Заўтра ёсьць учора
Кастусь Акула
Выдавец: Медысонт
Памер: 200с.
Мінск 2008
— Хацела б я глядзець на сьвет тваімі вачамі... — зь лёгкай прыкрасьцю адказала Марыя.
— А што замінае? — адпарыравала Алена.
Марыя ўтаропілася ў яе, як можна часам утаропіцца ў абышто, калі канцэнтруесься на пошуках у сваёй душы ці далёкіх падзеях. Ці адказаць ёй на гэнае пытаньне? Хіба зможа гэтае дзяўчо спасьцігнуць усё бяздоньне тугі той маткі, што двойчы выкараскалася з магілы і ўсё яшчэ залізвае раны ад сваіх незваротных згубаў?
Колькі ўжо разоў парывалася Марыя расказаць сваё мінулае, але кожнага разу стрымлівалася. Хіба яна стала недаверлівай да людзей, не да канца шчырых? Яна падазравала, што Алена ніколі не была зь ёй адкрытай напоўніцу. Досьвед з Калпаковым-Бэргдорфам пакінуў незагоены шнар на ейным сэрцы. Яна працягнула руку, каб дапамагчы няшчаснаму вярнуцца да жыцьця, а гэтую руку адсеклі...
Азіраючыся пазьней, але занадта позна, Марыя тады толькі зразумела, як ёй было пашанцавала, што Лёс падарыў ёй у сяброўкі Алену Мароз. Этыка гэтае дзяўчыны, заземленая да самага дна, настолькі паўплывала на яе, што сапраўды гаіла, як той бальзам, ейнае хворае сэрца. Алена зьявілася на гарызонце ейнага жыцьця ў той самы адпаведны час, калі Марыя вагалася на мяжы поўнага зьнясіленьня. Яна не настаўляла й не ўгаворвала, яна проста вяла Марыю за сабой сваім ладам жыцьця й жыцьцёвай філязофіяй. «Вось я, глядзі, — здавалася, казала яна. — Я не анёл, але ў мяне ёсьць формула, якая дапаможа
пазьбегнуць пасткі й утрымацца на небясьпечных грэбнях ваенных хваляў. Хадзем са мной!»
Хто ведас, што было ў Аленіным мінулым? Марыя не хацела ўзаемных корпаньняў у душы. Калі тая жыла проста паводле правіла «жыві ды давай іншым жыць», Марыя хацела трымацца яго.
Празь месяцы чатыры, як яны жылі разам, Марыі палягчэла. Яна нанова навучылася ўсьміхацца й хутка перастала бачыць жыцьцё адно зь ягонага чорнага боку.
Адно, як ні старалася Алена, яна так і не змагла падняць Марыіну цікавасьць да іншага полу. Урэшце яна здалася. Па выходных сама яна зьнікала на ноч, ці дзьве. Яна не рабіла сакрэту з таго, што спала з кімсьці пастаянным. I Марыя здагадвалася, якая магла быць рэакцыя, калі б яна нават паспрабавала намякнуць, ці маральна гэта, ці не. Алена дала зразумець, што ейныя паходы са сваім каханцам мелі чыста эгаістычныя матывы; яна ня бачыла нічога непрыстойнага ў падарунках і нагодах падвоіць ці патроіць свае ўзноскі да іхнай агулызай кухні. Такая негалосная дамоўленасьць задавальняла Марыю.
Сама Марыя так і не змагла зашыльдавацца ад свайго мінулага. Шкадаваньні й разгубленасьць пастаянна згрызалі ейны хісткі душэўны спакой. Прыхаваныя пачуцьці ўвесь час намагаліся вырвацца навонкі. Алена нагадвала аб той будучыні, якой яна мусіла шукаць. А якая яна, будучыня?
Часам, калі Алены не было, яна зачыняла дзьверы, і тады ў самоце давала волю сваім сьлязам. Потым стомленая й млявая, так і не адчуўшы палёгкі, яна спрабавала падмацаваць сябе дзеля гэтай няпэўнай будучыні...
Алена ж ніколі не вярталася да свайго мінулага, ніколі не спускалася ў глыбіні дэпрэсіі. Занадта добра, каб быць праўдай, але Алена была ўвесь час побач, як анёл-ахоўнік, гатовая кінуцца на дапамогу, як толькі паклічуць.
Прывіды мінулага наведвалі Марыю часта. Нават зараз, калі яна стаяла ў натоўпе, гледзячы на прышчавата-юных кадэтаў у чорнай вопратцы, яна, здаецца, убачыла бацькоўскую постаць інспэктара Трахімовіча са змрочным тварам, тонкімі вуснамі, які настойваў: «Час пачынаць адстрэльвацца!»
Пару тыдняў таму Віцебск і Гарадок былі праглынаныя чырвонай навалай. Абцуговая апэрацыя зрабіла немагчымымі ўсе спробы грамадзян эвакуявацца. 1 як цяпер там Трахімовіч з жонкай? Дзе зараз ейная дарагая сяброўка Юстына са сваім ваяўнічым сынком? Можа, ужо ўсе замкнёныя ў скоцкіх ваго-
нах па дарозе ў Сібір? Шчэ горш — Марыя сьцепанулася ад думкі — цалкам магчыма, застрэленыя адразу на месцы як фашыстоўскія калябаранты. Генэральны інспэктар Заркевіч на ейнае пытаньне змог адказаць адно, што ніхто нічога пра іх ня чуў. Пра Калпакова-Бэргдорфа яна таксама нічога не дазналася. Гэты пэўна ды ўцёк.
«Час пачынаць адстрэльвацца», — настойваў ён. Каму пачынаць? Гэтым маладзёнам, у якіх шчэ малако на вуснах?
Даўгая нашкаляваная калёна беларускай моладзі з задранымі галовамі вярнула яе да прывіда маладзёвага кіраўніка Янкі. Ці ведаюць гэтыя хлопцы, што іхная арганізацыя спарадзіла такога невядомага пакутніка? Сплываючы крывёю, на мяжы свайго канца ён усё ж кінуў выклік тым нікчэмным гадаванцам чужнікаў — які ж гэта чалавек! Як бы ён быў зараз да месца ў гэтай стройнай калёне!
...А вось ягоныя двое дзетак трымаюцца за матчына крысо... Яны былі пазбаўленыя права на жыцьцё за тое, што іхны бацька змагаўся за правы для ўсіх.
Марыю захапіла парыўнае жаданьне выскачыць зараз на сярэдзіну гэтай пыльнай вуліцы й спыніць калёну. Яна мусіць спыніць іх і расказаць пра Янку!
«Паслухайце, родненькія хлопцы й дзяўчаты! Вы ж памятаеце Янку Белага? Ён жа быў сярод вас. Я была там, калі забівалі яго разам зь сям’ёй. Пабачыўшы гэта, я памірала зь імі тысячу разоў. Спынецеся! He маршыруйце ў гэтую бездань і паслухайце мяне! Кіньце вы свае рыдлёўкі, кніжкі, алоўкі — і вазьміце зброю. Хіба вы ня бачыце, там набліжаецца чырвоная мясарэзка? Гэта плоць вашай бацькаўшчыны скормліваюць ёй. Змагайцеся! Бярыце зброю! Дняпроўскія дамбы абрынуліся, і крывавая навала ідзе сюды. Хочаце гіадзяліць Янкаў лёс? He? ...Дык ідзіце, спяшайцеся, бярыце зброю!»
«Не... Я ня маю права... Гэтак нельга... Што гэта я кажу? Уседаравальны Бог забараняе забіраць жыцьці іншых... Але таму мы, беларусы, так і пакутуем!.. Бо мы паводзім сябе, як слабыя авечкі, калі вакол адныя воўчыя зграі. Пакуль адныя грувазьдзяць горы сродкаў вайны ды разбурэньня, мы ўсё наважваемся будаваць і сеяць і зьбіраць ураджаі; у сваім жыцьці мы кіруемся Боскімі запаветамі; мы занадтазручныя для іншых; так, мы самі сабе наканавалі Лёс. ...Дзеткі мае любыя, анёлікі мае, матулечкамая! ...Сяродабветраных папялішчаўу Шулах ляжаць вашыя непахаваныя костачкі, а мне, вашай матулі, бяздомнай, напалоханай і разгубленай, не знайсьці спакою на гэтай зямлі, што дала мне жыцьцё...»
3 аднаго пагляду Алена здагадалася, што Марыя зноў чамусьці ляціць ў сваю ненармальную дэпрэсію. Яна хацела супакоіць яе, але атрымала непрыязны адказ. Пасьля параду Марыя, не сказаўшы нічога сяброўцы, сышла некуды прэч. Неўтаймаванае жаданьне сысьці з гэтага дзярлівага сьвету, выплакаць сваё няўцешнае сэрца авалодала ёю...
Павольна цяклі змрочныя воды Сьвіслачы, вакол — што ў вадзе, што на беразе — валяліся горы ўламкаў. На процілеглым беразе валтузілася ў вадзе купка малечы, плёскалася й весялілася.
Марыя псрайшла мост. Мокрымі вачыма яна агледзела ўсю як на далоні панараму разбурэньняў.
За сьпінай зьвягалі й дзынькалі трамваі, а наперадзе даліна руінаў распасьціралася аж да Камароўкі, дзе ў далечыні натапыраныя старыя хаты, што цудам пазьбеглі агню, завяршалі кругагляд. Уздоўж Галоўнай вуліцы цягнуліся шматпавярховыя цагляныя шкілеты таго, што некалі было жылымі дамамі. На захадзе, на другім баку Сьвіслачы, далёка на гары круглы, у форме вясельнага каравая, велічны будынак Тэатру опэры й балету каранаваў сабой усё гэтае царства спустошанасьці. Ён выглядаў курганам сярод сьціплых магільных камянёў...
Амаль некрануты й пусты цяпер, тэатр хаваў у сабе прывіды мінулага. Аднаго дня — пэўна ўжо скора — той дэспат, на чый загад узгарузьдзілі гэты вялізны магільнік, верне сабе сваю былую калёнію. 1 тады штучныя вобразы натхнёных партыйцаў вернуцца на сцэну сьпяваць хвалу сучасным Нэронам ды чытаць казані тым, хто асьмельваецца мець думкі, інакшыя за партыйныя догмы. Маршыруючы калёнамі, са сваімі ненавіснымі песьнямі на пасьмяглых вуснах зьявіцца гэтая галота на суседзкія могілкі шнарыць па руінах і распачне тут новую эру свайго камуністычнага раю.
«Рай» гэты нічога добрага ёй, як і ейнай сяброўцы Алене, як і ўсім беларускім настаўнікам, не варажыў. Напэўна ён азначаў вандроўку ў Сібір, ці папросту расстрэл на месцы...
Марыі не хацелася вяртацца ў спустошаную кватэру да спакаваных валізкаў, да мітусьлівай Алены... Ёй хацелася прайсьціся на разьвітаньне па горадзе перад адыходам на Захад, дзе, зрэшты, іх таксама ніхто не чакаў...
3 гэтай журботнай задуменнасьці яе раптам выпхнула чорна-бслая птушка з даўгім хвастом. Сарока, што ўладкавалася на вытыркнутай з кучы лам’я жалязяцы ад былога ложка, за-
трашчала на ўсё сваё птушынае горла. Марыя падышла бліжэй і зазірнула ўнутр кучы. Чатыры шырака разьзяўленыя жоўтыя дзюбкі на кончыках выцягнутых чатырох шыек патрабавалі ежы. Відаць, даўно не было тут катоў. Прырода запаўняла сабой тое, што пакінуў чалавек.
Няўмольнае жыцьцё брала сваё нават тут. Сям-там сярод гэтай вялізнай пустэлі жалезабэтоннага лам’я зелянелі агароджаныя маленькія плямкі. Дзівачныя пудзілы прытулілі на сваіх плячах вераб’ёў. Гэтыя агародзікі, квітучыя сьведкі чалавечай трываласьці, быццам аазісы ўдыхалі жыцьцё ў гэтую рукатворную пустэльню.
Дзевяць стагодзьдзяў таму працавіты народ, што пабудаваў на гэтым месцы горад, назваў яго Менскам — горадам, дзе мяняюць тавар, горадам, дзе ствараюць. Потым заваёўнікі перайначылі яго на Мінск. Ім варта было назваць яго Бойня-градам — то бок тым, чым яны яго зрабілі...
Ужо надвячоркам Марыя прыйшла на тое месца, дзе некалі стаяў Педагагічны інстытут. Невымоўнае пачуцьцё настальгіі нахлынула на яе сярод тых таполяў, што некалі былі сьведкамі першых праяваў каханьня яе й Валодзі. Дрэвы заўважна падрасьлі ад тых замілавальных часоў; а група разбураных будынкаў, дзе некалі вучыліся й месьціліся студэнты, выяўляла сабой спустошанасьць і пагібель.
Куды раскідалі вятры вайны ўсіх тых, з кім пасябравала яна тут?
Пэўна што, некаторых зь іх ужо няма сярод жывых. Каторыя — таксама, як і яна — туляюцца выгнаньнікамі па сваёй роднай зямлі; гэныя — усё яшчэ сьціснутыя мёртвай хваткай крыважэрнага васьмінога вайны...
21
ЗНАХОДКА
Гадамі пазьней Марыя ня раз ўспамінала той надвячорак сярод руінаў сталіцы, калі задумвалася над тым, навошта Бог захаваў ёй жыцьцё.
Яна мела яшчэ й трэці выпадак, які зь іншымі ейнымі стратамі вымагаў яе да гэтага пытаньня. Гэта было падчас таго жахлівага бамбаваньня савецкімі самалётамі Віленскай чыгуначнай станцыі, запоўненай на той момант тысячамі вайскоўцаў і цывільных