• Часопісы
  • Заўтра ёсьць учора  Кастусь Акула

    Заўтра ёсьць учора

    Кастусь Акула

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 200с.
    Мінск 2008
    47.07 МБ
    Гэтая слушная ідэя, адылі, зайшла ў тупік, калі яна паспрабавала прыкінуць, як гэта зрабіць. Наколькі яна ведала, Таронта быў... аж на другім канцы сьвету. Ад таго часу, як яна тут пасялілася, яна яшчэ не зрабіла й кроку ў вывучэньні незнаёмай мовы, а ейныя пазнаньні законаў і звычаяў гэтай краіны былі роўныя нулю. Бяз сродкаў да існаваньня, бяз працы, без падтрымкі знаёмых людзей марыць аб зьдзяйсьненьні нейкай помсты азначала лунаць ув аблоках.
    Усю другую палову дня Марыя была занятая вырашэньнем задачы, якую паставіў перад ёй гэты паварот Лёсу.
    Сродкі... Усё, чым яна валодала, адзінай ейнай каштоўнасьцю, што цудам зьбераглася ў калатнечы гэтай вайны, быў сярэбраны крыжык, які яна насіла на грудзях. Па праваслаўным усходнеславянскім абрадзе такі крыжык надзявае на дзіця ягоная хросная маці падчас хрышчэньня.
    На зьмярканьні ў змрочным пакоі Марыя дастала сярэбраны крыжык і стала разглядаць расьпятую фігурку й надпіс «Зьберажы ды ахіні» на другім баку. Забыўшыся на грукат начыньня з кухні, дзе Ліда ўвіхалася па гаспадарцы, Марыя прыгатаўлялася зьвярнуцца да Бога ў пошуках Ягонай падтрымкі.
    Яна перахрысьцілася павольна, набажна, пацалавала расьпяцьце, і вусны ейныя заварушыліся ў змрочнай цішыні:
    — Госпадзе, прашу цябе, калі ласка, пачуй мяне. Я ведаю, я награшыла ў мінулым, тады; д’ябалам асьлепленая й зьбітая са шляху, я нават наважвалася ня верыць у Тваё існаваньне. Даруй мне, о літасьцівы Божа...
    Ты забраў да Сябе маіх дзетак, майго каханага мужа й маю дарагую матулечку; Ты выгнаў мяне з маёй роднай старонкі. За мае грахі Ты сувора пакараў мяне. Але, кажуць, што літасьць Твая ня ведае межаў і што Ты даруеш тым, хто пакаецца ў сваіх грахах. Ці сьмею я спадзявацца, Божа, што Ты пачуеш мяне й, можа, адорыш мяне Сваёй гаючай дабрынёй і любоўю? Зараз я ў безнадзейнай роспачы... Прашу, пакажы мне шлях.
    Няўжо гэта зашмат для мяне спадзявацца, што Ты зробіш ласку й зьвернеш увагу на няшчасную нябогу, што, занядбаная й пакінутая без увагі, тыркаецца ў цемры ў пошуках сьвятла?.. Я ня ўмею маліцца й ня ведаю, як прасіць Цябе. Але я спадзяюся, Ты зразумееш мяне. Так, мае словы ня ўзятыя з малітоўніка, але яны ідуць з глыбіні майго сэрца...
    Ад таго часу як Ты забраў маіх дзетак, матулю й мужа, пакараных Тваім справядлівым і бязьлітасным гневам, няма мне спакою на гэтай зямлі. Ты выгнаў мяне ў такую далячынь жыць сярод непрыязных людзей, але сёньня Ты сам пальцам сатаны ўказаў мне на прытулак забойцы маёй радзіны.
    Як я была змучанай і зьбянтэжанай аж да гэтага часу, я намагалася забыць і дараваць, хоць я й занадта малая й сябелюбная, каб дараваць чалавеку, што забраў жыцьці найдаражэйшых майму сэрцу. Зараз, падпарадкуючыся Табе, сам д’ябал паказаў мне шлях. Пэўна, што гэта воля Твая, што з гэтага часу я бачу немагчымым не пайсьці па гэтым шляху й не адпомсьціць за сваіх дзяцей і маці. Я разумею, што, калі застануся тут і нічога не зраблю, маё жыцьцё стане адной жудаснай агоніяй, сэрца маё ня знойдзе спакою, пакуль я буду хадзіць па гэтай зямлі. Божа літасьцівы, прашу, дай мне Тваю руку, вядзі мяне, запалі зноў іскрынку сьвятла ў маім сэрцы ды дай мне намёк на той шлях, якім я мушу пайсьці.
    Гэта воля Твая, што мы не павінны забіраць жыцьці іншых людзей, бо чалавек ня мае права судзіць, адно калі гэта ня зроблена па Тваёй волі й указцы. Хіба ня дзеля гэтага мне ўказаны адрас забойцы? Каб я знайшла яго ды забіла? Воля Твая, Госпадзе. Але як я, змучаная, зьбітая, нявартая Тваёй велікадушнай дапамогі,
    вынесу цяжар гэтага няпростага заданьня? Прашу, Госпадзе, не карай мяне болей. Я хачу адно спакою. Прашу Цябе...
    Ад гэтай палкай малітвы, вымаўленай на адным дыханьні, яна задрыжэла, сьлёзы нястрымна пацяклі па шчоках. Забыўшыся на боль, яна сьціснула крэпка ў руцэ маленькае расьпяцьце й гэтак ляжала нерухома на ложку, пакуль дрыготка не ахапіла ўсё ейнае цела. Падсьвядома яна неяк зразумела, што яшчэ трохі — і яна страціць прытомнасьць...
    Назаўтра, стомленая й суворая, з расчырванелымі вачыма й апухлымі вейкамі, яна падышла да дзядзькі Лявона — азіраючыся, каб побач не было цёткі Ліды, — і папрасіла парады.
    Стары фэрмэр, ссунуўшыся, слухаў, скроб у сівой, небагатай на валосьсе патыліцы, моршчыўся, бы нехта заладаваў яму на сыііну дзьвюхтонны цяжар. Тады, ушчэнт зьбянтэжаны намерамі сваёй пляменьніцы, сказаў:
    — Выкінь дурное з галавы й сядзі ўжо, дзе сядзіш. Табе знайсьці яго — як даляцець да месяца. Ну, скажам, і знойдзеш ты яго, ну й што? Што ты зьбіраесься зрабіць зь ім? Забіць, як? А што калі ён ужо ажаніўся, мае жонку, дзяцей? Зь імі як?
    — Хіба я не магу зьвярнуцца да ўладаў? Данесьці на яго... падаць у суд...
    — Суд? Які там суд? Для суду трэба мець мех грошы ў гэтай краіне. Колькі ў цябе ёсьць? ...Хто цябе тады будзе слухаць? Ты ж нават грамадзянства ня маеш. Якія ў цябе правы?
    3 гэтым ён і пайшоў.
    Дзядзька Лявон дадаў ёй яшчэ болей пытаньняў, чым яна сабе ўяўляла. Ейная помста цяпер падавалася яшчэ болып немагчымай для выкананьня. Пэўна што, стары фэрмэр не зразумеў ні глыбіні Марыіных пачуцьцяў, ні ейнай рашучасьці перамагчы гэтую дылему.
    Якія правы насамрэч мела яна ў гэтай краіне? Нікому не патрэбная асоба — вось хто яна тут.
    У гэтым лябірынце, куды яна трапіла, выйсьця не было.
    I тым часам яна ведала, што зараз гэта ўжо ня ў ейнай моцы кіраваць той сілай, што вынесла яе на шлях дзеяньня.
    22
    ДЗЯДЗЬКА
    Аднаго дня, у хмарную, непраглядную нядзелю, раніцай стаяла Марыя на заднім ганку вялікага фэрмэрскага дому й хацела плакаць.
    Яна хацела, але як ні намагалася, сьлёзы не зьяўляліся, a горла сьціскаў камяк.
    Здарылася тое, што мусіла было здарыцца. Яна ведала гэта, і таму была гатовая да такога ўдару. Але пілюля ад гэтага ня стала саладзейшай, чым іншыя ў мінулым. Глеба сышла з-пад ног, і яна зноў была між небам і зямлёй.
    Ейныя вялікія, блакітныя выразныя вочы блукалі па даляглядзе, па ўсім ільняным полі да самага небакраю, відавочна не зважаючы на ягоную чароўную прыгажосьць, так і не знаходзячы, на чым спыніцца.
    На памяць прыйшлі іншыя карціны з далёкага мінулага: гожанькая дзяўчынка, што ганяецца за каляровымі матылькамі й руплівымі пчолкамі, углядаецца ў далікатныя лугавыя кветачкі з такім захапленьнем, з такой цікаўнасьцю й прадчуваньнем дзіва, на якое здольныя адно дзеці. Бесклапотны час прабягаў незаўважна; сонечныя дзянькі дзяцінс тва не азмрочваліся ніякімі турботамі. Пасярод квітнеючых паплавоў яна сама была, што прывабная кветачка.
    Ільняное поле справа межавалася раўнюткай лініяй з пшанічным, якое цягнулася бясконца, і зелень ягоная ля самага небакраю зьлівалася з ружова-шэрым небам. Марыя ведала, што ляжыць там, далей. Шмат разоў яна хадзіла туды надвячоркам. Маленькае сьцяпное мястэчка зь вялізнымі элеватарамі драмала там удалечыні.
    Цалкам нерухомая, яна, адылі, відаць, ня ведала, што рабіць з рукамі. Крэпка сплёўшы й выкручваючы сабе пальцы, яна выдавала тым самым сваю знэрваванасьць. У міжчасе яна чула два галасы знутры дома, што перакідваліся ў гарачай спрэчцы. Потым мужчынскі прыглушаны голас запнуўся ў няўпэўненасьці; і з хуткасьцю вострай брытвы ўварваўся жаночы фальцэт. Перапалка пацягнулася з той жа сілай, покуль тым часам Марыя на заднім ганку наглядала надыходзячую нядзельную раніцу.
    Недзе далёка зазванілі царкоўныя званы. Марыя падумала, ці не схадзіць ёй у царкву, але тут жа адкінула гэтую думку. Чужыя рэлігійныя звычаі ды чужая мова — гэтага ўжо замнога ўв адзін дзень.
    У дзяцінстве Марыя заўсёды захаплялася царкоўнымі званамі, што даносіліся зь мястэчка. Яна хадзіла ў царкву, разам з маці, заўсёды ўражаная веліччу старажытнага мураванага будынка. Цалкам захопленая й ашаломленая велікапышнасьцю вакол яе, яна сачыла за галубамі, што ляталі высака ўнутры пад нябесна-блакітнымі купаламі. 3 фрэсак на яе глядзелі разнаякія анёлы й сьвятыя, у той час як уся ейная істота была зачараваная непараўналыіымі ўзвышанымі гукамі хору зьнедкуль зьверху. Ёй падавалася, што гэта гукі зь нябёсаў трапяткімі павольнымі хвалямі спускаліся долу, тым часам як сівабароды, багата апрануты сьвятар чытаў малітву ля каляровага, бліскучага аўтара.
    Потым прыйшлі да ўлады бязбожныя людзі. Чамусьці — чаму, дзяўчынка так і не магла зразумець, — яны ўзяліся высьмейваць Бога, цэрквы й вернікаў, што наведвалі іх. Адной нядзельнай раніцай царкоўныя званы не зазванілі. Калі яна запыталася ў маці, чаму званы ня звоняць болей, пачула лаканічнае тлумачэньне, што зьявіўся сатана, і з гэтага часу Бог знаходзіць прытулак у набожных людзкіх сэрцах. Цяпер настальгія тых далёкіх часоў зноў закранула датклівыя струны Марыінага сэрца.
    Спрэчка ў хаце скончылася. Відаць, як і шмат ужо разоў раней, фальцэтны голас перамог. Празь некалькі хвілінаў цяжкія крокі падышлі да дзьвярэй, з тонкім рыпам яны расчыніліся, і крокі спыніліся ў нерашучасьці.
    — Марыйка, даруй, — прамовіў ззаду грубаваты дзядзькаў голас. — Я зрабіў усё, што мог, каб патлумачыць ёй тваё становішча. Бяз толку. Яна ня хоча нічога разумець. Я стараўся, ты ж бачыш. Зрабілася яшчэ горай, яна паставіла пытаньне рубам: ці ты, ці яна. Ты ж разумееш, што гэта значыць?
    Марыя не адказала. Нават не завярнулася. Ведала, што, калі й паспрабуе паглядзець проста ў гэтыя шэрыя вочы, яны ня вытрымаюць ейнага пагляду й адвернуцца. Усё ж недзе глыбака ў душы ейнага дзядзькі было пачуцьцё віны й сораму.
    — Ня ведаю, што й рабіць, — працягваў ён, стоячы ў яе за сьпінай. — Праўда, ня ведаю. He хачу цябе крыўдзіць... пасьля ўсяго, што ты перажыла. Але гэта робіцца ўжо невыносным, гэтак болей ня можа... разумееш мяне... — ён прынізіў голас. — Яна ж ненавідзіць цябе...
    Голас змоўк, але Марыя так і не завярнулася, каб не заглядаць у твар няшчаснаму старому фэрмэру.
    Гадоў сорак таму без граша, але з жаданьнем пачаць усё аднова, ён пасяліўся ў Канадзе. Сёныія па ўсіх мерках ён мог бы ўважацца за багача, што валодае вялізнай, уладкаванай
    зерневай фэрмай і таўстым мехам грошай у банку. Але цёмны й неадукаваны, ён так і не навучыўся мець задавальненьня ад свабоднай, здаровай працы. Спагадлівасыдь ягоная разрывалася паміж зьедлівай жонкай і гаротнай пляменьніцай, і Лявон аказаўся няздольным даць рады сваім пачуцьцям.