• Часопісы
  • Заўтра ёсьць учора  Кастусь Акула

    Заўтра ёсьць учора

    Кастусь Акула

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 200с.
    Мінск 2008
    47.07 МБ
    Толькі Марыя падышла да рогу і зьбіралася перайсьці вуліцу, гледзячы проста перад сабой, як справа ад яе з абочыны рванула аўта й затармазіла, параўняўшыся зь ёй.
    Дзьверцы бардовага б’юіка раптам расхінуліся, і выскачыў Бэргдорф.
    Усё адбылося так хутка, што Марыя і разважыць не пасьпела. Яна аслупянела ад страху, зьбітая з панталыку ягоным раптоўным зьяўленьнем і асабліва ягонымі налітымі чырваньню вачамі.
    — Саднсь в машнну! — кінуў ён коратка хрыплым голасам, шпурнуў яе на сядзеньне за стырно і пхнуў далей на пасажырскае крэсла.
    Цяпер, цалкам усьвядомеўшы, што адбываецца, Марыя хапілася за ручку правай дзьверцы, але мёртвая хватка перацяла ейную руку, і моцны, рэзкі ўдар у левую скулу суправадзіў пагрозьлівае шыпеньне:
    — Еіце раз — н тебя успокою на х...
    Аўта рушыла й паімчэла па дарозе.
    Ачуняўшы ад удару, Марыя глянула на Бэргдорфа. На чырвонай, раз’ятранай мордзе было выразна напісана: з-а-б-і-ц-ь!
    Б’юік імчэў па ціхім спальным раёне. Вуліцы, за выключэньнем адзінокіх раньніх кіроўцаў, былі пустыя ў гэты час. Бэргдорф браў на захад і празь некалькі хвілін завярнуў на поўнач на хайвэй. Да сьпешнага руху было яшчэ гадзіны дзьве, і дарога была свабоднай. Тым часам як Марыя, усё яшчэ ашаломленая нечаканым паваротам падзей, варушыла мазгамі, вырашаючы, што ж цяпер рабіць, стрэлка сьпідометра дацягнула да васьмідзесяці. Імжа ўзмацнілася, і дворнікі на вокнах натужна працавалі, скідаючы цяжкія струмені буйных кропляў.
    — Куды ты вязеш мяне? — спыталася Марыя.
    — Хоць куды. Зваротны квіток табе не спатрэбіцца, — хрыплы голас дзеяў ёй на нэрвы. — Як я цябе пабачыў першы раз ля майго дома, тады яшчэ падумаў: нешта тут цёмнае. Вачам сваім не паверыў, я ж даўным-даўно цябс прыкончыў... Бач, дзетка, — ягоны твар перакасіла, — у цябе хапіла розуму высачыць мяне, але не хапіла — зрабіць тое, што ты надумала. Ну, на гэты раз я ўжо пераканаюся, што пазбавіўся цябе назаўсёды.
    Кроплі дажджу біліся ў шкло, сьцякалі струменькамі долу. Стрэлка трымалася на васьмідзесяці. Нават зараз, калі ён звозіў сваю ахвяру далей ад цывілізацыі, ён цьвяроза пекаваўся аб бясьпецы.
    Праносіліся каштоўныя сэкунды, хвіліны...
    Марыя ці бачыла што наперадзе, тым часам як ейны розум, прасякнуты нытаньнем жыцьця й сьмерці, ліхаманкава прамацваў спосабы, як зьбегчы.
    Змучаная згрызотамі адчаю, шго была так блізка ад сваёй «місіі», але адным неразумным крокам, расказаўшы сваю гісторыю, зьнішчыла ўсе шанцы на яе выкананьне, яна раптам прыйшла да нечаканага рашэньня: раз ужо ёй паміраць сёньня, то апошняе, што яна можа зрабіць — пастарацца забраць з сабой і яго.
    Цяпер, калі выйсьце было знойдзена, ейны розум запрацаваў хутчэй.
    Зброяй будзе аўта...
    Хайвэй разросься на чатыры лініі, сьпераду замаячыў вялізны бэтонны мост новазбудаванага супэрхайвэя.
    Марыя правай рукой моцна хапілася за сядзеньне, рэзка крутанулася ды левай нагой саданула па правай назе Бэргдорфу. Тая саскочыла з пэдаля, і Марыя сваёй нагой моцна на яго націснула.
    Аўта рванула, набіраючы хуткасьць.
    Бэргдорф, відавочна зьбіты з панталыку, намагаўся перабраць кіраваньне й бесталкова рухаў нагамі й рукамі. Марыя абедзьвюма рукамі хапілася за стырно, тым часам як Бэргдорф дзікімі, балючымі ўдарамі намагаўся зьбіць ейную нагу з пэдаля.
    Нават калі аўта шырокім зігзагам занесла на ўсю шырыню хайвэя, яна адчайна з апошніх сілаў не выпускала стырна з рук.
    I раптам — грукат, вушы разадраў скрыгат мэталу, і моцны неймаверны ўдар адправіў Марыю Каравай чарговы раз у сусьвет цемрадзі...
    31
    ВЯРТАНЬНЕ ДА ЖЫЦЬЦЯ
    Ейнае трэцяе вяртаньне да жыцьця, здаецца, было не такім цяжкім, як два папярэднія. Відаць, таму што яно было палегчана салодкім усьведамленьнем таго, што чалавека, які зруйнаваў ейнае жыцьцё, ужо няма.
    Яна ачуняла ў шпіталі, дзе яшчэ ўчора сама мыла посуд. Левая нага была ў цяжкім гіпсе да самых сьцёгнаў, сама яна была перабінтаваная ў некалькіх мейсцах. Акрамя пераломаў стапы й галёнкі яна цярпела яшчэ ад некалькіх задзірын і моцных удараў. 3 Божай ласкай, запэўнілі яе, яна зноў будзе на нагах праз пару месяцаў.
    Відаць, тая нага, што выправіла аўта да канчатковага выкананьня ейнай «місіі», захрасла пад пэдалем газу побач зь мёртвым Бэргдорфам. Ёй сказалі, што яе ледзь выцягнулі адтуль, як яна была непрытомнай. Пашанцавала, кажуць, табе, што ты была на іншым баку, калі б’юік ляснуўся аб апору моста левым бокам. Галоўнае галава, за выключэньнем шоку, засталася цэлая.
    Марыя паглядзела праз вакно на папялова-шэрыя воды возера Антарыё, потым на чатырох суседзяў па палаце й зразумела, што гэты стары, трывалы, хоць і паранены й загнаны, сьвет усё яшчэ круціцца вакол сваёй восі ды гудзе сваім сьпешным жыцьцём. Адно нейкая дзяўчына па імені Марыя Каравай часова выпала зь ягонага калаўроту.
    Першы ейны наведвальнік быў апрануты ў паліцэйскую вопратку. Менш за ўсё ёй хацелася гаварыць з паліцыянтам. Марыя ўжо была так напалохана ўніформамі, што таму прыйшлося доўга павошкацца, каб здабыць ад яе нейкага вызначэньня.
    Аказваецца, у Бэргдорфа знайшлі пісталет, і ўладам вельмі хацелася дазнацца, ці было гэта выкраданьнем, і ці ў аўта мела месца бойка, якая прывяла да аварыі. На ўсе гэтыя пытаньні Марыя адказала роўным «не», памятаючы аб тым: апошняе, што яна можа зрабіць для Эрны, — гэта пашкадаваць яе ды ейных дзяцей.
    Місіс Бэргдорф прыйшла ў наступны дзень. Яна ўся калацілася, але трымала сябе ў руках. Марыя была засьпетая зьнянацку ейным нявольным воклікам:
    — Алена! Ты?!.
    Яна стала, скамянелая, ля Марыінага ложка, ашаломленая такім абаротам падзей.
    — Так, Эрна, — ціха сказала Марыя. — Ты йшла сюды й дзівілася, хто гэта такая Марыя Каравай... Гэта маё сапраўднае імя.
    — Але чаму, Алена?.. Ох, Марыя... Я нічога не разумею.
    — Я ўсё патлумачу. Але спачатку пасунь сюды крэсла й сядзь.
    Эрна села побач з ложкам, і тады Марыя ўзяла яе руку й заглянула глыбока ў вочы, абцяжараныя зваленым на яе горам. Цяпер у вачах былі чаканьне й неўразуменьне.
    — Дай мне руку, Эрна, і набярыся мужнасьці... Табе прыйдзецца прыняць яшчэ адну горкую пілюлю, што як ты хочаш ад мяне тлумачэньняў. Бог — сьведка, я ніколі не хацела табе пашкодзіць, ні табе, ні тваім дзеткам. Таму перш за ўсё, прымі маё слова, што я вельмі спачуваю табе... але не магу спачуваць твайму мужу.
    — Што ты маеш на ўвазе?
    — Набярыся цярпеныія, Эрна, я прасіла цябе мужацца, бо гэта будзе для цябе сапраўдным ударам.
    Марыя перавяла дых, паглядзела Эрне проста ў ейны юны, засмучоны твар і пачала:
    — Памятаеш, на народзінах тваёй дачкі я расказала аб чалавеку па імені Пісараў-Шварц, аб забойцы маіх дзяцей. Шчыра кажучы, я ня ведаю, чаму я зрабіла гэта менавіта там і тады; пэўна, таму, што ты мяне спанукнула. Але... Я не сказала табе тады аднаго важнага факту: чалавек, што забіў маіх дзяцей і маці, быў паранены не ў жывот, а ў левую нагу. На левым сьцягне ён мусіць мець цяпер вялізныя апёкавыя шнары... Таму гэта залечвалася так доўга — цэлае лета... I яшчэ я была прыкмеціла тады — вышэй калена ў яго заўважная, у форме яйка радзімка. I звалі яго...
    — Ёган Бэргдорф! — усклікнула Эрна не сваім голасам і абмякла на крэсьле, ейная рука задрыжэла ў Марыіным поціску. — Божа мой!.. — прашаптала яна, і сьлёзы пакаціліся па ейных шчоках.
    Прыступ плачу, праўда, быў кароткім. Пэўна, таму, што жанчына была ўжо выматана нечаканым шокам з нагоды гібелі свайго мужа. Яна дастала з клумкі насоўку, выцерла твар і зь цяжкімі вачыма вярнулася да Марыі. У вачах зьявіўся страх.
    Яна паднялася й падышла да вакна. Стаяла так, нерухома, назіраючы далягляд за возерам Антарыё.
    У далечыні пускала клубы дыму баржа, кіруючыся, відаць, да Гамільтана. Апынуўшыся пад перакрыжаваным абстрэлам супярэчлівых пачуцьцяў, яна наўрад ці заўважыла тую баржу.
    ...Там, у Нямеччыне, неяк раніцай пасьля вайны на іхнай фэрме на парозс дому зьявіўся стомлены й змарнелы дзяцюк — Еган Бэргдорф. Ейная маці, набожная ўдавіца, дала яму прытулак і ежу. Учынак хрысьціянскай міласэрнасьці. Бэргдорф застаўся на нейкі час, дапамагаў на фэрме. Мужчынскіх рук так не ставала тады на фэрмах, мужчын ув акрузе засталося мала, а маладых нежанатых — і пагатоў. Таму маці ўбачыла Ёгана пасланцам Божым для сваёй дачкі. Вось муж для Эрны, вось чалавек, што будзе даглядаць фэрму. Усё падавалася такім надзейным. Яны ажаніліся. Будучыня была засланая ружамі.
    А тут, каб пабурыць усю ідылію, хаўрусьнікі раптам вырашылі па.мяняцца зонамі акупацыі, і ў іхны край мусілі прыйсьці расейцы. Пачуўшы гэткае, Бэргдорф запанікаваў. Ну, проста не было ніякага пытаньня, каб заставацца пад чырвонымі. Яны мусілі выехаць. Некаторы час жылі ў сваякоў у Заходняй Нямеччыне, дзе і памёрла маці. Потым вырашэньнем усіх праблемаў падалася эміграцыя ў Канаду.
    Пачатак быў цяжкім. Але Ёган выявіўся кемлівым чалавекам. Жыцьцё ўвайшло ў сваю каляіну, усё ішло гладка, ажно пакуль не нарадзіліся дзеці. Тады Ёган зусім зьмяніўся. Запозьняя праца падавалася надта падазронай. Людзі казалі, ды й Эрна сама была амаль упэўненая ў тым, што ў енага мужа была іншая жанчына.
    Якая ж наіўная яна тады была! Ейны муж быў зусім не героем, а падонкам, зь нявіннай крывёю на сваіх руках.
    Як гэта яна тады сказала на народзінах дачкі, што ён так выбухнуў? Яна пакорпалася ў памяці. Ага, вось: «А ягоныя жонка й дзеці нават ня маюць аніякага ўяўленьня аб тым, што іхную сям’ю спарадзіла такая пачвара, месца якой адно на шыбеніцы, за ногі падвешаным!» ...Ня дзіва, што ён так узьвіўся.
    I ўсе гэтыя гады яна, такая лагодная, такая выхаваная, прыстойная дачка фэрмэра, абдымала гэтага вырадка!
    ...Яна задыхнулася ў агідзе.
    Тады раптам увесь ейны гнеў абрынуўся на жанчыну ў шпітальным ложку. Якога чорта яна вось так зьявілася і разбурыла іхнае жыцьцё? Якое яно б там ні было тое жыцьцё, але ўсё ж лепей, чым застацца ўдавіцай. Шчасьце няведаньня саладзейшае за горкую праўду. Як ёй быць цяпер — самотнай, бездапаможнай? Памёр ейны кармілец — і хто цяпер яе падтрымае? Хто будзе гадаваць дзяцей?
    Дзеці!..
    Божа мой! Эрна задыхнулася.
    Яна завярнулася, твар быў папялова-шэры. Падышла да Марыі...
    Усьведамленьне таго, што гэтая жанчына пашкадавала ягоных дзяцей перахлынула ўсё астатняе й загасіла выбух ейнага гневу. Простая душа, яна была так удзячна ёй, была амаль гатова цалаваць ёй рукі. Гэтая думка запанавала сярод астатніх і павяла рэй у ейнай заблытанай душы.