• Часопісы
  • Заўтра ёсьць учора  Кастусь Акула

    Заўтра ёсьць учора

    Кастусь Акула

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 200с.
    Мінск 2008
    47.07 МБ
    У рэшце рэшт нешта пачало адбывацца. Марыіна сэрца затахкала, і яна аж паднялася з фатэлю, як з задніх дзьвярэй дому выйшаў мужчына. Ён нетаропка ішоў дробнымі крокамі, сьпінай да Марыі, гаворачы нешта таму, хто быў за дзьвярыма, і тады завярнуўся, гледзячы на б’юік. За ім тут жа выйшлі жанчына з двума дзеткамі й белым той-пудзелем.
    I Марыя адразу яго пазнала.
    Сэрца ажно падскочыла ад радасьці й страху. Вось калі, урэшце, яна магла нясьпешна разгледзець гэтага чалавека, у той час як ён цалкам не падазраваў аб гэтым.
    Чалавек падаўся цяпер каржакаватым і ўжо ня рухаўся з былой жвавасьцю. Невялікія, густыя вусы ўпрыгожвалі азызлаватыя вусны. На ім былі карычневы капялюш і дарагі карычневы касьцюм, які, трэба сказаць, кепска прыхоўваў залішнія кіляграмы па цэнтры раздабрэлага тулава. Ягоны выгляд цалкам адпавядаў папулярнаму вобразу заможнага бізнэсмэна. Нават здалёк Марыя заўважыла распалнелы, пуцаты твар з абвіслым падбародзьдзем.
    Ну-ну... Ейны Бэргдорф, бадай, добра прыстасаваўся да новых умоваў і жыў сабе няблага. Рэалістычны чалавек, не летуценьнік. А хіба ня высек ён нарожнага каменю для свайго раскошнага гнезьдзейка ў той, іншай краіне, якую ён так старанна рабаваў і гвалціў?
    Ягоная жонка (хто б яшчэ гэга быў?) падалася маленькай й танклявай побач зь ім, ейны юны тварык больш выдаваў на пятнаццаць год, чым на маці з двума дзецьмі.
    Бэргдорф адчыніў дзьверы аўта й павольна ўціснуўся за стырно. Як матор зафурчэў задавальняльна, ён вывеў машыну з пад’езду на дарогу. Жанчына зь дзецьмі стаялі, махаючы рукамі на разьвітаньне. Ну, чыста ідылічная карцінка з прадмесьця, ад якое сэрца тае: працаўнік-муж выпраўляецца ў жорсткі сьвет, каб зарабіць яшчэ грошыкаў, а ягоная жоначка й найдаражэйшыя нашчадкі разьвітваюцца з галавой сямейства. Якое замілаваньне!
    Бэргдорф завярнуў на вуліцу й зьехаў.
    Жанчына, апранутая ў белыя шорты й блюзку ў гарохі, падала дзяўчынцы сабакаву шворку, і ўся тройка нясьпешна пашыбавала ў парк. Дзяўчынка тузалася з пудзелем, які ўсё спутваў ёй ногі шворкай, пакуль урэшце маці не забрала сабаку на рукі. А хлопчык нёс вялікі чырвоны мяч.
    Такую магчымасыдь нельга было ўпусьціць, вырашыла Марыя.
    Яна паднялася з фатэля, пасьпяшала ў пакой, зьняла паўсядзённую сінюю сукенку й надзела ружовую, якую яна купіла нядаўна на распродажы са свайго першага заробленага чэка.
    Малы заробак, за які яна працавала, вымагаў ашчаднага пражываньня. Яна зноў задумалася, ці тыя грошы, што яна патраціла ў салоне прыгажосьці, былі заінвеставаныя разумна. Ёй падумалася, што, калі прыйдзецца сутыкнуцца з Бэргдорфам, некаторае маскаваньне можа павялічыць ейныя шанцы на посьпех у гэтай справе. Яна стаяла перад выбарам, у якім бы выглядзе ёй варта было зьявіцца перад ім: старой, змучанай жанчынай ці маладой, жвавай удавіцай.
    Пасьля разважаньняў над рознымі тэхнічнымі дэталямі — мэтазгоднасьць маскаваньня ўсё ж была асноўнай у развагах — яна спынілася на вэрсіі з «маладой удавіцай». Калі Бэргдорф валодае добрай памяцьцю, ейнае зьяўленыіе адновіць у ім карціны былога. Было б разумна прадбачыць, што здаровы выгляд дасьць Марыі перавагу. Ну, што яшчэ можа сканфузіць яго больш, чым раптоўнае зьяўленьне перад вочы чалавека, якога ён даўно лічыў за мёртвага, ва ўсім сваім былым харастве? Як жа ён будзе ўражаны, губляючыся ў тлумачэньнях, ня верачы сваім вачам...
    Цырульнік зрабіў сваю справу. Хвалістыя каштанавыя, па плечы, валасы падкрэсьлілі ейную прыродную прыгажосьць.
    Праўда, ад тонкай сеткі маршчын вакол вачэй ужо немагчыма пазбавіцца, але ўлічваючы сваё бурнае мінулае, Марыя ўсё ж дзівавалася, што яна ўсё яшчэ можа выглядаць такой маладой...
    Яна пакруцілася перад вялікім гардэробным люстэркам і, прысьвяціўшы хвілінку й твару, вырашыла, што падмалёўваць свае вялікія блакітныя вочы ня будзе. Цяжкая, глыбокая апатыя глядзела адтуль, дзе раней была дзявоцкая, нявінная, жыцьцярадасная бестурботнасьць. Гэта былі вочы, што ня раз глядзелі ў бездань сьмерці, спасьціглі апошнюю агонію сэрца ды адглынулі ад горкага кубка людзкай дэградацыі. Даволі заўважным боль у ейных вачах быў, калі яна была задуменнай, маркотнай ці заклапочанай. Але рабіўся ледзь прыкметным, калі ейны твар мяняўся да бесклапотнага, спакойнага, жыцьцярадаснага; унутраныя заснулыя агеньчыкі тады цалкам аднаўлялі надзвычайную жывучасьць ейнай моцнай сялянскай натуры.
    Марыя абула старэнькія, але дагледжаныя чаравікі, узяла клумку й кнігу, што пазычыла ў мінулую нядзелю ў бібліятэцы беларускай суполкі. Тады спусьцілася па дывановых лесьвічках і выйшла праз бакавыя дзьверы.
    У парку яна агледзелася й выбрала пустую лаўку бліжэй да Бэргдорфаў.
    Малыя тузаліся зь мячыкам, сабачка радасна дапамагаў ім у вясёлых свавольствах. Захопленыя гэтай простай гульнёй, яны выглядалі задаволенымі й шчасьлівымі. Дзяўчынка гадоў чатырох і хлопчык каля пяці — абое цемнавалосыя, як іхная маці. Марыю не зьдзівіла тое, што гаварылі яны па-нямецку.
    Яна адкрыла кнігу й пастаралася сканцэнтравацца на чытаньні, але зьмест прачытанага ў галаве ніяк не заставаўся.
    Зноў і зноў яна стрымана разглядала жонку Бэргдорфа, прыкідваючы, як бы знайсьці спосаб зь ёй пазнаёміцца.
    Вырашэньне гэтае задачы падаў мячык. Ня злоўлены дзяўчынкай, ён прыкаціў да Марыі, і толькі яна зрабіла крок, каб падхапіць яго, перш пудзель, а зь ім і дзяўчынка з працягнутымі рукамі ўжо былі каля яе.
    — Guten Tag, — усьміхнулася Марыя. — Як ты завесься?
    Дзяўчынка разгубілася, бегаючы вачыма ад чырвонага мячыка, які крэпка трымала Марыя ў руках, да твару гэтай жанчыны, што загаварыла зь ёй на ейнай мове.
    — Эрна, — сказала дзяўчо з усё яшчэ працягнутымі рукамі.
    — Добры дзень, Эрна, — сказала Марыя ласкава, аддаючы ёй мячык.
    Марыя паднялася, і ейныя вочы сустрэліся з вачамі місіс Бэргдорф, што была за два крокі ад яе.
    — Якія цудоўныя ў вас дзеткі, — сказала Марыя лагодным галасам, песьцячы мацярынскім паглядам дзяцей і ўсьміхаючыся місіс Бэргдорф.
    — Прыемна чуць. Дзякуй, — усьміхнулася жанчына ўв адказ.
    Ейны твар быў з тых, зазначыла для сябе Марыя, што ніколі не губляюць сваёй дзявоцкай прывабнасьці. Кірпаты носік выдаваў жвавы нораў сваёй гаспадыні, а мяккія цёмныя вочы нетаропка аглядалі Марыю ацэньваючым паглядам.
    — Вы — немка?
    — He, ня немка, — адказала Марыя, таксама ацэньваючы жанчыну перад сабой.
    Нягледзячы на свой малы рост, жанчына стварала ўражаньне здароўя й моцы. Марыя ўявіла сабе яе на нямецкай кухні з фартухам разам зь ейнай маці. Потым яна, відаць, зрабілася б проста тыповай нямецкай кабецінай. Тут, у іншых абставінах, ейная харошанькая постаць, падмацаваная доляй самаўпэўненасьці, добра адпавядала выгляду заможнай прыгараднай хатняй гаспадыні.
    — Але я жыла ў Нямеччыне некалькі гадоў, — працягвала Марыя. — Я, ведаеце, пачула, што вы гаворыце па-нямецку, і не ўтрымалася, каб не загаварыць зь дзяўчынкай. А вы — немка ці аўстрыйка?
    — Немка, — коратка адказала місіс Бэргдорф і тут жа завярнулася да дзяцей. — Ідзіце гуляйце, — яна пагладзіла Эрну па галоўцы. — Эрык, Эрна, ідзіце гуляйце. Я буду тут, з гэтай лэдзі.
    — Хадзем, Эрна, — пацягнуў хлопчык сястру, і яны вярнуліся да сваёй тузаніны зь мячыкам і сабачкам.
    Жанчыны селі на лаўку.
    — Вы тут жывяце? Я не ўзгадаю, каб я вас тут бачыла paHeft.
    Здасцца, усё ішло як трэба.
    — А я толькі што пераехала сюды. У дом трыццаць шэеьць, што зь дзьвюма жанчынамі.
    — Што вы гаворыце... Мы ж тады — блізкія суседзі. Сёстры Бэнтлей жывуць якраз насупраць нас.
    — Праўда? — Марыя ўсьміхнулася. — Тады давайце знаёміцца. Мяне клічуць Алена Мароз.
    Пазьней Марыя дзівілася, чаму ў той момант яна назвалася імем сваёй сяброўкі.
    — Міс ці містэрыс? — спыталася місіс Бэргдорф.
    — Містэрыс. Я ўдава.
    — А я — Эрна Бэргдорф. Вельмі прыемна з вамі пазнаёміцца, місіс Мароз і мець вас за суседку.
    Маладыя вочкі сьвяціліся адкрытай шчырасьцю. Марыя не магла не зазначыць сабе, як гэтая жанчына ёй падабаецца.
    — Дзякуй, місіс Бэргдорф. Я яшчэ нікога ня ведаю тут, але мне падаецца, што тут мусяць быць добрыя людзі вакол.
    — О, так. I я рада, што вам падабаецца тут. Ну, цяпер вы ведаеце мяне... А хто вы па нацыянальнасьці?
    — Я — бела... — і Марыя прыкусіла язык, але было позна. — Я — беларуска, жыла пад польскай акупацыяй.
    — Разумею. А чаму вы гаворыце «пад акупацыяй»? Вам не падабаюцца палякі?
    — Гэтае пытаньне больш складанае, чым проста любіць ці не канкрэтных людзей. Калі ты селісься ў нейкай краіне дабрахотам... ну, тады гэта можа падабацца табе, ці — не, але гэта — твой собскі выбар. Калі ж нехта ўламваецца ў тваю хату й псуе тваё жыцьцё... Гэта ўжо — зусім іншае.
    — Але... А я нічога ня ведаю пра беларусаў, і вы — першая, каго я сустракаю. Гэта так цікава. А дзе вы працуеце?
    — У шпіталі.
    — Нянечка?
    — Так.
    Пасьля гэтых прэлюдыяў яны пагаварылі аб Нямеччыне, надвор’і, дзецях... Місіс Бэргдоф ня зводзіла цэлы час зь яе вачэй. Яна папрасіла Марыю далучыцца да іхнай дзіцячай забавы.
    Празь нейкую гадзіну яны ўжо ішлі дадому разам. Дзеці, здаецца, таксама яе ўпадабалі. I калі місіс Бэргдорф запрасіла Марыю ў дом, яна ледзь магла адмовіць.
    — Ну, зайдзеце да нас, калі ласка, — Эрна ўзяла яе за руку. — Я ж сказала, што вельмі рада, што вы пераехалі сюды, так дазвольце ж мне запрасіць вас на кубачак кавы, як гэта робяць англічане.
    Яны сядзелі за кафейным столікам ў гасьцёўні. Пакуль місіс Бэргдорф сакатала без упынку, Марыя пасьпела ацаніць кошты дарагой сучаснай мэблі, дываноў, панэляў з чырвонага дрэва, карцін на сьценах.
    Марыя пастаралася не праявіць зьнешне вялікай цікаўнасьці, калі размова зайшла пра ейнага дарагога мужанька Ёгана
    Бэргдорфа. I ўсё ж за паказным захапленьнем Эрны Марыя заўважыла фальшывыя ноткі. Выглядала так, як быццам жанчына сгаралася запэўніць саму сябе, што ейны муж яе кахае і даражыць сям’ёй.
    Марыя дазналася, што ён займаецца нерухомасьцю, дамогся посьпеху, хаця работа такая, што патрабуе нерэгулярнага графіку, і ён часта затрымліваецца позна. Калі Эрна ўзгадала пра гэта, у голасе зьявіліся ноткі расчараваньня й незадаволенасьці. Ёй даводзіцца часта бываць дома адной.
    Марыя мела іншае меркаваньне наконт гэтага нерэгулярнага графіку ды асабліва позыііх працоўных гадзін ейнага мужа.