• Газеты, часопісы і г.д.
  • Заўтра ёсьць учора  Кастусь Акула

    Заўтра ёсьць учора

    Кастусь Акула

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 200с.
    Мінск 2008
    47.07 МБ
    — Ці чуваць што аб забойствах іншых выбітных беларусаў у Менску? — запыталася Юстына.
    — Бальшыня зь іх — гэта людзі балыпавісцкага падпольля, без сумнёву. Я ня буду называць іхных імёнаў і падрабязнасьцяў.
    Мараль і так зразумелая. Мы, беларусы, апынуліся проста ў цэнтры самага пажарышча. Тыя, хто не падымаюць ні галавы, ні голасу, пэўна, змогуць уратавацца з найменшымі стратамі. Hi немцы, ні рассйцы ніколі не прызнаюць нашага права на самавызначэньне. Тыя, што маюць незалежніцкія й самастойныя думкі, не патрэбныя ні тым, ні другім і падлягаюць зьнішчэныпо з абаіх бакоў. Паводле што расейскіх, што нямецкіх «талмудаў», нам дазваляецца адно дыхаць і адводзіцца адно роля пагарджаных рабоў, што напаўняюць іхныя куфры багацьцем.
    To паглядзеце навокал — і што вы бачыце? Ведаеце, колькі мы мелі школ ув акрузе, калі пачыналі? Каля пяцідзесяці. Ну? Колькі зь іх засталося? Менш за палову. Які сэнс біцца галавой у сьцяну?.. Мы ў такім няроўным баі, і гэта толькі справа часу, калі гэтая бойня будзе працягвацца далей, як нас змые хваляй гэтага звар’яцелага, суцэльнага зыіішчэньня й генацыду, якога нашая краіна яшчэ ня бачыла. Вось і адказ для вас, Марыя.
    — Жахлівая карціна... Як жа тады са мной? — прамовіла Марыя.
    Глыбока задумаўшыся, Трахімовіч паскроб шчаку, паглядзеў скоса на Марыю. Падсеў да «буржуйкі» й, сочачы за полымем, працягваў:
    — Ёсьць адна, ангельская, здаецца, прымаўка: «Сьцярвятнікі зьбіраюцца там, дзе львы піруюць». Вось вам ілюстрацыя да сустнасьці пытаньня. Гэты Бэргдорф нішто іншае як паскудны падлаед, што зьявіўся тут, каб атрымаць свой кавалак мяса.
    А цяпер, калі яшчэ працягнуць тлумачэньне гэтай прымаўкі, можна адзначыць, што любы самапаважны леў будзе глядзець на шакалаў звысака, з агідай, але ягоная царская высокасьць не дазволіць яму нават шугануць тую кодлу прэч. А навошта? Нейкім чынам гэта ягоная сьвіта, якой яго надзяліў ні больш ні менш як сам Бог, той, хто стварыў і высакародных, і нізкіх. Цар драпежнікаў, пэўна, усьведамляе, што раскіданыя рэшткі ягонай трапезы пажыраюцца гэтымі агіднымі істотамі, бо зачыстка тэрыторыі за сваімі гаспадарамі ёсьць іхным натуральным, Богам дадзеным, прызначэньнем, так бы мовіць. Так што, пакуль існуюць ільвы, будуць існаваць і рознага роду падлаеды вакол яго. Зараз у нашай краіне два найвялікшыя крыважэрныя ільвы гуляюць свой грандыёзны фэст. Таму й падлаедаў сабралося тут цэлымі зграямі, у такой колькасьці, што й сонца за імі ня бачна...
    Што да вашай справы, Марыя. Зь якой такой дай прычыны стане леў караць свайго шакала, адно каб задаволіць вас, ці
    шчэ каго — сваіх будучых ахвяраў? Ані Божа. Мы ж падлягаем зьнішчэньню, разумееце вы гэта? Бэргдорф і каторыя зь ім дапамагаюць ільву калянізаваць гэтую тэрыторыю. Вы ж не забывайцеся на тое, што і заходні, і ўсходні хіжнікі абазналі нашую няшчасную краіну як сваю — адныя як «lebensraum», другія як «нсконно русскне террнторнн». Цьху!.. Рэч у тым, што няма ў нас ніякіх правоў, зусім... да тае пары, пакуль мы ёсьць слабымі й ня можам паўстаць супраць калянізатараў. ...Дапамажы ты нам, Божа, бо мы ёсьць асуджаныя. ...Здаецца мне, што й сам Бог пакінуў нас, а дапамагае, як заўсёды, моцным ды нахабным...
    Уся трагічнасьць становішча была раскладзеная перад імі. Пануры й засмучоны, Трахімовіч сам выяўляў сабой чалавека безнадзейна, на згубу, заціснутага паміж двума вялізнымі жорнамі.
    — Вось вам голая, прыкрая праўда, спадарыні мае, і іншай тут няма, — сказаў ён ціха, жахаючыся пэрспэктывамі, якія можа прынесьці заўтра.
    — Ясна... Цяпер усё ясна, спадар інспэктар, — прашаптала Марыя. — Вядома, я ўяўляла гэта ўсё сама, але не змагла б падаць так маляўніча, як вы. Што ж... Гэта значыць, што я нічога не магу зрабіць, каб прывесьці гэтага бандыта Бэргдорфа да адказнасьці.
    — Будзь вы мужчынам, Марыя, я б не вагаючыся прапанаваў вам пайсьці ды прыстрэліць гэтага сабаку самой. I вас таксама пры гэтым застрэлілі б, але іншага спосабу, зразумела, цяпер няма. Час пачынаць адстрэльвацца, бо іншага выбару ў нас няма, і нам наканавана выміраньне.
    — Пустое, усё, спадар інспэктар, — прашаптала Марыя. — Я — не мужчына, і мяне ўжо двойчы катавалі. ...I бальшавікі, і нацысты лічаць, што Марыі Каравай болын не існуе. ...Што рабіць мне цяпер?
    — Дзеля гэтага я й прыйшоў. Мы мусім нешта прыдумаць.
    — Можна я, спадар... — умяшалася Юстына.
    — Ну, вядома. Што вы хацелі?
    — Мы тут надумалі з Марыяй... Перш наперш, трэба набыць ёй новыя дакумэнты, поўнасьцю: месца народжаньня, узрост — усё. Гэтазначыць, — янаўсьміхнулася, паглядзеўшы на Марыю, — мы мусім, дарагая, ахрысьціць цябе нанова. Пасьля гэтага яна зможа пайсьці на працу, зноў настаўнічаць, я мяркую. I лепш адправіць яе куды-небудзь далей, дзе гэтая падлюга Бэргдорф яе не дастане. Як вам такая думка, спадар інспэктар?
    — Слушна, — паёрзаў на сваім зэдліку Трахімовіч. — Трэба будзе знайсьці вам бясьпечнае месца, Марыя. Пасьля ўсяго, што вы перажылі, вам зараз патрэбны спакой, каб ачуняць і вярнуцца да жыцьця. Я хвалююся за вашае здароў’е таксама.
    Трахімовіч падняўся, падышоў да вакна й моўчкі стаяў там, быццам спадзеючыся знайсьці падказку там.
    — Дакумэнтаў у вас ніякіх няма, так, Марыя?
    — Якое там... Я толькі зьбіралася класьціся спаць, як гэты бандзюга ўваліўся п’яны.
    — Але... Прабачце... Ёсьць у мяне тут адзін чалавек наўвеце, які змог бы дастаць вам аўсвайс, рабочую картку і нават, магчыма, дазвол на паездку на цягніку. Вам трэба набрацца цярпеньня, бо, вы ж разумееце, я не змагу зрабіць усё ўв адзін дзень. Адзеньня ў вас таксама няма, праўда?
    — Зрэшты, так.
    — Варта зьвярнуцца да Беларускай Узаемадапамогі. Можа, дастанем вам прыстойнае паліто. Мушу абгаварыць гэта з маёй жонкай, думаю, яна зможа што-небудзь зрабіць наконт адзеньня. Тым часам вы маеце сядзець тут ціха, пакуль я буду гэтым займацца. Ну што, імя сабе ўжо прыдумалі?
    — He... не зусім, — завагалася Марыя.
    — Думайце. I як толькі надумаеце, паведаміце мне празь Юстыну. Ну, як?
    — Добра. А што да працы й месца, ёсьць у вас што наўвеце, спадар інспэктар?
    — Ну... скажам, ёсьць адно. Вядома, я мушу спачатку патэлефанаваць аднаму чалавеку й запытацца. Здаецца мне, ён знойдзе вам месцейка. Я маю на ўвазе майго дорага сябра Заркевіча, Генэральнага школьнага інспэктара па Беларусі. Пасьля таго, што здарылася з Гадлеўскім, гэты чалавек крыху пужлівы, але я ўпэўнены, ён не адмовіць мне. Як наконттаго, каб настаўнічаць у Менску, спадарыня Марыя?
    — Як?.. Гэта здорава! Я так любіла гэты горад, — Марыіны патухлыя вочы ажывіліся.
    — Калі вы былі там апошні раз?
    — Даволі даўно, яшчэ перад вайной, насамрэч...
    — Цяпер горад — проста адна куча друзу, мала што засталося некранутым.
    — Так, я чула пра гэта. Нямецкія паветраныя налёты...
    — Гэта палова гісторыі. Расейцы, калі адступалі, мелі загад зьнішчаць усё; гэта было яшчэ тады, як Сталін выдаў свае вядомыя загады «выжженной землн», ведаеце.
    — Так, вядома.
    — Так што, Марыя, гэта ўсё толькі гара друзу, тое, куды я вас адпраўляю. Але ўзяўшы ўсё пад увагу, яно будзе бясьпечным месцам для вас. Паргызаны не зачыняюць школы ў Менску. I там таксама ёсьць людзі, і жывуць, і працуюць.
    — Барані вас Гасподзь, спадар інспэктар. Я так вам удзячна.
    — Калі ласка... Зарана яшчэ дзякаваць, — Трахімовіч выпрастаў руку перад Марыяй, быццам каб загарадзіцца ад патоку ўдзячнасьцяў. — Наразе я яшчэ нічога не зрабіў для вас, праўда? — усьміхнуўся ён добразычліва.
    — Але, спадар інспэктар! Мне нават размова з вамі ўжо такая палёгка. Вы ж напэўна зробіце ўсё, каб дапамагчы мне. Нават ня ведаю, як я змагу аддзячыць вам.
    — Ніяк. Ня трэба. Гэта мой абавязак. Цяпер падвынікуем: вы сядзіце тут ціха, пакуль я здабуду ўсе неабходныя паперы, адзеньне, працу. Спадарыня Юстына, вы ласкава — пасьля таго, як яна вырашыць, — напішаце на аркушы імя, месца й дату нараджэньня, рысы твару, памер адзеньня і ...о, ледзь не забыўся... людзям у аўсвайсавай канторы патрэбны будзе ейны фатаздымак. Вам трэба будзе зрабіць адзін.
    — А вось гэта — задача, — спахмурнела Юстына, зірнуўшы на Марыю.
    — Ну, гэта вы вырашыце як-небудзь самі. Цяпер, спадарыні, я мушу ісьці. Так што, калі дазволіце... Будзем з вамі бачыцца, спадарыня Юстына.
    — Так, вядома. Дзякуй вам вялікі, што зайшлі. Прабачце, што не запрасілі да стала. У нас нічога...
    — He выбачайцеся, Юстына. Будзем спадзявацца, што некалі настануць лепшыя часы, калі мы зможам цешыцца са сваёй беларускай гасьціннасьці й будзем хадзіць у госьці адзін да аднаго.
    — Спадар Трахімовіч, вы такі дабрадзей! Ну што б я рабіла бяз вашай дапамогі! — Марыін твар засьвяціўся.
    Як Трахімовіч выйшаў, Юстына з поўным задавальненьнем, напісаным скрозь на ейным твары, запытался:
    — Ну, як?
    — Шчыра кажучы, раней я ведала яго толькі па працы. А ён, аказваецца, такі добры й спагадлівы.
    — Так, ён такі. Ніхто яшчэ не сказаў ніводнага злога слова на яго.
    — Божа, дзякуй яму, ■— уздыхнула Марыя.
    20
    РУІНЫ
    Надышло лета.
    I настаў гэты дзень — 22 чэрвеня — сонечны й цёплы, як на замову. Такія дні дабраславяцца і гараджанамі, і вяскоўцамі, калі прырода абдорвае ўсіх раскошнай цеплынёй, няма вільгаці, адно лашчыцца лёгкі ветрык.
    Беларуская сталіца, разбураная ўшчэнт, як і мноства іншых гарадоў на акупаванай немцамі тэрыторыі, азначанай як «Ostland», прыгатавалася сьвяткаваць гэтак званы «Дзень Вызваленьня»; чатыры гады таму ў ціхую сьвітанкавую часіну з заходніх берагоў ракі Буг выплюнулі сваю першую зьнішчальную сьліну гарматы, пачынаючы апэрацыю «Барбароса» — збройны напад гітлераўскага Трэцяга рэйху на маскоўска-бальшавіцкую турму народаў.
    «Drang Nach Osten», што быў часова прытарможаны з палітычных меркаваньняў, цяпер зноў рушыў, сеючы паніку й спустошаньне наўсьцяж ад Балтыкі да Чорнага мора. А той дзень, што спусьціў з ланцуга жахлівыя руйнаваньні, нябачаныя дагэтуль у гісторыі, закамуфлёўваўся пад веху свабоды «новай Эўропы». Стары, паранены ў баях ваяка, чые амбіцыйныя пляны ўжо не былі ніякай загадкай для паняволеных народаў, мусіў зрабіць яшчэ адну спробу ўдаць за дабрадзейнага вызвольніка.
    Мэта сьвяткаваньня была дваякай: разьмяць стомленыя ад вайны маслы й прадэманстраваць на публіку іхную непахісную моц, а заадно за маскай бацькоўскай, сьвятой любові й ахвярнасьці дзеля непакорных народаў прыхаваць зласьлівую грымасу свайго мярзотнага твару.