• Часопісы
  • Заўтра ёсьць учора  Кастусь Акула

    Заўтра ёсьць учора

    Кастусь Акула

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 200с.
    Мінск 2008
    47.07 МБ
    Тады запрасілі даць паказаньні паліцэйскага канстэбля, што арыштаваў Марыю. Марыя з трывогай глядзела на яго, намагаючыся адгадаць, пра што тут ідзе.
    Урэшце судзьдзя зьвярнуўся да Марыі:
    — Цяпер цалкам відавочна, што адбылася памылка, місіс Каравай. Спадзяюся, вы разумееце гэта і прабачыце нам за прычыненыя вам невыгоды. Аднак вы самі прызнаеце, што вы ў Таронце новапрыбылая й ня маеце ніякіх сродкаў да існаваньня. Гэта мой абавязак выправіць памылку й як сьлед дапамагчы вам з вашай просьбай.
    Марыя праслухала гэта праз тлумача й ейная душа яшчэ больш захвалявалася. Заместтаго, каб выдаць ёй незаслужанага кухталя, гэты чалавек, які адпачатку падаўся абыякавым, цяпер абяцаў ёй дапамогу.
    Уздыхнуўшы з палёгкай, яна паглядзела на грацыёзную жанчыну на партрэце з удзячнасьцю, што напаўняла зараз ейнае пакутнае сэрца. Ніколі нават у марах не магла б яна ўявіць сабе бесстароныіяга закону, які б прапанаваў ёй руку дапамогі менавіта тады, як гэтая дапамога была ёй так безнадзейна патрэбнай.
    Судзьдзя падаў знак жанчыне з Арміі Паратунку, перахіліўся праз памост і абмяняўся некалькімі словамі зь ёй. Потым зьвярнуўся зноў да Марыі:
    — Вы ня ведаеце ангельскай мовы, місіс Каравай, і ня маеце нікога ў горадзе, хто б мог вам дапамагчы. Таму мы мяркуем зьвярнуцца ў царкву вашай этнічнай групы й папрасіць іх паапекавацца вамі. Але гэта спатрабуе нейкага часу. А пакуль вось місіс Фіндлэй, афіцэрка Арміі Паратунку, прапанавала вам сваю дапамогу. Вы пойдзеце зараз зь ёй. Вам прапануюць жытло й харчаваньне да таго часу, як вас возьмуць пад апеку кіраўнікі вашае царквы. Будзе гэтак добра для вас, місіс Каравай?
    Хмуры выраз ягонага твару цяпер замяніўся на амаль пяшчотную, бацькоўскую добразычлівасьць. Марыя гатова была кінуцца да чалавека ў чорнай мантыі й з удзячнасьцю зацалаваць яму рукі.
    — Так, містэр судзьдзя, дзякуй вам. Дабраславі вас Гасподзь...
    Марыю выпусьцілі з-за загародкі.
    Судзьдзя Фэргусан кіўнуў місіс Фіндлэй, і тая падышла да Марыі й узяла за руку:
    — Пайшлі, даражэнькая, са мной.
    Увечары, цалкам упэўненая ў тым, што дабрадзейная Боская рука скіравала гэтых людзей дапамагчы няшчаснай нябозе з далёкай краіны, Марыя прыняла купальню й прыгатавалася да спакойнага сну. Перш чым яна заснула мёртвым сном у чыстай пасьцелі, яна шчыра падзячыла Богу й Ягонай велікадушнай дапамозе.
    24
    ПА СЬЛЕДЗЕ ЗАБОЙЦЫ
    Марыя выйшла з трамваю й накіравалася па вузкай вуліцы, што на ўсходнім ускрайку гораду, шукаючы нумар дому, які разам зь ненавісным прозьвішчам не даваў ёй спакою ад таго часу, як яна знайшла яго ў газэце камуністаў.
    Нэрвы былі напружаныя прадчуваньнем рызыкоўнай справы. За пэўным намерам вызначыць мешканьне Калпакова-Бэргдорфа хавалася няпэўная думка, а што ж тады рабіць далей. Яна чулася дакладна што той паляўнічы, які пасьля азартнай пагоні ўжо гатовы быў прышчучыць зьвераў ягоным логаве, як раптам аказваецца, ён забыў патроны для стрэльбы. Адылі Марыіны намеры на сёньня былі больш сьціплымі — яна йшла, адно каб пераканацца, што Бэргдорф сапраўды жыве тут. Але адчуваньне нейкай небясьпекі ўсё ж было прысутным. Вось што, напрыклад, рабіць, як яна сутыкнецца зь ім нос да носу на парозе ягонага дому ці нат проста на вуліцы?
    Яна разважала над такой магчымасьцю шмат разоў, мыючы посуд у вялізнай шпітальнай кухні. Яна гірацавала там ужо вось тры тыдні. Гэта ня тое каб была прыстойная праца, але выбару асаблівага не было. Людзі з тутэйшай Беларускай Праваслаўнай Царквы, у асноўным новапрыбышы, таксама працавалі на чорных работах. Зацуганыя вялізнымі пазыкамі на дамы й рознымі іншымі крэдытамі, працавалі цяжка, каб зьвесьці канцы з канцамі. Бальшыпя зь іх былі сялянамі ў старой краіне. Колькасьць і якасьць праблемаў, зьвязаных з адаптацыяй у Канадзе, была сапраўды непамернай для ўсіх і кожнага зь іх. Прыстасаваньне да гарадзкога жыцьця была, напэўна, самай зь іх лёгкай.
    Марыя была ўдзячная ім за разуменьне ейнага стану, за цеплыню братніх пачуцьцяў і за прагнае жаданьне дапамагчы ёй. Зь цягам часу, разважыла яна, яна зможа аглядзецца лепей, навучыцца мовы й, магчыма, пайсьці на вячэрнія курсы авалодаць новай прафэсіяй. А зараз дастаткова проста мець блізкае аттачэньне, чым жыць сам-насам, калі нікому да цябе няма справы.
    Некаторыя ейныя суайчыньнікі, з кім яна ў міжчасе пасябравала, расказвалі ёй, што яны таксама, як прыехалі ў Таронта, былі зьбянтэжаныя, бездапаможныя й самотныя. Ув адрозьненьне ад паваенных эмігрантаў іншых нацыянальнасьцяў, якія маглі разьлічваць на апеку сваіх даўно ўстаноўленых і заможных
    цэркваў і грамадзкіх суполак, беларусы апынуліся сам-наса>м ад першых крокаў на канадыйскай зямлі. He было тут ні беларускіх цэркваў, ні беларускіх суполак. Ім давялося самім усё закладаць ад пачатку.
    Папярэдняя хваля эмігрантаў зь Беларусі, паняволенай, і з прычыны гэтай паняволенасьці — нясьведамыя яшчэ ўдома, лёгка траплялі ў пасткі, расстаўленыя іхнымі няпрошанымі «апекунамі» — расейцамі ды палякамі. Абое гэтыя «старэйшыя браты», што падзялілі міжсобку ды калянізавалі Беларусь, зусім не зважалі — за выключэньнем пустой балбатні — на агульныя тэндэнцыі вызвольнасьці. Яны безь ніякага сораму ўпарта трымаліся за свае застарэлыя палітычныя догмы, паводле якіх беларусы, усе да аднаго, яшчэ ня высьпелі для самавызначэньня, а таму мусяць быць выкарыстаныя ў якасьці ўгнаеньня для росту й росквіту сваіх расейскіх ды польскіх гаспадароў.
    У Новым Сьвеце ярлыкі й тактыку прыгнёту трэба было перайначыць. Калі ўдома паняволеным беларусам толькі загадвалі ды каралі за непадпарадкаваньне, то ў Канадзе — у краіне добрай волі, дзе кожны мог прэтэндаваць на права самавызначэньня, — «дамашніх» прыгонных трэ было прывабліваць на новыя прынады. Нясьведамасьць і самотнасьць прыйшліся дарэчы.
    На ўсходняе праваслаўе ды рымскі каталіцызм, так гнаныя ўдома, былі надзетыя перафарбаваныя апранахі велікадушнасьці. Старая хлусьня, што ўсе каталікі мусяць быць палякамі, бессаромна прапагандавалася сярод нясьведамых каталікоўбеларусаў, спанукаючы іх далучацца да польскіх парафіяў. Тым часам усходняе праваслаўе, сапраўдны праваднік расейскіх імпэрскіх інтарэсаў, выстаўлялася як «любяіцая мать» усіх усходніх праваслаўных славянаў.
    Абедзьве махлярскія ідэі й да гэтае пары насылаюць чары на мноства цёмных і нацыянальна нясьведамых беларусаў. Польскія ды расейскія сьвятары ў Канадзе, ідучы сьлед у сьлед за сваімі прафэсіянальнымі супрацоўнікамі за акіянам, шчодра сеялі атруту асыміляцыі сярод беларусаў.
    Дзеля замыканьня гэтага заганнага кола яшчэ й камуністы зрабілі значныя захады адносна тых, хто трымаўся далей ад цэркваў. Цямнота й невуцтва параджаюць нішчымнасьць, і наадварот. Бяздольныя, галодныя трыццатыя гады далі левым элемэнтам багатыя магчымасьці выкарыстаць эканамічную дэпрэсію для пашырэньня сваіх шэрагаў.
    Таму паваенныя беларускія эмігранты, прыбыўшы ў Канаду, — з поўным расчараваньнем і засмучэньнем — знайшлі
    папярэднюю беларускую эміграцыю цалкам паглынутай расейскімі ды польскімі цэрквамі, грамадзкімі арганізацыямі ды камунісцкімі клюбамі. Некаторыя старыя эмігранты былі настолькі асыміляваныя, што нават, калі й размаўлялі на матчынай мове ўдома, поўнасьцю адмаўлялі сваё сапраўднае паходжаньне.
    Многія ў Таронце паспрабавалі скантактавацца са старымі эміірантамі, але тут жа былі ўпікнутыя за свае бы фашыстоўскія ды нацыяналістычныя пагляды. Марыя наслухалася шэрагу гісторыяў аб тых легкадумцах, што наважыліся наведаць мясцовыя «асіныя гнёзды» чырвоных, наіўна мяркуючы, што яны змогуць ув адзін месяц спыніць тое, што маскоўскія агенты рабілі дзясяткі год: завязвалі вочы лейцамі «made in Moscow» сваім цёмным суайчыньнікам, каб тыя ня бачылі сьвятла.
    Марыі яшчэ шкроб калёным жалезам у памяці собскі горкі досьвед зь Лідай і дзядзькам Лявонам. Калі гэтая цямнота, падмаляваная чужой ідэалёгіяй ды падмацаваная грубымі эмоцыямі, магла высякаць іскры сярод блізкіх, кроўных сваякоў, ажно тыя ўпіваліся адзін аднаму ў глотку, чаго ўжо тады чакаць ад тых, што абменьвалі сваю нацыянальную адметнасьць і годнасьць на сумнёўныя абяцаньні «дворцов с фонтанамн» з боку чужынскіх наймітаў.
    Марыя ўдвая была ўдзячная за дапамогу сябрам ейнай парафіі, бо ўжо сама напоўніцу зазнала, якія яны, першыя крокі ў гэтай краіне.
    А ўраду, які між іншым хаця адбіваў ахвоту да «старых сварак», было абыякава, хто каго тут асымілюе, пакуль новапрыбышы спраўна плоцяць падаткі ды не папаўняіоць шэрагі мясцовых крымінальнікаў.
    Марыя пайшла па вузкай брукаванай вуліцы, зацененай рэдкімі клёнамі, высаджанымі ўздоўж дамкоў на дзьве кватэры, што паказвала на жытло для небагатых.
    Ужо пачынала зьмяркацца, і разам з сонцам сыходзіла невыносная летняя сьпёка. Здаецца, усе, хто мог, павылазілі са сваіх нор, каб урэшце пацягнуцца й уздыхнуць. Купкі дзяцей таўкліся на вуліцы, яны з шумам ды гоманам сноўдалі па дарозе паміж запаркаваных аўта, выклікаючы пранізьлівыя пібіканьні тых, што праязджалі міма.
    3 набліжэньнем да дому нумар семдзесят тры на другім баку вуліцы Марыіны ногі ўсё цяжэлі, і сэрца замірала.
    Ну, вось ён, проста перад ёй, з прычыненымі дзьвярыма. Мажпая, з русымі валасамі, лёгка апранутая жанчына сядзела,
    разваліўшыся, у прасторным верандным крэсьле, пільнуючы адным вокам пуцатага малога, што вэзгаў цацачную аўтку па зацэмэнтаванай сьцежцы пярэдняга дворыка. Зялёная частка дворыка асалоджвалася дожджыкам з палівальніка. Дамок быў з чырвонае цэглы, выглядаў сьвежа пафарбаваным і дагледжаным.
    На гэтым баку вуліцы, побач з Марыяй, корпаўся мужчына, напраўляючы свой невялічкі плот. Адсутным позіркам паглядаючы на мужчыну, Марыя замарудзіла хаду, ня ведаючы, што далей.
    — От сьпякота, га? — загаварыў мужчына.
    Відаць, яму хацелася пагаманіць. 3 Марыінага досьведу ён мог быць рэдкім выключэньнем сярод адчужаных гараджан, і ягоная балбатня магла б аказацца вельмі дарэчы Марыі на дапамогу.
    — I не кажэце, — усьміхнулася яна яму.
    3 таго часу, як яна пачала працаваць у шпіталі, яна прысьвячала ўвесь свой час навучаньню ангельскай і ўжо мела некаторы посьпех, дастатковы для падтрымкі размовы.
    — Пабіты яшчэ адзін рэкорд. Трыццаць дзевяць, казалі па радыё, — працягваў мужчына. — Некага шукаеце?