• Часопісы
  • Заўтра ёсьць учора  Кастусь Акула

    Заўтра ёсьць учора

    Кастусь Акула

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 200с.
    Мінск 2008
    47.07 МБ
    Стаічна Марыя наглядала, як тая зводзіла сябе ў ятрасьць.
    «Яна яшчэ большы маральны вырадак, — падумала Марыя, — чым я меркавала. Чаго яна зрабілася такая? Рэўнасьць? Прага помсты? Ці проста асабістая пыха?»
    — Ты не заслугоўваеш, каб на цябе траціць кулю. Я табе абяцаю, лёгка ты не памрэш.
    — Застрэлі мяне цяпер. Нашто гэтыя бессэнсоўныя цырымоніі. Прыкончы, ды годзе.
    — О, не, мая дарагая! — Лара выйшла з-за стала й падышла да Марыі так блізка, што тая адчула перагар самагону. — Ага, захацела... Занадта лёгка будзе для цябс. Пабачыш, — яна пасьміхнулася зларадна. — Ты яшчэ ня зьведала, як маліць аб сьмерці. Зашмат гонару ў табе... Я ж цябе сьцягну з тваіх высокіх прыступак; цябе і твае высокія маралі. Ты ж сьмярдзіш уся наскрозь, ці ты ня чуеш? ...Я так і не забыла Гарадок. Ведаю я тваю так званую мараль! Ты ж прагніла ўся ўздоўж і ўпоперак. 1 ты даказала гэта. Калі прыйшлі фашысты, напрасткі пайшла труціць нашых дзяцей іхнай так званай адукацыяй, сьмярдзючая хрысьціянка...
    — Ці табе гаварыць пра дзяцей! — выпаліла Марыя. — Колькіх ты выгадавала?
    — Заткні сваю брудную ляпу, пакуль я з табой гавару, сука фашысцкая! — зараўла Лара ды ўляпіла ёй моцна па твары.
    — He баюся я цябе, Лара. He раві на мяне. Мне няма чаго губляць.
    — О, ёсьць. Я пагляджу, якая ты будзеш гераіня, калі прыйдзе час канчаць цябе. Пачакай. Адну рэч я табе абяцаю: ты прыпаўзеш яшчэ да мяне, будзеш цалаваць мне боты, прасіць хуткай сьмерці.
    Яна зноў наліла сабе ў шклянку й заглынула ўсё цалкам. Выдыхаючы клубы дыму з новай запаленай цыгарэты, стала дапытліва разглядаць Марыю, ацэньваючы эфэкт, які яна зрабіла
    на яе сваёй філіпікай. Цяпер ейны твар набыў той вульгарны, мярзотны выраз.
    — Ня ўразіла ты мяне, Лара. Што ты хочаш даказаць? Што ты лепей за мяне, таму што — ты добра гэта ведаеш — упала так нізка, адкуль ужо падняцца немагчыма?
    Марыіны словы, бадай, прабілі далікатную абалонку зьнешняга Ларынага глянцу да самай сарцавіны. Заскрыгатаўшы зубамі, яна падышла да Марыі блізка, занадта блізка, і зашыпела, як атрутная зьмяя, ёй у твар:
    — Мне ня варта адказваць на тваё пытаньне... але я адкажу. Перш за ўсё, мне да халеры, уразіла я цябе, ці не.
    Яна зграбла Марыю за каўнер і задыхала перагарным смуродам ёй у вочы. Марыя ледзь стрымлівалася, каб ня сплюнуць ёй у твар.
    — Другое. Што мне яшчэ даказваць такой падалі, як ты? Чуеш, сьцерва? Да цябе мне адзіная справа — выканаць належнае табе пакараньне. I гэта я табе абяцаю, сучка. Ты ж бачыш, што цяпер у мяне поўная воля над табой, даражэнькая!
    Яна зь ятрасьцю сплюнула Марыі ў твар і разразілася д’ябальскім рогатам.
    Марыя выцерла сьліну са сваёй шчакі ды працягвала сачыць за гэтай істотай перад сабой. У памяці ўсплыла тая іншая дзяўчына — з такім зманлівым зьнешнім выглядам, — зь якой яна білася ў той нядзельны надвячорак у лесе: са зьвярынымі вачыма, гюўнымі непапраўнай нянавісьці й прыніжэньня, што згубіла ўвесь свой зьнешні глянец...
    Лара супакоілася, села за стол, адхілена разглядаючы жанчыну перад сабой, быццам ня ведаючы, што рабіць далей. Ейны голас заіучэў цалкам ураўнаважана, калі яна зноў адкрыла рот:
    — Есьць адна навіна, якая табе дагодзіць, Марыя.
    Зацягнулася цыгарэтай зь непранікальнай маскай натвары.
    — Цікава?
    — Ну.
    — Учора твае фашысцкія гаспадары спалілі Шулы датла... Усіх людзей, замкнуўшы ў школьнай хаце, падсмажылі жыўцом.
    Навіна зьбіла Марыю, што маланкавы гром. Спачатку моўчкі аслупянеўшы, каб стравіць гэтую жахлівую вестку, потым закрычэла ў пратэст.
    — А-а!.. Хлусіш! Гэтага ня можа быць, ты хлусіш!
    У Марыі не было радні у Шулах. У партызанскім лягеры яна была часам распытвала людзей, як там Шулы, і ведала,
    што вёска заставалася непашкоджанай, адно толькі ейная хата была згарэўшы пасьля пагрому ейнае сям’і, учыненага Калпаковым-Бэргдорфам. 1 цяпер гэтая жудасная вестка, якую Лара прыхавала, каб зьбіць яе ўрэшце да самых касьцей, відавочна мела свой эфэкт. Марыя, перажыўшы гэты жах са сваёй сям’ёй, уявіла сабе, як усіх вяскоўцаў замкнулі ў школе, дзе яна выкладала; сваіх вучняў, матак, што бездапаможна лямантавалі ў адчаі, гукаючы дапамогі, якая так і не прыйшла; агонь, што зьядаў скурчаныя жывыя целы... Божа, якое жудаснае катаваньне гэта мусіць быць!..
    Унутрах усё перавярнулася, яшчэ адзін незагойны боль разарваў сэрца, яшчэ адзін сьвет абрынуўся ў бездань... I ейная маці перад ёй... адхілена прамаўляючы пра гэтую нечуваную трагедыю...
    — Навошта мне хлусіць? — працягвала Лара. — Што, цяжка ўбачыць сваіх гаспод тымі, хто яны ёсьць — пачвары нечалавечыя, — ці ня так, даражэнькая? Ну вось, цяпер ты ведаеш.
    Лара паглядзела на вялікі залаты гадзіньнік на руцэ. А Марыі, што яшчэ не ачомалася ад думкі, што Шулы цяпер — куча попелу, нават не было ў галаве задумацца, дзе й як тая здабылася на такі гадзіньнік.
    — Сьцяпан, — клікнула Лара, і мужчынскі голас зараз жа абазваўся за сьцяной. — Хадзі сюды.
    У дзьвярах зьявіўся высокі, страмкі дзяцюк.
    — Так точно, Ларнса Семеновна.
    — Все готовы?
    — Ждем вас.
    — Праз хвілінку. Забяры гэтую з сабой. 3 намі паедзе, каб пабачыць, як караюць здраднікаў.
    Без адзінага слова хлопец пацягнуў Марыю за руку, і яны моўчкі пайшлі да двух саняў, кожныя запрэжаныя парай коней, ля якіх чакалі чацьвёра мужыкоў.
    — I дзе яна? — спытаўся адзін Сьцяпана.
    — Зараз будзе.
    — А гэтая нам нашто? — кіўнуў мужык на Марыю. — Чаго яе цягаць?
    — Ларыса загадала.
    Хутка зьявілася Ларыса, у кароткім кажушку з шырокім скураным рамянём на поясе, галіфэ, цёплых скураных пальчатках, з аўтаматам на плячы.
    — Паехалі, — загадала яна й ускочыла ў пярэднія сані, падабраўшы лейцы. — Сьцяпан, учыцельку — на заднія сані. I глядзі, пільнуй яе!
    12
    РАСПРАВА
    У прыцемках коні пайшлі рысьсю.
    Марыя сядзела ззаду заладаваных саломай саняў побач з трыма ўзброенымі аўтаматамі мужыкамі. Яна глядзела на засызежаныя сілуэты партызанскіх зямлянак, паўздоўж якіх яны зараз праяжджалі. Лагер выглядаў сонным за выключэньнем рэдкіх вартавых. Некаторыя пазнавалі й віталі Лару, і да вушэй Марыі даляталі слабыя гукі зь іхных вуснаў.
    Яны мінулі ўзьлесак, і пярэдняя пара коней, падганяная Ларай, пайшла ў галоп. Задняя — узялася наўздагон. Прыгнуўшыся ў санях, яны несьліся праз адкрытае поле, і марозны вецер, напару з глухім стукам конскай папругі, завываў у іхных вушах. Спусьцілася цемра, а Лара ўсё падганяла коней.
    Усе маўчалі.
    Усё яшчэ агаломшаная тым, што пачула ад Лары, Марыя сядзела прыгнечаная, ірымаючыся за поручань. Да гэтага часу яна ўжо спасьцерагла прызначэньне гэтай місіі. Яе ўзялі з сабой, каб яна стала сьведкай забойства, разбою — Бог ведае чаго.
    Яны праехалі па мясьціне, якая — як вызначыла Марыя — была некалі вёскай. Вялізныя цагляныя печы з выцягнутымі ўверх комінамі стаялі самотна сярод засьнежаных камянёў. Дзе-нідзе — недаедзеныя вогнішчам рэшткі жытла. Марыя падзівілася, што ж магло здарыцца зь людзьмі. Магчыма, спаленыя жыўцом, што сталася ўжо звычайнай справай.
    — Калінаўка, — прамовіў Сьцяпан, быццам адказваючы на Марыіна пытаньне. — Фашысты змардавалі жыхароў, спалілі ўсіх і ўсё, на Каляды якраз.
    Шкілеты цагляных печаў і комінаў, сплываючы удалячынь, здаваліся кастлявымі пальцамі, што паказвалі ў нябёсы, паклікаючы помсты.
    Празь яшчэ адну палову гадзіны адчайнай паездкі паўзноч Лара запаволіла й спынілася каля зарасьніку на схіле. Група зьлезла з саняў і стала ўглядацца ў адным накірунку. За далінай, недзе з паўкілямэтру, быў хутар, якраз на схіле, пасярод вёскі. Мусіў даўней належаць камусьці з улады, папэўна, сябру Партыі.
    — Гэтта ж, пэўна, там тая падла жыве? — сказаў адзін з партызанаў.
    —Дык жа ж забраў прэдседацельскае жытло. Напэўна, добра ліжа фашысцкую задніцу, — сплюнула Лара.
    — Пойдзем адразу ці спачатку разьведаем, Ларыса Сямёнаўна? — запытаўся другі партызан.
    — Міша й Патапыч, — зьвярнулася Ларыса да двох, — вы абое йдзіце паглядзіце, ці там бясьпечна. Ня йдзіце праз усю вёску, будзьце як мага незаўважнымі, глядзіце сабак. Будзьце асьцярожнымі ўдвая. Мы чакаем вас тут.
    Абодва мужчыны зьніклі ў шэрай цемрадзі. Тры мужчыны й дзьве жанчыны, нерухомыя й пільныя, прыслухоўваліся да гукаў зь вёскі. Урэшце пачулі сабачы брэх.
    — Яны хочуць разбудзіць іх к ядронай мацеры, — пракамэнтавала Лара. — Тыя падлы могуць схавацца. Сьцяпан, ты дакладна ведаеш, што яны ўдома сёньня?
    — Рыгор запэўніў мяне, кляўся ўсімі сьвятымі. Ён ніколі ня здраджваў нашаму даверу, — адказаў высокі мужчына. — He хвалюйцеся, Ларыса Сямёнаўна, возьмем мы яго цёпленькага ў ложку са сваёй любай жоначкай і даражэнькімі дзеткамі no634.
    Заглумленая, Марыя намагалася здагадацца, хто быў гэтай прызначанай ахвярай. Адзін ці разам зь сям’ёй? Цяпер Ларыны словы, прамоўленыя раней гэтай ноччу, набылі злавеснае значэньне.
    Хутка вярнуліся Міша з Патапычам.
    — Усё чыста, — далажыў Патапыч. — Нідзе ніякага сьвятла. Мы не падыходзілі блізка да хаты. Сабакі ж...
    — Чорт, — абазвалася Лара, — нам спачатку трэба будзе пазбавіцца іх. Што скажаце?
    — Я зраблю гэта, Ларыса Сямёнаўна, — вызваўся Сьцяпан.
    — Як?
    — Застаўце гэта мне, — запэўніў ён. — Чакайце майго сьвісту. Тады можаце рухацца.
    3 трывогай яны чакалі. Хаця й апранутая, Марыя трэслася ад холаду. Халодны вецер пранізваў наскрозь ейнае старэнькае пераплатанае паліто.
    Каля хутара брэхнуў сабака й тут жа змоўк. Партызаны пачулі ціхі сьвіст.
    — На сані! Жыва! — скамандавала Лара.
    Яна ўскочыла на пярэднія, схапіла лейцы й у поўны рост, расставіўшы ногі, пагнала коней да хутара.
    Менш як празь пяць хвілін яны ўжо рушылі да дзьвярэй. Высокі цень накіраваўся да ганку.
    — Ці чуваць там што, Сьцяпан? — запыталася Лара.
    — Нічога.
    — Коля й Грыша, — шэптам закамандавала Лара, — абыходзьце хату й пільнуйце заднія дзьверы на ўсялякі выпадак. Міша, сачы за вокнамі, а мы — грукаем тут.
    3 аўтаматамі напагатове Лара, два мужчыны й зь імі Марыя падышлі да дзьвярэй. Лара ціха пастукала, прыхіліўшыся вухам. У хаце нехта заварушыўся. Лара пастукала яшчэ раз. Праз колькі хвілін да іхных вушэй данеслася асьцярожнае шорганьне ног за дзьвярыма. Нехта там спыніўся, прыслухоўваючыся. Лара зноў загрукатала, цяпер мацней.
    — Хто там? — запытаўся мужчынскі голас.