Заўтра ёсьць учора
Кастусь Акула
Выдавец: Медысонт
Памер: 200с.
Мінск 2008
На так званым «товарніцеском суде» ў школьнай залі, у якую набілася паўнютка вучняў, іхных бацькоў, кіраўніцтва школы, партыі й камсамолу, Лара з Марыяй павінны былі каяцца ў сваіх грахах. Людцам нізкім і самадавольным сярод прысутных была добрая нагода абсмакаваць гідкія падрабязнасьці з жыцьця дзьвюх дзяўчын, асабліва Лары, у гэтым публічным выпалоскваньні бялізны.
Але многія мужныя душы падтрымалі Марыю й сьведчылі аб ейным добрым характары й паводзінах. Дзяўчына, хаця згарала сама ад глыбокага сораму, з задавальненьнем дазналася, што мае шмат добрых сяброў.
Юнак, што быў прычынай іхнай бойкі, Віктар Вясёлка, трымаўся як адважны герой дня. I хаця яму й не хацелася вызначацца, але пад прымусам партыйных маральных судзьдзяў ён выказаў сваю падтрымку Марыі.
Такім чынам Лара пацярпела другую, больш жахлівую, паразу, чым у тую нядзелю ў лесе.
Абедзьвюм дзяўчынам зрабілі вымовы; Лары прызначылі выпрабавальны тэрмін на адзін год, каб яна зьмяніла свае паводзіны.
Але ўсё пайшло на вецер.
Гэта быў апошні раз, калі яе бачылі да таго, як пачаўся той вялікі катаклізм пад назвай Другая ўсясьветная вайна. Здаецца, ніхто так і не даведаўся, куды яна падзелася, хаця хадзілі погудкі, што яна апынулася ў Віцебску й чулася там няблага. 3 такім зьнешнім выгаядам і адсутнасьцю й каліўца грызотаў сумленьня — што ж за дзіва.
11
ЛІХАДЗЕЙКА ЛАРА
Ва ўсім белым сьвеце не знайшлося месца, як у гэтай партызанскай зямлянцы.
Без сумнёву, дзяўчынай з чырвонай зоркай на пілотцы Mama быць ніхто іншая як Марыіна старая школьная прыяцелька — Лара.
Што яна тут робіць? Кім яна тут ёсьць? Медсястрой? Ці мо кім паважным, што трымаецца так вольна з доктарам і Пруднікавай?
«Госпадзі, дапамажы Ты мне», — Марыю прабіла потам ад жаху.
Яна намагалася стрымаць набягаючы кашаль, але ад гэтага ейны боль стаў яшчэ мацнейшым, і яна глуха застагнала. Лекар падышоў да яе, за ім абедзьве жанчыны. Марыя заплюшчыла вочы й затаіла дых.
Імгненьні, жудасныя імгненьні — пачатак новай бачынкі ў ейным жыцьці, яна ведала гэта, — сачыліся марудна.
Голас, Ларын голас, загаварыў:
— Калі вы яе прынесьлі сюды?
— Дзесь дні тры таму, здаецца, — адказаў лекар. — Яе ратавалі падчас нашае засады ў Шулах. Ейная маці й двое дзетак былі забітыя фашысцкімі паліцаямі, дом згарэў.
Маўчаньне.
I тады:
— Ну, што ж... Зноў мы сустрэліся, Марыя... Значыць, сустрэліся зноў...
Гэта быў голас ката, што злараднічаў са сваёй будучай ахвяры.
Марыя стрымлівала свае цяжкія грудзі, не расплюшчваючы вачэй; ёй зусім не хацелася бачыць Ларын пераможны твар перад сабой.
— Вы што, ведаеце яе? — запытаўся лекар.
— Ведаю? Ды як сябе самую. Мы разам хадзілі ў школу. Ці ведаю я яе... — яна наўмысна націснула на слова «яе» голасам, поўным прагі помсты. — Мне ня варта хадзіць кругом ды навокала, доктар, — працягвала яна. — Г этая жанчына не заслуговае, каб знаходзіцца тут. Вы ведаеце доктар, што яна настаўнічала ў Шулах, атручвала савецкіх дзяцей фашыстоўскай прапагандай? Што ж, гэтак яны яе ўзнагародзілі... Я кажу, так табе й трэба!
Ты, расплюшчы вочы, сука! Чуеш, расплюшчы вочы! Давай, сьцерва паскудная! — гаворачы так, нахілілася да Марыі й затыкала пальцам ёй у жывот.
— Ларыса Сямёнаўна, так нельга! — запярэчыў лекар зь ценем прыкрасьці на спагадлівым твары. — Яна мусіць паправіцца.
— Годзе вам, доктар, што гэта за жаль такі да ворагаў?
— Гэта мой абавязак... — паспрабаваў ён тлумачыць.
— Я ведаю ваш абавязак. Але, пэўна, вы сталі занадта мяккім. А вы не забыліся, які жаль у фашыстаў да нас? Думаеце, яны б сталі апекавацца так аб вас, калі б вы былі параненыя?
Ларыны тыканьні ў жывот былі такімі балючымі, ш го Марыя распліошчыла-такі вочы. Праз туман яна ўбачыла трох. Спачувальны твар лекара й цікаўны твар Пруднікавай у кантраст са зларадным выразам Ларынага, здаровага, бялявага.
Як жа ж, яна пасталела, стала яшчэ прыгажэйшай. Танклявыя вусны абрамлялі ружовыя шчочкі, іхная далікатнасьць наўрад сьведчыла аб жорсткасьці характару іхнай гаспадыні.
Але ў Марыіных вачах яна была д’ябалам з тварам анёла.
Цяпер яна апынулася на літасьці гэтай агіднай істоты, ад якой ніякае літасьці не дачакаесься. Вось яна — стаіць перад Марыяй, даймае ёй, зыркаючы вачыма.
— Як ейныя справы, доктар?
— Пры добрым даглядзе па часе яна зможа...
— Вядома, мы дадзім ёй належны дагляд столькі, колькі я зазначу. Належны дагляд, доктар. А як яна паправіцца, менавіта пасьля таго... — злараднічаў шоўкавы галасок. — Пруднікава, глядзі, каб хадзіла за ёй добра, чуеш?
— Так, Ларыса Сямёнаўна, чую.
— Я не хачу, каб яна памерла. Ня зараз, — голас ліхадзейкі націснуў на два апошнія словы.
Усе выйшлі.
3 агню ды ў полымя.
Марыя з усьцяпаньнем думала пра заўтрашні дзень. Навошта ім ратаваць ейнае жыцьцё? Чаму б ім не забіць яе зараз жа?
Праз два тыдні Марыя пайшла на папраўку. Цяпер Марыя маліла Бога, каб частыя вылазкі партызанскага атрада не давалі ёй магчымасьць для спакойнага перадыху.
Паступова, як вярталіся да яе сілы, ёй пачалі пакрысе даручаць працу па гаспадарцы на кухні ці ў палявым шпіталі. За гэты час яна раззнаёмілася зь людзямі.
Партызаны, як яна зазначыла сабе, былі ўсё ж гаротныя людзі. Гэта былі ў бальшыні сяляне, якіх мабілізаваў касьцяк з вайскоўцаў рэгулярнай арміі. Людзі не выяўлялі асаблівага жаданыія ваяваць зь немцамі й іхнымі саюзьнікамі, бо ведалі, што перамога чырвоных верне ненавісныя калгасы й прыгон. 3 другога боку, яны ня бачылі іншага выйсьця з такога становішча. Немцы й іхныя дапаможныя атрады цяпер рабавалі краіну. Трэцяга не было. Яны проста ледзь валачылі ногі што на вылазках, што на ахове. Раз ужо яны трымаюць зброю, думалі яны, то хаця ўжо іх ня схопяць з пустымі рукамі дый не адправяць у рабскія працоўныя лягеры ў Нямеччыну. Калі ўжо быць рабамі, то лепей няхай тады хоць на сваёй роднай зямельцы, чым немаведама дзе.
Жорсткай дысцыпліны ў атрадзе не было. Ухіл да крымінальных парадкаў у ягонай дзейнасьці, пэўна, меў маўклівае ўхваленьне з боку начальства: начныя вылазкі на вёскі з разбоем і гвалтам, называныя разьведкамі, нікога ў зман ня ўводзілі. Напэўна, у адпаведнасьці з плянам Сталіна па зьнішчэньні ненадзейных элемэнтаў яны служылі дыктатару вельмі добра, бо ў ягоным сьпісе беларусы былі асабліва ненадзейнымі. I як правіла ўсе камандныя пазыцыі трымалі расейцы, якіх скідалі парашутамі зь Вялікай Зямлі.
Паціху, каб не выклікаць ніякіх падазрэньняў, Марыя сабрала ўсе часткі рэбуса аб Лары. Выпадкова пачутыя заўвагі й ейныя собскія пытаньні намалявалі брыдкую карціну.
Лара была цяпер пратэжэ й каханкай камандзіра іхнага атрада Карпаціна. Як Марыя была меркавала, тая так і ня выйшла замуж. У атрадзе яна была сама сабе начальнікам, боўталася па партыйных справах, займаючыся беглымі палоннымі, акружэнцамі й дэзэртэрамі, а таксама мабілізацыяй новых ваякаў. Для разнастайнасьці, як даведалася Марыя, Лара часам забаўлялася ўдзелам ў дробных карных паходах, рызыку й небясьпечнасьць каторых пераважала задавальненьне ад неўгаймаванага зьдзеку й расправы над бездапаможнымі жыхарамі.
Напрыканцы той зімы Марыя была ўжо поўнасьцю паправіўшыся. Фізычна яна адчувала сябе збольшага здаровай, што маральна — была цалкам зламаным чалавекам. Гора засьціла ўвесь белы сьвет, сьмяротныя енкі ейных дзяцей ніколі не пакідалі душы, а сама душа, здавалася, адышла разам зь імі. Навошта было жыць далей?
Яна сапраўды ня ведала, як ёй цяпер быцца ды што рабіць. Калі б была жыва дзесь хоць адзіная блізкая душа, яна, напэўна,
паспрабавала б зьбегчы. Але ж яна засталася зусім адна на белым сьвеце, не было ёй куды падацца, да каго прыхінуцца, дзеля каго жыць, у рэшце рэшт. Ёй было абыякава, дзе быць і як.
Засмучоная спачатку і азадачаная Ларынымі намерамі што да яе, яна пакрысе зрабілася цалкам абыякавай да пагрозаў гэтага ліха. Што б яна ні зрабіла, якая, зрэшты, розьніца? I калі аднойчы ўначы яе выцягнулі з койкі й наказалі зьявіцца да Лары, яна прыняла паведамленьне стаічна й пацягнулася абыякава да каманднага паста сярод празяблай зімовай начы.
Яе ўвялі ў шырокі пакой і паставілі перад Ларай, што сядзела задуменная з цыгарэткай на лаўцы за столікам.
Зь бервяна нізкай столі зьвісала газавая лямпа, кідаючы сьвятло на бялявыя валасы, якія ачольвала нязьменная пілотка з чырвонай зоркай. У гэтай зялёнай вайсковай вопратцы яна да апошняй ніткі выглядала тым начальнікам, якім так пхнулася быць. Марыя была цалкам захоплена жанчынай, што сядзела за сталом.
Час ішоў, яна сачыла за Ларай, што пыхкала цыгаркай і ніякім чынам не паказвала, ці заўважыла нечую тут прысутнасьць. Урэшце яна рэзка завярнулася да Марыі й загаварыла безь ніякага ўступу.
— Ты знаешь, кто — я? Н что я могу с тобой зрабнть?
— Я чула пра цябе.
— Што ты чула, добрае ці кепскае?
— Усякае.
— I як ты думаеш, што я зраблю з табой? Ты ж была некалі разумнай дзяўчынкай: маральная, спагадлівая ды усялякая такая лухта... Што ж, разумніца, здагадайся цяпер, што я зраблю з табой.
Марыя прамаўчала.
— Я задала табе вапрос, сука, — прашыпела Лара, выкаціўшы бельмы. — Твое дело — отвечать!
3 гэтымі словамі яна выскачыла з-за стала й шырокай далоньню набіла Марыі па абеіх шчоках.
Тая стаяла як стаяла, ніяк не адрэагаваўшы на гэты выпад. Яна заўсёды падазравала, што Лара нейкім чынам ёсьць хворай, і гэта было яшчэ слабой дэманстрацыяй ейнай псыхічнай хваробы.
Лара падышла да шафы ля сыдяны, выцягнула адтуль бутлю з шэрай вадкасьцю й наліла сабе больш за палову шклянкі. Пах самагону разьліўся па пакоі. Жанчына заглынула вадкасьць адным вялізным глытком, выцерла рот махам рукі й села за стол, уперыўшыся каменным позіркам перад сабой.
I раптам зь яе палілося:
— Вашывая, паскудная сучка. Думаеш, мы цябе пашкадуем... Цябе трэба раздушыць, як чарвяка, бяз жалю... Але гэта будзе занадта добра для цябе. Ты не заслужыла такой дабраты, — яна выставіла свой палец на Марыю. — Таму я такая цярплівая да цябе. На самай справе, я занадта цярплівая да цябе. Тыднямі ты жарэш наш хлеб, жывеш тут, хаваесься за нашымі сьпінамі, як быццам ты такая ж, як тыя дастойнікі, што праліваюць кроў за нашае правае дзела. ...Тупнца, дрянь, мерзость, подонок нз подонков!..