Заўтра ёсьць учора
Кастусь Акула
Выдавец: Медысонт
Памер: 200с.
Мінск 2008
— Алена, ...ох, Марыя... Ты ж глядзела маіх дзяцей, была зь імі сама... Ты ж магла...
— Але, Эрна, я магла зрабіць з тваімі дзецьмі тое ж, што ён зрабіў з маімі. I хто ведае, можа, мне б і было апраўданьне.
— I ён ведаў гэта... і не падумаў... Божа мой!.. — ледзь чутна прашаптала Эрна, закрыўшы далонямі твар.
— Але... Адна толькі рэч мяне спыніла.
— Што?
— Мая вера ў Бога. I мая глыбокая прыхільнасьць да цябе, Эрна. Ты -— харошая. Бэргдорф не заслужыў цябе. Я, хто пацярпела столькі ад немцаў, хто бачыла, як гінулі нашыя людзі ад іхных рук... гэта гаворыць аб многім...
— Дзякуй, Марыя, дзякуй табе, — Эрна хацела пацалаваць Марыі руку, але тая хутка яе выдзернула.
— Ня трэба, Эрна. Я разумею, што ты адчуваеш. Я спачуваю табе. He вінаваць мяне за тое, што я зрабіла. Я да гэтае пары не магу зразумець сама, як яно ўсё абярнулася. Ты ж бачыш, той раніцай я йшла на працу, а ён сам раптам накінуўся на мяне, запхнуў у аўта, сказаў, што на гэты ўжо раз пераканаецца, што пазбавіўся мяне назаўсёды...
Эрна не прамовіла ні гуку. Яна падняла вочы й проста глядзела на Марыю; яна відавочна была ўжо зьнясіленая залішкам пачуцьцяў.
Чатыры іншыя пацыенты ў пакоі, пэўна, былі цалкам раззлаваныя немагчымасьцю разумець па-нямецку, бо паводзіны абедзьвюх жанок відавочна інтрыгавалі іх. Вядома, яны чулі пра аварыю, у якую трапіла Марыя, і пазьней распытвалі яе аб ёй. Але гэтае супрацьстаяньне дзьвюх гераіняў нейкае драмы, што завязалася яшчэ ў пекле вайны на другім баку акіяну, было ім недаступным.
— Ён бы зрабіў гэта... ён бы зрабіў... Божа мой, Божа мой! — шаптала Эрна.
Жанчыны абмяняліся паглядамі, якія значылі болей за словы.
— Гэта жорсткі сьвет, Эрна, -— сказала Марыя. — Калі табе будзе лягчэй ад гэтага, я магу сказаць табе, што я дакладна ведаю, што ты адчуваеш зараз. Але час вылечыць твае раны... Я рада, што знайшла цябе такой, якая ты ёсьць — добрая й простая. Гэта і стрымлівала мяне, я адчувала, што ня маю права пашкодзіць ні табе, ні тваім дзецям...
Марыя ляжала ціха, уся ейная сутнасьць сагравалася думкай, што яна здолела зрабіць і нешта добрае ў гушчары ўсіх сваіх пакутаў.
— Скажы, Марыя, паліцыя ўжо гаварыла з табой? Ведаеш, яны знайшлі ў яго пісталет.
— Так, я ведаю. Прыходзіў паліцыянт, пытаўся, ці мяне выкралі, і ці мела месца бойка ў аўта. Я сказала, не. Есьць, пэўна, яшчэ адна рэч, што цікавіць цябе, Эрна.
— Так, наконт дзяцей.
— Я абяцаю табе, Эрна. Ад мяне яны ніколі не дазнаюцца, што іхны бацька быў ня тым, кім падаваўся, — Марыя сьціснула ёй руку.
— Ты — анёл, Марыя. Я ў даўгу перад табой. He магу сабе ўявіць, як ён мог зрабіць такое табе, пасьля ўсяго, што ты зрабіла дзеля яго. Вы з маці ратавалі яму жыцьцё... Проста жудасна думаць аб гэтым. I гэта — бацька маіх дзяцей...
— Ты ведала іншага чалавека, Эрна. Ты ж нават не падазравала.
— Ты ведаеш, у мяне былі заднія думкі... Але такое, сапраўды, я не магла і падумаць. Цяпер мнс зразумелы ягоны выбух на народзінах Эрны. ...Ах, ладна. Я не магу больш гаварыць, калі ягонае цела яшчэ нават не пахаванае. Чым меней сказана, тым лепей. Ты згодна?
— Так, я разумею.
— Дзякуй яшчэ раз табе, Марыя.
Эрна нахілілася й пацалавала Марыю ў лоб. Была сабралася ўжо пайсьці, тады павагалася й раптам завярнулася:
— Я прыйду да цябе яшчэ, Марыя. Пасьля паховін. Усяго добрага, ды папраўляйся.
3 гэтым яна й пайшла.
Праз паўгадзіны зьявіўся Мікола. Лічачы яшчэ трох з кухні з гэтага ж шпіталю, ён быў ужо шостым наведвальнікам у гэты дзень, і Марыя была зусім стомленая. Ёй прыйшлося рабіць высілкі, каб адорыць яго нейкім цёплым словам, слухаць і тлумачыць у дэталях, што адбылося й чаму.
Хлопец сядзеў ля ложка цалкам устурбаваны, бо як бы Марыя ні старалася болып сьціпла падаць усю гісторыю, яна зрабіла на яго ашаламляльнае ўражаньне. Цяпер ён зразумеў, чаму яна была ахалоджвала ягоны пыл. Але як бы ня быў ён шакаваны сам, ён знайшоў у сябе сілы падбадзёрваць яе словамі й усьмешкамі.
— Марыя, не турбуйся цяпер ні аб чым, — сказаў ён перад адыходам. — Калі ты дазволіш, я ва ўсім табе дапамагу. Цяпер я буду апекавацца табой, — і тады ён зачырванеўся, бо гэтае простае абяцаньне было лепшым прызнаньнем у каханьні.
Ужо позна ўначы Марыя ляжала зусім бяз сну; ейны розум усё вандраваў сярод усіх тых падзеяў, што здарыліся агюшнім часам...
Даволі дзіўна, але цяпер, калі ейная «місія» была выкананая, яна чулася такой выматанай і спустошанай.
Аж яна яшчэ й не пачынала жыць!
Яна ўсё яшчэ была падранкам, зьвялай кветкай, выдзернутай з каранямі зь зямлі, што некалі яе нарадзіла.
Ей прыпомніліся словы айца Паўла: «Вельмі неразумным ёсьць нам, простым ды малым, з нашымі абмежаванымі Богам магчамасьцямі, спрабаваць спасьцігнуць сэнс усяго існага, створанага Ім, ды аспрэчваць Гасподнія шляхі й спосабы».
г. Таронта
1967 г.
ЗЬМЕСТ
Ад перакладчыка. I. Варабей 3
Заўтра ёсьць учора. Раман
I. Арышт 7
2. Міласэрнасьць уначы 10
3. Новыя гаспадары 17
4. Нападзеньне ў пуні 21
5. Катаваньне ў клясным пакоі 29
6. Забойства 35
7. Абуджэньне 38
8. Вульгарная прыгажуня 42
9. Маёўка 45
10. Двубой 48
11. Ліхадзейка Лара 54
12. Расправа 61
13. Чорная бездань 67
14. Д’ябалава гулянка 73
15. Гвалтаваньне 87
16. Дзірка ад кулі 94
17. Сустрэча старых сяброў 100
18. На папраўку 106
19. Іспыт на трываласьць 110
20. Руіны 121
21. Знаходка 130
22. Дзядзька 138
23. У судзе 141
24. Па сьледзе забойцы 146
25. Адзін крок паперадзе 151
26. Пачатак каханьня 159
27. Вось і сустрэча 164
28. У пошуках слушнасьці 171
29. Выклік 178
30. Сьмяротная паездка 187
31. Вяртаньне да жыцьця 190
Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» з 2004 году выдае «Бібліятэку Бацькаўшчыны».
У сэрыі пабачылі сьвет кнігі:
• «Месца выданьня — Парыж»:
Выбраныя старонкі часопіса «Моладзь» (1948—1954)
• «Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна»: Артыкулы, дакумэнты, аповесьць
• Н. Гардзіенка. «Беларусы ў Аўстраліі»: Да гісторыі дыяспары
• Л. Юрэвіч. «Мэмуары на эміграцыі»: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне
• М. Ганько. «Каб сьведчылі пра Беларусь»: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька
• I. Варабей. «Там, дзе сэрца маё»: Публіцыстыка, пераклады, апавяданьні
• «Эквівалент»: Зборнік эміграцыйнай прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
• Л. Юрэвіч. «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага»: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000)
• «Каханы горад»: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
• Б. Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне»: Выданьне другое, выпраўленае й дапоўненае
• А. Адзінец. «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў»: Зборнік успамінаў
• «Адзін Госпад, Адна Вера, Адзін Хрост»: Царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі (укладальнік А. Любіч)
• В. Грыцук. «Мы стваралі сваю Беларусь»; Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
• «Урачыстасьць у садзе»: Драматургія беларускай эміграцыі XX стагодзьдзя (укладальнік В. Нікіфаровіч)
Рыхтуюцца да друку:
• 3. Сасноўскі. «Беларуская музыка ў замежжы»: Гістарычнае дасьледаваньне
Акула, К.
А44 Заўтра ёсьць учора : раман / Кастусь Акула ; пер. з ангельскай, прадм. Ірыны Варабей. — Мінск : Меднсонт, 2008. — 200 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 15).
ISBN 978-985-6530-91-6.
Вострасюжэтны раман вядомага пісьменьніка Кастуся Акулы напісаны ў Канадзе для канадыйскага чытача. Аўтар распавядае аб складаным лёсе беларускае жанчыны на фоне гістарычных падзей у Беларусі часоў Другой сусьветнай вайны. Гераіня раману Марыя Каравай, страціўшы ўсю сваюсям’ю і цудам выжыўшы пасьля двух расстрэлаў — і немцамі, і партызанамі, — урэшце рэшт воляй лёсу апынаецца ў Канадзе, дзе сустракае забойцу свае сям’і. Вера і бязьвер’е, хрысьціянская пакорлівасьць і барацьба за волю, міласэрнасьць і помста — тыя адвечныя маральныя дылемы, якія даводзіцца вырашаць Марыі, як і ўсяму ейнаму народу, і якія ня страцілі сваёй актуальнасьці для яго й па сёньня.
Раман быў папісаны на ангельскай мове. Гэта першае яго выданьне па-беларуску на радзіме аўтара — пятнаццатая кніга ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» ў 2004 г.
УДК 821.161.3-31
ББК 849(4Бен)-44
Літаратурна-мастацкае выданьне
Бібліятэка Бацькаўшчыны
Кніга 15
Акула Кастусь
Заўтра ёсьць учора
Раман
Адказны за выпуск У. Сілянок Кампутарная вёрстка Л. Валчок ВокладкаЯ Мальдзіс
Карэктар Г. Калюшынская
Падпісана да друку 06.03.08. Фармат 84x108 '/,2. Папера афсэтвая. Гарнітура Times. Друк афсэтны. Ум. друк. арк. 11,6. Ул.-выд. арк. 11,3. Наклад 500 ас. Замова № 95.
Выдавец і паліграфічвае выкананыіе:
Сумеснас таварыства з абмсжаванай адказвасьцю «Медвсонт»
ЛН № 02330/0133391 ад 19.07.04 г. ЛП № 02330/0056748 ад 22.01.04 г.
220004, г. Мінск, вул. Ціміразева, 9.
CM n
CM
w CM
CM (1): n
o