• Часопісы
  • Заўтра ёсьць учора  Кастусь Акула

    Заўтра ёсьць учора

    Кастусь Акула

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 200с.
    Мінск 2008
    47.07 МБ
    На вуліцы не было ні душы. Выязджаючы, ён агледзеў вуліцу па абаіх баках і зразумеў, што Марыя пэўна мела сур’ёзныя прычыны, каб пераехаць сюды, дзе плата значна вышэйшая, чым у тым месцы, дзе яна жыла раней.
    Калі ён наагул нешта разумеў у жанчынах — а ён меркаваў, што так — яна была ня з тых, што так лёгка раскідваюцца цяжка заробленымі грашыма.
    Што ж тады прымусіла яе пераехаць сюды?
    Загадка падалася яму яшчэ больш складанай.
    27
    ВОСЬ I СУСТРЭЧА
    Марыя не заўважыла часу, як доўга яна ўжо хадзіла тудысюды па сваім пакоі, настолькі занятая яна была сваімі цяжкімі думкамі.
    Усё было ня так проста, як падавалася яшчэ ўчора. Яно б было лягчэй, калі б яна не сустрэлася зь Міколам.
    Усё было так недарэчы.
    Ён вельмі падабаўся ёй.
    Якіх намаганьняў ёй каштавала сёныія ў парку ўдавацца спакойнай! Добра, што ён спыніўся там, дзе спыніўся, бо яна была на мяжы зрыву.
    Ёй так патрэбна дапамога, і ў той жа час вось — яна не змагла прыняць руку помачы ад мужчыны, які, яна ведала, быў у яе закаханы. Чаму? Можа ўсё ж было б лягчэй прызнацца яму ва ўсім, папрасіць дапамогі — цяпер, калі здабыча была на адзін стрэл ад яе?
    He, і яшчэ раз — не.
    Асалода помсты будзе ейнай і толькі ейнай. Цяпер, калі салодка-горкі кубак стаіць перад ёй, яна мусіць узяць яго сама ды выпіць адна, ні з кім ня дзелячыся. Тады й толькі тады, адчувала яна, будзе выкананы ейны мацярынскі й даччыны абавязак. Інакш быць ня можа.
    I ўсё ж цяпер, менавіта перад тым, як узяць гэты наканаваны кубак, перад ёй паўстаў самы вялікі камень спатыкненьня. I як яго пераадолець? У яе не было ніякага адпаведнага рашэньня.
    Ейпая хрысьціянская мараль не давала ёй спакою.
    Яна верыла, што мела права забіць злодзея, але ці мела яна хоць якое права пазбавіць жонку мужа, а дзяцей бацькі?
    Можа, ёй параіцца з адвакатам ці са сьвятаром? Прынамсі, яны б дапамглі ёй вызначыць ейнае дакладнае мейсца. Дагэтуль яна кіравалася выключна сваім сумленьнем — адно яно было і вярхоўным судзьдзём, і кіруючай сілай, зь якой яна лічылася.
    Бо сумленьне — яно ж ідзе ад Бога...
    Мяккія дываны заглушалі ейныя крокі, і нішто не адцягвала ўвагі ад духоўных пошукаў. Раз-пораз яна ўглядалася ў вакно. Дом насупраць падаваўся пакінутым. Яны, пэўна, выправіліся на пляж ці яшчэ куды, бо іхнага бардовага б’юіка не было на месцы.
    Як бы ёй хацелася зрабіць усё са спакойнай разважлівасьцго спрактыкаванага гангстэра. Проста падысьці ды прыстрэліць яго са шчасьлівай усьмешкай на вуснах. Хіба не з-за гэтага крыважэрнага падлюгі прайшла яна праз усе пакуты пекла за свае апошнія гады?
    Тады адкуль гэтыя грызоты сумленьня?
    Глыбока ў душы яна адчувала, што так і ня зможа знайсьці канчатковага вырашэньня. Ёсьць Бог, і ёсьць ейнае собскае сумленьне; і абое яны — і апошняя інстанцыя, і суворыя судзьдзі, што паклічуць яе да адказнасьці. Што калі яна ня зможа выдаць адпаведныя апраўданьні за свае дзяяньні? Што калі яна зусім ня мае рацыі? Калі ўжо выконваць самасуд, дык рабіць гэта зь непахісным перакананьнем.
    Сьлёзы паліліся самі па сабе. Яна не спыняла іх. Падушкі спадарыняў Бэнтлей, пэўна, ніколі ня ўпітвалі ў сябе столькі вільгаці за сваё даўгое жыцьцё. Гэта былі сьлёзы чалавека, які быў аднойчы зганьбаваны і здолеў ізноў падняцца.
    Марыя зразумела: што б яна цяпер ні зрабіла, але жыцьцё ўжо абагнала яе. Гэты ваўчара цяпер не адзін, іх ужо чацьвёра. Як ты аддзеліш яго цяпер ад цела ягонае сям’і, не парэзаўшы кравяных артэрыяў?
    А як тады суняць раз і назаўжды адчайную тугу сваёй душы?
    А душы сваіх дзетак і маці, што не пакідаюць яе?
    Яна неяк супакоілася, прывяла сябе да толку й надвячоркам выйшла ў парк. Прайшлася па беразе ракі, панаглядала за дзеткамі, за іхнымі гульнямі, потым села на лаўку й пастаралася сканцэнтравацца на чытаньні.
    Папярэдні ўсплёск пачуцьцяў прайшоў, і яна стала нейкай зьнямелай і адхіленай ад усяго вакол, калі ў прыцемках вярталася дадому.
    I тут яна сустрэлася з Бэргдорфам.
    Пэўна, яна цалкам была занятая сабой, бо не заўважыла сям’і Бэргдорфа й ужо зьбіралася перайсьці вуліцу, як пачула:
    — Місіс Мароз!
    Гэта была Эрна.
    Марыя спынілася, завярнулася й убачыла іх усіх.
    Яны стаялі каля аўта на сваім дворыку, занятыя выладоўваньнем усіх сваіх вандзэлкаў, прывезеных з пляжу ці яшчэ там адкуль. Бэргдорф выцягваў з адчыненага багажніка надзіманую лодку з матрасамі. Усе, акрамя галавы сямейства, былі ў шортах. Прадуктовы кошык ужо стаяў на бэтоннай сьцежцы, а дзеці выхоплівалі свае цацкі й тузаліся з пудзелем.
    — Місіс Мароз, калі ласка, хадзеце сюды, — працяівала Эрна зь мілай усьмешкай. I тады да мужа:
    — Ёган, вось жанчына, што я казала табе. Яна жыве ў сёстраў Бэнтлей. Місіс Мароз.
    Марыя павольна падышла да іх.
    Досыць дзіўна, але яна зусім не разгубілася, ёй было нават цікава. Гэта была цікаўнасьць бясстрашнага паляўнічага, які даўно звыкся з думкай, што аднойчы такі сутыкнецца з драпежнікам, якога даўно высочваў. Набліжэньне да зьвера зачороўвала сваёй казытлівай панаднасьцю ад магчымасьці разглядзець яго так блізка, тым часам пільнуючы бясьпечную дыстанцыю.
    Моўчкі Марыя спынілася, ня зводзячы вачэй з Бэргдорфа, зусім забыўшыся на Эрну.
    3 валасатымі рукамі й грудзямі, што выглядалі з шырокай белай тэніскі, ён выпрастаўся і... — быццам укушаны нябачным іклом, шарахнуўся й застыў, ня здолеўшы вымавіць ні слова.
    Марыя зазірнула ў гэтыя шэрыя вочы, пазнаючы той зьвярыны бляск у іх, потым перавяла позірк на вусны, на густыя вусікі, заліловеўшае цела, адвіслы падбародак, агрузлы жывот і зноў вярнулася да вачэй, кінуўшы яму выклік цьвёрдым даўгім позіркам. Вочы ягоныя не зьмяніліся, і тым часам у іх было нешта новае. Зараз яны былі напоўненыя зьдзіўленьнем і недаверам, як быццам іхны ўладальнік сутыкнуўся з прывідам.
    Гэтае супрацьстаяньне вачэй цягнулася досыць доўга й паставіла Эрну ў поўнае неўразуменьне. Мілая ўсьмешка зьнікла зь ейнага твару, вочы бегалі ад аднаго да другога.
    — Ёган, гэта місіс Мароз... медсястра... нашая суседка,— паўтарыла яна, цяпер ужо няўпэўнена. Відавочна яна мела падазрэньне, што нешта тут адбываецца па-за ейным разуменьнем, і ніяк не магла вызначыцца, як ёй тут паводзіцца.
    — Місіс Мароз... Ага. ...Прыемна пазнаёміцца, — урэшце падаў прызнакі жыцьця Бэргдорф.
    Хрыпаты голас, здаецца, выціскаўся зь перасьмяглай глоткі празь сілу. I тады са сваёй былой бравадай, гэтак знаёмай Марыі, усклікнуў:
    — Будзь я пракляты!
    Ну, ужо гэты воклік быў зусім як у сук уляпіўшы, Эрна ажно застыла ў непаразуменьні, утаропіўшыся ў мужа, бо, пэўна, ніколі яго такім ня бачыла.
    — Што ты такое гаворыш, Ёган? — усклікнула яна нэрвова.
    Апрытомнеўшы, Ёган цяпер уталопіўся ў жонку, быццам першы раз яе ўбачыў ды залапатаў:
    — Гэта... я... Ай, да нічога... He пераймайся... Ня можа быць...
    — Што ня можа быць? Аб чым гэта ты? Што з табой?
    — Нічога, нічога... He зьвяртай увагі.
    Ён паволі ачуньваў, вяртаючыся да нармальнага стану. Тады зноў паглядзеў на Марыю:
    — Дык адкуль вы, кажаце?
    — Зь Беларусі, — спакойна адказала Марыя, цяпер кідаючы пагляды на Эрну, расьцягваючы сваю насалоду ад ненармальных паводзінаў ейнага мужа. Ейны дзіцячы тварык усё яшчэ захоўваў разгубленасьць.
    Калі ж Марыя зноў завярнулася да яго, на ейным твары чытаўся выразны цень вясёлага задавальненьня.
    He была б Эрна такой зьбянтэжанай, гэта не пазьбегла б ейнай увагі. Бач ты, яна зьвяла двух незнаёмцаў, а іхныя паводзіны аказаліся цалкам па-за нейкім разуменьнем. Хіба што яна такая прасьцячка, каб заўважыць іскры нечага значна больш глыбокага ў кожным зь іх.
    — Так? А зь якіх мясьцінаў? — працягваў Бэргдорф.
    — 3 Наваградку. Хіба вы бывалі там, містэр Бэргдорф?
    — Быў. Праездам... — цяпер ён выглядаў спакайнейшым, але ўсё яшчэ разгубленым, ня ведаючы, што рабіць далей. Паглядзеў на сваю жонку, быццам чакаючы ад яе падказкі.
    Марыя прыйшла ёй на дапамогу:
    — Былі сёньня недзе на пікніку?
    — He зусім. Езьдзілі ў парк на возера Сімка, — падхапіла тэму Эрна й хутка забалбоніла, — О, якое цудоўнае месьцейка! Гэта трэба бачыць! Вада такая цёплая, а пляж які! Некалі паедземце з намі, місіс Мароз. А вы што, працавалі сёньня?
    — He, я хадзіла ў царкву.
    Бэргдорф адчыніў бакавыя дзьверы дому, цэлы час кідаючы няўцямныя позіркі на Марыю, і тады зьнік за імі.
    — Можа, вы зойдзеце да нас, місіс Мароз? Пагамонім, перакусім што-небудзь. Зрабеце ласку, — запрасіла Эрна.
    — Ня хочацца вам замінаць...
    — Ну, што вы, якое там замінаць... Нам будзе вельмі прыемна бачыць вас у нас.
    Гэта было так лагодна, што Марыя не змагла ўстаяць.
    — Добра. Няхай будзе па-вашаму.
    — Заходзьце, калі ласка, — шырака адкрыла Эрна дзьверы.
    — Калі вы ня будзеце супраць, я б пагуляла зь дзецьмі, пакуль вы ўладкуецеся з рэчамі.
    — Ну, вядома. ...Эрна, дзетка, пакажы місіс Мароз свае цацкі й кніжкі, га? — гукнула Эрна дачку.
    Дзяўчынку спанукаць ня трэ было. Пад маміну ўсьмешку яна пацягнула Марыю за руку ў свой пакой для гульняў.
    Усё яшчэ знаходзячыся пад уражаньнем ад сустрэчы з Бэргдорфам, Марыя цяпер стаяла сярод гары цацак і гульняў. Тут быў нават тэлевізар у куце. Бэргдорф добра раскашэліўся, каб забясьпечыць усім, чым магчыма, сусьвет сваіх дзетак. Цэлы набор лялек разам з маленькай Пэні, у чырвонай сукенцы, ды русявай Долі; тут былі ярка-каляровая лялечная хатка, маленькая дошка для пісаньня, мноства кніжак-маляванак, ужо аздобленых тымі каляровымі распэцкамі, на якія адно крэпка занятыя ды бездаглядныя дзеці здольныя. Стрэльбы, танкі, самалёты, лінкоры ды алавянныя жаўнерыкі ў іншым куце яўна нележалі Эрыку.
    Маленькая Эрна завяла Марыю ў свой лялькавы сьвет. Мілае дзяўчо, Марыя цешылася зь яе. Яна чырыкала й сьмяялася, як верабейка, у сусьвеце сваіх фантазіяў, паказваючы іх гэтай добрай цёці. А Эрык тым часам гуляўся сам сабе, выстаўляючы на марш калёны жаўнераў. I белы пудзялёк паглядаў са свайго кута на ўсю гэтую мітусыію са звычайнай сабачай цікаўнай паважнасьцю.
    — Вы так любіце дзяцей, місіс Мароз, — зьявілася ў дзьвярах Эрна. Марыя нават не пачула, як тая падышла.
    — Так, вельмі. У вас такія мілыя дзеткі, місіс Бэргдорф.
    — Дзякуй, місіс Мароз.
    — Зрабеце ласку, завеце мяне Алена.
    — Добра, Алена. Тады й вы мяне — Эрна. А цяпер, калі ласка, у нашую гасьцёўню, Алена. Эрна ды Эрык, хадзеце на кухню. Там вас марожанае чакае. Хуценька.