўніца, а хто ж ёсьць твой бацька?
Марыя маўкліва паглядала на кожнага зь іх.
— Ну?! Фашысцкая сука, — сплюнуў ён злосна. — Мы што, чакаць будзем? Ці нам скарыстаць гэтага прымусу, каб дапамагчы табе? — і ён з размахам ляснуў затворам аўтамата.
— Я ня памятаю свайго бацькі, — ледзь чутна адказала Марыя.
— Яна ня памятае свайго бацькі... Чулі, хлопцы? Добра, гэтта ж самы час, каб асьвяжыць тваю памяць.
Ён кіўнуў галавой. Хлопец зь дзіцячым тварам падскочыў да Марыі, схапіў яе за руку й шпурнуў да камандзіра. Той злавіў яе за валасы й пляснуў зьдзічэла па твары, потым зноў торгнуў да сьцяны. У Марыіных вачах паплылі каляровыя зоркі, галава закруцілася, з носу пацякла кроў. Яна ледзь утрымалася на нагах.
— Такім чынам, — працягваў барадаты, — спрабуем ізноў: хто твой бацька?
— Я ж вам сказала...
— Арцём! — прашыпеў барадаты. — Дапамажы ёй успомніць. Некалі ж была камсамолкай. Як жа ж яна забылася?
Савіная галава падскочыў да жанчыны й скруціў ёй руку за сьпіну так моцна, што Марыя закрычэла ад болю, скурчыўшыся з агіднай грымасай на скрываўленым твары.
— Слухаем зноў, фашысцкая сука! — закрычэў камандзір.
Марыя больш не магла зносіць катаваньня. Трэ было нешта сказаць, каб супакоіць барадатага.