• Часопісы
  • Заўтра ёсьць учора  Кастусь Акула

    Заўтра ёсьць учора

    Кастусь Акула

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 200с.
    Мінск 2008
    47.07 МБ
    — Будзе табе, сястра! Кінь гэта! He закусаюць жа яны цябе. Заўтра будзеш зноў на волі. Пабачыш. Чаго ты? Ты што, зусім сьвежанькая ў гэтай гульні?
    Адна з жанчын паспрабавала завесьці гаворку з Марыяй, прыцэньваючыся да яе сваім дасьведчаным вокам.
    — Нават калі ты й сьвежанькая, атрымаеш досьвед вельмі хутка, сястра. Умомант. Я табе кажу, тут няма аб чым турбавацца. Яктой казаў, гэтатолькі выдаткі прафэсіі. Так! Выдаткі, каб мне вока! Тым шакалам з мэрыі проста хочацца нас памацаць, вось яны йдуць і заграбаюць нас. Але я табе кажу, ты набудзеш добрага спрыту й будзеш унюхваць гэтых сьмярдзючых копаў здалёк. Клянуся Богам, будзеш! I яны цябе ня зловяць. Ну вядома, калі грузіцца будзеш зрэдку.
    Так яна ўсё балбатала, выдыхаючы такі смурод ад віскі, што Марыя адсоўвалася ад яе ўсё далей.
    — Кінь ты ёй назаляцца, Сюзан! — умяшалася другая жанчына. — Ня бачыш, ёй нецікава. Яна, можа, і мовы ня ведае, як коп казаў.
    — Ну дык што! У гэтым бізнэсе й ня трэба. Толькі расхінай свае ўцехі дый грабі сабе грошы.
    2
    МІЛАСЭРНАСЬЦЬ УНАЧЫ
    «Ну, вось табе й пачатак, — думала Марыя, пакуль тыя абедзьве балбаталі міжсобку. — Я ўв астрозе зь дзьвюма прасталыткамі, далёка ад усіх знаёмых, на чужыне, ня ведаючы мовы, звычаяў, законаў, людзей, і падацца няма куды. Вось так я пачынаю сваё жыцьцё тут... А недзе ў гэтым горадзе гуляе забойца маіх дзяцей і маці. I, напэўна, трымаецца як паважная асоба, a мо, цяпер нават і сам бацька... Ці я на правільным шляху? Які шлях? За кратамі ўв астрозе?»
    Раптам Марыя мусіла стрымаць нарастаючы сьмех. Ёй пачулася, што яна зараз выбухне жахлівай трасцай, рагочучы зь сябе, з гэтага Богам праклятага сьвету й з таго, што называецца справядлівасьцю. Калі б яна не ўстрымала сябе, яна раскацілася б такім рогатам, пакуль кожная фібра ейнага цела не запрасіла б перадыху. He магла яна. Ня мусіла. Яе б тады запёрлі ў вар’ятні, і тады, яна ведала, яна была б галавой у пятлі.
    Успаміны ахлынулі яе, і яна вярнулася ў сваё горкае мінулае.
    ...Пачалася вайна. Рэшткі Чырвонае арміі грувазьдзіліся па дарогах, хаваліся па лясох, і лавіна немцаў як зьмяла іх усіх мятлой.
    Але за тыдзень да гэтага паштальён прынёс ёй той жахлівы афіцыйны ліст. Ён суха й коратка паведамляў, што ейны малады муж, Уладзімер Каравай, прапаў бязь вестак. «Прапаў» — было ключавое слова. Ці то забіты, ці то трапіў у палон. Яна суцешвала сябе толькі надзеяй, што Валодзя некалі вернецца й яны зноў зажывуць, як і жылі.
    Бацьку свайго яна ня памятала. А адного разу маці сказала, што Марыя яго ніколі й ня бачыла. Ён загінуў недзе ў акопах Першай усясьветнай.
    Цяпер у яе на руках засталіся двое дзетак. Да нядаўняга часу яна працавала ў вясковай школе. Сям’я неяк зводзіла канцы з канцамі, жывучы на Марыін заробак і мізэрную плату, якую муж і ейная маці атрымлівалі ў калгасе. Цяпер Валодзі няма, можа, яно й лепш.
    Іхная вёска Шулы, што была за паўвярсты ад гасьцінца, месьцілася на ўскраі лесу. Доўгімі начамі ды хмарнымі днямі гасьцінец быў запоўнены адступаючай Чырвонай арміяй. Пагоднымі днямі яго спаралізоўвалі нямецкія самалёты.
    Вяскоўцы прыціхлі ў чаканьні невядомага. Яны так нацярпеліся ад расейскіх калгасаў, што былі б ужо рады любым зьменам. Старая народная прымаўка спраўджвалася, як і стагодзьдзі раней:
    Tama, mama, чорт у хату!
    Няхай, сынку, абы не маскаль.
    Шулаўцы выпілі свой горкі кубак да самага дна. Адыход расейцаў аднаўляў іхныя спадзяваньні на лепшую долю. Ёсьць жа ж Бог на белым сьвеце, які мусіць кампэнсаваць урэшце ўсе нягоды, што яны пацярпелі.
    Ніводнай усьмешкі не было натварах вяскоўцаў. Іхныя сваякі таксама былі мабілізаваныя ў войска, каб абараняць гэны ненавісны каланіяльны рэжым і «святую Русь-матушку» — выток усіх іхных няшчасьцяў і нягод. Панурыя твары старых вяскоўцаў выяўлялі трывогу: узгадваліся «даўнейшыя» часы, калі нсмцы акупавалі частку іхнае краіны ў Першую ўсясьветную вайну. Паводле сваіх успамінаў яны й намагаліся збудаваць выяву тых немцаў, што меліся стаць іхнымі гаспадарамі заўтра і назаўсёды.
    Надвячоркам неба праясьнілася й сонца заўсьміхалася зьнявечанай вайной зямлі. Гасьцінец быў настолькі затоўплены, што ў выпадку лётнай атакі разьбегчыся ўмомант было б проста немагчыма. У пацьверджаньне сваёй рэпутацыі за спалучэньне пунктуальнасьці й нечаканасьці іхнай «blitzkrieg», з
    захаду зьявіліся нямецкія зьнішчальнікі дый з брыючага палёту забамбавалі дарогу. Адзін за адным ныралі самалёты над сваімі бездапаможнымі ахвярамі. Тое, што яшчэ паўгадзіны таму было ўпарадкаваным адступаючым войскам, стала цяпер мітусьлівай кучай гарэлага начыньня, рваных кавалкаў і скурчаных целаў. Мора людзей, коняў і амуніцыі намагаліся знайсьці параіунку ў кустах і пералеску паабапал дарогі. Вынішчальнікі джыгалі вакол, палюючы на няшчасных людзей. Некаторыя забіралі кругі аж да Марыінай вёскі, і людзі, жахаючыся мясабойні на гасьцінцы, хаваліся прэч.
    Цемра прынесла неспакойнае зацішша над навакольлем. Страх невядомага ўсё нарастаў. Наўрад ці хто зь вяскоўцаў выйшаў да гасьцінца, каб крый Божа не прынялі за пераапранутага нямецкага парашутыста й не прыкончылі на месцы. Гэтай ноччу мала хто зь вяскоўцаў спаў крэпка ў сваіх ложках.
    Марыіны дзеці пайшлі спаць позна. Ужо ў прыцемках Марыя прысела да іх на край ложка. Усё яшчэ ўзрушаная падзеямі гэтага дня, яна схілілася да іх галовак і, пагладзіўшы курчавыя русыя валосікі Валодзіку, прашаптала малітву. Чатырохгадовы сынок быў ейнай уцехай і гонарам. Трохмесячная Алёнка ўжо крэпка спала ў калысцы, падвешанай да столі.
    Хто змог бы вымераць глыбіню самотнага мацярынскага сэрца? Мільёны разоў зьвярталася яна ў думках да мужа Валодзі, усё яшчэ верачы, што мусіць ён быць недзе жывы. Яна так кахала яго, што баялася нават думаць, як гэта можа стацца, каб ён ніколі не вярнуўся.
    Слабы грукат у дзьверы!
    Марыя з маці замёрлі. Хто б гэта мог быць так позна?
    Грукат паўтарыўся, грамчэй і настойлівей. I тут жа нешта грохнула аб ганак, як быццам які мех з бульбай.
    — Манечка, схадзі паглядзі, хто там ёсьць, — сказала ўстрывожана маці.
    Марыя падышла на дыбачках да ўваходных дзьвярэй. Спынілася й прыслухалася. Увесь сьвет, здавалася, зьнік. Недзе далёка брахаў сабака. I тады да яе вушэй данёсься глыбокі стогн зьнедкуль са двара. Яна адчыніла дзьверы, і калі ейныя вочы прывыклі да цемры, змагла разгледзець распасьцерлую на ганку фігуру ў вайсковай вопратцы.
    — Дык хто там, Маня? — гукнула маці.
    — Тут чалавск, мама. Жаўнер, пэўна.
    Праз хвіліну маўчаньня зноў пачуўся матчын голас:
    — Добра. Няхай заходзіць. Чаго ты чакаеш?
    — Мама, ён ляжыць. Пэўна, паранены...
    Марыя гіазнала савецкую вопратку, але твару не магла вызначыць у цемры. Падышла маці:
    — Дай я гляну, Марыйка.
    Яны схіліліся разгледзець, каго прынесла нялёгкая да іхнага ганку, як ён павярнуўся й ледзь прашаптаў: «Помогяте».
    — Што ж нам рабіць? — запыталася Марыя.
    — Ну, вось што. Найперш, ня можам жа мы тут так і стаяць склаўшы рукі, — заклапочана прагаварыла маці. — Давай зацягнем яго ў хату.
    Яны ўзяліся кожная за руку й паспрабавалі падняць яго на ногі й прытуліць да сьцяны. Ён зноў застагнаў, шырака адкрыўшы рот. Нават пры ўсёй цяжкасьці дарэмных спробаў прытуліць яго да сьцяны Марыя наважылася заўважыць, што жаўнер быў малады й прыгожы. Вочы ягоныя расплюшчыліся й закрыліся зноў. Калі яны намагаліся паставіць яго на ногі, ён стагнаў яшчэ мацней.
    — Паглядзі, — сказала маці, — у яго ж рана на левай назе вышэй калена.
    Марыя разгледзела абарваныя й прагарэлыя нагавіцы, зліплыя з голым мясам раны, і адхапіла сваю закрываўленую руку.
    — Мама, трымай яго падпахі, а я паспрабую ўзяць за ногі.
    Зь вялікай цяжкасьцю перацягнулі яны яго праз парог і спыніліся, вырашаючы, што рабіць зь ім далей. Мужчына цяжка дыхаў.
    — Давай пакладзем на твой ложак, — скамандавала маці.
    Яны завалаклі яго за перабіўку й усьцягнулі на ложак.
    — Цяперака запалі лямпу. Пастаў у куце й прыкрый сьвятло. Трэба пільнавацца, немцы ж могуць быць вакол.
    Марыя запаліла газавую лямпу, прайшла ціхенька, на дыбачках, праз пакой і прыкрыла ваканіцы.
    Дзьве жанчыны стаялі ля драўлянага ложка й моўчкі пазіралі на чалавека ў зялёнай вайсковай вопратцы. Векам ён быў ня болей за трыццаць пяць гадоў з бледным прыгожым тварам. 3 прапаленымі вышэй калена нагавіцамі, адкуль выглядала страшнае месіва рванага, абгарэлага мяса.
    Раны выглядалі сур’ёзнымі. Без адзінага слова Марыя дастала вялікую місу, наліла туды халоднай вады зь вядра, што стаяла ля вялікай цаглянай печы на бярозавай калодзе, потым прынесла чысты ручнік. Спрытнымі рукамі яна прыбрала наліплыя кавалкі
    калашыны, змыла кроў, і пад ёй адкрылася голае мяса. Нават дзіця адразу б сказала, што гэта быў цяжкі апёк.
    — Ты бачыш, якая рана, ды яшчэ з апёкам! — усклікнула Марыя, ня ведаючы, што рабіць з гэтым далей. — Ён жа, пэўна, і крыві шмат згубіў. Што ж мы зможам тут зрабіць? Яго трэба ў шпіталь.
    — Я табе, даражэнькая, скажу што. Які там шпіталь! Яму патрэбна першая дапамога, і мы мусім зрабіць усё, што можам, а тады будзем пакладацца на Божую міласьць. ...Вось што. Зьбегай-ка ты да Ніны. Яна са сваі.мі зёлкамі можа дапамагчы. Будзем спадзявацца, у рану ня трапілі аскабалкі. Калі не... Але, бяжы хутчэй, не марнуй часу.
    Жаўнер расплюшчыў вочы і быццам нешта прамовіў. Жанчыны замёрлі, прыслухоўваючыся. Вусны ягоныя заварушыліся, і пачуўся слабы шэпт:
    — Вады...
    Марыя прынесла вады ў медзяным кубку, і яны прыўзьнялі ягоную галаву на падушцы. Ён расплюшчыў мутныя вочы, цяжка дыхаючы, трохі выпіў і ціха лёг ізноў.
    Марыя апранулася ў старую шэрую кофту, завязала хустку й, нічога болып не гаворачы, пайшла.
    Старая Ніна жыла непадалёк вёскі ў самым лесе. У навакольлі яе ведалі й паважалі як выдатную шаптуху, уважаючы амаль што за вядзьмарку. Ніна магла залечваць заразу, укусы зьмяі й іншыя хваробы зёлкамі й адварамі, хаця некаторыя вяскоўцы маглі б паклясьціся, што бачылі, як Ніна паіла хворага сваімі сродкамі разам з цалкам незразумелай мовай. Гэты ейны шэпт і прыгаворы — сьцвярджалі тыя знаўцы — мелі вялікую гаючую сілу. Як гэта адбывалася — ці то пакліканьнем чароўных духаў, ці то выкарыстоўваньнем нейкіх забабонных штукаў — ніхто ня ведаў дакладна.