Заўтра ёсьць учора
Кастусь Акула
Выдавец: Медысонт
Памер: 200с.
Мінск 2008
Ад дому 25 па Галоўнай вуліцы ў Менску пачыналася параднае шэсьце. Зранку з усіх куткоў зруйнаванага гораду пацягнуліся ў цэнтар гараджане. На ўсходнім баку вуліцы, перад спускам да моста цераз Сьвіслач, была ўсталяваная новая трыбуна, аздобленая двума флагштокамі. Лёгкі ветрык часам падхопліваў два сьцягі — адзін бел-чырвона-белы, другі са свастыкай. 3 заходняга боку цягнуліся ў шарэнгу кучы з уламкаў цаглін і бэтонных брыкетаў.
Каля дзесяці гадзін ходнікі былі ўжо запоўненыя змучанымі вайной, але цікаўнымі з такой нагоды менчукамі, апранутымі ў свае лепшыя за вайной апранахі. Са спрытам павука на ўсіх карнізах і ваконных шчылінах абгарэлых будынкаў месьцілася
малеча. Зьлева ад трыбуны групаваліся ў чаканьні нямецкія вайсковыя вярхі.
Вось шматлікія вочы натоўпу прасачылі за зялёным мэрсэдэсам, што пракаціў да грыбуны. 3 задняга сядзеньня ўзьняўся высокі, страмкі, з даўгой бусьлінай шыяй, генэрал СС-паліцыі фон Готбэрг— Генэральны камісар Беларусі; за ім — на паважнай дыстанцыі — ягоны ад’ютант.
Генэрал нетаропка агледзеў усю зборню, прыняў рапарт ад гарнізоннага камандзіра й тады, дапамагаючы сабе кіем, пачыкільгаў па прыступках на трыбуну. Пасьля прывітаньняў і цісканьняў рук дастойнікам ён уладкаваўся па цэнтры, зьлева ад яго пасталі кіраўнікі зь Беларускай Рады, справа — немцы. I тады ледзь заўважны ківок даўганосага правадыра прывёў у рух колы параду.
Як толькі зашлемаваныя калёны нямецкай СС-паліцыі гусінымі крокамі пашыбавалі ўздоўж грыбуны, стала ясна, што жаўнеры, зрэшты, ня мелі намеру «разьмяць» свае маслы ў той дзень у Менску. Болей падобна, гэтыя маслы цягнулі за сабой увесь цяжар спробаў залатаць дзіркі на Дняпры, празь якія на заходні бераг сачылася плынь савецкіх войскаў, пагражаючы сэрцу Беларусі й пхнучыся на Нямеччыну.
За немцамі замаршыравалі калёны толькі што сгворанай Беларускай Краёвай Абароны, БКА. Ня здолеўшы зладзіць з чырвонымі партызанамі, немцы дазволілі беларусам арганізаваць абмежаваныя вайсковыя атрады дзеля самаабароны й рознага роду аховы на лініях камунікацыяў. Готбэргаўскі дэкрэт аб стварэньні БКА выйшаў у сакавіку. Немцы пакінулі за сабой асноўныя правы на новую армію, пад беларускае камандаваньне маглі падпадаць толькі часьці сілай ня болей за батальён.
Прыказ аб мабілізацыі, хаця многімі й ігнараваны, павялічыў лік БКА недзе да пяцідзесяці тысяч чалавек. Але недахоп зброі ды вопраткі, як і праблемы арганізацыі й шкаленьня, зрабілі новую армію неэфэктыўнай ад самага пачатку.
Тыя беларускія патрыёты, прагныя не згубіць гэтага шанцу атрымаць зброю, каб урэшце паўстаць супраць абаіх праціўнікаў — якімі б расчараванымі ды празрэлымі яны ні аказаліся былі да гэтага часу — усё ж вырашылі зрабіць спробу. Адразу, як немцы былі захапілі краіну, некаторыя беларускія вайсковыя кіраўііікі слушна прадчувалі, што адзіная магчымасьць у нацыі здабыцца на нейкае самакіраваньне палягае ў пабудаваньні вайсковай моцы. I хаця немцы часам і падстаўлялі вуха да патрабаваньняў беларусаў, але ніколі й ня меліся пагадзіцца зь імі
аж да самага позьняга часу, калі іхныя магчымасьці пацярпелі напружаньне, што было звыш за іхную собскую сілу.
Такім чынам, нешматлікія, нахутка шкаленыя пяхотныя ды інжынэрныя атрады рассыпаліся ўздоўж і ўпоперак усёй краіны, ствараючы ядры нерэалізаваных беларускіх мараў.
А ў Менску была створаная школа кадэтаў, у якую набралася каля чатырох сотняў юных дабрахотаў, што хутка зазналі першыя муштраваньні. Яны меліся па часе стаць «вяршкамі» новастворанай арміі, той, што зараз і набліжалася да Готбэргавай трыбуны.
Апранутыя ў чорную вопратку (зялёнай яшчэ не набылі), здаровыя сялянскія хлопцы — сярэдні ўзрост якіх быў васямнаццаць — таўклі добра адтрэніраваным крокам гарадзкі брук. Грымотныя воплескі натоўпу менчукоў паглынулі гукі вайсковай аркестры й разьнесьліся па пустых руінах вялікага гораду.
I тут здарылася нешта нечаканае.
Капітан, што ачольваў калёну кадэтаў, загадаў ёй спыніцца, каб рапартаваць свайму камандуючаму афіцэру, што быў на трыбуне. Сярод гэтых несьціхальных воплескаў ягоны загад ня быў пачуты дальнімі шарэнгамі. Фронт раптам спыніўся, і ззаду пачуўся град зьбітых крокаў, як дальнія шарэнгі наваліліся на патыліцы пярэднім. У суправаджэньні незадаволенага гулу натоўпу афіцер, зачырванеўшыся, хуценька салютаваў незадаволенаму палкоўніку, здаў рапарт, і чорная калёна юнакоў памаршыравала далей да Сьвіслачы.
За кадэтамі рушылі пяхотныя ды інжынэрныя калёны й далей мужчынскія ды жаночыя атрады Саюзу Беларускай Моладзі, на зьяўленьне якіх пачуліся шматлікія шчырыя ўхвальныя воклікі гледачоў.
Марыя Каравай, прыкрываючы вочы ад сонечнага бляску, выцягнуўшы шыю, аглядала і калёны на маршы, і гараджанаў вакол сябе. Нідзе ніводнага знаёмага твару!
Яна была апранутая ў танную жоўтую сукенку, з квятастай зялёнай хусьцінкай на валасах, сплеценых у закручаную на патыліцы касу. Зьлева ад яе шчабятала высокая, вельмі прыгожая, цемнавалосая дзяўчына Алена Мароз:
— Глянь, глянь на гэтых хлопцаў! А прыгожыя, а ладныя якія! Ёсьць з чаго выбраць! — яна хіхікнула й таўхнула Марыю ў бок.
— Чаму б і табе не ўступіць у Саюз? — адказала Марыя зьедліва. — У цябе быў бы яшчэ большы выбар.
— А можа, і пайду. Верка, а пайшлі разам, га? — падміргнула яна.
Алена Мароз пазнаёмілася зь Верай Шулавай (былой Марыяй Каравай) месяцы чатыры таму ў школе, дзе яна настаўнічала. Дзьве дзяўчыны, такія розныя па характары, пацягнуліся адна да адной, як гэта бывае з процілегласьцямі. У добрапрыстойным заходнім грамадзтвс Алена б лічылася абазнанай старай дзеўкай. Легкадумная, жвавая, вострая на язык, яна мала ставілася да жыцьця сур’ёзна.
Як бы неверагодна гэта ні гучэла, але яна сказала Марыі, што выхоўвалася ў дзяржаўным дзіцячым доме. I хаця нармальнаму разьвіцьцю ейнага характару, пэўна, заміналі строгія нечалавечыя догмы камуністычнага грамадзтва, яна поўнасьцю распасьцёрла крылы й расьцьвіла падчас вайны, пасьля таго, як гэты барадаты й лысы камуністычны прарок зваліўся са свайго няпэўнага п’едэсталу.
Марыя была захопленая сваёй новай сяброўкай, тым, як яна ўмела парай добра падабраных і спалучаных словаў абяззброіць пыхлівага, утаймаваць хама, завесьці сяброўства са сьціплымі й сарамлівымі ды зрабіць хвалу высакародным. Некаторыя з ураўнаважаных нават, калі й былі аднойчы джаленыя ейным языком, былі прыхільныя да яе й любілі яе за гэта.
Сасваімі інтэлектуальнымі й гаваркімі здольнасьцямі, адточанымі мерай асьцярожнай стрыманасьці, яна магла б стаць выдатным дыпляматам. Марыя часам, гледзячы на Аленін чортаў нораў ды ружовы падыход да жыцьця, падазравала, што гэтым адно будавалася складаная ракавіна для расчараванай, самотнай душы, што жыла ў ёй. Марыя не была ўпэўненай, бо ніколі ня мела поўнага допуску ў гэтую сьвятыню.
Нават калі Аленіны стаўленьні да жыцьця й былі праз боль разьвітым й добра кіраваным рамяством, то й тады можпа мець выгоду, навучаючыся яму, вырашыла сабе Марыя. Ніколі яшчэ яна не глядзела на жыцьцё з гэтага боку. Дзяўчына часта прымушала яе сьмяяцца, калі яна ўжо ледзь ня плакала, ці садзіла ў калюжыну таго, хто крыўдзіў яе.
Хутка пасьля знаёмства Алена запрасіла Марыю пераехаць у ейную сьціплую кватэрку за Нямігай, дзе некаторыя цагляныя дамы пазьбеглі ўсепажыральнага вагню вайны. «Давай складзем нашыя сродкі разам, — прапанавала Алена. — Я мяркую, удзьвюх мы зможам эканоміць лепей, чым паасобку».
Марыя прагна гірыняла прапанову, і праз кароткі час абедзьве яны пераканаліся, што меркаваньне апраўдала сябе. Яны
працавалі ўв адной школе, гатавалі разам і падзялялі мноства іншых спраў.
Час быў ня самы спрыяльны дзеля сацыяльнага жыцьця ў Менску. Суворы ваенны лад жыцьця абцяжарваў службоўца й настаўніка, гандляра й рабочага; якія б ні заставаліся разьлікі на сацыяльна-культурнае жыцьцё, яны ўсе пасьпяхова падаўляліся камуністычным падпольлем.
Ув опэрным тэатры пасярод самай опэры пад сцэнай разарвалася бомба. Тры акторы загінулі, бальшыня астатніх ды колькі наведвальнікаў былі параненыя. А падпольныя камуністычныя выданьні віталі гэтае барбарскае забойства як чарговую перамогу ў паралізаваньні беларускай нібыта буржуазнай культуры ды абясшкоджваньні фашыстоўскіх калябарантаў. Сцэну й залю направілі, тэатар адчыніўся зноў, але аматары опэры мелі за лепшае сядзець у хаце далей ад небясьпечных мейсцаў.
Бясконцыя забойствы беларускіх і нямецкіх кіраўнікоў, з Генэральным камісарам Вільгэльмам Кубэ на чале сьпісу, спарадзілі страх сярод людзей у адміністрацыях, тэатрах, адукацыі й выдавецтвах. Марыя, тая наагул, з-за свайго кашмарнага мінулага, глядзела на гэтую крывавую бойню безь ніякай зацікаўленасьці. Адылі Алена паводзілася, быццам жыцьцё было нармальна ружовым і гладзенькім. Аднойчы Марыя наважылася завесьці гутарку зь сяброўкай на гэтую тэму.
— А чаго ты баісься, мілая? Ну каму да нас, няшчасных, справа? — усьміхнулася Алена шчыра. — Нават калі нас і заб’юць аднаго дня, дык што? Памятаеш, як сказаў Максім Багдановіч аднойчы?
Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог, А вядуць яны ўсе да магілы.
I бязь ясных надзей, без трывог, Загубіўшы апошня сілы, Мы сайдзёмся, спаткаемся там I спытаем сябе: для чаго мы Па далёкіх і розных пуцях Адзінока йшлі ў край невядомы? I чаму пасьпяшаліся так, Напружаючы ўсе свае сілы, Калі ціха паўзушчы чарвяк Усё ж дагнаў нас ля самай магілы?
...Бр-р! Які эпілёг для гэтай тузаніны, якую нехта празваў жыцьцём! Які прыкры жарт!
Алена скрывілася й з агідай змахнула зь сябе нябачнага здаравеннага валасатага чарвяка, што зьбіраўся яе зжэрці.
Марыя глядзела на яе, захапляючыся сілай ейнай праніклівасьці й красамоўства. У такія часы Марыя дзівілася, ці ейная сяброўка ўспрымала калі ўсур’ёз нават Бога.
Лёгкі цень на Аленчыным твары разышоўся ў сяброўскай, але загадкавай усьмешцы:
— Калі Бог ствараў гэты супярэчлівы сьвет, Ён жа не запрасіў будучых ягоных жыхароў на нараду. I вось мы вымушаныя ў ім жыць. Філёзафам насуперак — нам насамрэч скарацілі сілу інтэлекта, і мы ня ў стане зразумець усю глыбіню прычын людзкіх учынкаў. Лепшае з таго, што мы можам зрабіць цяпер, — гэта прыстасоўвацца ў гэтай калатні ды старацца ўбачыць сонечны бок жыцьця, бо як бы мы ні хацелі, мы ня зможам паправіць ягоных законаў ці замяніць карані людзкіх паводзін.