• Газеты, часопісы і г.д.
  • Заўтра ёсьць учора  Кастусь Акула

    Заўтра ёсьць учора

    Кастусь Акула

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 200с.
    Мінск 2008
    47.07 МБ
    Калі ўжо некаторыя падручнікі, выдадзеныя Саветамі, можна было прыстасаваць да выкладаньня матэматыкі й фізыкі, але гісторыя Беларусі, мова ды шэраг іншых прадметаў мусілі былі імправізавацца самімі настаўнікамі, як сабе гыя ведалі. Таму большасьць тэкстаў проста запісвалася вучнямі пад дыктоўку настаўніка. Але й тут яны былі зьвязаныя па руках недахопам алоўкаў і нават паперы.
    Усьведамляючы ўсё гэтае, Трахімовіч адылі рабіў неймаверныя высілкі, шчыра падтрыманыя ягонай нястомнай ув адданасьці гэтай справе жонкай. Магчымасьць падняць новае пакаленьне ў нацыянальным духу, вякамі адмаўляным чужым каляніяльным рэжымам, нельга было прапусьціць за любую цану. Былі зарганізаваныя кароткатэрміновыя настаўніцкія сэмінары, а школьныя праграмы прыстасаваныя да мясцовых умоваў з наяўнымі школьнымі магчымасьцямі.
    He пасьпеў, адылі, шкілет адукацыйнай сыстэмы абрасьці мясам, як зьмены на фронце выклікалі ягонае разбурэньне. Маленькую адукацыйную дзялянку Трахімовіча пачалі таптаць, разьдзіраць; настаўнікаў перасьледавалі чырвоныя партызаны, вучняў запалохвалі; партызанскія рэпрэсіі штодня выціналі насельніцтва. 3 усіх сарака школ ув акрузе больш за палову былі паглынутыя вогнішчам ці зачыненыя ў кантраляваных партызанамі раёнах. Праца інспэктара ператварылася ў сызыфавы іспыт на трываласьць, які адно адцягваў поўнае разбурэньне й непазьбежны канец. Усе гэтыя ахвяры й неймаверныя высілкі — гэта было ўжо цалкам ясна — будуць спушчаныя на вецер.
    А цяпер яшчэ гэты загад аб наборы вучняў у навучальні ў Нямеччыну — нягледзячы на ўсе афіцыйныя інтэрпрэтацыі — можа стаць апошняй кропляй. Зь якой бы доляй паўнаты ня быў ён праведзены — гэта адстрашыць астатніх вучняў ад школы: тонка прыхаваны ўладамі набор таннай рабочай сілы тут нікога не надурыў. Трахімовіч пакуль адбіваўся ад уладаў адно пустымі словамі, не змушаючы падначаленых да выкананьня загаду. Ён усё яшчэ спадзяваўся, што немцы адкінуць гэтае бязглузьдзе.
    Ён вырашыў патэлефанаваць свайму калегу з суседняй акругі, хіба што лінія не была б пашкоджаная. He бяз ладных намаганьняў ён урэшце дазваніўся. Пасьля ўсіх належных ветлівасьцяў і роспытаў аб здароўі Трахімовіч зь нейкай палёгкай даведаўся, што становішча з наборам у суседняй акрузе было гэткім самым. Гэны інспэктар атрымаў такі ж ліст, і праз колькі дзён ён
    намерваецца адрапартаваць, што набор праваліўся. Трахімовіч паабяцаў зрабіць тое ж самае, а там ужо хай будзе, як будзе...
    Папоўдні, гадзіны за дзьве да канца школьных лекцыяў, Юстына запрасіла Трахімовіча дадому пабачыцца з Марыяй. Гэтак зрабіць выглядала лепей за ўсё, бо яны вырашылі, што было б занадта рызыкоўна паказацца ёй на вуліцы.
    Трахімовіч добра ведаў Марыю з папярэдніх кантактаў. I вось цяпер ён разглядаў бледную, змарнелую жанчыну ў Юстынінай хаце так неапраўдана доўга, быццам хацеў двойчы пераканацца, што ён не памыляецца.
    Марыя, захутаная ў Юстынін халат, занадта вялікі для яе, танклявай, схуднелай, сядзела, праваліўшыся ў вялікі стары фатэль; яна спыніла рабіць на прутках, і крысо зробленай шэрай воўны абвісла зь ейных каленяў.
    — Божа мой!.. — прашаптаў Трахімовіч, узяўшы ейную руку й заглядаючы ў блакітныя стомленыя вочы. — Як вы зьмянілся!
    — Хіба? — Марыя зглынула сьліну. — Ну... але ж я ўсё яшчэ цэлая, дзякаваць Богу, і гэта тое, што ёсьць галоўным у наш час... Я рада бачыць вас, спадар інспэктар, — павіталася яна прыязна.
    Яна прыўзьнялася ў фатэлі, і Трахімовіч паціснуў працягнутую руку з большай, чым проста ветлівай, пяшчотай, бо гэты змучаны выгляд так кантраставаў са шчырым, цёплым паглядам ейных уважлівых блакітных вачэй.
    — Вы не ўяўляеце сабе, як я рады бачыць вас, спадарыня Марыя. Сказаць па-праўдзе, наша дарагая сябрына, вы сьцьвердзілі свайго роду прэцэдэнт. Бачыце, да гэтае пары мы адно гублялі настаўнікаў; гэта быў шлях ув адзін канец, так бы мовіць; але сёньня адзін зь іх — першы, на жаль, — вярнуўся. Я, пэўна, ня змог бы пераболыпыць маёй радасьці бачыць вас ізноў сярод нас.
    — Але, спадар Васіль, сядайце, калі ласка.
    Юстына ўзяла ў яго паліто й калёшы, потым знайшла сабе занятак ля печкі-буржуйкі. Марыя з інспэктарам глядзелі, як яна падкладала яблыневыя цуркі ў зяпу жалезнай пячуркі пасярод пакою. Гаспадыня дому, так і не знайшоўшы, дзе ўзяць дровы, папрасіла суседа сьсекчы старую яблыню, каб неяк перажыць гэтую марозную зіму. Трэскі з сырых бярвёнаў злосна шыпелі за краткай, супрацівячыся спробам агню паглынуць іх цалкам.
    Усеўшыся на старым крэпкім зэдліку, ня зводзячы з Марыі вачэй, інспэктар запытаўся:
    — Ну й як жа вы цяпер, Марыя?
    — Ужо значна лепей, дзякуй. Каб не Юстына зь цёткай Агатай, я бадай ня выжыла б. Яны спаілі мне ўсе магчымыя зёлкі. Дзякуй Богу, я ў добрых руках, — яна адорыла Юстыну ўдзячнай усьмешкай.
    — Яна пераболылвае, спадар Трахімовіч, — адказала Юстына. — Вядома, мы варылі траўкі ды паілі яе, але гэта ўсё, што мы маглі зрабіць. Ат... Куды б лепей яна выглядала, каб мы маглі яшчэ й добра падкарміць яе, асабліва чым бы тлустым ды вітамінамі.
    Наступіла маўчаньне. Марыя з надзеяй глядзела на інспэктара.
    — Юстына гаварыла, што трохі паведала вам аб маіх прыгодах, спадар інспэктар.
    — О, так, яна расказвала. Які гэта жах! ...Ах, Марыя, прыміце мае сардэчныя спачуваньні, калі яны хоць неяк змогуць вам дапамагчы.
    Марыя паглядзела проста ў спагадлівыя вочы інспэктара й тады апусьціла свае долу.
    — Г эты Бэргдорф, ды усе яны! — усклікнуў Трахімовіч. — Як жа так! Гэтта ж ён мусіць абараняць нас. Божа мой, што за час такі! Цэлая кодла мярзотнікаў робяць, што хочуць. Бізуны з усіх бакоў — і наш няшчасны, безабаронны народ між імі.
    — Спадар інспэктар, я б хацела спытацца вашай парады, — Марыя спынілася, гледзячы інспэктару ў твар.
    — Так-так. Я зраблю ўсё, каб дапамагчы вам.
    — Гэта тычыцца забойства маёй сям’і Бэргдорфам.
    — Так...
    — Можа, вы маглі б параіць, ці ёсьць які спосаб, каб прывесьці яго да адказнасьці за тое, што ён зрабіў?
    Зморшчына неўразуменьня перасекла інспэктараў лоб, як ягоныя бровы ўскінуліся ўверх. Ён адвёў вочы ад паглядаў абаіх жанчын, відавочна задумаўшыся. Пруткі ў руках Марыі замёрлі, і усе ўтрох утаропіліся ў кратку жалезнай пячуркі, за якой скакалі вакол яблыневых трэсак гульлівыя языкі залатога агню.
    Трахімовіч выпрастаўся на зэдліку й паглядзеў проста ў запытальныя вочы Марыі.
    — Перш за ўсё, я мушу папрасіць вас, спадарыні, каб вы лічылі нашую размову строга неафіцыйнай. Я не магу падвяргаць небяспецы сваю пасаду, разумееце?
    — Ну, вядома, — пасьпешліва адгукнулася Юстына. — Хіба вы нам не давяраеце, спадар Трахімовіч?
    — Каб так, то я б ня быў тут. Але час такі, ведаеце, і я падумаў, лепей нагадаць на ўсялякі выпадак...
    — Але, спадар інспэктар, вы можаце цалкам давяраць нам, — запэўніла яго Марыя.
    — Ну, так. Дык вось па вашым пытаньні. Мне б хацелася даць вам просты, дакладны адказ. Але, на жаль, не змагу, улічваючы ўсе абставіны. Паспрабую адказаць акружным шляхам.
    Скончыўшы ўступ, Трахімовіч падняў галаву, прабег вачыма па тварах жанчын і працягваў:
    — Тры тыдні таму я езьдзіў у Менск па справах. У мяне ёсьць шмат сяброў у Беларускай Цэнтральнай Радзе, у адукацыйным аддзеле перадусім. Я пабачыўся й паразмаўляў з многімі. Спадзяюся, вы абедзьве памятаеце пачэснага Станіслава Гадлеўскага, нашага апошняга Генэральнага школьнага інспэктара?
    — Так, вядома, — заківалі разам абедзьве жанчыны.
    — Падчас ягонага зьнікненьня летась, — Трахімовіч панізіў голас, — мала хто ведаў, што ж тады здарылася. Гэтая справа была якраз з тых, аб якіх немцы не хацелі, каб крычэлі на кожным рагу. Як можна было прадбачыць, адсутнасьць афіцыйных тлумачэньняў спарадзіла шмат усялякіх пагалоскаў. Па часе, адылі, людзі адгрэблі пустазельле ад жыта. Абрыўкі й кавалкі гэтае круцігалоўкі сышліся ўв адну — жахлівую — карціну, якая мусіць стаць папярэджаньнем кожнаму, хто, як Гадлеўскі, адмовіцца стаць наймітам гэтых прыгнятальнікаў.
    Жанчыны ў зацікаўленасьці замёрлі, чакаючы далейшага расповеда, але інспэктар змоўк з адсутным позіркам, у якім хавалася таямніца.
    — Дык што ж здарылася? — спанукнула яго Юстына.
    — Што?.. Яны вышыблі яму мазгі ў сутарэньнях Менскага гестапа, — прамовіў Трахімовіч павольна, націскаючы на кожнае слова.
    — Божа, супакой ягоную душу! — прашаптала Юстына, і абедзьве жанчыны перахрысьціліся.
    — Што ж такога ён зрабіў? — інспэктар з запалам раскінуў шырака рукі. — Хіба я магу проста сказаць, што ня ведаю? Пэўна, лепшым адказам было б успомніць, кім ён быў, і тады стане ясным тое, што дакладна ён зрабіў, каб выклікаць такое азьвярэньне немцаў. Дык кім ён быў? Адзін з самых выбітных сыноў нашае краіны, выдатны, палкі прапаведнік, падзьвіжнік Беларускай Каталіцкай Царквы пад польскім ярмом, чалавек
    крыштальнай годнасьці й беззаганнай рэпутацыі, вялікі патрыёт, вядучы палітык. Ён быў настолькі вядомы й папулярны, што калі б ён выставіў сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта Беларусі пры магчымых свабодных выбарах, ён бы пабіў усіх сваіх супернікаў на сотні кілямэтраў навокал. Таму натуральна... чалавек такой важнасьці, хто адмаўляецца кланяцца, мусіць быць зламаны. Так, немцы могуць дазволіць абмежаваную беларускую адміністрацыю, беларускае выкладаньне ў пачатковых школах, магчыма, нават невялікія вайсковыя часткі пад нямецкім камандаваньнем... але гора таму, хто мае мужнасьць падняцца, стаць перад імі й заявіць аб сваіх правах. Такой дурноты яны не пацерпяць! Ці падпарадкоўвайся, ці... Прыхільнікі беларускай незалежнасьці, асабліва папулярныя ў народзе, такія як Гадлеўскі, на самай справе капаюць сабе магілу.
    Іхныя вочы зноў сышліся на языках полымя, што скакалі за краткай пячуркі.
    — Пэўна, яны маюць беспадстаўныя ілюзіі, — загаварыла Юстына, — што немцы ёсьць нашымі дабрадзеямі й зараз возьмуць дый ашчасьлівяць нас незалежнай дзяржавай.
    — Я добра ведаў Гадлеўскага апошнім часам, — працягваў Трахімовіч. — Я бачыў яго ў Вільні ды сустракаўся ў Менску. Чалавек настолькі просты й годны, і ў той жа час практычны й рэалістычны, пазбаўлены ўсялякіх ілюзіяў. Ягонай марай, ягонай мэтай, якой ён прысьвяціў усе свае зямныя сілы й дзеля якой ён маліўся Богу, было — калі мовіць ягонымі ж, часта паўтаранымі, словамі — «свой Беларускі Дом». За яго ён маліўся й дзеля яго працаваў да канца. Ён даводзіў, што мы мусім здабыць яго выключна сваімі сіламі, нават — вобразна гаворачы — калі нам прыйдзецца абадраць да крыві кожны пазногаць, цягаючы гранітныя валуны з гор дзеля ягонага падмурка. Hi немцы, ні расейцы, ні палякі, ні які шчэ там чорт ня зробяць гэтага за нас. Гэта, мае жанчынкі, быў ягоны дэвіз, ягонае крэда, ягоная канчатковая мэта. I ён ішоў да яе мэтадычна й разважліва. Многае з таго, што ён зрабіў, усё яшчэ пакрыта цемрай невядомасьці. Але прыйдзе час, і мы дазнаемся. Стае таго, каб сказаць, што калі гісторыя й надзяліла беларусаў на гэты час сапраўднымі пакутнікамі за іхную свабоду й шчасьце — то Гадлеўскі, без сумнёву, гэта той чалавек... магчыма, адзін з многіх.